Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Прыродазнаўчыя калекцыі і музеі ў Беларусі ў к. 18 – пп19 ст.
Узнiкненне “асветнiцкiх” калекцый на мяжы XVIII i XIX ст. сведчыла аб пачатку новага этапа ў прыватным збiральнiцтве на тэрыторыi Беларусi. Змянiлiся задачы дзейнасцi калекцыянераў, склад iх калекцый, былi зроблены першыя спробы ўвесцi сабраныя прадметы ў навуковы зварот. Збiральнiкi наблізіліся да асэнсавання прыналежнасцi сваiх багаццяў усяму грамадству. У вынiку трох падзелаў Рэчы Паспалiтай тэрыторыя Беларусi была ўключана ў склад Расiйскай iмперыi, што адбiлася на сацыяльна-эканамiчным i палiтычным стане краю. Аднак у культурных адносiнах жыццё мясцовага насельнiцтва на працягу першай паловы XIX ст. не зведала кардынальных змен. Царскi ўрад у правядзеннi сваёй палiтыкi на далучаных землях першапачаткова iмкнуўся абаперцiся на шляхту, апалячаную ў сваёй асноўнай масе. Ёй была дадзена значная культурная i нацыянальная аўтаномiя, у вынiку чаго ў першыя дзесяцiгоддзi ХІХ ст. паланізацыя насельніцтва беларускiх зямель, што апынуліся ў складзе Расiйскай iмперыi, нават узмацнілася. Па-ранейшаму адсутнiчалi нацыянальныя школы, друк, навуковыя, а таксама культурныя ўстановы. У гэтых умовах iшло станаўленне гуманiтарна-навуковай думкi, з’яўлялiся першыя па-сапраўднаму навуковыя калекцыi, якія вызначылі твар прыватнага збiральнiцтва ў Беларусi першай паловы XIX ст. Менавiта ў гэты перыяд, таксама як i ў суседнiх дзяржавах, узнікае цiкаўнасць з боку гiсторыкаў, археолагаў, натуралістаў да славянскiх старажытнасцей, а таксама флоры і фауны. Пашыраецца сацыяльны склад калекцыянераў за кошт з’яўлення першых прадстаўнiкоў трэццяга саслоў’я. Тады ж у перадавых вучоных-калекцыянераў фарміруюцца гiсторыка-крынiцазнаўчыя, а падчас i мастацтвазнаўчыя адносiны да збiраемых рэчаў. Палац у Паставах, якi належаў К. Тызенгаўзу (1786–1851), унуку славутага рэфарматара Рэчы Паспалітай і заснавальніку беларускай арніталогіі, выклiкаў вялікую цікавасць у аматараў прыродазнаўства. Пастаўскi палац быў шырока вядомы арнiталагiчнай калекцыяй, а таксама галерэяй, дзе былi прадстаўлены жывапiсныя творы мясцовых i заходнееўрапейскiх майстроў. Зацікаўленасць арнiталогiяй узнiкла ў К. Тызенгаўза яшчэ ў юнацтве, калi ён спасцігаў асновы прыродазнаўства пад кіраўніцтвам Ст. Юндзіла ў Вiленскiм унiверсiтэце. Удзел у вайне 1812 г. толькi на час адарваў яго ад любiмай справы, i пасля вяртання з эміграцыі на Радзiму ён працягвае збiраць прыродазнаўчыя калекцыi, не забываючыся аб сваiм другiм захапленнi – жывапiсе. Вынiкам шматлiкiх падарожжаў па беларускіх землях i за мяжой была бездакорная ў навуковых адносiнах калекцыя чучалаў птушак (каля 3 тыс. адзінак). Большая частка iх была прэпарыравана самiм уладальнiкам, астатнiя – спецыяльна запрошаным таксiдэрмiстам. Па сведчанні прафесара Вiленскага унiверсiтэта А.Ф. Адамовiча, гэта быў “найбольш значны арнiталагiчны збор у Рэчы Паспалiтай”. У парку побач з палацам у звярынцы ўтрымліваліся жывыя птушкі і млекакормячыя. Не меншую каштоўнасць уяўлялi выкананыя самiм Тызенгаўзам сотні каляровых выяў і медных муляжоў птушак, а таксама таблiцы-класiфiкатары, у якiх калекцыянер прадэманстраваў дар мастака. Гэты дар у свой час ацанілі славутыя прадстаўнікі віленскай школы Норблін, Арлоўскі, Рустэм. Тызенгаўз стварыў невялікую (каля 60 палотнаў), але з вялiкiм густам падабраную калекцыю iтальянскага, галандскага, французскага i нямецкага жывапiсу. Асаблiвую ўвагу звярталi на сябе карцiны пэндзля Леанарда да Вiнчы “Выратавальнiк свету”, Паола Веранэзе “Хвароба Анцiоха”, Паўля Рубенса “Зняцце з крыжа”, Пiтэра Брэйгеля “Венецыянскi маскарад”, Альбрэхта Дзюрэра “Адам i Ева” i некаторыя iншыя. З мясцовых мастакоў у галерэi былi прадстаўлены творы Ф. Смуглевiча, Я. Дамеля, С. Чаховiча. Дзейнасць К. Тызенгаўза не абмяжоўвалася збiральнiцтвам. З-пад яго пяра выйшла 19 навуковых прац, у т. л. 3-томная “Агульная арнiталогiя”. У якасці эпіграфа да яе аўтар паставіў словы Ф. Бэкана: “ Толькі той чалавек можа тлумачыць прыроду, хто здолеў яе ўбачыць і спасцігнуць, засведчыць і асэнсаваць”. Ён вёў перапiску з Брытанскiм музеем і Імператарскiм музеем у Вене, рускiм прыродазнаўцам Э.I. Эйхвальдам i нямецкiм вынаходнiкам Э. Гекелем, быў сябрам шэрагу навуковых таварыстваў. Палац у Паставах нагадваў сапраўдную навукова-даследчую станцыю, дзе дваровыя выконвалі абавязкі птушкаловаў, паляўнічых, прэпаратараў. Збор К. Тызенгаўза аглядалi вучоныя i ўсе зацiкаўленыя, а ў 1851 г. ён перадаў у дар Дрэздэнскаму прыродазнаўчаму музею спецыяльна падабраную калекцыю птушак Беларусi. Пасля смерцi ўладальнiка Пастаў яго імем былі названы адзін з відаў пчол, а таксама некалькі раслін. Сын Тызенгаўза, Райнольд, перадаў арніталагічную калекцыю ў Вiленскi музей старажытнасцей, а мастацкiя каштоўнасцi разам з архiвам былі перавезены першапачаткова ў Кiеў, а потым у Варшаву.
|