Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Прагматызм






Слова “прагма” паходзіць з лаціны і ў перак-ладзе азначае—карысць, справа, дзеянне. Па-гэтаму прагматызм называюць яшчэ філасо-фіяй дзеяння; Прагматызм пачаў афармляцца ў філасофскі напрамак у 19ст., ў краінах За-ходняй Еўропы, але найвышэйшага свайго развіцця дасягае ў 20ст., ў ЗША. Пачыналь-нікамі з’яўляюцца амерыканскія філосафы Уільямс Джэмс, Чарльз Пірс, Джон Дз’юі. Га-оўны герой прагматызма - дзялец, энэр-гічны, валявы чалавек, які прасякнуты духам індывідуалізма і эгаізма. Мэта жыцця чала-века - матэрыяльны дабрабыт, багацце і шча-сце. У цэнтры ўвагі прагматызма знаходзіцца чалавек, не як пазнаючая істота, Ісціна, паво-дле прагматызма, -- гэта толькі карыснасць нейкіх думак, дзеянняў чалавека. Такім чы-нам, прагматызм заснаваны на наступных палажэннях: а). на замене гнасіялагічнага суб’екта ацэньваючым.б).пазнанне - спроба вырашыць якую - небудзь праблему ў канк-рэтнай сітуацыі.в).чалавек робіць з вопыту тую рэальнасць, якая яго задавальняе. Метад даследвання ў прагматызме: навука і рэлігія.

Прызнаюцца чатыры метады: а) метад упар-тасці ці рэлігійнага фанатызму. б). метад аўтарытэтаў.в) апрыёрны метад. г). навуковы метад.Прагматызм не прызнае усемагутнасці бога, але прызнае карыснасць для чалавека самой ідэі бога.Прагматызм ніколі не сцвя-рджае, што бог рэальна існуе, а прызнае, што ў чалавека існуе толькі рэлігійнае пачуццё, а калі так, то кожны чалавек у той ці іншай сітуацыі шукае бога.

 

52 Нэапазітывізм.

Гэта адзін з напрамкаў сучаснай філасофіі. Пачынальнікам пазітывізскай філ. з’яўляец-ца фран. філ. Конт. Першапачаткова пазіт-ы лічылі што ўсе станоўчыя веды, усю інфар-мацыю можна атрымать толькі пры дапамозе нейкіх вузкіх спецыяльных навук, якія ма-юць справу з нейкімі дакладнымі фактамі.А калі так то лепей зусім адмовіцца ад філ. і тады ўсё павінна спрацоўваць на аснове практыцы. Усваім адмаўленні традыцыйна філ-скі пазітывізм у далейшым сам ператва-раецца ў звычайны філ-скі тып. У 20 ст. пазітывізм у сваім развіцці прымае форму неапазітывізма (прадстаўнікі англ. Рассел і Поппер). Згодна неапазітывізма пры вывучэ-нні грамадства сацыялогія, як навука аб ім, павінна выкарыстоўвываць канцэптуальную схему, якая выпрацавана сучаснай фізікай.У выніку гэтага і для сацыялогіі і для фізікі існуюць адзіныя і універсальныя прынцыпы і падыходы. Напрык. У фізікі тэрмін энергія пераходзіць у сацыялогію і аналізуе пэўны стан грамадства.Аналагам фізіч. паняцця сілавога поля ў сацыялогіі выкарыстоў-ваецца паняцце сітуацыя. Значыць неапазі-тывізм змяншае ролю суб’ектных аспектаў чал., з такога разумення сацыялогія павінна Вывучаць толькі адкрытыя паводзіны людзей.

53.Герменэўтыка

-напрамак ф-і, азначае тлумачэнне чал-кам прыроды і грам-ва.(ад Гермес(камень)-бог-ахоунік (дарог, таргоулі) у грэкау, ен распавя-дау людзям волю др. багоу) Упершыню датычалася да піф-цау, у тлумачэнні лікау, рэлігійн. тэкстау. Актыуная яе распрацоука пачылася у новай ф-і (В.Дыльтэй, Х.Гадамэр).Яе цікаяць праблемы іншага”я”, яна ставіць пытанне, ці можа пранікнуць у душу іншага чал-ка. Прырода разумення слова-двуадзіна: 1)знак, які абазначае прадмет 2)слова нясе нейкую інф-ію і утрымлівае нейкі сэнс. Гер-ка размяжоувае сэнс і значэн-не (пра зорку) Метад герменаут. кола- заключаецца у спробах зразумець цэлае праз часткі і зразумець наадварот(слова-сказ-тэкст)

38 ФІЛАСОФСКАЯ АНТРАПАЛОГІЯ.

Антрапалогія (антропас з грэч.- чалавек) як паняцце выкарыстоўваецца ў двух сэнсах:

1)як раздзел філасофіі, ў якім разглядаюцца праблемы чалавечай прыроды і быцця.

2)як метад думання і пазнання, г. зн. усе праблемы разглядаюцца ў іх чалавечым вымярэнні.

Філасофская антрапалогія даследуючы чалавека разглядае яго, як нейкі таямнічы свет і вылучае ў ім тры сферы: цела, дух, душа.

1). цела чалавека – гэта адзінства жывёльнага і ідэальнага.Асноўныя канцэпцыі асэнсавання чалавека ў класічнай філасофіі:

а). натуралізм, ў яе аснове прысутнічаюць два галоўныя аргументы:

чалавек – жывая істота, фізіялогія якога супадае з жывёльнай.

чалавек генетычна выйшаў з жывёльнага свету і зберагае сваю жывёльную сутнасць.

б).рацыялістычная прызнае самым галоўным у чалавека – розум.

2). дух ці духоўнасць – гэта не столькі індывідуальнае, колькі грамадскае ў чалавека (духоўная культура, маральны дух). У антычнасці чалавек разглядаўся як мікракосмас, які заўсёды падпарадкаваны нейкім містычным сілам. Духоўнасць у сярэдневеччы мела выключна рэлігійны сэнс. У Новы час духоўнасць пачала разумецца, як сфера ідэалаў, як сфера нефізічных каштоўнасцей, а праявамі духоўнасці можа быць не толькі дабро, але ліха і агрэсія.

3). душа – ўнутраны свет чалавека, яго свядомасць. Душа і духоўнасць – гэта суадносныя паняцці, але не раўназначныя. Жыццё душы – гэта сфера непасрэдных перажыванняў чалавека, яго ўражанняў, думак у нейкі дакладны час. У паняцці душы прысутнічае інтымна – асабісты аспект, а ў духоўнасці прысутнічаюць толькі агульнае і непаўторнае.

У канкрэтным чалавеку цялеснае, духоўнае і душэўнае не раздзелены, яны зліты ў адзінае і ўяўляюць унікальную суцэльнасць.

 

.

 

 

56 ГЛАБАЛІЗАЦЫЯ САЦЫЯЛЬНЫХ ПРАЦЭСАЎ.

Тэрмін глабалізацыя (лац.globus – зямны шар) – працэс універсалізацыі, станаўленне адзіных для ўсёй планеты структур, сувязей, адносін ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.. Фундаментальная глабалізацыя заявіла аб сабе пад канец 19 –пач. 20ст., калі практычна завяршаецца эканамічны падзел свету. Пачынаюць узнікаць міжнародныя арганізацыі, форумы, кангрэсы і г. д. Увесь свет зрабіўся арэнай вострай барацьбы і падзелу сфер уплыву паміж моцнымі дзяржавамі і буйнымі манаполіямі, шматлікія войны ў тым ліку дзве сусветныя.

Шматаспектная глабалізацыя вядзе свой пачатак з 70-х гадоў ХХст. Яе характарыстыка:

а). эфект рэзананса, калі эканамічныя ўздымы ці спады пераносяцца з адной краіны ў другія.

б).узнікненне сусветных рынкаў, кошты на якіх робяцца абавязковымі для ўсіх вытворцаў.

в). інтэрнэт зрабіў свет замкнёным інфармацыйна, ў якім ёсць практычна ўсё, акрамя межаў.

Выпрацаваліся два светапоглядныя падыходы ў адносінах да глабалізацыі:

а). тэхнааптымізм ствараў ілюзію наконт развязвання любых зямных і нават касмічных праблем з дапамогай навукі і тэхнікі. Распрацоваюцца канцэпцыі “індустрыяльнага”, “постіндустрыяльнага”, “тэхнатроннага”, “інфармацыйнага”грамадства.

б). тэхнапесімізм звяртаў увагу на праблемы экалогіі, празмерны прырост народанасельніцтва, нераўнамернасць эканамічнага развіцця, энэргетычны і харчовы крызіс. Узнікаюць ідэі, якія абгрунтоўвалі прынцып “анты-спажывання” з мэтай пераканаць “сярэдняга чалавека” задавальняцца малым, а фактычна кіравацца лозунгам Ж.Ж. Русо, “назад да прыроды”г. зн. замарозіць эканамічнае развіццё на дасягнутым узроўні.

Асноўныя глабальныя праблемы:

1).праблемы вайны і міра; экалагічныя праблемы; энэргетычныя і сыравінныя рэсурсы: ўзнаўляемыя і неўзнаўляемыя, барацьба за іх і прывязка да палітычнай сферы.

2).нераўнамернасць эканамічнага і гендарнага развіцця кшталту: “багатая поўнач”, “бедны поўдзень”; высокая нараджальнасць у паўднёвых народаў і дэпапуляцыя ў развітых краінах.

3) пераход з пазіцый антропацэнтрызму (чалавек і яго патрэбы ў прыярытэце перад прыродай) на пазіцыі біясферацэнтрызма, які звяртае ўвагу на падтрыманні біясферы ў стане раўнавагі.

 

58 УСХОД – ЗАХАД: ФІЛАСОФСКІ ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР.

У прафесійным асяроддзі няма выразнага разумення што такое “цывілізацыя” і якія прыкметы ёй уласцівы. Паступова замацоўваецца адносна ўстойлівая дэфініцыя: цывілізацыя – выхад чалавека з прыроднага царства для свайго адносна аўтаномнага і рацыянальнага існавання. Вызначаны параметры аўтэнтычнасці і супрацьстаяння цывілізацыі і культуры: як цела з духам.

цывілізацыя інструментальна(хлеб, дабрабыт.); -- культура гуманістычна(мараль, свядомасць.);

цывілізацыя захапляе матэрыяльнай веліччу; --культура захапляе духоўнай сілай;

цывілізацыю разбурае мягкацеласць; -- культуру дэфармуе мяшчанства.

Існуюць дзве сацыяльныя мегасістэмы: Захад, Усход – гэта паняцці не геаграфічныя, а цывілізацыйна – тапалагічныя. Яны сімвалізуюць розныя напрамкі жыцця чалавецтва.

Усходняя ўлада перадаецца па спадчыне, а з ёй праз пасады прабіваецца доступ да ўласнасці (ў заходняй традыцыі па спадчыне перадаецца толькі ўласнасць, але не ўлада). Правячыя пласты на усходзе дамінуюць ў эканоміцы; на захадзе эканоміка – справа толькі ўласнікаў. Абарона на Захадзе ад беззаконня – грамадзянская супольнасць, суд; на ўсходзе – карпарацыя., вельможная воля. На усходзе крэпнуць вертыкальныя сувязі: абшчынныя, кланавыя, зямляцкія, а на Захадзе гарызантальныя – сувязі непадначаленых, а магчымых сацыяльных партнёраў, кааператараў, саюзнікаў. На усходзе жадаюць моцнай улады, на захадзе правапрыменяльнай улады. Прычыны такога падзелу ў тым, што Усход фармаваўся на іншай, чым Захад аснове.

В Ы С Н О В Ы:

1).цывілізацыі для чалавецта не ўніверсальныя.

2).цывілізацыі не адрозніваюцца па рэлігійнаму фактару.

3).асобныя рэгіянальныя цывілізацыі (Захад – Усход) пакідаюць пасля сябе сляды ў гісторыі. 4).некаторыя цывілізацыі(майя) паміраюць не ўплываючы на хаду агульналюдскага жыцця.

 

57 ФУТУРАЛОГІЯ ЯК НАВУКА І ВОБРАЗ ЗДУМЛЕННЯ.

Тэрмін “футуралогія” ўтварыўся з двух слоў (з лац.futurum – будучыня; і грэч. логас) – і азначае: ў шырокім плане - будучыня чалавецтва; ў вузкім - сінонім прагностыкі. Сучасная футуралогія – вынік тэхнагеннай цывілізацыі на аснове культуры заходняга тыпу, і яна склалася на стыку філасофіі, сацыялогіі, культуралогіі, паліталогіі. Футуралогія - гэта ненавуковыя, неаб’ектыўныя веды; гэта сінтэз рацыянальных і інтуітыўных элементаў прадбачання і прагназавання. Даследванне будучыні - фарміраванне спецыфічнага спосаба думання па сцэнару “мы зможам перайначыць свет, калі зменім сваю свядомасць” г. зн. немагчыма думаць адносна будучыні стандартамі сённяшняга дня.

 

 

1.Філасофія, яе эвалюцыя, праблематыка, функцыі.

2.Прадмет і структура філасофіі.

3.Светапогляд, формы тлумачэння сусвету.

4.Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук.

5.Матэрыялізм і ідэалізм, іх варыянтнасць.

6.Філасофія Піфагора.

7.Філасофія старажытнай Індыі.

8.Філасофія старажытнага Кітая.

9.Мілецкая філасофія. Геракліт.

10.Філасофія элеатаў.

11.Атамістыка.

12.Сафістыка.

13.Філасофія Сакрата.

14.Філасофія Платона.

15.Філасофія Арыстоцеля.

16.Схаластыка.

17.Філасофія Адраджэння.

18.Філасофія Новага Часу.

19.Філасофія І. Канта.

20.Філасофія Г.В.Ф. Гегеля.

21.Філасофія Л.Феербаха.

22.Асноўныя катэгорыі марксізма і яго прадумовы.

23.Быццё як філасофская катэгорыя.

24.Гісторыка-філасофскае разуменне матэрыі.

25.Філасофская дэфініцыя матэрыі.

26.Прыродазнаўчае тлумачэнне матэрыі.

27.Сутнасць ўяўленняў аб рэчыва-полевай матэрыі.

28.Матэрыя і рух. Асноўныя формы руху.

29.Віртуальнасць і карпускулярна--хвалевы дуалізм.

30.Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.

31.Прастора і час як формы быцця матэрыі.

32.Тыпалогія рэальных прастораў.

33.Свядомасць.

34.Дыялектыка, яе прынцыпы.Формы метафізікі.

35.Дыялектычныя законы.

36.Сінэргетыка.

37.Каэвалюцыя прыроды і грамадства.

38.Філасофская антрапалогія.

39.Філасофскае разуменне ісціны.

40.Законы: гнасіялагічныя і прагнастычныя функцыі.

41.Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.

42.Навука як спецыфічны тып пазнання.

43.Логіка развіцця сацыяльнай філасофіі.

44.Грамадства як сістэма.

45.Тэхнагенная цывілізацыя.

46.Філасофія тэхнікі.

47.Прыродныя асновы грамадскага жыцця.

48.Культура.

49.Філасофія жыцця.

50.Экзістэнцыялізм.

51.Фенаменалогія.

52.Нэапазітывізм.

53.Гэрменэўтыка.

54.Постмадэрнізм.

55.Прагматызм.

56.Глабалізацыя сацыяльных працэсаў.

57.Футуралогія як навука і вобраз здумлення.

58.УСХОД – ЗАХАД: філасофскі дыялог культур.

59.Філасофская думка Беларусі.

60.Расійская філасофія 18-20ст.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.013 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал