Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэрытарыяльны рост ВКЛ пры дынастыі Гедэмінаў.






 

1. Заходнерускія і літоўскія землі у сярэдзіне XIII ст. і передумовы стварэння ВКЛ.

Перыяд 12 – 13 ст. стаў часам феадальнай раздробленасці для Заходняй Русі. Гісторыя – гэта маятнік, дзе працэсы цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі мяняюцю адзін другога. Фактары, якія калісьці прымусілі князёў аб’яднацца у адзіную Кіеўскую Русь –знешняя пагроза, неабходнасць прававога рэгулявання маемасных і сацыяльных адносін – выканалі сваю місію. Феадальныя адносіны паглубіліся і мясцовыя князі маглі ужо кіраваць залежным насельніцтвам без дапамогі кіеўскага князя і яго дружыны. З пунктугледжанняэвалюцыі сацыяльных адносін гэта, безумоўна, прагрэсіўна, але як палітычная з’ява гэта прывяло да далейшага драблення такіх буйных княстваў, як Полацкае, Турава-Пінскае, Галіцка-Валынскае, гэта значыць: да феадальнай раздробленасці. Толькі на Полацкай зямле з’явіліся Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае і Лагойскае княствы, якія бесперапынна ваявалі паміж сабой, а таксама з кіеўскімі і смаленскімі князямі. У выніку гэтай барацьбы на усходзе да Смаленскага княства адышлі Друцк, і Орша. У той жа час на паўночным захадзе Полацкае княства пашырыла свае уладанні і у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны заснавала гарады-крэпасці Кукейнос і Герцыке.

З 13 ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’езная небяспека – агрэсія немецкіх феадалаў. У 12 ст. яны пачалі пранікаць у Прыбалтыку, плямёна якой (лівы, эсты, жамойты, прусы) яшчэ не паспелі стварыць сваю дзяржаўнасць. Немцы і каталіцкія місіянеры абарочвалі мясцовае насельніцтва у хрысціянства з дапамогай сілы – ордэна мечаносцаў. Апорай гэтай феадальна-рэлігійнай арганізацыі сталі невялікія, добра умацаваныя замкі, а таксама крэпасць Рыга, пабудаваная у 1201 г. у вусці Заходняй Дзвіны епіскапам Альбертам Буксгаўдэнам. Мечаносцаў падтрымліваў Папа рымскій, германскій імператам, іншыя кіраўнікі Заходней Еўропы. Захопленыя землі немцы назвалі Лівоніяй.

Заходнерускія княствы пачалі барацьбу з Ордэнам, таму што па Зах. Дзвіне праходзіў гандлевы шлях у Балтыйскае мора. Але нават перад пагрозай небяспекі полацкія князі не аб’ядналіся, у выніку чаго страцілі Кукейнос і Герцыке, уступілі немцам права збору даніны з воднага хляху “З варагаў у грэкі”. Яшчэ большая небяспека навісла над Полацкім княствам, калі у пачатку 13 ст. у Прывіслінні быў заснаваны Тэўтонскі ордэн, сталіцай якога стала крэпасць Марыенбург. Германскі імператар падарыў гэтаму ордэну землі балцкага племені прусаў. Засталося толькі захапіць іх, што ордэн і зрабіў за наступныя 50 гадоў. Пасля гэтага над паўночна-заходнімі землямі Русі навісла падвоеная небяспека. У 1242 г. Аляксандр Неўскі на льду Чудскага возера разбіў немецкіх рыцараў (загінула каля 200 – 300 рыцараў і некалькі тысяч немецкай пехоты, набранай з ліваў і эстаў). Але на баку немцаў стаяла уся моц сярэднявечнай Еўропы, а за заходнерускімі дружынамі – толькі спаленыя татарамі вёскі і гарады. На пачатку 14 ст. у залежнасць ад рыжскага арцыбіскупа часова трапіў Полацк. Набегі крыжакоў на Літву і Заходнюю Русь рабіліся усе больш частымі і спусташальнымі...

Яшчэ адным фактарам паслаблення заходнерускіх зямель стала татара-мангольскае нашэсце. У канцы 30 – 40-х гг. 13 ст. расколатая на удзелы Русь стала здабычай татара-манголаў. У гераічнай барацьбе паў Уладзімір, Суздаль, Цвер, Разань. У часовую залежнасчь ад татар папала Турава-Пінская зямля. У канцы 1240 г. качэўнікі уварваліся з поўдня у Берасцейскую зямлю, у 1242 г. спрабавалі ўзяць Смаленск, але былі адбіты. Беларускія зямлі засталіся свабоднымі, як і Ноўгарад з Псковам, але пасля таго, як татары падпарадкавалі сабе Чырвоную Русь і разрабавалі Львоў, у 1258 г. яны зноў паспрабавалі захапіць заходне-рускія землі і Літву. Беларускія зямлі утрымаліся і не зведалі татара-мангольскага іга, але пагроза не зменьшалася. Татара-манголы рабілі набегі на беларускія княствы ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг. Такім чынам, знешняя пагроза (крыжакі і татара-манголы) стала першым фактарам кансалідацыі беларускіз зямель. Такія ж працысы назіраліся і на землях Галіцка-Валынскага і Маскоўскага княстваў.

Другім фактарам стала развіцце гаспадаркі, гандлю, рост гарадоў і, як следства, паглыбленне феадальных адносін (сацыяльна-эканамічны фактар). На землях Заходней Русі гэтыя працэсы шлі значна хутчэй, чым у рускіх землях, апынуўшыхся пад татара-мангольскім ігам, бо:

1) не было рабавання гарадоў і весак татарамі;

2) заходне-рускія гарады стаялі на значных гандлевых шляхах (рэкі Зах. Дзвіна, Нёман, Днепр, Прыпяць, Зах. Буг).

Усе вышэйсказанае тычыцца заходне-рускіх зямель. У той жа час літоўскія землі у палітычным і эканамічным развіцці значна адставалі ад рускіх зямель і пачаткі дзяржаўнасці з’явіліся ў іх полькі у канцы 12 ст.. Яны жылі рода-племянным ладам у сярэднім цячэнні Нёмана, на яго правабярэжжы. Існавалі такія родаплемянныя саюзы літоўцаў, як Літва, Жэмайты, Аукштайты, Земгалы. У 12 – 13 стст. усе літоўцы аб’ядналіся у дзве вялікія групы: Жэмайты (на захадзе) і Літва (на усходзе). Усіх літоўцаў аб’ядноўвала адзіная мова, традыцыі, язычніцкая рэлігія, з 11 ст. у іх назіраецца маёмасная няроўнасць.

Адносіны рускіх князёў з літоўцамі былі няпростыя. Рускія князі неаднаразова рабілі спробы заваяваць літоўцаў. Так, у 1040 г. кіеускі князь Яраслаў Мудры пры падтрымцы полацкага князя Брачыслава зрабіў вялікі паход у землі літоўцаў і наклаў на ніх даніну, у 1132 – 1133 гг. гэтак жа зрабілі кіеўскі князь Мсціслаў і князь Усевалад Гарадзенскі. У сваю чаргу, літоўцы неаднаразова налажвалі рабаўнічыя набегі на Русь (у 1200 – 1268 гг. гэта здарылася 35 разоў). Але звычайна набегі літоўцаў былі няўдалыя, ці яны дзейнічалі па “запрашэнню” (загаду) заходнерускіх князёў, гэта значыць – літоўцы выкарыстоўваліся як сродак у міжусобнай барацьбе рускіх князёў. Пагроза з баку крыжакоў прымусіла літоўцаў таксама шукаць саюзнікаў.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал