Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Глава VI
ВЫШЭЙШЫ САВЕТ САЮЗА
Артыкул 20 Вышэйшым органам Саюза з’яўляюцца Вышэйшы Савет Саюза, у які ўваходзяць кіраўнікі дзяржаў, кіраўнікі ўрадаў, кіраўнікі палат парламентаў дзяржаў – удзельніц Саюза, а таксама старшыня Выканаўчага Камітэта Саюза з правам дарадчага голаса. Вышэйшы Савет Саюза: а) вырашае важнейшыя пытанні развіцця Саюза; б) разглядае пытанні, што закранаюць правы і свабоды грамадзян Саюза; в) утварае ў межах сваёй кампетэнцыі органы Саюза, забяспечвае іх узаемадзеянне, вызначае іх месцазнаходжанне і ўмовы іх знаходжання; г) зацвярджае бюджэт Саюза, разгледжаны Парламенцкім Сходам Саюза; д) прымае нарматыўныя прававыя акты Саюза і зацвярджае міжнародныя дагаворы Саюза, разгледжаныя Парламенцкім Сходам Саюза; е) забяспечвае ўзаемадзеянне органаў Саюза з органамі дзяржаўнай улады дзяржаў – удзельніц Саюза; ж) прымае рашэнні па пытаннях забеспячэння бяспекі дзяржаў – удзельніц Саюза, іх калектыўнай абароны ад знешніх замахаў, аховы граніц Саюза, ваеннага будаўніцтва, барацьбы са злачыннасцю; з) не радзей чым адзін раз у год заслухоўвае справаздачу Выканаўчага Камітэта Саюза аб рэалізацыі прынятых органамі Саюза рашэнняў, у тым ліку аб выкананні бюджэту Саюза. Вышэйшы Савет Саюза вырашае іншыя пытанні, што аднесены гэтым Статутам да паўнамоцтваў Саюза або перададзены на яго разгляд дзяржавамі – удзельніцамі Саюза ў адпаведнасці з артыкулам 16 гэтага Статута. Рашэнні Вышэйшага Савета Саюза прымаюцца на аснове аднагалоснасці па прынцыпу «адна дзяржава – адзін голас». Галасаванне на пасяджэннях Вышэйшага Савета Саюза ад імя дзяржаў – удзельніц Саюза ажыццяўляюць іх прэзідэнты. Работа Вышэйшага Савета Саюза вядзецца на аснове зацвярджаемых ім Статута і Правілаў працэдуры Вышэйшага Савета Саюза. Артыкул 21 Старшынёй Вышэйшага Савета Саюза пачаргова з’яўляецца адзін з Прэзідэнтаў дзяржаў – удзельніц Саюза. Старшыня Вышэйшага Савета Саюза: арганізоўвае работу Вышэйшага Савета Саюза; старшынствуе на яго пасяджэннях; па даручэнню Вышэйшага Савета Саюза вядзе міжнародныя перагаворы, заключае ад імя Саюза і са згоды Вышэйшага Савета Саюза і ў межах дадзеных Вышэйшым Саветам Саюза паўнамоцтваў міжнародныя дагаворы, прадстаўляе Саюз у адносінах з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Рашэнні, прынятыя Вышэйшым Саветам Саюза, падпісваюцца Прэзідэнтамі дзяржаў – удзельніц Саюза.
Глава VII
ПАРЛАМЕНЦКІ СХОД САЮЗА Артыкул 22 Парламенцкі Сход Саюза з’яўляецца прадстаўнічым органам Саюза. Парламенцкі Сход Саюза складаецца з дэпутацый, якія дэлегуюцца адпаведна Нацыянальным Сходам Рэспублікі Беларусь і Федэральным Сходам Расійскай Федэрацыі. Кожная парламенцкая дэпутацыя ўключае роўную колькасць прадстаўнікоў: па 36 ад дзяржавы – удзельніцы Саюза. Дэлегаванне прадстаўнікоў у склад Парламенцкага Сходу Саюза, а таксама іх адкліканне ажыццяўляюцца парламентамі дзяржаў – удзельніц Саюза ў адпаведнасці з іх рэгламентамі. Тэрмін дзеяння і парадак спынення паўнамоцтваў дэпутацый вызначаецца адпаведным парламентам самастойна. Артыкул 23 Парламенцкі Сход Саюза: а) вырашае пытанні развіцця нарматыўнай прававой базы інтэграцыі дзяржаў – удзельніц Саюза ў палітычнай, прававой, эканамічнай, сацыяльнай, гуманітарнай і іншых галінах; б) прымае нарматыўныя прававыя акты, маючыя статус заканадаўчай рэкамендацыі Саюза, якія падлягаюць першачарговаму разгляду і прыняццю ва ўстаноўленым парадку парламентамі дзяржаў – удзельніц Саюза ў мэтах уніфікацыі іх заканадаўства; в) уносіць прапановы па пытаннях развіцця нарматыўнай прававой базы Саюза ў Вышэйшы Савет Саюза і ў органы дзяржаў – удзельніц Саюза, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы; г) садзейнічае уніфікацыі заканадаўства дзяржаў – удзельніц Саюза; д) забяспечвае ўзаемадзеянне парламентаў дзяржаў – удзельніц Саюза па пытаннях, якія маюць узаемны інтарэс; е) заслухоўвае інфармацыю аб дзейнасці Выканаўчага Камітэта Саюза; ж) разглядае праект бюджэту Саюза; з) ажыццяўляе кантрольныя функцыі ў межах, устаноўленых гэтым Статутам; і) заслухоўвае пасланні Вышэйшага Савета Саюза аб асноўных напрамках развіцця Саюза; к) разглядае міжнародныя дагаворы, заключаныя ад імя Саюза; л) садзейнічае абмену прававой інфармацыяй, удзельнічае ў стварэнні адзінай інфармацыйна-прававой сістэмы Саюза; м) заключае пагадненні аб супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў і міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі; н) ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Статутам. Артыкул 24 Чарговыя пасяджэнні Парламенцкага Сходу Саюза праводзяцца два разы ў год. Пасяджэнні Парламенцкага Сходу Саюза правамоцныя, калі на іх прысутнічае не менш чым дзве трэці ад агульнага складу кожнай дэпутацыі. Работа Парламенцкага Сходу Саюза вядзецца на аснове яго Рэгламенту. Парламенцкі сход Саюза ўтварае з ліку сваіх членаў пастаянныя і часовыя камісіі, якія ўзаемадзейнічаюць з адпаведнымі камітэтамі і камісіямі палат парламентаў дзяржаў – удзельніц Саюза па пытаннях свайго ведання. Старшыня Парламенцкага Сходу Саюза і яго першы намеснік выбіраюцца на ратацыйнай аснове Парламенцкім Сходам Саюза са свайго складу тэрмінам на адзін год. Старшыня Парламенцкага Сходу Саюза і яго першы намеснік не могуць быць грамадзянамі адной дзяржавы – удзельніцы Саюза. Старшыня Парламенцкага Сходу Саюза, яго намеснікі і кіраўнікі пастаянных камісій утвараюць Савет Парламенцкага Сходу Саюза. Забеспячэнне дзейнасці Парламенцкага Сходу Саюза ажыццяўляецца адпаведным апаратам. Артыкул 25 Правам унясення праектаў прававых актаў у Парламенцкі Сход Саюза валодаюць: органы Саюза, кіраўнікі дзяржаў, парламенты, урады дзяржаў – удзельніц Саюза, дэпутацыі Беларусі і Расіі, а таксама групы дэпутатаў колькасцю не менш чым адна пятая ад агульнай колькасці дэпутатаў Парламенцкага Сходу Саюза. Рашэнне Парламенцкага Сходу Саюза лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала большасць ад агульнага складу кожнай дэпутацыі. Артыкул 26 Дзяржавы – удзельніцы Саюза ствараюць умовы для пераўтварэння Парламенцкага Сходу Саюза ў прадстаўнічы і заканадаўчы орган Саюза, які выбіраецца непасрэдна грамадзянамі Саюза.
|