![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Глава X
СЛУЖБОВЫЯ АСОБЫ ОРГАНАЎ САЮЗА I IX АПАРАТАЎ
Артыкул 33 Службовымі асобамі органаў Саюза і іх апаратаў прызначаюцца грамадзяне дзяржаў – удзельніц Саюза. Службовыя асобы органаў Саюза і іх апаратаў: не могуць сумяшчаць работу ў апаратах органаў Саюза з іншай аплатнай дзейнасцю, за выключэннем педагагічнай, навуковай ці іншай творчай дзейнасці; не маюць права займацца дзейнасцю, несумяшчальнай з іх статусам службовых асоб апаратаў органаў Саюза, і выкарыстоўваць сваё службовае становішча, у прыватнасці, у інтарэсах палітычных партый і аб’яднанняў. Прававы статус службовых асоб органаў Саюза і іх апаратаў рэгулюецца асобным пагадненнем. Службовыя асобы органаў Саюза і іх апаратаў пры выкананні сваіх службовых абавязкаў карыстаюцца сацыяльна-бытавым, медыцынскім і транспартным абслугоўваннем, а таксама сродкамі сувязі ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам дзяржавы знаходжання для адпаведных груп дзяржаўных пасад. Пенсіённае забеспячэнне службовых асоб органаў Саюза і іх апаратаў ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, што вызначаюцца заканадаўствам дзяржаў – удзельніц Саюза, грамадзянамі якіх яны з’яўляюцца, для дзяржаўных служачых. Глава XI
УРЭГУЛЯВАННЕ РОЗНАГАЛОССЯЎ
Артыкул 34 Пры ўзнікненні рознагалоссяў па прымяненню ці тлумачэнню Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 года і гэтага Статута дзяржавы – удзельніцы Саюза вырашаюць іх шляхам узаемных кансультацый і перагавораў. Дзяржавы – удзельніцы Саюза прадухіляюць магчымыя рознагалоссі праз адпаведныя органы Саюза. Вышэйшы Савет Саюза правамоцны ажыццяўляць належныя пагаджальныя працэдуры для ўрэгулявання рознагалоссяў. У выпадку прыняцця дзяржавай – удзельніцай Саюза нарматыўнага прававога акта, які супярэчыць гэтаму Статуту ці прынятым у адпаведнасці з ім нарматыўным прававым актам Саюза, Вышэйшы Савет Саюза і, у межах сваіх паўнамоцтваў, Выканаўчы Камітэт Саюза, звяртаюць увагу органаў гэтай дзяржавы на такое парушэнне з мэтай яго ўстаранення. Дзяржавы – удзельніцы Саюза заснуюць Суд Саюза. Глава XII ВЫХАД 3 САЮЗА
Артыкул 35 Дзяржава – удзельніца Саюза мае права выйсці з Саюза. Аб намеры спынення свайго ўдзелу ў Саюзе яна пісьмова паведамляе Вышэйшаму Савету Саюза і другой дзяржаве-ўдзельніцы за 12 месяцаў да выхаду. Выхад аднаго з удзельнікаў Саюза не ўплывае на выкананне ім абавязацельстваў, якія ўзніклі ў перыяд удзелу ў Саюзе і рэалізацыя якіх абумоўлена пэўным перыядам часу.
|