Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХІV–ХVІІІ стст. Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу.Уплыў каталіцтва і уніяцтва.
Пачаткам Рэфармацыi лiчыцца выступленне 31 кастрычнiка 1517 г. На Беларусi Рэфармацыя была абумоўлена глыбокiмi сацыяльна-гiста-рычнымi прычынамi i паўплывала на ўсе бакi народнага жыцця. На фармiраванне Рэфармацыi на Беларусi паўплываў заходне-еўрапейскi гуманiзм, гусiцкая iдэалогiя, вучэннi правадыроў еўрапейскай Рэфармацыi (асаблiва кальвiнiзм), iдэi рускага вальнадумства. Ёсць звесткi, што першыя пратэстанцкiя абшчыны ўзнiклi да сярэдзiны ХVI ст. У 1560-х гг. адбыўся раскол кальвiнiсцкага лагеру. З яго вылучыўся ра-дыкальна-рэфармацыйны кiрунак - антытрынiтарыi (прыхiльнiкi арыян-ства), якiя крытыкавалi асновы феадалiзму, падтрымлiвалi патрабаваннi нi-зоў. Своеасаблiвасцю Беларусi было тое, што ў рэфармацыйным руху ўдзель-нiчалi i выхадцы з праваслаўнай царквы. Сваiх збораў яны не стварылi. У сваю чаргу, каталiцкая царква мусiла шукаць сродкi для захавання былога ўплыву ў грамадска-палiтычным жыццi, а таксама сваiх багаццяў. Рэфармавалiся i стваралiся новыя манаскiя ордэны. Польскiя духоўныя i свецкiя ўлады iмкнулiся ў ходзе Контррэфармацыi лiквiдаваць полiканфесiйны характар ВКЛ i ўмацаваць дзяржаўна-палiтычнае адзiнства РП. Актыўна падтрымлiвала Контррэфармацыю каралеўская ўлада.
10. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе (XIV–XVIII стст.) У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды: 1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух; 2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока; 3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка. У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў НясвіжыУ беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына. Беларуская культура складвалася на працягу стагоддзяў на аснове культуры ўсходнеславянскай. Яе ўзаемадзеянне, у асноўным, адбывалася на трох узроўнях – этнічным, міжнацыянальным і цывілізацыйным. Станаўленне вызначальных жыццёвых ідэалаў і каштоўнасцяў бе-ларускага народа адбылося ў эпоху Кіеўскай Русі, у выніку сінтэзу хрысціянскіх каштоўнасцяў візантыйскага кшталту з мясцова-языч-ніцкімі ўяўленнямі і традыцыямі. У часы ВКЛ асновой далейшага развіцця іх культуры з^явіліся яе формы, атрыманыя ў спадчыну ад папярэдняй эпохі і пакаленняў. Надзвычай фажным фактарам гэтага працэсу з^явілася тое, што бела-руская мова стала дзяржаўнай.
|