Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Кантрольныя пытанні да лекцыі №13






1. Што ўключае ў сябе упарадкаванне тэрміналогіі?

2. Чым абумоўлена актуальнасць лінгвістычнага ўнармавання тэрміналогіі?

3. Калі і кім былі выразна сфармуляваны у беларускай тэрміанлогіі адносіны да запазычанняў?

4. Як вырашаецца пытанне аб запазычванні ў практыцы тэрмінаўтварэння?

5. Якіх якасцей культуры навуковага тэксту патрабуе сучаснае развіццё тэрміналогіі?

6. Што з’яўляецца актуальнай задачай упарадкавання беларускай тэрміналогіі?

7. На што неабходна абапірацца пры ўпарадкаванні беларускай навуковай тэрміналогіі?

8. З улікам чаго павінна вырашацца пытанне аб запазычванні у практыцы тэрмінаўтварэння?


 

Лекцыя 14. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі

Асноўныя паняцці:

міжнароднае супрацоўніцтва; абмен інфармацыяй; міжнароднае ўпарадкаванне тэрміналогіі; інтэрнацыя-налізацыя тэрміналогіі; суадносіны інтэрнацыянальнага і нацыянальнага; міжнародная уніфікацыя тэрміналогіі.

У сучасных умовах актыўнага міжнароднага супрацоўніцтва і абмену навуковай інфармацыяй асаблівую актуальнасць набывае не толькі праблема ўпарадкавання тэрмі-налогіі ў кожнай нацыянальнай мове, а і міжнародная каарды-нацыя тэрміналагічнай работы. Неабходнай асновай як унутрымоўнага, так і міжнароднага ўпарадкавання тэрміна-логіі з'яўляецца сістэматызацыя і ўнармаванне існуючых тэрмінаў.

Ператварэнне практычнага тэрмінаўтварэння ў свядома скіраваны працэс і міжнародная каардынацыя тэрміналагічнай работы садзейнічаюць зносінам і міжнароднаму навуковаму супрацоўніцтву вучоных ва ўмовах масавага ўзнікнення новых тэрмінаў (так званы, «тэрміналагічны выбух») у выніку бурнага развіцця навукі і тэхнікі. Дарэчы ўспомніць аб тым, што аб'ём навукова-тэхнічнай інфармацыі з пачатку XX ст. узрос у 8–10 разоў, а асобныя тэрмінасістэмы, у прыватнасці хіміі, налічваюць зараз па некалькі мільёнаў тэрмінаў.

Першаступеннае значэнне для міжнароднага супрацоўніцтва вучоных і абмену навуковай інфармацыяй мае напрамак інтэрнацыяналізацыі ў тэрміналагічнай рабоце і мэтанакіраванае фарміраванне інтэрнацыянальнага банка тэрміналагічнай лексікі.

Традыцыйныя сродкі пераадолення моўнага бар'ера – вывучэнне моў і пераклад (як вядома, аб'ём перакладу ў наш час павялічваецца ў свеце на 15–20% штогод) не могуць цалкам задаволіць сферу міжнароднага навуковага супрацоўніцтва ва ўмовах расшырэння сумеснай іпаралельнай распрацоўкі многіх навуковых праблем вучонымі розных краін, непасрэдных навуковых кантактаў вучоных.

Неабходнасць міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў павінна прымацца ў разлік пры ўпарадкаванні тэрмінасістэм нацыя-нальных моў. Пры ацэнцы таго ці іншага тэрміна неабходна ўлічваць не толькі ўнутрысістэмныя фактары, а і шырокі інтэр-нацыянальны кантэкст мовы навукі. Заўважана, што некаторыя тэрміны, якія цалкам адпавядаюць унутрымоўным патра-баванням, з міжнароднага пункту погляду могуць аказацца неаптымальнымі, а тое, што з'яўляецца не зусім апраўданым у асобна ўзятай мове, можа апраўдаць сябе ў плане суадносін з іншымі мовамі (Акуленко, 1977, 74; Stoberski, 1982).

Пэўныя вынікі ў рабоце па мэтанакіаванаму фармаванню інтэрнацыянальнага слоя навуковых тэрмінаў дасягнуты Міжнароднай арганізацыяй па уніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў (МАУТН), каардынацыйны цэнтр якой створаны і працуе ў Варшаве пры падтрымцы ЮНЕСКА (заснавальнік і прэзідэнт МАУТН праф. 3. Стаберскі). У прыватнасці, эфектыўным сродкам міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў з'яўляецца пастаянная рубрыка «Інтэрнацыянальная навуковая тэрміналогія (неалагізмы ў напрамку уніфікацыі)», якая рыхтуецца членамі МАУТН і публікавалася ў часопісе «Ваbеl», афіцыйным органе Міжнароднай федэрацыі перакладчыкаў, у часопісе «Neoterm».

Работа гэтай рубрыкі (аператыўная рассылка спісаў патэнцыяльна інтэрнацыянальных тэрмінаў пэўных галін ведаў членам МАУТН і атрыманне эквівалентаў гэтых тэрмінаў у адпаведных мовах) з'яўляецца не толькі станоўчым вопытам у гэтай галіне, але і аптымальным варыянтам збору і распаўсюджання інфармацыі такога роду. Аднак неабходная аператыўнасць абмену і апрацоўкі інфармацыі можа быць дасягнута пры шырокім выкарыстанні самых сучасных камп'ютэрных сістэм.

Удасканаленне работы па міжнароднай уніфікацыі новых тэрмінаў можа быць дасягнута шляхам выяўлення патэнцыяльных інтэрнацыяналізмаў у новых публікацыях (артыкулах, манаграфіях) адпаведных галін навукі (а не толькі выбаркай іх з існуючых слоўнікаў). Фіксацыя тэрмінаў у спецыяльных слоўніках часта значна адстае ад функцыянавання гэтых тэрмінаў у спецыяльнай літаратуры па чыста «тэхнічных» прычынах: спецыяльныя слоўнікі выдаюцца, як правіла, адзін раз у дзесяць, а то і ў дваццаць гадоў, а новыя публікацыі па адпаведных галінах навукі выходзяць бесперапынна.

У ідэале названая вышэй рубрыка «Інтэрнацыянальная навуковая тэрміналогія (неалагізмы ў напрамку уніфікацыі)» таксама павінна быць арыентавана на пераадоленне гэтага разрыву, г. зн. па магчымасці ўключаць тэрміны, якія трывала замацаваліся ў практыцы ўжывання ў навуковых тэкстах. Праў-да, рэалізацыя такой прапановы для ўкладальнікаў рубрыкі звязана з вялікай работай па збору і аналізу тэрміналогіі навуко-вых тэкстаў. Аднак уніфікацыя менавіта такой тэрміналогіі ў першую чаргу неабходна перакладчыкам і вучоным.

Такім чынам, аператыўнае выяўленне новых інтэрнцыянальных або патэнцыяльна інтэрнацыянальных тэрмінаў, іх скаардынаваная апрацоўка і ўдакладненне тэрмінолагамі розных краін у напрамку міжнароднай уні-фікацыі з'яўляецца першапачатковай задачай міжнароднага ўпарадкавання і мэтанакіраванага стварэння шырокага слоя тэрмінаў-інтэрнацыяналізмаў.

Другой задачай у гэтым напрамку з'яўляецца аператыўная інфармацыя спецыялістаў аб новых інтэрнацыянальных тэрмінах. Вырашэнне гэтай задачы мае вялікае практычнае значэнне для перакладчыкаў, спецыялістаў, для паскарэння абмену навуковай і тэхнічнай інфармацыяй. Як ужо адзначалася, некаторы ўклад у вырашэнне гэтай задачы ўносіць публікацыя названай вышэй рубрыкі, якая рыхтуецца Міжнароднай арганізацыяй па уніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў і публікуецца ў часопісе «Babel». Аднак больш эфектыўнае дасягненне асноўнай мэты рубрыкі (дапамога перакладчыкам і спецыялістам), безумоўна, звязана з расшырэннем сферы яе функцыянавання. Іменна з гэтым звязана ў першую чаргу ступень уздзеяння міжнародных інфармацыйных выданняў на фарміраванне інтэрнацыянальнай навуковай тэрміналогіі і на працэс міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў. Расшырэнню сферы функцыявання названай рубрыкі ў значнай ступені магла б садзейнічаць яе публікацыя са спасылкай на крыніцу ў філалагічных і спецыяльных навуковых часопісах у розных краінах.

Асобнай праблемай міжнароднай уніфікацыі тэрміналогіі з'яўляецца даўно наспеўшая неабходнасць уніфікацыі вельмі вялікай колькасці тэрмінаў, якія не з'яўляюцца «чыстымі» інтэрнацыяналізмамі (г. зн. тэрмінамі, якія цалкам сталі інтэрнацыянальнымі), а маюць у складзе інтэрнацыя-нальныя марфемы, што дазваляе спецыялістам розных краін разумець іх сэнс без перакладу. Прыкладам могуць служыць шматлікія тэрміны са значэннем дзеяння, працэсу ў рускай і беларускай мовах, якія уключаюць запазычаныя каранёвыя марфемы, што належаць да інтэрнацыянальнага тэрміналагічнага фонду.

Гэта, у прыватнасці, дэрываты ад бяспрэфіксных дзеясловаў: дарнаванне (ад ням. Dorn – металічны шып, дорн) – працісканне з некаторым нацягам стальнога стрыжня (дорна) або шарыка праз папярэдне апрацаваную адтуліну з мэтай калібравання, умацавання і змяншэння шурпатасці паверхні адтулін дэталей; плакіраванне (ад фр. plaquer– пакрываць)–нанясенне на паверхню металічных лістоў тонкага слою іншага металу; ханінгаванне (англ, honing ад hone – ханінгаваць)–аддзелка паверхні загатовак спецыяльным інструментам – хонам; шабрэнне (ням. Shaben ад shaben – скабліць) – аддзелачная апрацоўка паверхні шляхам зняцця тонкай стружкі шаберам; шэвінгаванне (англ. shaving ад shave – брыць, скабліць) – аддзелачная апрацоўка бакавых паверхняў зубчатых калёс і г.д. (дэфініцыі тэрмінаў узяты з кнігі: Политехнический словарь, 1977). У рускай мове адпаведна дорнование, плакирование, хонингование, шабрение, шевингование.

Практычная работа ў галіне міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў, якія ўключаюць інтэрнацыянальныя тэрмінаэлементы, а таксама тэрмінаў-калек звязана з тэарэтычнай праблемай асэнсавання статусу і зместу гэтых тэрмінаў, заканамернасцей іх узнікнення і развіцця ў сучасную эпоху.

У вырашэнні практычных і тэарэтычных пытанняў міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў асаблівай увагі заслугоўвае асноўны напрамак развіцця тэрміналогіі ў кожнай нацыянальнай мове – адбор лексічных сродкаў нацыянальнай мовы і іх фармалізацыя, ператварэнне ў тэрміны.

Гэты напрамак, здавалася б, менш за ўсё звязаны з працэсам міжнароднага збліжэння і уніфікацыі і, відаць, з гэтай прычыны не разглядаўся даследчыкамі ў прапанаваным аспекце. Аднак ён не павінен заставацца па-за ўвагай іменна з пазіцый міжнароднага збліжэння навуковых тэрмінаў, таму, па-першае, што тэрміналагізацыя агульналітаратурнай лексікі нацыянальнай мовы з'яўляецца асноўным спосабам тэрмінаўтварэння ў мовах свету, па-другое, што ў гэтым асноўным напрамку развіцця тэрміналогіі прасочваюцца пэўныя заканамернасці, якія ўласцівы ўсім мовам і могуць быць выкарыстаны як інструмент міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў.

Гэта ў першую чаргу структурная і семантычная матываванасць вытворных тэрмінаў, спецыялізацыя тэрмінаўтваральных марфем і інш., параўн.: рус. сверление, бел. свідраванне, англ. boring, ням. Bohren; рус. выжигание, бел. выпальванне, англ, burning, ням. Ausbrennen і інш. Гэта з'ява цалкам заканамерная, паколькі тэрміны назоўнікі аддзеяслоўнага тыпу, як правіла, рэалізуюць значэнні, катэгарыяльна ўласцівыя дзеяслову, у даным выпадку–значэнні дзеяння, спосабу вытворчасці. Такім чынам, паколькі большасць вытворных тэрмінаў структурна і семантычна матывавана зыходнымі адзінкамі, то супастаўляльнае даследаванне механізма іх стварэння на аснове карэляцыі адпаведных семантыка-сінтаксічных канструкцый у розных мовах з'яўляецца актуальнай задачай як сучаснай тэрміналогіі ўвогуле, так і міжнароднай каардынацыі сістэмы тэрмінаўтварэння ў прыватнасці.

На думку даследчыкаў, «у кожным аднаслоўным тэрміне, вытворным або складаным слове павінен прысутнічаць тэрмінаэлемент, які б паказаў, да якой катэгорыі паняццяў належыць тэрмінаванае паняцце» (Канделаки, 1967, 2, 38; Даниленко, 1977). Такі тэрмінаэлемент, інакш дыферэнцыруючы словаўтваральны фармант, у сукупнасці з матывуючай асновай утварае новы тэрмін.

У гэтых адносінах да мовы навукі, і ў прыватнасці да тэрміналогіі, цалкам падыходзіць шырока вядомы прыклад Л.У.Шчэрбы, у якім падабраны бяссэнсавыя па зместу «словы» з захаваннем, аднак, пэўных марфалагічных форм і граматычных сувязей слоў у сказе, у выніку чаго носьбіт рускай мовы з дастатковай дакладнасцю можа вызначыць агульны змест фразы. Аналагічна любы чалавек, які мае ўяўленне аб граматычнай сістэме рускай, беларускай, англійскай, нямецкай і іншых моў, зможа зразумець агульны змест навуковага выказвання (тым больш, калі ён спецыяліст у данай галіне ведаў, а пэўная частка тэрміналогіі з'яўляецца інтэрнацыянальнай). Іменна дзякуючы гэтаму нам неаднаразова даводзіцца чуць, што спецыяліст, які не у дастатковай ступені валодае пэўнай мовай, разумее агульны змест праслуханага навуковага даклада на гэтай мове.

З пункту погляду супастаўляльнага вывучэння тэрміна-лагічнага словаўтварэння ў напрамку уніфікацыі тэрмінаў у розных мовах безумоўную цікавасць уяўляе ў гэтым плане выяўленне агульных заканамернасцей суадносін такіх адметных фармантаў і іх упарадкаванне ў розных мовах. Так, пэўнай частцы тэрмінаў са значэннем дзеяння, спосабу вытворчасці ўласцівы наступныя адметныя словаўтваральныя фарманты: рус. -ни-е (сверлние, выжигание), бел. -нн-е (свідраванне, выпальванне), англ, -ing (boring, burning), ням. -еп (Bohren, Ausbrenпеп) i г. д. У гэтым выпадку адпаведныя тэрміны кожнай з пералічаных моў змяшчаюць эквівалентныя фарманты (ни-е, -нн-е, -ing, -еп).

Такім чынам, на марфемным узроўні таксама прасочваюцца агульныя тэндэнцыі ўтварэння тэрмінаў у мовах свету, якая абумоўлена ў даным выпадку заканамернасцю спецыялізацыі тэрмінаўтваральных суфіксаў са значэннем дзеяння, спосабу вытворчасці. Актуальнай задачай міжнароднай каардынацыі ў галіне тэрмінаўтварэння з'яўляецца вывучэнне гэтай тэндэнцыі і ператварэнне яе ў свядома скіраваны працэс, у прынцып тэрмінаўтварэння. Напрыклад, вывучэнне заканамернасцей суадносін дыферэнцыявальных фармантаў у групе тэрмінаў аддзеяслоўных назоўнікаў розных моў (валачэнне, тачэнне, дзяўбанне, рэзанне, згінанне, прабіванне, апырскванне, фрэзераванне, вальцаванне, азатаванне, навугляроджванне і пад.) магло б даць вялікі матэрыял для тыпалагічнага даследавання і міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў.

Да ліку важнейшых праблем інтэрнацыяналізацыі навуковай тэрміналогіі адносіцца і мэтанакіраванае папаў-ненне фонду інтэрнацыянальных тэрмінаў у нацыянальных мовах. У межах гэтай агульнай праблемы шмат пытанняў, якія ў аднолькавай меры датычацца як працэсу стварэння новых тэр-мінаў для абазначэння новаадкрытых паняццяў, рэалій, так і працэсу выбару варыянтаў або сінонімаў з ліку ўжо існуючых тэрмінаў, якія маглі б стаць інтэрнацыянальнымі. Гэтым пытан-ням удзяляецца вялікая ўвага ў сучасным тэрміназнаўстве.

Зусім правамерна да ліку важнейшых фактараў развіцця інтэрнацыянальнага фонду тэрмінаў некаторыя даследчыкі адносяць выкарыстанне тэрмінаў і тэрмінаэлементаў класічных моў, скарочаных тэрмінаў, прозвішчных намінацый і г.д.

Галоўная праблема, якая ўзнікае перад тэрмінолагамі пры стварэнні такіх тэрмінаў, – праблема матываванасці, г. зн. іх унутранай семантычнай суаднесенасці з абазначанымі паняццямі і рэаліямі. Даволі часта адсутнасць матываванасці была падставай для поўнага адмаўлення гэтых тэрмінаў некаторымі лінгвістамі. Безумоўна, калі ў структуры тэрміна ёсць фармальныя і семантычныя элементы, якія адлюстроўваюць пэўныя прыметы тэрмінаванага паняцця, то такія тэрміны маюць пэўныя перавагі. Аднак пры ўсебаковым падыходзе да пытання матываванасці тэрміна нельга не адзначыць, што тут ёсць і іншыя аспекты. У прыватнасці, адным з гэтых аспектаў мы называем матываванасць тэрмінаў генетычным складам пэўнага рада тэрмінаў. Так, калі назвы некаторай групы мінералаў паходзяць з грэчаскай і лацінскай моў, то лексемы гэтых моў для абазначэння новаадкрытых мінералаў той жа групы былі б не толькі больш апраўданыя, чым створаныя так званыя ўнутрана празрыстыя, або ўнутрана матываваныя, тэрміны пэўнай нацыянальнай мовы, але і больш матываваныя, як бы гэта ні выглядала дзіўна на першы погляд. Тое, што лацінскія і грэчаскія назвы, а таксама скарочаныя або прозвішчныя назвы для абазначэння аднародных паняццяў у нацыянальнай мове ўжо выкарыстаны, з'яўляецца дастатковай умовай матывацыі тэрмінаў гэтага рада.

Матываваныя такім чынам тэрміны маюць адну бясспрэчную перавагу перад унутрана матываванымі тэрмінамі нацыянальных моў. Яны адназначныя і не маюць сінонімаў у адрозненне ад апошніх, якія часта маюць мноства сінонімаў па той прычыне, што кожны з іх абазначае розныя прыметы тэрмінаванага паняцця.

Асноватворным момантам пры выбары паміж нацыя-нальным і інтэрнацыянальным тэрмінам выступае, на наш погляд, прыняцце палажэння аб тым, што інтэрнацыя-нальнае ў сваёй аснове не супярэчыць нацыянальнаму як у развіцці слоўнікавага складу мовы наогул, так і ў развіцці тэрміналогіі ў прыватнасці.

Аналіз словаўтваральнай структуры тэрміналагічнай лексікі рускай і беларускай моў як гуманітарных, так і навукова-тэхнічных галін навукі пацвярджае і напаўняе канкрэтным змес-там палажэнне аб адзінстве нацыянальнага і інтэрнацыянальнага.

Цікавы матэрыял для вывучэння ўзаемадзеяння нацы-янальнага і інтэрнацыянальнага ў навукова-тэхнічнай тэрмі-налогіі дае, напрыклад, аналіз словаўтваральнай структуры нацыянальных і інтэрнацыянальных тэрмінаў. Спынімся коратка для ілюстрацыі на аддзеяслоўных субстантыўных дэрыватах з агульным значэннем «прадмет (машына, прылада, рэчыва, установа), прызначаны для выканання дзеяння» ў рускай і беларускай мовах.

У рускай мове яны прадстаўлены сямю асноўнымі найбольш прадуктыўнымі тыпамі, тры з якіх з'яўляюцца нацыянальнымі тэрмінамі і чатыры – інтэрнацыянальнымі, а таксама некалькімі малапрадуктыўнымі ў тэрміналогіі тыпамі. У беларускай мове гэтыя дэрываты прадстаўлены пяццю словаўтваральнымі тыпамі нацыянальных і тымі ж чатырма тыпамі інтэрнацыянальных тэрмінаў.

Словаўтваральны тып з суфіксамі -тель, -итель (бел. -льнік і -цель): испаритель, отражатель, предохранитель, распре-делитель, поглотитель, глушитель – выпарнік, адбівальнік, засцерагальнік, размеркавальнік, паглынальнік, глушыцель і інш.

Большая частка тэрмінаў словаўтваральнага тыпу з суфіксамі -тель, -итель (бел. -льнік, -цель) адносяцца да галіны тэхнікі, некаторыя – да галіны хіміі.

Словаўтваральны тып з суфіксам -ник (бел. -нік, -лк-, -нк-) менш прадуктыўны ў параўнанні з першым. Ён змяшчае пераважна сельскагаспадарчыя тэрміны са значэннем «прылада, прыстасаванне», якія папаўняюцца новаўтварэннямі менш інтэнсіўна. Гэтаму словаўтваральнаму тыпу ў беларускай мове адпавядае тып з аналагічным суфіксам: запашник – заворваннік, отборник – адборнік.

Чатыры словаўтваральныя тыпы з суфіксамі -атор, -ор (-ёр,
-ер), -ант, -ат (бел. -атар, -ар (-ёр, -ер), -ант, -ат)
прадстаўлены у рускай і беларускай тэрміналогіі запазычанымі назоўнікамі рознай ступені інтэрнацыянальнасці ў розных моўных арэалах: аккумулятор, вибратор, стабилизатор; балластер, дезинсектор, инверсор; адсорбент, консервант, вулканизат, концентрат, фильтрат – акумулятар, вібратар, стабілізатар; баластэр, дэзінсектар, інверсар; адсарбент, кансервант, вулканізат, канцэнтрат, фільтрат.

Словаўтваральная структура адпаведных беларускіх тэрмінаў аднатыпная са структурай рускіх тэрмінаў, паколькі яны змяшчаюць аднатыпныя словаўтваральныя элементы.

Наяўныя ў рускай і беларускай мовах нацыянальныя эквіваленты гэтых запазычанняў, як правіла, адносяцца да аднаго пэўнага словаўтваральнага тыпу. Так, усе рускія эквіваленты тэрмінаў, якія належаць да тыпу з суфіксам -атор, маюць у сваей словаўтваральнай структуры суфікс -тель, параўн.: аккумуляторнакопитель, имитатор – подражатель, конденсатор – нагнетатель, фиксатор – закрепитель. Беларускія эквіваленты гэтых тэрмінаў таксама характарызуюцца аднатыпнасцю словаўтваральнай структуры. Яны звычайна маюць суфікс -нік, часам ужываюцца з суфіксам -цель, параўн.: акумулятар – накапляльнік (накапіцель), кандэнсатар – нагнятальнік, фіксатар – замацавальнік. У параўнанні з рускай тэрміналогіяй разгледжанай семантыкі «прадмет (машына, прылада, рэчыва, установа), прызначаны для выканання дзеяння», беларуская тэрміналогія характарызуецца меншай колькасцю нацыянальных тэрмінаў, эквівалентных пэўным інтэрнацыянальным, г. зн. больш шырокім выкарыстаннем інтэрнацыянальных тэрмінаў. Так, у рускай тэрміналогіі замест інтэрнацыянальнага тэрміна імітатар часам ужываецца нацыянальны эквівалент подражатель, у беларускай жа тэрміналогіі адпаведны нацыянальны эквівалент не ужываецца.

Аднатыпнасць словаўтваральнай структуры нацыянальных тэрмінаў, адпаведных пэўным інтэрнацыянальным, захоўваецца ва ўсім словаўтварэнні пералічаных вышэй тэрмінаў. У прыватнасці, утвораныя ад гэтых тэрмінаў нацыянальныя дэрываты са значэннем працэсу, дзеяння таксама маюць аднатыпную словаўтваральную структуру. У рускай мове яны ўключаюць у свой склад фармант -ни-е, у беларускай – -нн-е аккумуляция – накопление (бел. накапленне, назапашванне), конденсация – нагнетание (бел. нагнятанне), фиксация – закрепление (бел. замацаванне).

Запазычаныя вытворныя назоўнікі з пэўнымі словаўт-варальнымі фармантамі не аказваюць уплыву на словаўт-варальныя мадэлі нацыянальных эквівалентаў і вытворных ад іх тэрмінаў.

Словаўтваральныя мадэлі запазычаных тэрмінаў не маюць прынцыповых адрозненняў ад нацыянальных, яны супадаюць са словаўтваральнымі мадэлямі адпаведных лексіка-марфалагічных разрадаў. Таксама як і для нацыянальных, для запазычаных тэрмінаў удзел у працэсе словаўтварэння з'яўляецца неабходнай умовай функцыянавання ў мове.

Словаўтваральныя тыпы з суфіксамі -ак, -ач, -ун, -ок, -лк-,
-л-
: резак, драч, тягач, колун, шатун, подпилок, подтопок, мялка, сушилка, сверло, точило (бел. разак, драч, цягач, калун, шатун, падпілак, падпалак, мялка, сушылка, свярдзёлак, тачыла) з'яўляюцца непрадуктыўнымі. Названыя суфіксы надаюць вытворным словам некаторую суб'ектыўна-эмацыянальную афарбоўку, якая не характэрна для прадуктыўных словаўт-варальных тыпаў. Большасць гэтых тэрмінаў мае агульна-славянскае паходжанне, што абумоўлівае цесную блізкасць іх словаўтваральных фармантаў у рускай і беларускай мовах.

Унутры пералічаных словаўтваральных тыпаў ёсць пэўныя адрозненні паміж утварэннем рускіх і беларускіх тэрмінаў. Так, беларускі тэрмін свярдзёлак належыць да першага з пералічаных тыпаў (з суфіксам --ак), у той час як рускае сверло належыць да апошняга словаўтваральнага тыпу (з суфіксам -л-о).

Важнейшым пытаннем інтэрнацыяналізацыі тэрміналогіі з'яўляецца уніфікацыя сістэм паняццяў і адпаведных тэрмінаў у нацыянальных мовах. Сістэматызацыя тэрмінаў пэўных галін ведаў у нацыянальных мовах у значнай меры з'явілася б перадумовай прадухілення тых разыходжанняў (часам значных), якія існуюць зараз у азначэннях тэрмінаў на розных мовах. Пры гэтым трэба адзначыць, што хоць у апошні час тэрміналогіяй цікавяцца шматлікія спецыялісты адпаведных галін навукі, якія займаюцца ў асноўным пытаннямі адпаведнасці тэрмінаў пэўным паняццям, лінгвісты, якія даследуюць моўныя аспекты ўпарадкавання тэрмінаў, спецыялісты ў галіне логікі, якія цікавяцца пытаннямі лагічнай паслядоўнасці тэрмінаў і іх іерархізацыяй, усё больш відавочнай становіцца неабходнасць работы падрыхтаваных спецыялістаў па пытаннях навуковай тэрміналогіі – тэрмінолагаў. Спалучаючы ўсе названыя вышэй і некаторыя іншыя аспекты ўпарадкавання навуковай тэрміналогіі ў нацыянальных мовах, тэрмінолагі павінны комплексна вырашаць тэарэтычныя і практычныя задачы тэрміналагічнай работы.

Вынікам міжнароднай работы па сістэматызацыі тэрмінаў пэўных галін ведаў у нацыянальных мовах з'яўляецца «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» сістэмнага тыпу, які ўключае сістэматызаваныя тэрміны лінгвістыкі 14 моў».

Несумненна актуальнай і своечасовай з'яўляецца пастаноўка пытання аб стварэнні міжнародных сістэм паняццяў (незалежна якімі – нацыянальнымі або інтэрнацыянальнымі – тэрмінамі яны абазначаюцца ў розных мовах). Стварэнне такіх сістэм шмат у чым садзейнічала б узаемаразуменню і супрацоўніцтву вучоных, перадачы навуковай інфармацыі, удасканаленню тэрміналогіі адпаведных галін навукі многіх краін і г.д.

Неабходнай у сувязі з гэтым уяўляецца дзейнасць спецыяльнай міжнароднай арганізацыі, якая б займалася распрацоўкай такіх сістэм паняццяў. Пэўныя цяжкасці ў ажыццяўленні гэтай дзейнасці, безумоўна, ёсць. Адным з важных з'яўляецца і пытанне аб тым, на якіх мовах будуць перадавацца расцрацаваныя міжнародныя сістэмы тэрмінаў. Відаць, аптымальным варыянтам было б выкарыстанне моў, якія адлюстроўваюць найбольш высокі ўзровень развіцця сусветнай навукі з улікам прад-стаўленасці ў іх найбольш шматлікіх груп моў, моўных арэалаў. Ёсць і іншыя складаныя метадалагічныя і арганізацыйныя праблемы такой работы, аднак яе неабходнасць і вялікая значнасць бясспрэчныя.

Для інтэрпрэтацыі сучаснага працэсу інтэрнацыяналізацыі навуковых тэрмінаў і распрацоўкі прынцыпаў свядомай мэтанакіраванай работы ў гэтым напрамку вялікае значэнне маюць не толькі разгледжаныя вышэй унутрымоўныя праблемы і заканамернасці развіцця тэрміналагічнай лексікі пэўных моў, а і ўлік так званых экстралінгвістычных сацыяльна-гістарычных умоў развіцця моў, і ў прыватнасці – фарміравання тэрміна-лагічнай лексікі. Пад уплывам гістарычных умоў развіцця мовы, а таксама развіцця пэўных галін ведаў суадносіны нацыянальнага і інтэрнацыянальнага фондаў розных тэрміналагічных сістэм у розных мовах маюць даволі істотныя адрозненні, якія нельга не ўлічваць пры распрацоўцы прынцыпаў свядомай, мэтанакіраванай інтэрнацыяналізацыі пэўнай часткі навуковых тэрмінаў.

У перыяд работы па распрацоўцы нацыянальнай тэрміналогіі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917г. і ўтварэння Беларускай ССР у сувязі з патрэбамі нацыянальнага перыя-дычнага друку, радыё, з выкарыстаннем беларускай мовы ва ўсіх сферах дзейнасці, стварэннем падручнікаў і вучэбных дапамож-нікаў на роднай мове для беларускай сярэдняй і вышэйшай школы, у адносінах да запазычанняў і інтэрнацыяналізмаў праявіліся ў пэўнай ступені пурыстычныя тэндэнцыі, характэрныя для ўсіх народаў у перыяд актыўнага развіцця нацый. Аднак у працэсе далейшага развіцця беларускай тэрміналогіі выкарыстан-не інтэрнацыяналізмаў станавілася ўсе больш шырокім, і параў-нанне суадносін нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў сучаснай беларускай тэрміналогіі з адпаведнымі галінамі рускай паказвае некаторую перавагу інтэрнацыяналізмаў у беларускай тэрмінало-гіі. Апошняе ў значнай меры абумоўлена спецыфікай гістарычнага развіцця лексікі беларускай мовы.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал