Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Г і с т а р ы ч н ы я э т а п ы р а з в і ц ц я б е л а р у с к а й м о в ы






Мова і літаратура

Жывая народная мова ў разнастайных яе мясцовых дыялектах – зыходная аснова для станаўлення фальклору і пісьмовай літаратуры – гэта перадумовы станаўлення мовы літаратурнай. З’яўленне літаратурнай мовы звязана з паяўленнем і афарменнем нацыянальнай мовы.

Г і с т а р ы ч н ы я э т а п ы р а з в і ц ц я б е л а р у с к а й м о в ы

1 этап:

6-7 стст. – распад славянскай групы на падгрупы, выдзяленне асобных падгруп.

7-9 стст. – фарміраванне моў славянкіх народнасцей.

2 этап:

10-13 стст. – прынняцце храсціянства, з’яўленне пісьменнасці. “Аповесць…”, “Слова…”

14-16 стст. – фарміраванне беларускай народнасці і ўласнабеларускай літаратурнай мовы - старабеларускай. Летапісы (Баркалабаўскі), Хронікі (Хроніка Быхаўца), статуты ВКЛ, Літоўскай метрыка.

Канец 16-18 стст. – беларуская мова страціла статус дзяржаўнай. Помнікаў амаль на захавалась, перадавалась у вусных гаворках.

19-20 стст. – мовай карыстаюцца слаба. Ананімныя творы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”.

З 1991 года. – беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

 

2. Моўны стыль эпохі. Беларуская мова з гледжання тыпалагічнага і сацыяльнага. Функцыянальна-сацыяльная дыферэнцыяцыя нацыянальнай мовы. Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету. (вышлю отдельно).

3. Генеалагічная і марфалагічная класіфікацыя моваў свету. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Усходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія мовы.

Усяго каля 5 000 моў.

Г е н е а л а г і ч н а я к л а с і ф і к а ц ы я вывучае і згрупоўвае мовы свету н падставе роднасных сувязей паміж імі.ГК падзяляе мовы свету на сем’і – групы – падгрупы. Беларуская мова ўваходзіць у індаеўрап моўную сям’ю. Славянская група моў, усходнеславянская падгрупа.

М а р ф а л а г і ч н а я к л а с і ф і к а ц ы я аб’ядноўвае мовы свету паводле граматычных значэнняў (будовы слова).

4 класы моваў:

- ізаляцыйныя мовы ( аморфныя) – кітайская, в’етнамская – не маюць словазмянення (канчаткаў), склад толькі з каранёў.

- аглютынацыйныя – маюць адно скланенне, адно спражэнне, граматычная адназначнасць афіксаў – угра-фінская, мангольская, татарская.

- флексійныя (фузійныя) – белар, руская, украінская – граматычнае значэнне выражана з дапамогай флексій.

- інкарпарацыйныя (полісінтэтычныя) – у адзін гукавы комплекс уваходзіць некалькі каранёў – словасказ - заўседы пачын дзейнікам і заканчваецца выказнікам. Індзейскія мовы паўн Амерыкі, чукоцкая, мексіканская.

Усяго ў свеце ад 3 000 да 5 000 моў. 20 сем’яў. Найбольш вялікая – індаеўрапейская, кожны 2-і жыхар планеты карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моваў.

- Германская група (англ, ням, дацкая, фламандская мовы)

- Раманская група (фр, іспанская, італ, партуг).

Да 9 ст. славянская група распалася на 3 падгрупы:

- усходнія славяне (беларусы, украінцы, рускія)

- заходнія славяне (польская, сербалужская, славацкая, чэшская)

- паўдневыя славыне (балгарская македонская, сербахарвацкая, славенская)

Мертвыя славянскія мовы: стараславянская, палабская.

Усходнеславянскія мовы – (руская, беларуская, украінская) – асобная падгрупа ў славянскай групе індаеўрапейскай сям’і моў. У колькасных адносінах, першае месца – руская, 2- украніская, 3 – беларуская. Усходнеславянскія мовы паходзяць з адной крыніцы, старажытнарускай мовы, якая з’явілася ў 8-9 стст. І стала асновай для ўсх.слав. моў. Графіка ўсходнеславянскіх моў заснавана на кірылічнай азбуцы.

Паўднёваславянскія мовы - група славянскіх моў, у якую ўваходзяць балгарская, сербахарвацкая, славенская, македонская і шэрах пераходных гаворак. Пашыраны на Балканскім паўвостраве, у Славеніі, Харватыі, Македоніі, размаўляе на іх прыблізна 30 млн. чалавек. Паходзяць ад стараславянскай мовы.

Заходнеславянскія мовы - (польская, мертвая палабская, сербалужыцкія, чэшска, славацкая). Носьбіты насяляюць тэрыторыю Польшчы, Чэхіі, Славакіі.

 

4. Мова і маўленне. Функцыі мовы (камунікатыўная, кагнітыўная, акумулятыўная, уплывовая, эмацыянальна-эстэтычная, фатычная). Спецыфіка навуковага асэнсавання тэрміна “маўленне” ў беларускім мовазнаўстве. Культура мовы і культура маўлення.

Мова і маўленне – паняцці ўзаемазвязаныя ў тым сэнсе, што мова як сістэма знакаў выяўляецца ў працэсе маўленчай дзейнасці. Адсюль, м а ў л е н н е – гэта арганізаваны па законах мовы працэс выкарыстання моўных адзінак з мэтаю выражэння пэўнага зместу. Інакш кажучы, гэта разнастайныя акты рэалізацыі камунікатыўных патрэб чалавека, асобных груп, калектываў. У тэорым мовазнаўства тэрміны “мова”, “маўленне” пачынаюцца з часоў Гумбальта. На беларусі – Шчэрба. Замест шырокага тэрміна маўленчая дзейнасць, ён уводзіць тэрмін “моўныя з’явы”, а сярод іх вылучае “маўленчую дзейнасць”, “моўную сістэму”, “моўны матэрыял”. (!!!) Маўленчая дзейнасць паводле Шчэрбы - гэта працэсы маўлення, гаварэння і слухання. У сучаснай псіхалінгвістыцы ёсць спроба размежаваць паняцці “маўленне” і “маўленчая дзейнасць”.

Маўленне як спецыфічная форма рэалізацыі мовы можа праяўляцца ў вуснай і пісьмовай форме (на слых або з дапамогай зроку).


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал