Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Знешняя палітыка РБ у 1990-2000-я гг.






3 прыняццем 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР рэспубліка стала паступова пераходзіць да самастойнага ажыццяўлення знешнепалітычнай дзейнасці. Яе статус незалежнай дзяржавы быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. Рэспубліка Беларусь на 2004 г. мела дыпламатычныя адносіны з 160 краінамі свету. У Мінску на гэты год знаходзіліся дыпламатычныя прадстаўніцтвы 35 краін, а таксама 8 консульстваў і 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый. Ад пачатку свайго існавання кіраўніцтва Беларусі абвясціла бяз’ядзерны і нейтральны міжнародны статус дзяржавы, а знешнюю палітыку шматвектарнай.

Беларусь пашырыла свой удзел у арганізацыях сістэмы ААН, з'яўляецца членам 13 спецыялізаваных устаноў ААН. У краіне дзейнічае нацыянальная Камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў працы такіх функцыянальных органаў ААН як Еўрапейская эканамічная камісія, Дзіцячы фонд ААН, Канферэнцыя Аб’яднаных Нацый па гандлі і развіцці і інш. У 1992 г. Беларусь уступіла ў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародны валютны фонд, Міжнародную фінансавую карпарацыю, Міжнароднае агенцтва па гарантыях інвестыцый, якое ўваходзіць у групу Сусветнага банка; атрымала статус назіральніка ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, створанай у 1995 г. У Мінску былі адкрыты прадстаўніцтвы ўплывовых міжнародных арганізацый: ААН, Сусветнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па бежанцах і г.д.

Беларусь наведвалі з афіцыйнымі візітамі шматлікія кіраўнікі дзяржаў свету, у тым ліку Расіі, ЗША, Кітая, Венесуэлы, Ірана і г.д., кіраўнікі структур Еўрапейскага Саюза, міжнародных арганізацый і г.д.

Сучаснае міжнароднае жыццё вызначае працэс глабалізацыі – фарміравання адзінай глабальнай сусветнай прасторы. У гэтых умовах знешння палітыка Рэспублікі Беларусь грунтуеца на прынцыпах шматвектарнасці, развіцця усебаковых сувязяў з дзяржавамі розных рэгіёнаў свету.

Разам з тым прыярытэтным накірункам знешняй палітыкі выступае развіцё супрауоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй і краінамі СНД. Паводле пагаднення аб утварэнні СНД у снежні 1991 г. прадугледжвалася развіццё раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц у галіне палітыкі, эканомікі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, навакольнага асяроддзя, навукі, гандлю, у гуманітарнай і іншых галінах. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў СНД быў вызначаны Мінск. У Мінску праходзілі пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці. 22 студзеня 1993 г. на пасяджэнні Савета глаў дзяржаў СНД у Мінску быў абмеркаваны і прыняты Статут СНД. Рэгулярна ў сталіцы СНД адбываюцца пасяджэнні кіраўнікоў, урадаў, міністэрстваў і ведамстваў краін Садружнасці. 3 1993 г., у адпаведнасці са Статутам, у Мінску размяшчаўся Выканаўчы сакратарыят СНД, з 1999 г. замест яго Выканаўчы камітэт СНД. Гэты міжнародны орган распрацоўвае праекты дакументаў, садзейнічае рэалізацыі сумесных праграм, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. Таксама ў Мінску знаходзіцца Эканамічны суд СНД, створаны ў 1994 г., які разглядае справы аб тлумачэнні актаў Садружнасці, прызнанні і забеспячэнні сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, што пражываюць на тэрыторыі дзяржаў СНД і г.д.

З сярэдзіны 1990-х гг. прыкметна актывізуецца супрацоўніцтва з Расіяй у выніку прынятага кіраўніцтвам дзяржаў курсу на ўзаемную міждзяржаўную інтэграцыю. У 1995 г. прэзідэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. У маі 1995 г. ліквідавана мытная мяжа паміж дзвюма дзяржавамі. У далейшым быў падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на паглыбленне міждзяржаўнай інтэграцыі:

Дагавор аб стварэнні супольнасці суверенных рэспублік Беларусі і Расіі (2 красавіка 1996 г.);

Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй (2 красавіка 1997 г.);

Дэкларацыя аб аб’яднанні Беларусі з Расіяй у Саюзную дзяржаву. (25 снежня 1998 г.)

Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (8 снежня 1999 г.).

Паводле дадзеных актаў прадугледжвалася ўзгадненне пазіцый дзвюх дзяржаў па міжнародных пытаннях, узаемадзеянне па захаванню бяспекі, ахове межаў і барацьбе са злачыннасцю. Захоўваючы атрыбуты суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу. Былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі. Планавалася стварэнне агульнай транспартнай сістэмы з адзінымі тарыфамі па перевозках грузаў і пасажыраў, адзінай энергасістэмы, навукова-тэхнічнай і інфармацыйнай прасторы, сінхранізацыя эканамічных рэформаў, стварэнне адзінай нарматыўна-прававой базы, уніфікацыя грашова-крэдытных і бюджетных сістэм.

На практыцы інтэграцыйныя пагадненні не заўсёды рэалізоўваліся. Галоўнай прычынай гэтага з’яўляюцца розныя падыходы да інтэграцыі кіраўніцтва дзяржаў. Беларускі бок настойвае на раўнапраўным саюзе дзвюх суверэнных дзяржаў. З боку расійскіх палітычных эліт нярэдка гучалі прапановы ўваходжання Беларусі ў склад Расіі, альбо паніжэння статуса Беларусі ў складзе Саюза. Праблемы ўзнікаюць таксама ў эканамічнай сферы паводле такіх пытанняў як ліквідацыя мытных бар’ераў, пастаўкі расійскіх энерганосьбітаў і сыравіны у Беларусь і іх далейшы транзіт і рээкспарт у Цэнтральную і Заходнюю Еўропу, стварэнне адзіных умоў для суб’ектаў гаспадарання абедзвюх краін і г.д.

Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь прытрымліваецца тактыкі рознаўзроўневай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. У сакавіку 1996 г. быў падпісаны дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі чатырох краін – Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, да якіх пазней далучыўся Таджыкістан (ЕўразЭС). У 2003 г. створана арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі, у якую ўвайшлі Расія, Беларусь, Украіна, Казахстан. Гэтыя краіны заявілі аб імкненні стварыць зону свабоднага гандлю і падпісалі Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Важным накірункам у знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўстанаўленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі Еўрапейскага Саюза. Аднак у другой палове 1990-х – першай палове 2000-х гг. адносіны паміж бакамі мелі супярэчлівы характар з прычыны негатыўнай ацэнкі удзельнікамі ЕС палітычнай сітуацыі ў Беларусі. З 2007-2008 гг. назіраецца прыкметнае паляпшэнне адносін. З 2009 г. Беларусь разам з Украінай, Малдовай, Арменіяй і Азербайджанам была ўключана ў рэалізацыю прагармы “ Усходняе партнёрства ”, накіраваную на паглыбленне кантактаў краін Еўрасаюза з усходнімі суседзямі.

Беларусь актыўна супрацоўнічае з многімі краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінска Амерыкі. Асаблівае цеснае супрацоўніцтва ўстаноўлена з такімі дзяржавамі як Кітай, Індыя, Іран, Сірыя, Аб’яднаня Арабскія Эміраты, Венесуэла.

Актыўна развіваюцца міжнародныя сувязі Беларусі ў эканамічнай сферы, у такіх галінах як навука, культура. Важным напрамкам міжнароднай дзейнасці Беларусі з’яўляецца супрацоўніцтва па чарнобыльскіх праблемах.

Такім чынам, у 1990-2000-я гг. Рэспубліка Беларусь становіцца самастойным суб’ектам міжнародных адносін. У знешняй палітыцы беларускія ўлады дэкларуюць імкненне да захавання суверэнітэту пры ўсебаковым супрацоўніцтве з рознымі дзяржавамі (шматвектарны курс), забяспечваюць статус Беларусі як нейтральнай, без’ядзернай дзяржавы. Прыярытэтнымі накірункамі знешняй палітыкі выступаюць супрацоўніцтва з Расіяй і краінамі СНД, а таксама збліжэнне з краінамі Еўрапейскага Саюза.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал