Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе РП.
Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак у Люблінскім акце былі закладзены супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць будавання як унітарнай, так і федэратыўнай ці канфедэратыўнай дзяржавы. Захоўваліся тытулы “Вялікага княства Літоўскага” і “вялікага князя літоўскага”, дзейнічаў амаль не парушаны апарат дзяржаўнага кіравання, меліся свой скарб, дзяржаўная пячатка, сваё войска і свой звод законаў – Статут ВКЛ. Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт Аўгуст абяцаў дапамогу палякаў у вайне, але вальны сейм 1573 г. выдаў пастанову аб вядзенні Лівонскай вайны на сродкі ВКЛ. У сваю чаргу патрыёты ВКЛ (канцлер А. Валовіч, падканцлер К. Радзівіл) па-майстэрску скарысталі унутрыпалітычную сітуацыю, якая узнікла у 1574 г. пасля бегства караля Генрыка Валуа ва Францыю Яны прызналі Стафана Баторыя новым каралем РП толькі пасля таго, як граматай ад 29 ліпеня 1567 г. той абвясціў Польшу і ВКЛ раўнапраўнымі часткамі федэратыўнай дзяржавы, абавязаўся пашыраць яго межы і не прызначаць палякаў военачальнікамі у ВКЛ і склікаць каронныя сеймы па чарзе то ў Польшчы, то у ВКЛ. Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў Генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства. Адраджэнню яго заканадаўчай кампетэнцыі спрыялі наступныя абставіны. Па‑ першае, сеймік складаўся з сенатараў і паслоў ад усіх зямель княства, што надавала яго пастановам агульнадзяржаўнае значэнне. Па‑ другое, у час бескаралеўя ўсе сеймікі Рэчы Паспалітай бралі ў свае рукі і заканадаўчую, і адміністрацыйную, і судовую ўладу. Па‑ трэцяе, агульны сейм з‑ за сваёй слабай згуртаванасці і “liberum veto” паціху ператвараўся ў кангрэс, дзе пытанні не вырашаліся, а абмяркоўваліся. У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны трэці сейм збіраць у Гродне, а не ў Кароне. На сеймах у Гродне маршалкам выбіраўся адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты акт юрыдычна прызнаў існаванне ВКЛ у якасці асобнага дзяржаўнага арганізма. У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання. З 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ – вышэйшая судовая ўстанова. Не ўспомніў аб Люблінскай уніі і трэці Статут ВКЛ, прыняты ў І588 г. Патрыёты ВКЛ на чале з канцлерам Львом Сапегам здолелі дабіцца, каб яго ухваліў новы караль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза, у абмен на падтрымку яго кандыдатуры на элекцыйным сейме. Статут 1588 г. складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. У трэцім раздзеле абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, яго тэрытарыяльная цэласнасць. Статут ВКЛ І588 г. забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. А палякі – уладальнікі падараваных у княстве маёнткаў – павінны былі несці земскую службу, у адваротным выпадку яны трацілі правы на ўладанні. Статут ВКЛ 1588 г. заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 г. Але паколькі ВКЛ уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы прымаць новыя законы, якія пярэчылі нормам Статута. Але, нягледзячы на гэта, Статут ВКЛ 1588 г. падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж Княствам і Польшчай і дазволіў у значнай ступені адрадзіць яго як самастойную дзяржаву: са сваімі уласнымі законамі, апаратам кіравання, фінансамі і войскам.
|