Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Крызіс савецкага федэралізму. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Распад СССР і ўтварэнне СНД.






З сярэдзіны 20-х і да канца 80-х гадоў у СССР дзейнічала аднапартыйная палітычная сістэма, ядром якой з’яўлялася Камуністычная партыя. КПСС была з’явай у структуры савецкага грамадства, якая раней ніколі і нідзе не сустракалася. Чым больш дэмакратычным з’яўляецца грамадства, тым большую частку функцый органы дзяржавы выконваюць разам з грамадскімі структурамі ці перадаюць ім. Савецкі Саюз быў ідэакратычнай дзяржавай. У жніўні 1991 г. у СССР быў здзейснены дзяржаўны пераварот. 30 лістапада 1992 г. пастановай Канстытуцыйнага суда Расійскай Федэрацыі былі пацверджаны ўказы Б. Ельцына, якімі забараняліся партыйныя структуры КПСС і КП РСФСР ад райкома да ЦК, але прызнаваўся не адпавядаючым Канстытуцыі РСФСР пункт аб забароне пярвічных тэрытарыяльных арганізацый. Гэта пастанова дазволіла камуністам Расіі аднавіць дзейнасць сваёй партыі.

У лютым 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прызнаў страціўшай сілу сваю памылковую пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС–КПБ і дазволіў існаванне ўсіх яе структур і органаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца Рэспублікай Беларусь.

 

Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг. і іх вынікі.

Аналіз заканадаўча-прававога афармлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь мэтазгодна пачаць з раскрыцця прычынна-выніковых сувязей паміж прыпыненнем існавання СССР, стварэннем СНД і замацаваннем суверэнітэту Беларусі. Асобна пажадана спыніцца на рашэнні Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г., а таксама разглядзе Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», зацвярджэнні новай назвы краіны, дзяржаўнай сімволікі і інш. Пры гэтым неабходна падкрэсліць, што асобнае месца ў замацаванні суверэнітэту краіны займала прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 1994 г.).

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал