Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Баркулабаўскі манастыр






 

Увесь праваслаўны свет, у тым ліку вернікі і грамадскасць нашай краіны рознымі мерапрыемствамі адзначылі двухтысячагоддзе з дня нараджэння Хрыстова. Следаванне хрысціянскім традыцыям стала часткай дзяржаўнай ідэалогіі, вядуцца размовы аб выкарыстанні хрысціянскіх каштоўнасцяў у маральным выхаванні вучняў, наладжваецца супрацоўніцтва паміж царквой і школай. Настаў час успомніць пярэдадне і гісторыю Баркалабаўскага жаночага манастыра — вядомага кутка багатай і каштоўнай духоўнай і культурнай спадчыны. У тыя далёкія часы нашы выдатныя продкі жылі, працавалі, змагаліся, каб стварыць найлепшыя ўмовы для сённяшняга жыцця. Урокі пройдзенага імі шляху будуць карысны і для нас.

На поўдзень ад вёскі Баркалабава, на ад легласці аднаго кіламетра, у маляўнічай мясціне захаваліся руіны старажытнага жаночага манастыра. Ён размяшчаўся на невысокім пагорку, узнесеным над бяскрайнімі лугамі, непадалёку ад Дняпра. 3 аднаго боку к яму прытулілася глыбокае возера Старык, з другіх — яго абдымаюць рачулкі вусця Лахвы.

Цяпер на гэтым пагорку засталіся толькі ліпы і таполі, якія, хістаючыся на вятрах, ціха шапацяць, нібы ўспамінаюць далёкія часы.

Баркалабаўскі жаночы манастыр пачаў дзейнічаць у 1633 годзе. Гэта была не адзіная праваслаўная святыня на баркалабаўскай зямлі. Яшчэ Баркулаб Корсак, заснавальнік в. Баркалабава і замка (1564 год), пабудаваў у вёсцы і наваколлі дзве царквы. У хуткім часе была заснавана царква ў гонар Георгія Пераможца, затым будуецца мужчынскі манастыр і, нарэшце, жаночы.

На першы погляд цяжка зразумець неабходнасць для адной вёскі такой колькасці царкоўных аб'ектаў.

Што ж папяраднічала і патрабавала інтэнсіўнай дзейнасці нашых продкаў па ўсталяванню праваслауя ў краі?

Тэмп i размах будаўніцтва замка, вёскі і цэркваў Б.Корсакам прывялі к атрыманню вёскай статуса горада-" месца". Вёска стала называцца мястэчкам.

У 1583 годзе, пасля шлюбу Евы Баркулабаўны з князем Б.Саламярэцкім, вёска і замак сталі княжыцкім уладаннем. Баркалабава становіцца культурным цэнтрам прыдняпроўскага краю. Тут набыта вядомая ва ўсёй Рэчы Паспалітай бібліятэка [59, c. 44].

У князя Саламярэцкага ў той час жылі і працавалі хатнімі настаўнікамі Лаўрэнцій Зізаній і Мялецій (Максім) Сматрыцкі — вядомыя асветнікі і грамадска-палітычныя дзеячы. “Азбукай” і “Граматыкай” Л. Зізанія карысталіся ў школах Беларусі, Украіны і Літвы. 3 1600 года дзяцей князя вучыў Мялецій Сматрыцкі. “Вратамі своей ученостн” назваў М.В.Ламаносаў яго “Граматыку” разам з “Арыфметыкай” Л.Магніцкага. Самым аўтарытэтным падручнікам па славянскім мовазнаўстве больш як два стагоддзі была “Граматыка” Сматрыцкага.

Здзіўляе, што мы ведаем пра Сматрыцкага з біяграфіі Ламаносава і не ведаем пра яго дзейнасць у нашым краі са сваёй гісторыі.

К слову, Магніцкі таксама паходжаннем з Беларусі. Святло адукавамасці сыходзіла з нашага краю і з зямлі беларускай на другія славянскія народы — рускі і ўкраінскі.

Сматрыцкі надоўга звязвае свой лёс з сям'ёй князя Саламярэцкага, часта жыве ў яго маёнтках, выязджае за мяжу з яго сынам Багданам для працягвання адукацыі. Яны правялі некалькі гадоў у розных гарадах у Сілезіі, Славакіі і Германіі, слухалі лекцыі ў многіх універсітэтах. За мяжой Сматрыцкі атрымаў і ступень доктара медыцыны.

Велізарная яго дзейнасць па абароне і ўсталяванню праваслаўя ў нашым краі. За гэта ён праследаваўся ўладамі Рэчы Паспалітай, яму прыйшлося хавацца ад праследаванняў за мяжой і ў Баркалабаве.

У той час Беларусь уваходзіла ў склад аб'яднанай Польска-Беларускай дзяржавы — Рэчы Паспалітай, усе народы якой па пагадненю павінны былі мець аднолькавыя правы. Але каралеўскія ўлады праводзілі жорсткую палітыку па паланізацыі і апалячвання беларускага народа, насільна насаджаўся каталіцызм у народа, у асноўным праваслаўнай веры, гвалтам аднімалі культуру, мову, вымушалі адрачыся ад духоўнай спадчыны.

Многія беларускія магнаты і шляхта, дзеля ўласных выгодаў, здраджвалі мове, культурным здабыткам, рэлігійным традыцыям мясцовага насельніцтва. Яны прымалі каталіцкую веру, засвойвалі польскую мову, прымушалі свой народ жыць паводле чужых звычаяў і традыцый.

М.Сматрыцкі адным з першых павёў рашучую барацьбу з паланізацыяй роднага краю. Ён аказаўся ў цэнтры грамадска-рэлігійнага руху і ўпартай барацьбы “русінаў” (так ён называў беларусаў) за раўнапраўнае існаванне. У гэты час М. Сматрыцкі піша разам з многімі іншымі творамі сваё галоўнае сачыненне — “Трэнас”, альбо “Лямант усходняй царквы”, дзе ад імя маці-царквы, якая сімвалізавала прыгнечанную радзіму, заклікаў беларускі, рускі і ўкраінскі народы да аб'яднання супраць каталіцызму, да змагання за свае правы. У выніку народ падымаўся на барацьбу з прыгнётам. Так, бясчынствуючага ўніяцкага епіскапа Іасафата Кунцэвіча, які агнём і мячом насаджаў каталіцызм, забіваў праваслаўных свяшчэннікаў, паўстаўшыя гараджане Магілёва не пусцілі ў горад, а ў Оршы яго ледзь не ўтапілі ў Дняпры. У Віцебску I.Кунцэвіч быў забіты паўстаўшымі гараджанамі. Польскія ўлады ўчынілі бязлітасную расправу над паўстаўшымі.

К гонару заснавальніка баркалабаўскага замка Баркулаба Корсака і яго нашчадкаў яны не здрадзілі духоўным народным традыцыям, роднай мове, праваслаўнай веры, настойліва змагаліся за свае погляды. Вось чаму Б. Корсак адразу ж будуе ў вёсцы і наваколлі праваслаўныя цэрквы, князем Саламярэцкім была закладзема ў 1594 годзе царква ў гонар Георгія Пераможца. Яны выступілі фундатарамі праваслаўных брацтваў у Магілёве, Мінску, Кіеве, падтрымлівалі Куцвінскі і Буйніцкі манастыры. Але гэта яшчэ не ўсё.

У 1626 годзе ўжо дзеці князя Саламярэцкага Багдан і Алена, настаўнікам якіх быў М. Сматрыцкі, будуюць мужчынскі праваслаўны манастыр, ва ўласнасць якога даруюць вёскі Сутокі і Малахава.

Больш таго, праз некаторы час князёўна Алена Саламярэцкая, уступіўшы ў шлюб з Багданам Статкевічам, пагаджаецца з ім аб будаўніцтве жаночага манастыра [11, c. 5].

Жаночы праваслаўны манастыр прыналежаў да цэлай групы беларускіх манастыроў, заснаваных у першай палове XVII стагоддзя каморнікам Мсціслаўскім Багданам Статкевічам. Усе яны знаходзіліся пад галоўным наглядам ігумена Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра (Орша) Яіля Труцэвіча.

Да зямельных уладанняў манастыра дараванай граматай Б. Статкевіча ад 24 чэрвеня 1641 гады былі прыпісаны 6 поцяг землі (1 поцягу - 21, 36 га) на раллю каля ракі Рэкты (цяпер безназоўны ручай) са млыном на ёй, а таксама дадзена дазвол лавіць рыбу ў рацэ і сажалцы пры млыне. Пабудова дзявоцкага манастыра была даручана ігумену Яілю.

Стаўшы фундатарам манастыра, Б.Статкевіч даруе ва ўласнасць яму зямельныя ўгоддзі (востраў Барок, пашню, луг), вадзяны млын і права лавіць рыбу ў Дняпры да быхаўскай мяжы. I хоць князёўна ў хуткім часе памёрла, муж здзяйсняе сумесна дадзены зарок: паўднёвей мястэчка Баркалабава, у маляўнічым кутку паблізу Дняпра ва ўрочышчы Барок падняла к небу свае пяць пазалочаных купалаў прыгажэйшая і велізарная Саборная царква. Пазней выраслі высачэзная званіца — брама, мураваная агароджа і іншыя пабудовы ў дадатак да раней пабудаванай зімовай царквы. За ўсё гэта манахіні “паненскага манастыра” павінны “прасіць у малітвах сваіх Госпада Бога за мяне і адышоўшую жонку маю, а таксама, за нашчадкаў кроўных і павінных мне”. Гэта значыць і за ўсіх нас.

Фактычна сваім з'яўленнем Баркалабаўскі манастыр абавязаны той акалічнасці, што Куцеінскі жаночы манастыр моцна павялічыўся і выпрабоўваў складанасці. З гэтага манастыра ў Баркалабаўскі была перакладзена частка манашак з Оршы, і новы прыстанак з'явіўся як бы самастойным аддзяленнем Куцеінскага, з захаваннем яго традыцый і парадкаў. Новы манастыр ставіўся да Кіеўскай мітраполіі і быў падпарадкаваны магілёўскай епархіяльнай улады.

Па некаторых гістарычных дадзеных, у 1648 годзе ў манастыры з дрэва пабудаваны галоўны храм прыстанку - Ушэсцеўская царква, і толькі потым - каменная царква святога прарока Іаана Папярэднікі, якая мела прыдзел свяціцеля Мікалая са званіцай, злучанай з будынкам храма. Хоць некаторыя даследнікі (святар Ф. Жудро) сцвярджалі, што першым быў храм святога Іаана Папярэдніка.

На думку святара Ф. Жудро, Свята - Вазнясенскі храм быў пабудаваны ў 1648 годзе і асвячоны ў 1679 г. Гэта магло быць магчымым, калі на працягу гэтых 30-ці гадоў ужо існаваў асвячоны малы каменны храм.

На сцяне Свята - Вазнясенскага храма, згодна архіўным дакументам («Магілёўскія Губернскія Ведамасці» 1847г. №28), быў надпіс: «В лето от сотворенія света 7156, а от Рождества Христова 1648, месяца маія 11 дня, изволеніем, благодатiю Святага Животворящаго Духа збудованыйхрам сій во славу Великаго Бога и Спаса нашего Іисуса Христа, в честь же и память славна-го Его Вознесенія, во святой общежительной обители Борколабове, во монастыри девичскомъ въ княжестве литовскомъ, въ повете оршанскомъ сущей: при державе государя нашего великаго короля Владислава четвертаго, при всечестномъ отцу Іоилю Труцевичу, игумену кутеинскомъ, буйницкомъ, борколабовскомъ, первоначальнику и основателю монастырей, при игуменіи Фотиніи Киркоровне первоначальной, кош-томъ благороднаго его милости пана Феодора Богдана Стеткевича, каштеляна новогродскаго, и при сыну его милости пану Михаилу Владимиру Стеткевичу; рукодействиемъ же г. отца Макарія Ликгаридія, Божіею милостію православнаго митрополита кіевскаго, викарія і екзарха святейшаго Фрону, при державе государя нашего великаго короля Іоанна третьяго, при всечестномъ г. отцу Гедеону Климовичу, игумену ку-теенскихъ монастырей, при игуменіи Ксенофонтіи Камковне освятися сей Божественный храмъ, и положены въ Божественномъ его олтаре мощи святыхъ мученикъ Сергія и Вакха и святыя великомученицы Варвары въ лето отъ сотворенія света 7187, а отъ воплощенія Христова 1679 месяца мая 20 дне» [19, c. 8].

В часовенке монастыря имелся чудотворный образ святителя Николая Чудотворца. В главной церкви обители хранилось напрестольное Евангелие, украшенное драгоценными камнями, серебрянными с позолотой пластинами с изображениями четырех Евангелистов и Распятия. Внизу имелась надпись: «Лета 7195 (1678) Іюля 18 д. по Указу великаго господина Святейшаго Кіръ Іоакима Московскаго и всея Россіи и всехъ северныхъ странъ Патріарха, дана сія книга изъ его Святейшаго Патріарха домовая казны, области Польскаго Королевскаго величества города Борколабова въ Борколабовскій девичь монастырь, въ церковь Вознесенія Господня безденежно».

Баркалабава ператварылася ў магутны бастыён праваслаўя. Баркулаб Корсак і яго нашчадкі ўнеслі велізарнейшы ўклад ва ўсталяванне праваслаўя ў нашым краі. Іх дзейнасць была накіравана супраць насільнай паланізацыі і акаталічвання беларусаў, садзейнічала фарміраванню іх рускай самасвядомасці. Праваслаўе — гэта нітачка, звязваючая славянскія народы. Нездарма магілёўскае духавенства за прыхільнасць да Масквы атрымала ўзнагароду ад цара Аляксея Міхайлавіча.

Дружба паміж рускім і беларускім народамі выцякае з глыбіні вякоў.

Плённая дзейнасць М. Сматрыцкага па абароне і захаванню праваслаўя ўяўляе сабой яркі прыклад служэння інтарэсам народа і сваёй Айчыны. Яна дала буйныя ўсходы ў справах яго вучняў, суайчыннікаў і іх нашчадкаў.

Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр каля трохсот гадоў быў важнейшым духоўным і культурным цэнтрам ва ўсёй усходняй Беларусі і адыграў выдатную ролю ў духоўным і маральным узбагачэнні народа, у станаўленні маладой беларускай нацыянальнай культуры.

Увесь комплекс манастырскіх пабудоў уражваў сваёй архітэктурай, велічнасцю, гармоніяй, зліццём з прыродай. Вясною ў час разліву Дняпра і Лахвы Саборная царква ўяўлялася людзям белым лебедзем, які плыве па воднай роўнадзі (на прыведзеным малюнку манастыра адсутнічаюць зялёныя насаджэнні, высачэзная званніца і вярхі купалоў былі ў выглядзе завостраных шароў). Унутранае ўбранне Саборнай царквы зачароўвала прыгажосцю і бляскам. Богаслужэнні суправаджаліся духоўнымі спевамі хору манахінь. Усё гэта захапляла і паланіла душу, сэрца і розум прыхаджан.

Манастыр аказаў вялікі ўплыў на насельніцтва навакольных вёсак. Святло хрысціянскіх традыцый спагады, любові і дабрыні, святло адукаванасці сыходзілі з яго. У манастыры дзейнічала школа, дзе з 1884 года пачалі навучанне 20 дзяўчынак, мясцовыя дзяўчаты спявалі ў царкоўным хоры, у манастырскім прытулку ўтрымліваліся дзеці-сіроты. Прывівалася любоў да кніг, навыкаў дамашняга чытання. Тут канцэнтраваліся веды па зямельнай справе, агранаміі, сялекцыі раслін. Самі манахіні працавалі на зямлі, даглядалі жывёлу [11, c. 11].

Перапляценне хрысціянскіх і народных традыцый, хрысціянскіх запаведзяў і агульначалавечых каштоўнасцяў былі маральнай асновай духоўнага развіцця народа. У царкоўных пропаведзях строга асуджалісь п'янства, разбэшчанасць, распуста. Вёска станавілася больш цвярозай, цнатлівай (на рус. мове: целомудренной). Вернікі лічаць, што сям'ю ўмацоўвала пропаведзь пакорнасці і паслухмянасці ў адносінах жонкі і мужа, дзяцей і бацькоў. А муж павінен любіць жонку як самого сябе. Паслухмянасць падразумевалася, як уменне слухаць старэйшых для пераймання іх жыццёвага вопыту з мэтай дасягнення сваёй паўнаты. Існавала грамадская думка супраць парушальнікаў хрысціянскіх запаведзяў. Калі здараўся, напрыклад, крадзёж, то злодзея шукалі ўсёй вёскай, злавіўшы, яго вадзілі па вуліцы на паказ усім аднавяскоўцам. (Параўнаем цяпер: " Так яму і патрэбна, няхай не багацее").

Заезжыя паломнікі адзначалі высокі ўзровень культуры і адукаванасці ў краі.

Вось чаму нашы далёкія продкі ўдзялялі такую вялікую ўвагу будаўніцтву цэркваў і манастыроў.

Так здарылася, што на рубяжы 17 і 18 стагоддзяў прыярытэт Баркалабава ў краі стаў страчвацца. У 1685 годзе дачка тагачаснага гаспадара мястэчка Iзабэла Палубянская выйшла замуж за Е. Сапегу і замак у якасці прыданага перайшоў к яму. Паступова сталі заняпадаць замак і мужчынскі манастыр, затым яны зусім зніклі.

Толькі жаночы манастыр прадаўжаў працвітаць і развівацца, прыносячы славу вёсцы Баркалабава.

Тут бурліла імклівае жыццё. На святы і ў нядзельныя дні абуджаў прастору царкоўны перазвон, асабліва гучны і меладычны ў часе вясенняга разліву, разносячыся па ўсёй акрузе. Прыхаджане ішлі ў царкву цэлымі сем'ямі, каб прысутнічаць на багаслужэнні, суправаджаемым спевамі царкоўнага хору, далучыцца да святых таінстваў, ачысціцца ад грахоў, памаліцца за сябе і сваіх блізкіх, пакланіцца цудадзейнай іконе Божай Маці, прасіць у яе дапамогі і Ісцалення ад хвароб, ці паслухаць пропаведзь свяшчэнніка. Проста ішлі, каб сябе паказаць і на людзей паглядзець, сустрэць каханую ці знаёмых, ішлі хлопцы з навакольных вёсак, каб паглядзець на маладых манахінь.

Два разы ў год пад сценамі манастыра адбываліся вялізныя кірмашы, на якія гандляры везлі свае тавары за сотні кіламетраў. Кірмашы прыдавалі вядомасць вёсцы ва ўсім краі.

На працягу доўгай сваёй гісторыі манастыр спасцігалі і часы ліхалеццяў. У 1648-1654 гадах сюды часта наведваліся казацкія атрады і рускія войскі, якія ў наваколлі вялі баі з войскамі Рэчы Паспалітай. У 1708 годзе шведы сталі лагерам пад сценамі манастыра. Тут ішлі жорсткія баі. У 1812 годзе прыйшлося перажыць нашэсце французскай арміі.

У гады 1-й сусветнай вайны манастыр праявіў міласэрнасць к шматлікім бежанцам, якіх фронт прымусіў пакінуць свае абжытыя месцы. Не адзін з іх знайшоў тут прытулак.

Многія падзеі, якія адбываліся ў манастыры сталі легендамi. Яны жывуць у народзе i ў цяперашні час.

Пасля вайны ў Польшчы і Літве ў 1659 годзе ехаў князь Пажарскі з пахода праз Баркалабава. Ён браў з сабою ікону Божай Маці. Калі ж прыйшоў час рухацца з дадзенага месца каля вялікай брамы манастыра, ікона тады не дазволіла зварухнуцца. Колькі не падганялі коней, яны павозку не скранулі. Убачыўшы гэта, князь пайшоў да ігумені Фацініі (Святланы) Кірнараўны са словамі: " Вазьміце ікону прысвятой Багародзіцы, відаць жадае Маці Божая тут знаходзіцца".

Так цудадзейная ікона Божай Маці навечна стала Баркалабаўскай. Пасля закрыцця манастыра вернікі схавалі яе, доўга захоўвалі, пасля ВялікайАйчыннай вайны перадалі яе ў Свята-Троіцкую царкву г. Быхава, дзе яна знаходзіцца і ў цяперашні час.

З пакалення ў пакаленне перадаецца аповяд, як ужо ў 19 стагоддзі нашы продкі збераглі манастыр ад наступстваў прыроды. Манастыр быў пабудаваны на правым беразе Дняпра. Як вядома рэчышча Дняпра з цягам часу змяняецца. Здарылася так, што рака, падмываючы бераг, стала прыбліжацца к сценам манастыра. Быў дадзены кліч к выратаванню яго. Па просьбе ігумені магілёўскі губернатар прыслаў полк салдат. Салдаты і вяскоўцы перавязлі горы зямлі ў мяшках і перакрылі рэчышча Дняпра, накіравалі яго ў абход манастыра. Ад ранейшага Дняпра застаўся маляўнічы след: глыбокае возера Старык.

Так была выратавана праваслаўная святыня для нашчадкаў— жаночы манастыр — ад разбурэння.

Такія пярэдадне і гады росквіту Баркалабаўскага Свята-Вазнясенскага жаночага манастыра.

Трэба адзначыць, што ў канцы свайго жыцця М. Сматрыцкі заняў новую пазіцыю. Няроўная барацьба з уніяцка-каталіцкай рэакцыяй зламала яго. Ён ужо піша, што барацьба з уніяй парушае спакой у дзяржаве, з'яўляецца дарэмнай, магутныя сілы на чале з каралём і папай не адалець. Але яго ідэі абароны праваслаўя жылі ў народзе многія стагоддзі [27, c. 44].

Нарэшце, у новых гістарычных умовах нашы продкі прыйшлі да высновы, што мір і згода паміж праваслаўнымі і католікамі з'яўляюцца гарантыяй стабільнасці ў грамадстве. Праваслаўныя і католікі складаюць адзіны беларускі народ.

Часам бывае, што к светлым паімкненням праваслаўнай веры прымешваюцца карыслівыя мэты і дзеянні некаторых царкоўных служак.

Нашы далёкія продкі Б. Корсак і яго нашчадкі праявілі яркія прыклады самаахвярнасці, бескарыслівасці і дабрачыннасці пры пабудове цэркваў і манастыроў, у адстайванні правоў свайго народа, яго мовы, культуры і веры. Яны думалі аб будучым свайго народа.

Вось больш блізкі прыклад бескарыслівага служэння веры і народу. У 1898 годзе ў в.Баркалабава была адкрыта царкоўна-прыхадская школа, у якой навучалісь 8 хлопчыкаў. Заняткі праводзіў бясплатна псаломшчык Каманскі Максім.

На тэрыторыі манастыра знаходзіўся могільнік, на якім хавалі багатых і знакамітых асоб. Старажылы ўспаміналі, што апошнімі з мясцовай знаці тут пахаваны два браты Радкевічы — гаспадары Сарочынскага маёнтка. Старшы з іх служыў паслом Расіі ў Англіі. Яны загінулі ў часе рэвалюцыі. Скляпы з многімі пахаванымі ў іх захаваліся, відаць, да гэтага часу.

У 1924 годзе Баркалабаўскі жаночы манастыр быў закрыты. Адыйшлі ў нябыт залатыя яго гады, але багаслужэнні ў царквах ішлі амаль да канца 20-х гадоў, пакуль не былі знесены з іх волаты-званы і пазалочаныя крыжы разам з купаламі. Знос купалаў праводзіўся пад кіраўніцтвам і пры ўдзеле камуністаў і камсамолыдаў Сарочынскай камуны і в.Баркалабава і суправаджаўся жудасным лямантам і страшэннымі праклёнамі шматлікіх багамольцаў і былых манахінь.

Захаваўся ўспамін, як адзін з удзельнікаў “разгрому” цэркваў вяртаўся дадому па замёрзлай Струзе і праваліўся пад лёд. Яго воклічы “Ратуйце, хто Богу веруе” пачулі аднавяскоўцы, выратавалі яго і доўга пацяшаліся з гэтага.

Нягледзячы на гады панавання атэізму, хрысціянскія традыцыі і звычаі жылі ў народзе, многія захаваліся да нашага часу, а страчаныя паступова адраджаюцца.

Пасля закрыцця манастыра манахіні рассяліліся ў навакольных вёсках: хто ў родзічаў або сваякоў ці знаёмых. Доўгі час яны былі носьбітамі рэлігійных поглядаў сярод сяльчан.

Свяшчэннік быў рэпрэсіраваны. Яго сям'я — дзве дачкі, адукаваныя і прыгожыя дзяўчыны, і іх маці — знайшлі прытулак на першы час у в. Залахвенне ў пакінутай хацінцы на " курыных ножках". Паступова іх жыццё ўваходзіла ў звычайную каляю.

Запомніўся такі выпадак. У адну з сясцёр закахаўся настаўнік пачатковай школы, таксама відны сабой хлопец. Яго вучню (аднаму з аўтараў артыкула) выпала незвычайная роль, якая выконвалася з вялікім задавальненнем. Па просьбе настаўніка, вучань запрашаў яго каханую на любоўныя спатканні, якія адбываліся на прыродзе. Не магла ж дзяўчына прынімаць яго ў сваёй “святліцы”, ды і настаўніку ў той час, відаць, было ніякавата заходзіць к ёй на кватэру [36, c. 21].

У які раз пацвярджаецца ісціна, што для кахання няма межаў: ні ўзроставых, ні класавых або якіх іншых.

Наладжвалася новае жыццё. Манастырскія памяшканні занялі іншыя насельнікі. У ранейшай трапезнай размясціўся Баркалабаўскі сельскі савет. У 1929 годзе былы выхаванец манастырскага прытулка Раманчук Кірыл арганізаваў тут першы на баркалабаўскай зямлі калгас “Чырвоны барацьбіт”. Цэрквы сталі клубамі, у іх выступалі прыезжыя артысты, часта паказвалі кінафільмы. Затым яны выкарыстоўваліся ў якасці складаў.

У пачатку 30-х гадоў манашанскія келлі занялі беспрытульнікі і дзеці-сіроты: на месцы манастыра з'явіўся Баркалабаўскі дзіцячы дом. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў эвакуіраваны на ўсход. Пасля вызвалення дзіцячы дом быў адноўлены і праіснаваў да сярэдзіны 60-х гадоў, калі ён быў расфармаваны.

Непапраўны ўрон былому манастыру нанеслі нямецкія захопнікі. Яны ўзарвалі абедзве царквы, не пашкадаваўшы і прыгажуню Саборную царкву і прымусілі мясцовае насельніцтва выкласці цэглай грэблю праз лажбіну.

На змену дзіцячаму дому ў манастырскіх пабудовах размясцілі ўчастковую бальніцу, аптэку і сельскую амбулаторыю. Прасторныя памяшканні і санаторныя прыродныя ўмовы падыйшлі для бальніцы найлепшым чынам. Але ў канцы 70-х, у мэтах эканоміі сродкаў, бальніцу закрылі. Мясцовы люд, асабліва старэйшае пакаленне, са шкадаваннем успамінаюць гэтую страту. У сярэдзіне 80-х перавялі адсюль у цэнтр калгаса амбулаторыю і аптэку.

У гэты ж час манастырскі двор зноў напоўніўся дзіцячымі галасамі. Пасля капітальнага рамонту і добраўпарадкавання тэрыторыі тут пачаў дзейнічаць міжкалгасны піянерскі лагер з мілагучнай назвай “Светлячок”. Усяго некалькі гадоў у лагер на аздараўленне паступалі дзеці з нашага раёна. Павышаны ўзровень радыёактыўнага забруджвання паслужыў прычынай закрыцця лагера, а дзяцей пачалі аздараўляць за межамі раёна.

У пачатку 90-х гадоў наступіў апошні перыяд гісторыі Баркалабаўскага жаночага манастыра. Адбылося непрадбачанае: мясцовыя жыхары зруйнавалі манастыр. Усе будынкі — і былыя келлі манахінь, і ўзведзеныя ў бытнасць дзіцячага дома — разрабавалі, расцягнулі да апошняй шчэпкі, да апошняга кавалка цэглы або каменя, праляжаўшых у зямлі каля 400 гадоў. Нават з падмуркаў царквы. Праз пагорак праляглі канавы. Застаўся толькі аскёпак надмагільнага каменя, ды глыбока пад зямлёй захаваліся могільныя скляпы, у якія пранікалі прадстаўнікі ўлады ў час разгрому цэркваў з мэтай пошуку скарбаў.

Да канца ХХ стагоддзі на месцы манастыра не засталося нават руін. У апошнія гады тут быў усталяваны паклонны крыж.

Праз некалькі дзён пасля прыняцця вырочнага развязка пра аднаўленне манастыра 16 чэрвеня 2008 г. у Баркалабава з'явіліся дзевяць манашак у кіраўніку са схіігуменей Антоніяй (Палуяна-выццё), прыбылыя з аршанскага Свята-Ўспенскага жаночага манастыра.

Матухна Антонія нарадзілася ў д. Залахвенне, якая знаходзілася па суседстве з Баркалабава. З гэтага моманту пачынаецца сучасная гісторыя адраджэння прыстанку.

Паказальная падзея ў жыцці манастыра адбылася 25 ліпеня 2010г. у дзень здабыцця цудадзейнага абраза. У гэты дзень урачыста была перанесена Баркалабаўская абразу з г.Быхаў у Свята-Вазнясенскі манастыр. Даўнейшая цудадзейная выява вярнулася ў манастыр, дзе 351 год назад цудоўнай выявай быў здабыты.

У манастырскім архіве захавалася гісторыя здабыцця абраза.

Адразу адзначым той факт, што, згодна гэтай гісторыі, абраз з'явіўся ў 1659г. пры польскім каралю Уладзіславу IV, але вядома, што гэты кароль памёр у 1648 годзе.

Напэўна, гісторыя здабыцця выявы была складзена значна пазней («апавяшчэнне» было запісана ў XIX стагоддзі на таблічцы, усталяванай пад цудадзейнай выявай) самай падзеі і засноўвалася на вусным паданні.

За неменню іншых дадзеных пра час з'явы абраза, цяжка судзіць, як павінна быць выпраўлена гэта недакладнасць.

ИзвЂщенiе о чудотворной иконЂ Пресвятой Богородицы борколабовской. Тайну цареву подобает хранить, дЂла же Божiи открывати. Попущенiемъ Божiимъ бывшей брани въ ПольшЂ-ЛитвЂ, въ лЂто отъ сотворенiя мiра 7167-ое, отъ Рождества Христова 1659-ое, держа†польскаго короля Владислава четвертаго, грядуще изъ Польши, князь воевъ россiйскихъ, прозванiемъ Пожарскiй, съ собою имЂяще потай сiю икону Пресвятыя Богородицы изъ Польши, и егда прiиде на мЂсто сiе, идЂже нынЂ у вратъ великихъ, тогда ста икона неподвижима; тру-дася же князь, хотя конскою силою [и «младыми отроки] Ђ двигнути, и ничтоже успЂ, и бысть икона неподвижима.

Сiе видя, князь пойде въ монастырь къ игуменiи тогда бывшей Фотинiи КиркоровнЂ, рече: возмите икону Пре-святыя Богородицы, ибо хочетъ Мати Божiя зде пребы-вати. Тогда игуменiя съ сестрами пришедши, взяше съ подобающею честiю икону Пресвятыя Богородицы, по-ставиша ю посредЂ церкве, и оставиша до утрiя, гдЂ бы поставить оную; егда же прiидоша на утрiе въ церковь, обрЂтоша икону, саму о себЂ ставшу при стЂнЂ, идЂже и ныне стоитъ. Празднованiе оной совершается мЂсяца iюля 11-го числа, въ день святыя великомученицы Евфимiи Трехвальныя, въ оньже день сiя икона прибыла въ монастырь борколабовский.

Паводле гэтага «апавяшчэння» і гістарычных дадзеных, падчас вайсковых дзеянняў цара Аляксея Міхайлавіча ў 1650-я гады, святая выява была ўзятая ў абоз рускага войска на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Напэўна, гэта адбылося ў адным з храмаў Цэнтральнай ці Заходняй Беларусі. Правадырнічаў войскам нейкі князь Пажарскі, не названы па імі. Калі рускае войска ў 1659 годзе падышло да сцен Баркалабаўскага манастыра, выява Боскай Маткі, якую рускія мелі ў сваім абозе, - «стаў нерухома» ў сцен манастыра (месца гэта знаходзілася направа ад варот- у садзе ігуменіі, дзе пазней стаяла старая каплічка), і коні, нягледзячы на ўсе высілкі вознікаў, не маглі вырушыць з месца. Пачуўшы гэтаму дзіву, рускае войска пакінула абраз у прыстанкі ў ігуменіі Фатыніі Кіркораў.

Паданне мае легендарны характар: у 1659 годзе не было вайсковых дзеянняў у беларускім Прыдняпроўі, князь Сямён Раманавіч Пажарскі не мог узначальваць рускае войска ў Беларусі, бо да гэтага часу ён ужо загінуў у крымскім палоне.

Да нашых дзён дайшло апісанне абраза, якая: «...мае ў даўжыню 1 і тры чвэрці аршына, у шырыню - 1 аршынаў і 2 вяршка, і напісана на суцэльнай дошцы. Богамаці трымае Боскае Немаўля на левай руцэ, правая ж спачывае на грудзі. Ратаваннік правай рукой багаслаўляе, а ў левай трымае скрутак. Аблічча Богамаці выяўляе смутак. Малярства выявы строгае і высокае. На абразе - срэбра пазалочаная рыза, уся абсыпаная жэмчугам і каштоўнымі камянямі. Кошт гэтай рызы да 10 т. рублёў. На рызе чатыры зоркі, таксама з дарагімі камянямі. У адной з іх, змешчанай ніжэй іншых, у ступні Ратаванніка, захоўваюцца мошчы свв. Еўфрасінні полацкай і Лонгіна брамніка.

Абраз змяшчаецца ў ківоце за шклом; ніжняя палова шкла падсоўваецца пад верхнюю, што дае магчымасць прыкладвацца да св. абразу.

У абедзвюх цэрквах манастыра для абраза ўладкаваны іншыя вялікія пазалочаныя ківоты, вышынёю па 2 сажні, з багатай разьбой і ўпрыгожваннямі. Ківоты гэтыя змяшчаюцца ў той і іншай царкве ў сцяны, направа ад правага кліраса. У іх і ўсталёўваецца св. абраз - зімой у Іаана-Папярэдніцкай царкве, а ўлетку - ва Ўшэсцеўскай...»

Тут абраз Найсвятой Багародзіцы ўславіўся многімі дзівамі, пра што сведчылі многія копіі абразы, наяўныя ў іншых цэрквах. Найвялікім дзівам можна лічыць то, што выява перажыла вайны XVIII - XX стагоддзяў.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.02 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал