Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Уступленне Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь






 

У сярэдзіне 30-ых гадоў XX ст. былі зроблены спробы стрымаць агрэсію гітлераўскай Германіі ў Еўропе пры дапамозе заключэння дагавора аб калектыўнай бяспецы паміж заходнімі дэмакратычнымі дзяржавамі і Савецкім Саюзам. Але гэтая магчымасць была страчана Мюнхенскім пактам 1938 г., калі Англія і Францыя далі згоду на захоп Германіяй спачатку часткі, а затым і ўсёй Чэхаславакіі. А калі Гітлер пачаў падрыхтоўку да ваеннага захопу Польшчы, урад Савецкага Саюза пайшоў на змову з Германіяй і падпісаў 23 жніўня 1939 г. пакт Молатава – Рыбентропа аб ненападзе, які быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, згодна з якімі тэрыторыя Польшчы і некаторых іншых дзяржаў падзялялася на сферы ўплыву Савецкага Саюза і Германіі. Гэты пакт даў магчымасць Германіі пачаць вайну супраць Польшчы і на працягу некалькіх тыдняў яе разграміць. Разам з тым разгром Польшчы дазволіў беларусам і ўкраінцам з Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны вырвацца з-пад польскага ўціску і даў ім магчымасць здзейсніць сваё права на самавызначэнне, скасаваць захопніцкі Рыжскі мірны дагавор 1921 г. Раніцай 17 верасня 1939 г. народны камісар замежных спраў СССР В.Молатаў уручыў польскаму паслу ў Маскве ноту, у якой паведаміў, што савецкі ўрад аддаў загад Чырвонай Арміі перайсці граніцу з Польшчай і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Уступленне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі большасцю беларускага народа было сустрэта як неабходная мера для з’ядання ўсіх беларусаў у адзінай дзяржаве. На працягу 10 дзён уся тэрыторыя Заходняй Беларусі была занята Чырвонай Арміяй.

На усёй тэрыторыі Заходняй Беларусі па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Чырвонай Арміі ў павятовых і ваяводскіх цэнтрах адразу пачалі ўтварацца часовыя ўпраўленні гарадоў і паветаў. Разам з тым у вёсках і гмінах (валасцях) па ініцыятыве мясцовага насельніцтва ўтвараліся сялянскія камітэты.

Часовыя ўпраўленні складаліся з прадстаўніка Чырвонай Арміі, які ўзначальваў упраўленне, а таксама з некаторых мясцовых рабочых, сялян і інтэлігенцыі, якія ў мінулым актыўна ўдзельнічалі ў барацьбе з польскім паліцэйска-бюракратычным рэжымам. На некаторыя пасады ў часовых упраўленнях прызначаліся кваліфікаваныя работнікі з Савецкай Беларусі або з іншых рэспублік Савецкага Саюза. Састаў часовых упраўленняў зацвярджаўся камандаваннем Чырвонай Арміі.

Ніжэйшай установай у сістэме органаў часовай улады былі сялянскія камітэты вёсак, якія ўтвараліся на агульных сходах сялян. Сялянскія сходы склікаліся, як правіла, па ініцыятыве ўпаўнаважаных ад часовых упраўленняў паветаў. Валасныя сялянскія камітэты выбіраліся на сходах упаўнаважаных ад вясковых камітэтаў або на сходзе сялян данай воласці. Усе сялянскія камітэты рэгістраваліся ў часовых упраўленнях паветаў.

Некаторыя функцыі органаў дзяржаўнай улады выконвалі з’езд і нарады сялянскіх камітэтаў валасцей і паветаў. Яны склікаліся па ініцыятыве часовых упраўленняў паветаў, а пасля ўтварэння часовых упраўленняў абласцей – і па іх ініцыятыве.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 г. былі ўтвораны чатыры часовыя ўпраўленні абласцей: Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае. Пасля перадачы Вільні і значнай часткі былога віленскага ваяводства Літве ў сярэдзіне кастрычніка 1939 г. абласным цэнтрам стаў г. Вілейка.

Усе гэтыя часовыя органы ўлады дзейнічалі пад наглядам кіраўніцтва Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Яны праводзілі палітыку сталінскага тэрору пад шыльдаю «дыктатуры пралетарыяту», што праводзілася органамі Народнага камісарыята ўнутраных спраў СССР. З першых дзён уступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць мясцовага насельніцтва, і многія тысячы людзей былі зняволены ў турмах, вывезены ў Сібір, Казахстан ці іншыя мясціны СССР, або нават расстраляны.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал