Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Заключэнне ⇐ ПредыдущаяСтр 6 из 6
Маладзежныя прэса грае важную ролю, фарміруючы нашу “будучыню”. Маладзёжная прэса – адмысловая галіна сучаснай журналістыкі, якая выконвае задачу выхавання падрастаючага пакалення, уключэння маладога чалавека ў грамадства. У выніку праведзенага даследавання мы прыйшлі да наступных высноў: Ι. Маладзёжны перыядычны друк – гэта ўвесь комплекс перыядычных выданняў, прызначаных для падрастаючага пакалення ва ўзросце да 24 гадоў як сацыяльна-дэмаграфічнай групы, якая ў працэсе сацыялізацыі інтэгруецца ў грамадства. Усе даследвання па маладзёжнаму друку можна падзяліць на тры групы: 1. Працы, прысвечаныя аналізу газет і часопісаў для дзяцей і падлеткаў, а таксама тыя, у якіх дзіцячыя выданні разглядаюць у кантэксце развіцця беларуская кнігадрукавання. 2. Працы па камсамольскаму маладзёжнаму друку. 3. Група даследванняў звязана з междысцыплінарным падыходам: з гісторыяй станаўлення піянерскай арганізацыі, з уплывам вузаўскага шматтыражнага друку на фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі студэнцкай моладзі, узаемадзеянні сям’і і школы ў выхаванні дзяцей сродкамі перыядычнага друку, навучаннем школьнікаў чытанню дзіцячай перыядычнай літаратуры і г. д. Зараджэнне маладзёжнага перыядычнага друку прыходзіцца на дарэвалюцыйны перыяд, а станаўленне і развіццё ахоплівае савецкі час. II. На сучасным этапе развіццё друкаванай журналістыкі для дзяцей адбываецца ва ўмовах дынамічных зменаў інфармацыйнай прасторы. На фоне распаўсюджвання высокахуткасных каналаў перадачы інфармацыі, узмацнення ўздзеяння глабалізацыйных працэсаў асаблівую актуальнасць для беларускага грамадства набывае праблема, звязаная з эфектыўным функцыяваннем айчыннай перыёдыкі для дзяцей і выкананнем ёю сваёй сацыяльнай і выхаваўчай місіі. Змены, якія адбываюцца ў сусветнай інфармацыйнай сферы, суправаджаюць шмат супярэчнасцей, звязаных з пераарыентацыяй жыццёвых каштоўнасцей дзяцей, паступовай стратай моладзю нацыянальных духоўна-маральных арыентыраў, запазычанне нарматыўных і сацыяльна-культурных узораў паводзін з заходняга грамадства. Праз гэта павялічваецца роля дзіцячых газет і часопісаў у захаванні нацыянальнай сістэмы выхавання і асветы падрастаючага пакалення. Расце патрэба ў пошуку эфектыўных прыёмаў і метадаў мадэлявання выданняў, здольных прыцягнуць дзіцячую чытацкую аўдыторыю ў цяперашніх канкурэнтных умовах функцыявання срокаў масавай інфармацыі. Стратэгічнае значэнне набывае маральны і выхаваўчы ўплыў зместу і афармлення сучасных дзіцячых перыядычных выданняў на чытача ў развіцці яго духоўнага, інтэлектуальнага і эстэтычнага патэнцыялу. Сёння на сучасным беларускім рынку друку распаўсюджваецца больш за 22 газеты і 113 часопісаў для маладзёжнай аўдыторыі, якія адрозніваюцца мэтавым прызначэннем і функцыямі. Прэса для маладзёжы беларускай вытворчасці налічвае каля 15 газет і 75 часопісаў. Больш за 33% ад агульнай колькасці маладзёжных перыядычных выданняў складаюць расійскія друкаваных СМІ (7 газет, 38 часопісаў). Сучасная маладзёжная прэса функцыянуе ва ўмовах камерцыялізацыі друкаванага рынку, распаўсюджванні замежных перыядычных выданняў, масавага распаўсюджвання забаўляльнай друкаванай прэсы і змены інфармацыйных пераваг чытача. У выніку гэтага адбываецца зніжэнне тыражоў традыцыйных айчынных газет і часопісаў. У графічным мадэляванні маладзёжнай перыёдыкі назіраюцца павелічэнне камерцыйнага значэння знешняй формы нумара, павелічэнне кантраснасці акцэнтных элементаў паласы, перавага дэкаратыўна-эстэтычнай функцыі колеру над утылітарнай, а таксама істотныя адрозненні ў якасці ілюстравання выданняў аднаго тыпу. III. Падлеткавая і маладзёжная прэса – гэта элемент агульнай сістэмы масавай камунікацыі. Яна заклікана далучыць маладое пакаленне да інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыяла грамадства, з’яўляецца важным каналам перадачы інфармацыі ад старэйшага пакалення да малодшага і адначасова сродкам камунікацыі, які дазваляе мець зносіны адзін з адным. Ва ўмовах рыначнай эканомікі выдаўцы маладзёжных часопісаў маюць вялікія цяжкасці. Спрабуючы зацікавіць як мага больш спажыўцоў, яны размываюць мяжы мэтавай аўдыторыі, што прывоздіць да зніжэння ўзроўню журналістскіх матэрыялаў. Выданні, якія імкнуцца стварыць якасны прадукт, вымушаны прытрымлівацца запытаў моладзевай аўдыторыі. Аднак вытворчасць інфармацыйнага прадукту для вузкай мэтавай групы стрымліваецца нізкім узроўнем плацежаздольнасці моладзі і недахопам інфармацыі аб яе сапраўдных інтарэсах і патрэбах. Жарганізмы, моладзевы слэнг, завалюаваная нецэнзурная лексіка – усё гэта прысутнічае ў маладзёжных СМІ. У імкненні быць бліжэй да чытача аўтары звяртаюцца на «ты», перадражніваюць любыя сітуацыі. Мэтавае прызначэнне сучасных дзіцячых, падлеткавых, маладзёжных СМІ шмат у чым вызначаецца іх уладальнікамі, заснавальнікамі і выдаўцамі. Сёння выпускам дзіцячай, падлеткавай, маладзёжнай перыёдыкай займаюцца грамадскія структуры, інфармацыйныя агенцтвы і выдавецтва, у тым ліку замежныя, камерцыйныя арганізацыі і прыватныя асобы. Выдаўцы адзначаюць, што пік папулярнасці гэтага сегмента СМІ яшчэ наперадзе, бо масавая культура спажывання яшчэ толькі фарміруецца. IV. Сёння газеты апынуліся па-за інтарэсамі маладзёжнай аўдыторыі. Рэгіянальны рынак грамадска-палітычных выданняў за невялікім выключэннем спыніў для моладзі сваё існаванне. Маладыя людзі не знаходзяць на старонках газет ні сваіх тэм, ні выразнага візуальнага шэрагу, газеты не становяцца дапаможнікамі моладзі ў вырашэнні іх праблем. Маладзь усё больш імкнецца да медыатэксту ў электронным фармаце – тэлевізійным, камп’ютарным, мабільным. Адбылася змена мадэлі традыцыйнага чытання. Такім чынам, даследаванне дазволіла падцвердзіць той факт, што маладзёжныя выданні маюць сваю адметнасць, тое, што вылучае такія выданні з шэрагу іншых. Гэта выданні, якія накіраваны на пэўную аўдыторыю і маюць свае адметнасці: мову, дызайн і г.д. Спіс выкарыстанай літаратуры:
https://bibliofond.ru/view.aspx? id=728463#1 https://www.dissercat.com/content/stanovlenie-i-razvitie-molodezhnoi-periodicheskoi-pechati-udmurtii
|