Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Тэрытарыяльны рост ВКЛ пры дынастыі Гедэмінаў. Справу Войшалка паспяхова працягвалі вялікія літоўскія князі Трайдзень (1270 – 1282) і Віцень (1293 – 1316)
Справу Войшалка паспяхова працягвалі вялікія літоўскія князі Трайдзень (1270 – 1282) і Віцень (1293 – 1316). Яны вялі паспяховыя войны з Тэўтонскім ордэнам, сялілі на сваіх землях (каля Гародні) прусаў, якія уцякалі ад немцаў. У 1307 г. Віцень дапамог палачанам выгнаць з гораду крыжакоў, якія у 1305 г. праніклі у Полацк і сталі там панаваць. Пры Віцені да ВКЛ была далучана і Берасцейская зямля (1315), ён жа, як паведамляе Густынскі летапіс. прыняў дзяржаўны герб ВКЛ. “... измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне речут Погоня.” Асабливых поспехаў у справе падпарадкавання беларускіх зямель дасягнуў брат (па іншым звесткам сын) Віценя, вялікі князь Гедымін (Гедзімін) (княжыў з 1316 г. па 1341 г.). У сваей унутранай палітыцы Гедымін кіраваўся прынцыпам рэлігійнай талерантнасці. У 1317 г. у Новагарадку ен стварыў праваслаўную Літоўскую мітраполію (у складзе Полацкай і Тураўскай епархій). У той жа час ен спабаваў нармалізаваць адносіны з Захадам, дзеля чаго аднавіў касцел францысканцаў у Новагарадку, пабудаваў францысканскі касцел у Вільне. У 1323 г. ен накіраваў ліст да папскай курыі, у якім называў сабе “каралем Літвы і Русі, уладаром і князем Жамойці”. У гэтым лісце Гедымін выказаў намер прыняць каталіцкую веру, але канчаткова не высветлена, быў ен у той час праваслаўным ці язычнікам. Па запрашэнню Гедыміна у Літву прыехалі заходнія майстры розных спецыяльнасцей, якім ен даў льготы і прывілеі. У тым жа 1323 г. Гедымін заключыў мір з Лівонскім ордэнам і рыжскім арцыбіскупам, але калі у 1324 г. Папа прыслаў да яго сваіх легатаў, вялікі князь літоўскі адмовіўся ад хрышчэння па каталіцкаму абраду і згадзіўся толькі заключыць мір з Тэўтонскім ордэнам. Гедымін з павагай аднасіўся да рускай культуры і пры далучэнні славянскіх земель кіраваўся прынцыпам “старины не рухать и новины не вводить”. Тое, што ен аддаваў перавагу рускаму пачатку, было невыпадкова: славяне складалі 80 % насельніцтва ВКЛ, а іх землі – каля 90 % тэрыторыі Княства. Акрамя таго, славяне знаходзіліся на больш высокім узроўні развіцця гаспадаркі і сацыяльных адносін. Менавіта ад іх літоўцы запазычылі такія сацыяльныя з’явы, як гараднічыя, цівуны, баяры, смерды. Спрыяла славянству і дынастычная палітыка Гедыміна. Сваяго сына Альгерда ен ажаніў на Марыі Яраслаўне, адзінай дачцы віцебскага князя (ён не меў сыноў-нашчадкаў), другога сына Любарта – на дачцэ апошняга валынскага князя Льва Юр’евіча. Такім чынам, у першай трэці XVIII ст. Віцебск і Валынь дабраахвотна апынуліся у складзе ВКЛ. Адну сваю дачку – Аўгусту – Гедымін аддаў за сына маскоўскага князя Івана Каліты, другую (Мар’ю) – за яго саперніка, цвярскога князя Дзмітрыя Міхайлавіча. Парадніўся Гедымін таксама з польскім каралем Уладзіславам Лакеткам і гродзенскім князем Давідам Гарадзенскім ( сынам Даўмонта, які пасля смерці бацькі з’ехаў з Пскова і паступіў на службу да Гедыміна). Пры Гедыміне пачалася і актыўная усходняя палітыка ВКЛ. На некаторы час быў падпарадкаван Пскоў, якому Давід Гарадзеньскі дапамог адбіцца ад крыжакоў. Вяліся перамовы з Ноўгарадам наконт саюза супраць Івана Каліты. Пры Гедыміне тэрыторыя Княства узрасла удвая. Былі пабудаваны мураваныя замкі ў Лідзе, Віцебску, Медніках, Крэва, Троках, а таксама у Вільні, якую Гедымін зрабіў сваей галоўнай рэзідэнцыей. З 1323 г. Вільня, вядомая з часоў крывічэй як Крывы горад, стала сталіцай ВКЛ. Менавіта з часоў Гедыміна у ВКЛ пачала пранікаць заходне-еўрапейская культура і адраджацца разбуранае адзінства Кіеўскай Русі. Дынастыя Гедымінавічаў (сам Гедымін меў сем сыноў і чатырох дачок) замяніла на заходне-рускіх землях дынастыю Рурыкавічаў, а Вільня стала прэтэндаваць на ролю Кіева, як цэнтра усходнеславянскіх земель. Пры сыне Гедыміна вялікім князе Альгердзе (1345 – 1377) было цалкам далучана Беларускае Падняпроўе, а ў 1355 г. – Бранскае княства. У 1362 г. Альгерд разбіў злучанае войска трох татарскіх ханаў у бітве на р. Сінія Воды і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую і Валынскую землі. Такім чынам тэрыторыя ВКЛ была пашырэна да вусця Дняпра і Днестра, а пауднева-рускія землі вызвалены ад ардынскага іга. Пры вялікім князе Вітаўце (1392 – 1430) у 1404 г. да ВКЛ было далучана Смаленскае княства, канчаткова замацавала Жамойць (яна была адваявана у Тэўтонскага ордэна у час Вяликай вайны 1409 – 1411 гг.). Пасля гэтага афіцыйная назва дзяржавы стала гучаць як “Вялікае Княства Літоўскае, рускае і жамойцкае” (раней яно называлася “Вялікае Княства Літоўскае і Рускае”). У 1420-х гг., ВКЛ дасягнула свайго максімальнага пашырэння і стала дзяржавай “ад мора да мора”. Яе тэрыторыя, без уліку амаль незасененых прычарнаморскіх стэпаў, склала каля 687 км2, з якіх на долю этнаграфічных беларускіх земель (са Смаленскам і Падляшшам) прыпадала 38 %. У час праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула і найвышэйшай палітычнай магутнасці, ўстанавіўшы свой пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі. NB. У той жа час агульная колькасць насельніцтва ВКЛ была не больш як 1 млн. чалавек, з якіх беларусаў – каля 450 тыс. чал., літоўцаў – 100 – 200 тыс.
Лекцыя № 4. Унутрыпалітычная становішча ВКЛ у 14 – сярэдзіне 16 стст.
|