Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Канцэпцыі стварэння ВКЛ і пачатак яго летапіснай гісторыі.
У гісторыі Вялікага княства Літоўскага (далей – ВКЛ) да сённяшніх дзён існуе кола праблем, якія выклікаюць пытанні ў даследчыкаў. Сярод іх – прычыны ўтварэння і працэс фарміравання ВКЛ. І калі наконт прычын ужо маецца пэўная агульнасць поглядаў, то працэс фарміравання яшчэ застаецца адным з самых складаных момантаў. Складанасць гэта вынікае з таго, што сярод вучоных няма ўзгодненага пункту гледжання на этнічную аснову дзяржаўнасці адной з буйнейшых дзяржаў сярэдневяковай Еўропы – Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У аснове розных канцэпцый – супярэчнасць, сутнасць якой заключаецца ў тым, што вярхоўная ўлада ў першыя стагоддзі яго існавання належала часцей за ўсё літоўскім князям, а культура, юрыспрудэнцыя, дзяржаўная мова, асноўныя землі былі ўсходнеславянскімі, у пераважнай большасці – беларускімі. Існуюць тры найбольш акрэсленыя канцэпцыі працэсу ўтварэння ВКЛ. Першая з іх умоўна называецца традыцыйнай (“літоўскай”) канцэпцыяй. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што літоўскія князі заваявалі беларускія землі, падпарадкавалі іх сабе, скарыстаўшыся аслабленнем Русі міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем. І толькі вялікі рускі народ у другой палове XVIII ст. вызваліў беларусаў з‑ пад ярма чужынцаў. Другой з’яўляецца так званая новая (“беларуская”) канцэпцыя, найбольш поўна абгрунтаваная М. Ермаловічам у кнізе “Па слядах аднаго міфа” (Мн., 1989). Ён пісаў, што гістарычныя крыніцы не пацвярджаюць літоўскага заваявання беларускіх зямель, а, наадварот, сведчаць аб заваяванні сучасных літоўскіх зямель Новагародскім княствам. На думку М. Ермаловіча, значнай перашкодай для аб’ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння ВКЛ з’яўляецца атаясамліванне сучаснай тэрыторыі Літвы з летапіснай Літвой, якая, як даказваў М. Ермаловіч, знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паміж Мінскам і Новагародкам і паміж Слонімам і Маладзечна. Такім чынам, з пункту гледжання прыхільнікаў новай канцэпцыі, ВКЛ склалася перш за ўсё як беларуская дзяржава. Трэцяя “цэнтрысцкая” канцэпцыя імкнецца пераадолець крайнасці іншых канцэпцый. Яе прыхільнікі сцвярджаюць, што ВКЛ на розных этапах свайго існавання было дзяржавай, у якой дамінавалі розныя этнасы. Працяглы час (сярэдзіна ХІІІ – сярэдзіна ХV стст.) яно было літоўска-беларускай дзяржавай, дзе літоўскае палітычнае лідэрства ўраўнаважвалася беларускай палітычнай арганізацыяй. З сярэдзіны ХV ст. і ў ХVI ст. ВКЛ існавала як беларуска-літоўская дзяржава, дамінантай у якой быў беларускі пачатак. Калектыў аўтараў кафедры гуманітарных дысцыплін БДУІР прытрымліваецца пункту гледжання на ВКЛ як на поліэтнічную дзяржаву чатырох асноўных народаў – беларускага, літоўскага, украінскага і рускага, дзе славяне займалі 11/12 тэрыторыі і складалі 80% насельніцтва краіны. Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага княства, а найперш беларускі і літоўскі, з’яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы. У дыскусіі па праблемах утварэння і этнічнай прыналежнасці ВКЛ апошняя кропка яшчэ не пастаўлена, але бясспрэчнай з’яўляецца вялікая роля нашых продкаў як ва ўтварэнні ВКЛ, так і ў яго гістарычнай спадчыне. Працэс утварэння ВКЛ быў працяглым і складаным. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі, звычайна добраахвотна: на аснове пагадненняў паміж мясцовай палітычнай элітай і літоўскімі князямі, шляхам дынастычных шлюбаў. У некаторых выпадках гэта адбывалася шляхам захопу (Нальшанская зямля, Галіцка-Валынскае княства). Працэс фарміравання новай дзяржавы пачаўся з узвышэння Новагародскага княства, якое прыпала на сярэдзіну ХІІІ ст., і быў звязаны з імем князя Міндоўга (1195 – 1263 гг.). Заслуга апошняга заключаецца ў тым, што пры ім з разрозненых літоўскіх плямён і беларускіх княстваў пачалося станаўленне новай дзяржавы. Спачатку Міндоўг аб’яднаў літоўскія землі, але калі у 1248 г. ен захапіў уладанні сваіх пляменнікаў Эдзівіла і Таўцівіла (выслаўшы іх ў паход супраць Смаленска), яны паднялі мяцеж. Мяцеж падтрымалі жамойцкі князь Вікінт, Тэўтонскі ордэн, Рыжскі арцыбіскуп і галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч. Стварылася магутная кааліцыя супраць Міндоўга, але ен здолеў выйсці з вайны з мінімальнымі стратамі. Па-першае, таму, што абапіраўся на Новагародак, баяры якога і паклікалі Міндоўга у канцы 1240-х гг. на княства. Па-другое, у 1251 г. Міндоўг ахрысціўся паводле каталіцкага абраду і у 1253 г. каранаваўся у Новагарадку каралеўскай каронай, якую прыслаў яму Папа рымскі Інакенцій IV. Першай сталіцай княства стаў Новагарадок. Але Міндоўг сустрэў супраціўленне старой літоўскай знаці, якая у рэште рэшт і забіла вялікага князя і яго двух сыноў у 1263 г. Старэйшы сын Міндоўга – Войшалк (1225 – 1268) – адпомсціў за бацьку. Першапачаткова ён княжыў у Новагародку, быў язычнікам і паказаў сабе як вельмі жорсткі да сваіх падданых. Як сведчаць летапісы, у 1246 г. ен прыняў праваслаўе і перамяніўся. Знаходзячыся ў Галіцка-Валынскам княстве у якасці ганаровага заложніка (у час, калі Міндоўг здолеў разбурыць небяспечную для яго хаўрус гэтага княства з Тэўтонскім ордэнам і Рыжскім арцыбіскупам), Войшалк пастрыгся у манахі і нават спрабаваў наладзіць пелігрымку у Палестыну. Але гэта вандраванне не атрымалася і вярнуўшыся у Літву, ён заснаваў свой манастыр у Лаўрышава, каля Новагарадка. Пасля смерці бацькі Войшалк пакінуў манаства і пачаў помсціць забойцам бацькі. Пры гэтым ён абапіраўся на Пінск і Галіцка-Валынскае княства, дзе правіў яго швагр князь Шварн. Адзін забойца Міндоўга – жамойцкі князь Транята – быў пакараны смерцю, другі – нальшанскі князь Даўмонт (у яго Міндоўг калісці забраў жонку) у 1265 г. збег у Пскоў. (Там ен ахрысціўся у праваслаў’е і прыняў імя Цімафей. Пасля чаго пскавічы зрабілі яго сваім князем і ен больш за 30 год ваяваў за сваёй былой радзімай. Пасля смерці ў 1299 г. быў кананізаваны праваслаўнай царквой як святы.). Войшалк здолеў аб’яднаць усю Літву і падпарадкаваць сваёй уладзе Полацк і Віцебск. Полацкае княства трапіла пад уплыў Літвы у сярэдзіне 13 ст., калі у Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл. Войшалк меў намер увесці праваслаў’е ва усей Літве, але у 1268 г. быў забіты галіцка-валынскім князем Львом Данілавічам, супернікам свайго малодшага брата князя Шварна, якому Войшалк меў намер аддаць Новагародок.
|