Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Мастацкія калекцыі ва Усходняй Еўропе і ў Беларусі ў к. 18 – пп 19 ст.
Узнiкненне “асветнiцкiх” калекцый на мяжы XVIII i XIX ст. сведчыла аб пачатку новага этапа ў прыватным збiральнiцтве на тэрыторыi Беларусi. Змянiлiся задачы дзейнасцi калекцыянераў, склад iх калекцый, былi зроблены першыя спробы ўвесцi сабраныя прадметы ў навуковы зварот. Збiральнiкi наблізіліся да асэнсавання прыналежнасцi сваiх багаццяў усяму грамадству. У вынiку трох падзелаў Рэчы Паспалiтай тэрыторыя Беларусi была ўключана ў склад Расiйскай iмперыi, што адбiлася на сацыяльна-эканамiчным i палiтычным стане краю. Аднак у культурных адносiнах жыццё мясцовага насельнiцтва на працягу першай паловы XIX ст. не зведала кардынальных змен. Па-ранейшаму адсутнiчалi нацыянальныя школы, друк, навуковыя, а таксама культурныя ўстановы. У гэтых умовах iшло станаўленне гуманiтарна-навуковай думкi, з’яўлялiся першыя па-сапраўднаму навуковыя калекцыi, якія вызначылі твар прыватнага збiральнiцтва ў Беларусi першай паловы XIX ст. Менавiта ў гэты перыяд, таксама як i ў суседнiх дзяржавах, узнікае цiкаўнасць з боку гiсторыкаў, археолагаў, натуралістаў да славянскiх старажытнасцей, а таксама флоры і фауны. Пашыраецца сацыяльны склад калекцыянераў за кошт з’яўлення першых прадстаўнiкоў трэццяга саслоў’я. Тады ж у перадавых вучоных-калекцыянераў фарміруюцца гiсторыка-крынiцазнаўчыя, а падчас i мастацтвазнаўчыя адносiны да збiраемых рэчаў. Тызенгаўз стварыў невялікую (каля 60 палотнаў), але з вялiкiм густам падабраную калекцыю iтальянскага, галандскага, французскага i нямецкага жывапiсу. Асаблiвую ўвагу звярталi на сябе карцiны пэндзля Леанарда да Вiнчы “Выратавальнiк свету”, Паола Веранэзе “Хвароба Анцiоха”, Паўля Рубенса “Зняцце з крыжа”, Пiтэра Брэйгеля “Венецыянскi маскарад”, Альбрэхта Дзюрэра “Адам i Ева” i некаторыя iншыя. З мясцовых мастакоў у галерэi былi прадстаўлены творы Ф. Смуглевiча, Я. Дамеля, С. Чаховiча. Цікавай калекцыяй у гэты перыяд валодаў адзiн з заснавальнiкаў беларускай археалагiчнай навукi – К. Тышкевiч (1806–1868). • Калекцыя гравюр, падзеленая на дзве часткi. Першая ўключала адбiткi, выкананыя ў XVII–XIX ст., на рэлiгiйныя тэмы, другая – партрэты гiстарычных асоб, сярод якiх знаходзiўся славуты партрэт Т. Касцюшкi. У абедзвюх частках калекцыi змяшчалiся як творы невядомых мясцовых гравёраў, так i майстроў з Польшчы, Англii, Францыi. К. Тышкевiч аддаў шмат сiл i часу на стварэнне гэтай калекцыі i ў 1858 г. апублiкаваў каталог гравюр, якi ўтрымлiваў багаты матэрыял для беларускай iканаграфii. • Манеты, медалi, пячаткi (агульная колькасць манет i медалёў складала 1140 адзінак, 420 з якiх было адбіта ў Рэчы Паспалiтай). • Зброя, даспехі i рыштунак (у т. л. шпага Пятра I, дзве залачоныя шаблi з мiнiяцюрнымi выявамi С. Баторыя, асабiстыя рэчы Станiслава Аўгуста). У вiтрынах былi размешчаны ордэны, старажытная бронза, узоры тканiн, крыж з мясцовага касцёла, якi быў зроблены ў XVI ст., i г. д. Сцены абедзвюх залаў былi ўпрыгожаны творамi беларускiх мастакоў Ф. Смуглевiча, Я. Дамеля, А. Арлоўскага, Я. Рустэма i скульптурнымi партрэтамi работы П. Слiжаня. Мелася таксама 47 карцiн замежных мастакоў (Ж. Кало, Ф. Селіман, А. Каналета і iнш.). У 1847 г. быў пакладзены пачатак этнаграфiчнай калекцыi. Збiральнiцкая дзейнасць канцлера графа М.П. Румянцава (1754–1826) была звязана з археаграфiчнай і крынiцазнаўчай працай, якая разгарнулася ў Расiйскай імперыі пачатку ХІХ ст. Трэба адзначыць, што апошнi перыяд жыцця гэтага знакамiтага дыпламата, вучонага i збiральнiка (з 1813 па 1826 г.), калi ён адыйшоў ад дзяржаўных спраў i цалкам прысвяцiў сябе навуцы, непарыўна звязаны з яго знаходжаннем у Гомелi. Пасля выхаду ў адстаўку М.П. Румянцаў перабудаваў Гомельскi палац з мэтай размяшчэння ў iм бiблiятэкі i мастацкай галерэі i правёў там значную частку з апошнiх найбольш плённых гадоў свайго жыцця. У рукапiсным аддзеле Гомельскай бiблiятэкi знаходзiлiся не толькi арыгiнальныя матэрыялы, але i копii, выпiскi, што тычылiся беларускай гiсторыi, зробленыя самiм уладальнiкам. Асаблiвую ўвагу вучонага прыцягвала гiсторыя Полацка, яго старажытнасцi. У 1818 г. ён адшукаў на тэрыторыi былога Полацкага княства Барысаў камень – манументальны помнiк эпiграфiкi XII ст. У апошнiя гады жыцця М.П. Румянцаў зацiкавiўся нумiзматыкай, чаму ў значнай ступенi садзейнiчаў скарб арабскiх манет, знойдзеных у Гомелі i апiсаных па яго просьбе акадэмiкам Х.Д. Фрэнам. Перад смерцю ён паспеў аддаць загад “перадаць на агульную карысць” свае зборы разам з пецярбургскім домам на Англійскай набярэжнай. Гэта і склала падмурак музея, адкрытага ў Пецярбургу ў 1831 г. Туды ж у адпаведнасцi з яго жаданнем былi перавезены i гомельскiя калекцыi. Старажытныя беларускiя граматы, сабраныя I.I. Грыгаровiчам, папоўнiлi бiблiятэку археаграфiчнай камiсii пры мiнiстэрстве народнай асветы Расіі. Вядома, што I.I. Сабольшчыкаў быў адукаваным чалавекам. Дзякуючы прыроднаму розуму і працавітасці, ён хутка разбагацеў, меў тры каменныя дамы і багатую малельню. Цiкавiўся гiсторыяй, складаў вершы, перапiсваў кнiгi рэлiгiйнага зместу, ведаў замежныя мовы. Пакінуў пасля сябе рукапісны “Зборнік”, які складаўся з 189 артыкулаў і ўяўляў хроніку чалавечай гісторыі ад стварэння свету да ХVIII ст. У найбольш цікавым артыкуле пад назвай “Касмаграфія” ён выкладае сваё бачанне ўсяго жывога, што ёсць на планеце, звычаяў і вераванняў іншых народаў. У малельні Сабольшчыкава размяшчаўся збор царкоўных старажытнасцей, у якiм былi сапраўдныя унiкумы (першыя рукапiсныя i друкаваныя кнiгi, старажытныя абразы ў залатых i срэбраных акладах, iнкруставаныя каштоўнымi камянямі). Як адзначаў вiдавочца, “…для археолага малельня Сабольшчыкава ўяўляла багатае сховішча старажытнасцей i рэдкасцей”. Рашэнне ўладальніка змясціць збор у малельны пакой было прадыктавана не толькі яго зместам, але і імкненнем пазнаёміць з сабранымі старажытнасцямі сябраў стараверскай абшчыны. Далейшы лёс калекцыі І.I. Сабольшчыкава невядомы. Не менш цiкавым зборам валодаў Тодар Нарбут (1784–1864), вядомы аўтар 9-томнай “Гiсторыi лiтоўскага народа”. Ён праводзiў раскопкi курганоў, вывучаў этнаграфiю i фальклор Паўночнай Беларусі. У маёнтку Шаўры знаходзiўся створаны iм “невялiкi збор старажытнасцей”, а таксама бiблiятэка, дзе захоўвалiся рэдкiя рукапiсы i выпiскi з кёнiгсбергскага тайнага архiва, звязаныя з гiсторыяй Беларусi. У першай палове ХІХ ст. у віленскіх навуковых колах нараджаецца ідэя аб неабходнасці стварэння агульнадаступнага мастацкага музея. Заклік да яго стварэння сфармуляваў гісторык і аматар мастацтва А. Праздзецкі ў 1842 г. на старонках віленскага перыядычнага друку. Вопыт стварэння агульнадаступных мастацкіх экспазіцый тут ужо быў. У 1820 г. з поспехам прайшла выстава выяўленчага мастацтва ў сценах Віленскага універсітэта. На яго думку, у аснову такога збору павінны былі легчы добраахвотныя ахвяраванні мясцовай знаці, якая мела значныя мастацкія скарбы. Можна дапусціць, што гэты пункт погляду падзялялі шэраг мясцовых мецэнатаў і калекцыянераў, якія выпрацавалі да гэтага часу мастацтвазнаўчыя адносіны да збіраемых прадметаў. Вышэй ужо гаварылася аб дзейнасці І. Масальскага, Ф. Сапегі, К. Тызенгаўза. Падобным высокім узроўнем характарызавалася дзейнасць Міхала Тышкевіча – мастацтвазнаўцы, гісторыка і калекцыянера. У сваім маёнтку ў Астрашыцкім гарадку ён стварыў калекцыю жывапісных палотнаў старых майстроў (Рафаэль, Гальбейн, Босх і інш.) і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аднак гордасцю М. Тышкевіча была асобная калекцыя старажытнаўсходніх і антычных старажытнасцей, здабытых ім уласнаручна падчас навуковых паездак у Італію, у прыватнасці ў Геркуланум і Пампею, а таксама Егіпет. Значную колькасць антычных скульптур, керамічных вырабаў, камей і манет калекцыянер набыў у антыквараў. Пасля ад’езду М. Тышкевіча ў 1862 г. у Італію астрашыцкі палац страціў значэнне культурнага цэнтра. Славутыя ж калекцыі Міхала Тышкевіча пасля смерці гаспадара былі распраданы на аўкцыёне ў Парыжы у 1898 г. Сёння прадметы гэтых калекцый можна бачыць у экспазіцыях Брытанскага музея, Луўра, музеяў Берліна і Капенгагена. Вельмі каштоўны, хоць і не такі вялікі, мастацкі збор меў В. Пуслоўскі, маршалак Слонімскага павета, больш вядомы сваімі намаганнямі ў галіне развіцця прамысловасці краю. Свой збор карцін у Альберціне В. Пуслоўскі сфарміраваў пры дапамозе Ю. Серакоўскага, які знаходзіўся за мяжой на дыпламатычнай службе. Дзякуючы апошняму ў першай чвэрці ХІХ ст. альберцінскі палац узбагаціўся эскізамі Леанарда да Вінчы, карцінамі Рубенса, Тэньера, Брэйгеля, Верньё і іншых заходнееўрапейскіх мастакоў. Альберцінскую мастацкую калекцыю значна папоўніў (пераважна работамі мясцовых майстроў) сын В. Пуслоўскага – Францішак, вядомы філантроп і мецэнат. Як і век Асветы, эпоха рамантызму сведчыла, што адной з асноўных рысаў мясцовай шляхецкай культуры з’яўляецца пашана і перайманне стылю жыцця і густаў французскай арыстакратыі. Палацы Незабытоўскіх у Бацэвічах, Горватаў у Барбараве, Скірмунтаў у Пінску былі запоўнены па-мастацку аздобленай мэбляй і дыванамі, карцінамі і парцэлянай, вырабамі з бронзы, срэбра, крышталю і косці. Прадметы інтэр’ераў гэтых палацаў экспартаваліся пераважна з-за мяжы, а некаторыя з іх былі шэдэўрамі мастацтва сусветнага ўзроўню. Разам з тым у першай палове ХІХ ст. у мастацкім жыцці беларускіх зямель праяўляецца новая тэндэцыя – з’яўленне цікавасці да нацыянальнага мастацтва. Тлумачыцца гэта перш за ўсё значнымі поспехамі мастакоў віленскай школы ў разглядаемы перыяд, а таксама ўзнікненнем устойлівай цікавасці лепшых прадстаўнікоў сацыяльных вярхоў былога Вялікага княства да сваёй культуры. Ва ўмовах поўнай абыякавасцi, а падчас i варожых адносiн царскага ўраду да аховы i выкарыстання культурнай спадчыны Беларусi, прыватная iнiцыятыва ў гэтым пытаннi мела рашучае значэнне. Большасць калекцыянераў не толькi адкрывалi свае зборы для магчыма больш шырокай аўдыторыi, але i перадавалi сабраныя рэчы ў iснуючыя публiчныя музеi і нават стваралi новыя.
|