Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Экзаменацыйныя пытанні
1. Моўныя сем’і і групы моў. Славянская, раманская, германская моўныя групы. 2. Першыя пісьмовыя звесткі пра славян. Усходнеславянскія, заходнеславянскія, паўднёваславянскія мовы. Характарыстыка славянскіх моў па колькасці носьбітаў. Месца беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў паводле гэтай характарыстыкі. 3. Генетычная роднасць славянскіх моў і яе схематычнае выражэнне. 4. Славянскіяплямёны, на аснове якіх узнікла беларуская этнаграфічная супольнасць. Старажытнаўсходнеславянская мова. Старабеларуская мова. 5. Развіццё асобных славянскіх моў XIII–XIX стагоддзях (балгарскай, чэшскай, польскай, сербахарвацкай, беларускай, рускай). 6. Асноўныя жанры пісьмовых помнікаў старабеларускай мовы. 7. Дзелавая літаратура старабеларускай мовы. 8. Летапісы як помнікі старабеларускага пісьменства. 9. Перакладная жыційная літаратура XY–XYI стагоддзяў. 10. Рэлігійная літаратура XYI–XYII стагоддзяў. 11. Мемуарная, мастацкая і палемічная, лінгвістычная літаратура XYI–XYII стагоддзяў. 12. Развіццё беларускай і іншых славянскіх літаратурных моў ўу XYII–XIX стагоддзях. 13. Новая беларуская літаратурная мова ў XIX – пачатку 14. Асноўныя беларускія дыялектныя масівы ў супастаўленні з дыялектнымі масівамі іншых славянскіх моў. Палескія гаворкі. «Дыялктны атлас беларускай мовы». 15. Асноўныя стылі беларускай літаратурнай мовы. Гутарковае маўленне ў сучасных славянскіх краінах і беларускае гутарковае маўленне. Трасянка. 16. Агульнае і спецыфічнае ў лексіцы беларускай мовы ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі. 17. Віды адрозненняў у змесце беларускіх і іншых славянскіх знешне падобных ці эквівалентных слоў. Ілюстрацыі прыкладамі з беларускай і іншых славянскіх моў. 18. Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай мовы і іншых славянскіх моў. 19. Фанетычныя рысы падабенства і адрознення беларускай мовы і іншых славянскіх моў. 20. Граматычныя рысы падабенства і адрознення беларускай і іншых славянскіх моў. 21. Адметныя рысы беларускай мовы ў сферы фанетыкі ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі. 22. Падабенства беларускай, рускай і украінскай моў. 23. Асноўныя адрозненні паміж беларускай і рускай мовамі. 24. Агульныя рысы і адрозненні паміж беларускай і украінскай мовамі. 25. Адрозненні паміж беларускай і польскай мовамі. 26. Фанетычны лад сучаснай беларускай мовы. Асноўныя фанетычныя законы (закон недысіміляцыйнага акання, якання, асіміляцыйныя працэсы, дзеканне і цеканне). 27. Фанетычная транскрыпцыя. Пазіцыйная і этымалагічная мяккасць. Правапіс мяккага знака і апостраф. 28. Арфаэпія. Асноўныя правілы беларускага вымаўлення ў галіне галосных і зычных. Вымаўленне спалучэнняў зычных і іх правапіс. 29. Націск у беларускай мове. Агульная характарыстыка націску. Складападзел, правілы пераносу слоў. 30. Графіка і арфаграфія. З гісторыі развіцця графікі. Асноўныя прынцыпы арфаграфіі (марфалагічны, фанетычны, напісанні традыцыйныя і дыферэнцыяльныя). Рэформа правапісу 1933 г. 31. Марфалогія. Сістэма часцін мовы.Назоўнік і яго агульная характарыстыка. 32. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Катэгорыі роду, ліку, склону. 33. Скланенне назоўнікаў. Асаблівасці скланення і правапісу назоўнікаў мужчынскага роду з нулявым канчаткам. 34. Асаблівасці скланення і правапісу некаторых груп імёнаў і прозвішчаў. 35. Прыметнік і яго агульная граматычная характарыстыка. Лексіка-граматычныя разрады. 36. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў у афіцыйна-справаводчых тэкстах. Ступені параўнання прыметнікаў. 37. Лічэбнік. Яго агульная граматычная характарыстыка. Лексіка-граматычныя разрады. 38. Скланенне колькасных лічэбнікаў. Асаблівасці ўжывання і скланення дробавых і зборных лічэбнікаў. 39. Займеннік як сродак лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэсту. 40. Скланенне асобавых і зваротных займеннікаў. Тыповыя памылкі ў напісанні і ўжыванні займеннікаў. Акцэнтуацыйныя парушэнні ўжывання некаторых займеннікаў. 41. Семантыка – камунікатыўная і граматычная адметнасць дзеяслова як носьбіта працэсуальнай прыметы дзеяння. Дзеяслоўныя катэгорыі. 42. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове. Сродкі замены неўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы. 43. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў. 44. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыслоўяў як слоў са значэннем прыметы дзеяння. Правапіс і утварэнне прыслоўяў. 45. Службовыя часціны мовы. Прыназоўнік і яго лексіка-граматычная характарыстыка. Асаблівасці ўжывання пры-назоўнікаў у беларускай мове. Шматзначнасць прыназоўнікаў. 46. Злучнік і яго лексіка-граматычная характарыстыка. Спосабы адрознення злучнікаў ад іншых часцін мовы. 47. Часціца. Роля часціцы ў тэксце. Правапіс часціц. 48. Сінтаксіс як вучэнне пра тэкст. Структурныя адзінкі сінтаксісу: словазлучэнне, сказ, звышфразавае адзінства (складанае сінтаксічнае цэлае), перыяд, абзац. 49. Словазлучэнне. Тыпы падпарадкавальнай сувязі (дапасаванне, кіраванне, прымыканне). Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове. 50. Сказ і тэкст. Тыпы сказаў і ўмовы функцыянавання іх у тэксце. Стылістычныя рэсурсы аднасастаўных і няпоўных сказаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. 51. Сутнасць паняццяў «спецыяльная лексіка» «тэрмін», «тэрміналогія», «прафесійная лексіка», «наменклатурная назва». 52. Агульнасць асноўных моўных заканамернасцей утварэння і крыніц фарміравання спецыяльнай і агульнаўжывальнай лексікі. 53. Асновы станаўлення і развіцця спецыяльнай лексікі нацыянальнай мовы. 54. Паняцце дакумента. Рэквізіты дакумента, фармуляр. Віды дакументаў. 55. Неабходныя якасці мовы дакумента. Сродкі выражэння канстатацыі, сцвярджэння, прадпісальнасці. 56. Развіццё спецыяльнай лексікі ў XIY–XYII стагоддзях, ў XYIII–XIX стагоддзях. 57. Асаблівасці развіцця спецыяльнай лексікі на пачатку XX стагоддзя. Дзейнасць навукова-тэрміналагічнай камісіі. Прынцыпы стварэння новых тэрмінаў. 58. Роля народных пісьменнікаў (Якуба Коласа і Янкі Купалы) ў распрацоўцы беларускай спецыяльнай лексікі даваеннага перыяду. 59. Распрацоўка беларускай спецыяльнай лексікі ў пасля-ваенны перыяд. Дзейнасць сектара тэрміналогіі Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа АН БССР, падрыхтоўка БелСЭ, дзей-насць тэрміналагічнай камісіі Акадэміі навук БССР (1979–1992). 60. Сучасны стан развіцця спецыяльнай лексікі беларускай мовы (асаблівасці і тэндэнцыі). 61. Генетычныя асабоівасці сучаснай беларускай спецыяльнай лексікі. 62. Лексічная и словаўтваральная сістэма беларускай мовы як галоўная крыніца стварэння тэрмінаў і папаўнення спецыяльнай лексікі. 63. Граматычныя асаблівасці беларускіх спецыяльных назваў. 64. Аднаслоўныя і шматслоўныя спецыяльныя намінацыі. 65. Семантычныя асаблівасці спецыяльных назваў. Сінанімія, шматзначнасць, аманімія ў спецыяльнай лексіцы. 66. Характарыстыка сінаніміі, аманіміі, шматзначнасці тэрмінаў адносна сутнасці і функцыянальнага прызначэння. 67. Характарыстыка сінаніміі, аманіміі, шматзначнасці адносна развіцця асобных тэрмінаў і тэрмінасістэм. 68. Характарыстыка сінаніміі, аманіміі, шматзначнасці адносна ўпарадкавання тэрміналогіі. 69. Паняцце ўпарадкавання спецыяльнай лексікі. 70. Прычыны вялікай актуальнасці лінгвістычнага ўнармавання тэрміналогіі. 71. Актуальныя задачы ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі. 72. Агульныя прынцыпы і спецыфічныя аспекты і задачы ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі. 73. Асноўныя фактары стварэння новых тэрмінаў (тэрмінатворчасці). 74. Праблемы канструявання навуковай тэрміналогіі, спецыяльнай лексікі. 75. Паняцце аптымальнай тэрмінасістэмы. Прынцыпы ўпарадкавання, канструявання тэрмінасістэм і заканамернасці развіцця натуральна сфарміраваных тэрмінасістэм. 76. Функцыянаванне беларускай спецыяльнай лексікі. 77. Аб’ектыўна-моўныя і экстралінгвістычныя фактары выкарыстання беларускай мовы і спецыяльнай лексікі ў розных сферах дзейнасці. 78. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці і функцыянаванні сучасных літаратурных моў свету. 79. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя тэрміналогіі, спецыяльнай лексікі. 80. Дзейнасць Міжнароднай арганізацыі па уніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў (МАУТН). 81. Мэтанакіраванае папаўненне фонду інтэрнацыянальных тэрмінаў у нацыянальных мовах. 82. Сродкі ўтварэння тэрмінаў і іх прадуктыўнасць у сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні.
|