Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Гісторыя стварэння і дзейнасці царкоўна-археалагічных музеяў у Беларусі.
У другой палове XIX ст. адносіны да захавання царкоўных старажытнасцей не змяніліся, а адзінкавыя спробы іх збірання прыводзілі часамі да адваротных вынікаў.* Толькі на мяжы стагоддзяў, са стварэннем царкоўна-археалагічных музеяў быў распачаты арханізаваны збор разглядаемай групы помнікау. Да гэтага ж часу адносіцца станаўленне царкоўнай археалогіі як самастойнай навуковой дысцыпліны. Паспрыяў гэтаму пачатак т. зв. «царкоўнага рэнесансу», які адлюстравауся ў росце знешняй велічы праваслаўя, яго ўплыве на агульнадзяржаўныя справы, павышэнні матэрыяльнай забяспечанасці царквы. Царкоўна-археалагічныя таварыствы існавалі ва ўсіх губернскіх гарадах Беларусі. Тры з іх, у Віцебску, Магілёве і Вільні, былі створаны галоўным чынам дзякуючы працы аднаго чалавека, Е.Р. Раманава - вядомага археолага, этнографа, энтузіяста музейнай справы. У ліпені 1892 г. Е.Р Раманаў звярнуўся да полацка-віцебскага епіскапа Антаніна з нататкай, у якой абгрунтоўваў неабходнасць стварэння ў Віцебску «мясцовага царкоўнага сховішча». Праз паўгода стварэнне музея было даручана аўтару прапановы, а таксама А.П. Сапунову і святару В.В. Гаворскаму. Яны арганізавалі рамонтныя работы ў адной з залаў архірэйскага дома, пачалі збор экспанатаў у цэрквах Віцебска, выпрацаваді праект статута музея. Не абмяжоўваючыся зборам і вывучэннем музейных прадметаў, гісторык і археограф Зм.І. Даўгяла, які загадваў сховішчам з 1895 па 1903 г., распачаў вывучэнне нерухомых царкоўных помнікаў. У адпаведнасці са статутам новая ўстанова ставіла на мэту «...захаванне прадметаў царкоўнай даўніны Полацкай епархіі і, па магчымасці, прадстаўленне ходу царкоўнага жыцця ў краі». Апошні пункт статута прадугледжваў агляд экспазіцыі ў пэўныя дні асобамі хрысціянскага веравызнання ўсіх званняў, але асветніцкая работа была наладжана толькі ў 1904 г., калі на пасаду загадчыка сховішча старажытнасцей быў запрошаны мясцовы настаўнік М.М. Багародскі. Адчынена для наведвальнікаў яно было па нядзелях. У год у сярэднім музей наведвалі да 1500 чалавек, сярод якіх пераважалі навучэнцы, святары, стараабрадцы. Тлумачэнні пры аглядзе музея даваў сам Багародскі, які за кароткі тэрмін здолеў анатаваць экспанаты і ўдакладніць структуру аддзелаў, што значна спрошчвала ўспрыняцце экспазіцыі. У 1909 г. ён арганізаваў пры музеі гістарычную суполку, дзейнасць якой атрымала станоўчыя водгукі на Усерасійскім музейным з'ездзе. Нягледзячы на ўсе намаганні, Віцебскі царкоўна-археалагічны музей так і не стаў агульнадаступнай грамадскай установай. Спроба ажывіць працу музея была зроблена ў 1915 г., калі паўстала царкоўна-археалагічнае таварыства, на ўзор тых, што ўжо існавалі ў іншых епархіях Беларусі. Быў распрацаваны праект статута таварыства, пашырана тэматыка камплектавання, якая ўключала этнаграфічныя і археалагічныя прадметы, прадугледжвалася арганізацыя мерапрыемстваў па захаванні нерухомых царкоўных помнікаў. Болышая ўвага надавалася асветніцкай працы, якая праводзілася ў форме музейных экскурсій, археалагічных выстаў, публічных лекцый і публікацый у друку. Аднак у сувязі з распачаўшыміся рэвалюцыйнымі падзеямі гэтыя планы не былі рэалізаваны, і ў красавіку 1919 г. калекцыі Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея перайшлі да Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. З'яўленне у 1895 г. царкоўна-археалагічнага музея ў Магілёве было звязана з пераездам у гэты горад Е.Р. Раманава. Карыстаючыся станоўчым вопытам працы Віцебскага сховішча старажытнасцей, Раманаў звярнуўся да магілёускага епіскапа з прапановай стварэння такога ж музея ў яго епархіі. У прыватнасці, у сваім звароце Раманаў адзначаў, што вялікая колькасць каштоўных помнікаў царкоўнай даўніны, стан якіх «нельга прызнаць задавальняючым», не выкарыстоўваецца на лі-тургіях. Першыя экспанаты, набытыя дзякуючы намаганням Е.Р Раманава, а таксама выкладчыкаў духоўнай семінарыі Ф.А. Жудро, А.А. Скварцова і святара М.Р Янушэўскага, дазволілі ўжо 27 мая 1897 г. адкрыць музей. Гэтую падзею, якая адбылася ва ўрачыстых абставінах, асвятляў мясцовы і сталічны друк. Аднак першапачатковая дзейнасць музея не мела поспеху. Экспазіцыя, размешчаная у цёмным пакоі пры Васкрасенскай царкве, была амаль недасягальнай для наведвальніка і не магла змясціць новых набыткаў музея. Праца па апісанні і складанні каталога найкаштоўнейшай у музеі калекцыі рукапісаў ішла вельмі павольна. Востра адчуваўся недахоп сродкаў. У пачатку XX ст. музей знаходзіўся ў вельмі цяжкім становішчы, і сітуацыя вымагала неадкладных мер па змяненні ўмоў яго існавання. У 1904 г. новы магілёўскі епіскап Стэфан даў загад прадставіць музею тры залы ў будынку былога бернардзінскага кляштара і выдзяліў сродкі на рамонт і набыццё экспазіцыйнай мэблі. У хуткім часе адбылося адкрыццё новай экспазіцыі, якая была сістэматызавана па наступных аддзелах: 1)уніяцкі; 2) іканаграфічны; 3) прадметаў рэлігійнага ўшанавання; 4) царкоўныя прадметы; 5) свяшчэнныя адзенні; 6) нумізматычны; 7) бібліяграфічны. У яе стварэнні, а таксама ў каталагізацыі прадметаў актыўна ўдзельнічаў выпускнік Археалагічнага інстытута У.У. Дабраслаўскі. Ён жа пры дапамозе Е.Р Раманава наладзіў шырокую асветніцкую працу. Цікавае апісанне абстаноўкі, што панавала ў экспазіцыі ў гэты час, пакінуў адзін з наведвальнікаў; «3 10 раніцы да 4-5 гадзін бесперапынна сюды прыходзіць самая розная публіка: правінцыйныя землеўласнікі, гарадскія жыхары ўсіх званняў, вясковыя настаўнікі, святары, сяляне. Усе разглядаюць прадметы і распытваюць, некаторыя робяць нататкі». На працягу першага дзесяцігоддзя XX ст. калекцыі музея няспынна папаўняліся новымі помнікамі. Найбольш каштоўныя з іх - абразы XVII—XVIII ст., напісаныя на дошках і палатне (аўтар некаторых з іх вядомы магілёўскі майстар П. Сліжык); вышываная шоўкам і золатам плашчаніца 1569 г. з Чарэйскага манастыра; епітрахіль 1641г., асабістыя рэчы магілёўскага епіскапа Г. Каніскага; выданні беларускіх друкарняў ХУІІ-ХУІІІст.і інш. У 1919 г. гэтыя калекцыі ўвайшлі ў склад Магілёўскага губернскага музея. У лістападзе 1904 г. свой музей заснаваў гродзенскі царкоўна-археалагічны камітэт. Мэтай музея было збіранне, вывучэнне і папулярызацыя помнікаў мясцовай царкоўнай гісторыі. Гэта ідэя была адлюстравана ў статуце камітэта, зацверджанага Сінодам у 1905 г. Праз тры гады камітэт надрукаваў зварот да праваслаўнага святарства з прапановай перадаваць царкоўныя старажытнасці ў музей, а таксама захоўваць нерухомыя помнікі мінулага. На жаль, большасць з тых, да каго быў адрасаваны заклік, не адрэагавалі на яго. Праз два гады старшьшя камітэта І.А. Глебаў атрымаў ад гарадскіх улад памяшканне для музея ў Барысаглебскім манастыры, куды былі пе равезены сабраныя прадметы. Праз некаторы час музей папоўніўся рэшткамі калекцый гродзенскага статыстычнага камітэта і некаторымі арыгінальнымі царкоўнымі помнікамі (сярод іх - уніяцкая саламяная царская брама работы пінскіх майстроў). Але музей так і не атрымаў магчымасці праводзіць навуковую і асветніцкую дзейнасць. А ў 1915 г. у сувязі з акупацыяй Гродна музей і камітэт былі зачынены. Ацэньваючы вынікі дзесяцігадовага існавання царкоўна-археалагічнага музея ў Гродне, трэба прызнаць іх вельмі сціплымі. Прычына гэтага ў тым, што мерапрыемствы па ахове і збору помнікаў, якія ініцыіравала праваслаўная царква, не знайшлі падтрымкі ў жыхароў губерні, большасць з якіх была католікамі. Сярод музеяў, якія збіралі царкоўныя старажытнасці, важнае месца належала музею мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта, што ўзнік у пачатку 1908 г. Ініцыятыва яго стварэння зыходзіла ад групы гарадской інтэлігенцыі, якая займалася вывучэннем краю - А.К. Сніткі, Д.В. Скрынчанкі, Н.Н. Былова, А.П. Смародскага, А.Д. Юрашкевіча. Карыстаючыся прыкладам ўжо існаваўшых на той час музеяў у Віцебску і Магілёве, сябры камітэта звярнуліся да царквы за фінансавай падтрымкай. Паводле статута камітэт меў шырокае кола задач: вывучэнне грамадзянскай і царкоўнай гісторыі, помнікаў матэрыяльнай культуры, збіральніцтва народных звычаяў казак і спеваў. Камітэт абавязваўся браць на ўлік старажытныя цэрквы, могілкі і іншыя помнікі, папярэджваць іх знішчэнне, а таксама распаўсюджваць ў грамадстве гістарычныя веды, абуджаць цікавасць да мінулага пры дапамозе выстаў і публічных чытанняў. Статут прадугледжваў захаванне і экспанаванне ў музеі прадметаў мясцовай археалогіі, побыту і рамёстваў царкоўнага і свецкага мастацтва, а таксама нумізматыкі. Старадрукі і рукапісы павінны былі перахоўвацца ў спецыяльна створаным пры музеі архіве. Уся інфармацыя аб прадметах заносілася ў спецыяльны вопіс, а ў перспектыве прадугледжвалася публікацыя каталогаў калекцый. У 1909 г. пачалі друкавацца «Працы...» камітэта, усяго было выдадзена чатыры выпускі, якія змяшчалі багаты краязнаўчы матэрыял. У гэты ж час пад рэдакцыяй А.К. Сніткі выйшаў каталог найбольш каштоўных калекцый музея - старадрукаў і рукапісаў. Паводле каталога музей валодаў дакументамі вялікага архіва Слуцкага Троіцкага манастыра, тут знаходзіўся «Апостал» XVIII ст., Мінея месячная 1521 п, статуты сярэдневяковых беларускіх цэхаў і інш. Для экспазіцыі былі выдзелены два пакоі архірэйскага дома. Наведвальнікаў музей прымаў па панядзелках. Сябры камітэта, якія мелі дзяжурствы у гэтыя дні, давалі тлумачэнш у экспазіцыі наведвальнікам падчас агляду і таксама чыталі лекцыі па псторыі. На працягу некалькіх перадваенных год колькасць сяброў мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта павялічылася да 40 асоб. Яны па- ранейшаму займаліся зборам старажытных рукапісаў, народных звычаяў, абрадаў, спеваў і публікавалі вынікі сваёй дзейнасці ў «Працах...». Праводзіліся гістарычныя даследаванні Мінскай губерні, у прыватнасці раёна пераправы войск Напалеона праз р. Бярэзіну, дзе былі зроблены цікавыя знаходкі. Актыўна вялася праца па ахове рухомых і нерухомых помнікаў. Кіраўніцтву мінскіх навучальных устаноў прапаноўвалася накіроўваць вучняў па нядзелях у музей. У перыядычным друку з'яўляліся артыкулы сяброў камітэта аб неабходнасці захавання гістарычнай спадчыны. Святары атрымлівалі апытальныя лісты з мэтай пошуку новых экспанатаў. А ў 1913 г. мінскі епіскап выдаў загад, дзе ўводзілася адказнасць духавенства за псаванне царкоуных старажытнасцей і называліся элементарныя правілы іх рэстаўрацыі. У пачатку першай сусветнай вайны лепшыя калекцыі музея былі эвакуіраваны ў Разань. Пасля іх вяртання ў Мінск у 1922 г. яны леглі ў аснову Беларускага дзяржаўнага музея. Неабходнасць стварэння епархіальнага сховішча старажытнасцей у Вільні ўпершыню была сфармулявана ў рэдакцыйным артыкуле часопіса мясцовага праваслаўнага брацтва. У якасці галоўнага аргумента на карысць стварэння музея ў ім, у прыватнасці, адзначалася: «У гэты час адчыніць у Вільне царкоўны музей тым лягчэй, што зараз сюды пераехаў заснавальнік Віцебскага царкоўнага сховішча старажытнасцей, а потым і магілёўскага музея Е.Р. Раманаў». Падмуркам новага музея стала ўласная калекцыя Раманава - каля 150 адзінак нумізматыкі, царкоўных рэчаў археалагічных знаходак, а таксама абразы, адзенне, літургічнае начынне, што дасылаліся святарамі Лідскага, Дзісненскага і інш. паветаў. Каб узбагаціць збор, Раманаў праводзіў даследаванні ў сутарэннях віленскіх манастыроў, вандраваў па мястэчках губерні. Ён звярнуўся да духавенства з прапановай дасылаць у музей каштоўныя прадметы. Новыя набыткі музея былі размешчаны ў трох пакоях Троіцкага манастыра. Дзеля гэтага выкарыстоўвалася музейнае абсталяванне, спраектаванае самім Е.Р Раманавым. Аднак сур'ёзная навуковая і асветніцкая праца ў наступныя гады так і не была наладжана. Тлумачылася гэта, галоўным чынам, зменай галоўнага захавальніка і цяжкім фінансавым становішчам. У лісце да Е.Р. Раманава Дз.І. Даўгяла так ахарактарызаваў стан музея: «Брацтва спіць... тваё дзіця-музей замкнуты». Такім чынам, на мяжы ХІХ-ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі сфарміравалася група музеяў, зборы якіх складаліся пераважна з царкоўных старажытнасцей. Іх статуты сведчылі аб з'яўленні ўстаноў з выразна акрэсленай функцыяй захавання, вывучэння і папулярызацыі помнікаў царкоўнай і часткова грамадзянскай гісторыі. Аднак з самога пачатку свайго існавання царкоўна-археалагічныя музеі апынуліся ў складаных Іматэрыяльных і юрыдычных умовах. У большай ступені гэтыя цяжкасці |былі пераадолены ў Мінску і Магілёве, у меншай - у Гродне і Вільні. і Ініцыятыва стварэння царкоўна-археалагічных музеяў у беларускіх епархіях належала свецкай інтэлігенцыі, якая займалася вывучэннем гісторыі краю. Удзел царквы абмяжоўваўся выдзяленнем сціплых гра-шовых сродкаў, а таксама ўключэннем у склад камітэтаў, што кіравалі музеямі, аднаго-двух святароў. У шэрагу выпадкаў духавенства спрабавала выкарыстоўваць музеі для вырашэння задач ідэалагічнага характару - пры дапамозе экспазіцый, выстаў, а таксама публічных чытанняў даць «пастве» яшчэ адзін доказ адвечнасці існавання праваслаўнай царквы на Беларусі. Такая пазіцыя, натуральна, выключала вялікую колькасць неправаслаўнага насельніцтва з працэсу стварэння музеяў, а гэта значыць, фонды музеяў пазбаўляліся каштоўных помнікаў каталіцкай, яўрэйскай і іншых культур. Тым не менш, нягледзячы на цяжкія матэрыяльныя ўмовы і валанцёрскую працу супрацоўнікаў камітэтаў (усе працавалі ў музеях у вольны ад выканання службовых абавязкаў час), стваральнікі царкоўна-археалагічных музеяў здолелі дасягнуць пэўных поспехаў. У выніку прыватных ахвяраванняў і збіральніцкай працы былі сфарміраваны калекцыі, якія пасля ляглі ў аснову першых савецкіх музеяў. Праводзілася асветніцкая праца, экскурсіі, школьныя заняткі ў экспазіцыі, супрацоўнікі музея чыталі лекцыі. Вялася выдавецкая праца, друкаваліся каталогі, пуцевадзіцелі і нават «Працы...». Вяліся нескладаныя рэстаўрацыйныя работы.
|