Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Уводзіны






Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Інстытут журналістыкі

Кафедра перыядычнага другу

 

МАЛАДЗЁЖНЫЯ ВЫДАННІ Ў СІСТЭМЕ СРОДКАЎ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ рЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

 

Курсавая праца

 

 

Карняенкі Вольгі Юр’еўны

студэнткі II курса 2 групы

Навуковы кіраўнік:

кандыдат філалагічных навук

дацэнт В.П. Вараб’ёў

 

Мінск, 2015

ЗМЕСТ

Уводзіны....................................................  
Глава I. Гісторыя развіцця маладзёжнай прэсы…………………………………………………………………………  
1.1. Гісторыя зараджэння маладзёжнага перыядычнага друку …………  
1.2. Сучаснасць маладзёжнага перыядычнага друку………………………  
Глава II. Інфармацыйныя патрэбнасці аўдыторыі…………………………  
2.1. Інтарэсы сучаснай моладзі, тэмы маладзёжных СМІ…………………  
2.2. Праблемы ў маладзёжных СМІ………………………………………  
Заключэнне …………………………………………………………………  
Спіс выкарыстанай літаратуры ……………………………………………  

 

 

Уводзіны

Актуальнасць. Сучасная цывілізацыя самаідэнтыфікуецца з дапамогай мас-медыя, кіно, масавай літаратуры і г.д. Усё гэта сродкі масавай культуры, якія валодаюць ідэалагічнымі прыкметамі. Маладзежныя прэса таксама грае важную ролю, фарміруючы нашу “будучыню”.

Актуальнасць тэмы курсавой працы абумоўлена з’яўленнем большай колькасці маладзёжных выданняў, спрэчкі аб тэматыцы якіх вядуцца ўжо доўгі час. Але гэтыя спрэчкі яшчэ недастаткова адлюстраваны ў навыковых працах.

Маладзёжная прэса – адмысловая галіна сучасная журналістыкі. Яе асаблівасць не толькі ў тым, што яна арыентавана на моладзь, але і ў спецыфічнай функцыі. Адна з галоўных задач маладзёжных СМІ – выхаванне падрастаючага пакалення, уключэнне маладога чалавека ў грамадства. Таму да зместу такіх СМІ трэба адносіцца асабліва ўважліва: ён можа ўплываць на лёс усяго пакалення.

Маладзёжныя выданні разглядаліся ў працах многіх навукоўцаў. Гісторыя і сучаснасць гэтага віду перыядычнага друку даследаваліся ў працах С. В. Дубовіка і В. М. Ганічэва. Дызайн маладзёжных выданняў разлядаецца ў кнізе А. К. Свораба «Дизайн молодёжной газеты». Тэма “Маладзёжныя выданні ў сістэме сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь” разглядалася на XVI міжнароднай канферэнцыі «Журналістыка-2014».

Аб’ект даследавання – інфармацыйная насычанасць маладзёжных выданняў.

Прадмет даследавання – тэмы, узнімаемыя на старонках маладзёжнай прэсы.

Мэта курсавой працы – даследаваць тэматычную асаблівасць маладзёжных выданняў сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Практычная значнасць курсавой працы заключаецца ў тым, што яе вынікі могуць быць выкарыстаны ў іншых навуковых даследаваннях, а таксама могуць выкарыстоўвацца рэдакцыямі маладзёжных СМІ для павелічэння аўдыторыі, інфармацыйнай насачынасці маладзёжных выданнў.

Для дасягнення пастаўленай мэты было прадугледжана вырашэнне пэўных задач:

– ­­азнаёміцца з навуковай літаратурай па тэме курсавой працы;

– азнаёміцца з гісторыей развіцця маладзёжнай прэсы;

– даведацца пра інтарэсы сучаснай маладзёжы;

– вывучыць праблемы, якія ўзнімаюцца на старонках маладзёжных

выданняў;

– прааналізаваць маладзёжныя выданні Рэспублікі Беларусь.

Эмпірычны матэрыял. У ходзе выканання даследчай працы былі выкарыстаны матэрыялы з газет «Знамя юности», «Переходный возраст», часопісаў «Другой», «Волшебный» за студзень-сакавік 2015 года.

Метады даследавання:

– апісальны – вызначэнне тэм, распаўсюджаных у маладзёжных выданнях Рэспублікі Беларусь;

– параўнальны – выяўленне асаблівасцей у дызайне маладзёжным перыядычным друку;

– апытанне – выяўленне інтарэсаў сучаснай моладзі.

Структура курсавой працы. Курсавая праца складаецца з уводзін,

дзвюх тэматычных глаў і вынікаў па кожнай з іх, заключэння і спісу літаратуры, дыяграм, у якіх паказваецца асноўныя тэмы, якія цікавяць моладзь.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал