Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Інтарэсы сучаснай моладзі, тэмы маладзёжных СМІ
Маладзёжныя СМІ валодаюць шырокім тэматычным дыяпазонам: некаторыя з іх ставяць сваёй мэтай не толькі публікаваць забаўляльныя матэрыялы, але і інфармаваць пра актуальныя падзеі, праводзіць аналіз грамадскіх праблем, выяўляць тэндэнцыі развіцця сучаснай культуры. У любым соцыуме цяжка пераацаніць значэнне падрыхтоўкі маладога пакалення да ўступлення ў сацыяльнае жыццё. Праблемы сацыялізацыі моладзі надзвычай важныя як у перыяды развіцця грамадства, так і ў эпоху пераменаў, змены дзяржаўна-палітычнага ладу, рэфармавання сацыяльна-эканамічных адносін. Але асабліва актуальнымі для моладзі становяцца пытанні пошуку сэнсу жыцця, самаідэнтыфікацыі ў перыяды, калі ў грамадстве мяняюцца светапаглядныя ўстаноўкі, трансфармуюцца ідэалы і каштоўнасці. Галоўную ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі. Праз іх транслююцца ўзоры паводзін, стыль жыцця, з іх дапамогай фармуюцца маральныя асновы. Некаторыя СМІ не абмяжоўваюцца інфармацыйнай функцыяй, а імкнуцца данесці высокія ідэалы падрастаючаму пакаленню і дапамагчы ў фарміраванні моцных асобасных якасцей. Існуе шэраг газет, якія праводзяць палітычнае выхаванне моладзі. «Знамя юности» – гэта дзяржаўная штотыднёвая грамадска-палітычная газета для моладзі. Яна асвятляе на сваіх старонках такія пытанні, як прафарыентацыя, сацыяльныя льготы, вольны час моладзі. У структуру моладзевых часопісаў, як правіла, уваходзяць наступным тэматычныя блокі: – навіны, чуткі і скандалы шоу-бізнэсу; – новыя імёны ў музыцы, стылі і напрамкі; – маладзёжная мода; – псіхалогія, любоўныя гісторыі; – прафесійная арыентацыя, кар’ера; – адносіны з бацькамі; – праблемы заробку, грошы; – экстрэмальныя віды спорту, падарожжа; – арыгінальныя захапленні; – камп’ютарныя гульні і інтэрнэт; – алкаголь і наркотыкі; – тэсты, гараскопы, анекдоты і г.д. Усе часопісы, прысвечаныя стылю жыцця, маюць прыблізна аднолькавы набор рубрык: зоркі, псіхалогія, парады, каханне, прыгажосць, мода. Адрозніваючыся па назве, яны ў цэлым зводзяцца да трох тэм: навіны з свету шоу-бізнэсу, адносіны з людзьмі навокал і знешні выгляд. Штотыднёвыя часопісы, арыентаваныя на больш юную аўдыторыю, пішуць амаль што аб тым жа, робячы акцэнт на навіны з жыцця зорак і псіхалогію, парады. Ва ўсіх маладзёжных часопісах перавага аддаецца прадстаўнікам заходняй індустрыі кіно і музыкі. У тынэйджарскіх штоднёвых выданнях яшчэ можна сустрэць прадстаўнікоў айчыннай сцэны, асабліва тых, хто ўдзельнічае ў папулярных тэлешоу, акрамя таго, чытачоў знаёмюць з новымі групамі і праектамі. А вось у часопісах для тых, хто старэй, айчынны шоу-бізнэс прадстаўлены толькі нешматлікімі маладымі акцёрамі. Як паказаў аналіз, сярод тэм матэрыялаў, якія надрукованы ў маладзёжных выданнях, на першым месцы стаіць школьнае жыццё (38%), на другім – жыццё і праблемы моладзі (17%), астатнія сорак пяць працэнтаў гэта забаўляльныя матэрыялы, навіны шоу-бізнэсу, гараскопы і г.д. Шмат выданняў маюць літаратурную старонку, на якой публікуюцца вершы і апавяданні, напісаныя дзецьмі і падлеткамі, таксама ёсць гумарыстычныя старонкі, дзе друкуюцца анекдоты, смешныя замалёўкі, недарэчныя выказванні настаўнікаў. Часта нумары выдання прысвечаны пэўнай тэме. У некаторых газетах ёсць спецыяльныя рубрыкі, прысвечаныя спорту, здароўю, эканамічным і культурным навінам у краіне і свеце. Таксама было праведзена апытанне сярод 20 прадстаўнікоў моладзі наконт таго, якім тэмам яны аддаюць перавагу. 25% адказалі, што чытаюць усё, 24% чытаюць навіны, інфармацыю аб мерапрыемствах, жыццём і праблемамі маладзёжы цікавіцца толькі 10%, таксама 10% аддаюць перавагу спартыўнай тэме і гумарыстычным рубрыкам. 3% адказалі, што чытаюць толькі тое, што самі пішуць, а 2% адказалі, што чытаюць толькі матэрфялы сваіх знаёмых. У якасці асноўных функцый выступаюць такія, як інфармацыйная, выхоўваючая, адукацыйная, пазнавальная і функцыя сацыялізацыі. Да гэтай жа групы можна аднесці і спецыяльную функцыю зносін, мэтай якой з’яўляецца стварэнне адмысловай інфармацыйнай прасторы для абмену думкамі паміж прадстаўнікамі маладзёжнай аўдыторыі. Прыкметнае месца ў маладзёжнай журналістыцы займае група культурна-адукацыйных, рэкрэатыўных і геданічных функцый. Гэта тлумачыцца асаблівасцямі дзіцячай псіхалогіі, для якой характэрна дастатковая размытасць межаў паміж працэсамі пазнання і забавы. З кожным годам усё большую ўвагу набывае рэкламна-даведачная функцыя. Вялікае значэнне ў маладзёжнай журналістыкі мае група арганізатарскіх функцый. СМІ, адрасаваныя розным узроставым групам, знаёмяць з нормамі паводзінаў у грамадстве, калектыве, сям’і, далучаюць да розных відаў працоўнай дзейнасці, спрыяюць выбару прафесіі. Аб сродках масавай інфармацыі, як аб канале распаўсюджвання маладзёжнай культуры нельга гаварыць без апоры на зваротную сувязь: моладзі на журналістку. Сучасныя маладзёжныя плыні, субкультуры, эстрадныя вобразы, уплыў сацыяльных сетак і інтэрнэту, новы маладзёжны слэнг – усё гэта непасрэдна ўплывае на матэрыялы журналістаў. Узаемасувязь відавочная. Журналістыка ўкараняе ў маладзёжныя плыні новыя вобразы, робіць акцэнт на сучасных праблемах грамадства і ставіць у раздзел новыя сацыяльныя і культурныя каштоўнасці, грунтуючыся на сучаснай рэальнасці. Цяперашняя моладзь, у сваю чаргу, дае журналістам новыя тэмы для матэрыялаў, укараняе з дапамогай інтэрнэту і сацыяльных сетак новую маладзёжную мову са сваімі асаблівасцямі, якім пасля актыўна карыстаецца сучасная журналістыка. Разгледзім выкарыстанне моладзевага слэнгу ў розных сродках масавай інфармацыі, як спосаб актуалізацыі культурных каштоўнасцей сучаснай моладзі. Аналіз моўнай своеасаблівасці моладзевай культуры дазваляе вызначыць тэндэнцыі развіцця каштоўнасных установак моладзі. Даследаванне моладзевага слэнгу ў сучасных СМІ ўяўляе сабой важную задачу. Перш за ўсё, гэта звязана з тым, што СМІ ў працэсе перадачы інфармацыі ўздзейнічаюць на чалавека, яго мысленне, светаўспрыманне і на культурныя адносіны паміж людзьмі. Сучасныя моладзевыя СМІ імкнуцца стаць бліжэй да сваёй мэтавай аўдыторыі, і для дасягнення гэтага журналісты, акрамя таго, што абавязаны быць у цэнтры сучаснага жыцця, выкарыстоўваюць разнастайныя прыёмы і метады ўздзеяння на аўдыторыю. Гаворка ідзе аб выкарыстанні моладзевага слэнгу ў сваіх матэрыялах, таму што моладзь лічыць слэнг аным з элементаў культуры. Слэнг вельмі хутка заваёўвае мова журналістыкі. У шматлікіх матэрыялах, дзе апісваецца жыццё маладых людзей, іг густы і інтарэсы, куміры, маладзёжная мода і г.д., утрымліваюцца слэнгізмы ў меньшай ці большай ступені канцэнтрацыі. Асабліва друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, газеты і часопісы – з’яўляюцца шырокай краніцай слэнгу, яны адлюстроўваюць хуткае развіццё і змяненне стану мовы і культуры. Дадзеныя сродкі масавай інфармацыі прадстаўляюць больш поўную карціну моладзевага слэнгу, па якой можна меркаваць аб стане мовы і культуры, таму што яны ўзаемазвязаныя. Да галоўных інтарэсаў сучаснай моладзі сёння ў першую чаргу можна аднесці інтэрнэт. Кожны прадстаўнік моладзі ведае, што гэта такое і з’яўляецца яго карыстальнікам. Паступова віртуальны свет выцясняе рэальнасць. Шматлікавыя форумы, сацыяльныя сеці здольны затрымліваць інтэрнэт-карыстальніка каля манітора амаль што ўвесь дзень. Мабільныя тэлефоны таксама занялі адно з першых месцаў у нашым жыцці. Быць увесь час на сувязі – галоўная прычына гэтаму. Мода – яшчэ адна важная тэма. Сёння моладзь разнастайнымі спосабамі імкнецца паказаць сябе, падкрэсліць сваю індывідуальнасць у гэтым свеце. І больш адметна тое, што сёння модай цікавяцца не толькі дзяўчыны, але і хлопцы. Таксама адным з галоўных інтарэсаў моладзі з’яўляецца спорт. Самыя папулярныя віды спорту - футбол, баскетбол, хакей, плаванне і валейбол. Музыка таксама займае важнае месца ў жыцці моладзі. Менавіта праз яе новае пакаленне спрабуе перадаць эмоцыі, пачуцці і паражыванні. Акрамя ўсяго гэтага да інтарэсаў сучаснай моладзі трэба аднесці грошы, кіно, аўтамабілі, клубы і г.д. Падлеткавая і маладзёжная прэса – гэта элемент агульнай сістэмы масавай камунікацыі. Яна заклікана далучыць маладое пакаленне да інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыяла грамадства, з’яўляецца важным каналам перадачы інфармацыі ад старэйшага пакалення да малодшага і адначасова сродкам камунікацыі, якія дазваляюць мець зносіны адзін з адным. Узроставыя асаблівасці маладзёжнай аўдыторыі і своеасаблівасць працы з кожнай з груп прывялі да ўзнікнення трох тыпаў выданняў: для малодшых школьнікаў, падлеткаў і моладзі. Кожнай з гэтых груп уласцівы свой змест, які абумоўлены псіхалагічнымі характарыстыкамі ўспрымання. Калі тэматыка дарослых выданняў у залежнасці ад узросту чытачоў практычна не змяняецца, то моладзевы кантэнт можа значна адрознівацца. Па характары інфармацыі ўсе моладзевыя выданні ў агульным выглядзе падзяляюцца на ўніверсальныя, дзе асвятляюцца розныя сферы жыццядзейнасці маладых людзей, і спецыялізаваныя, у якіх распавядаецца пра пэўныя жыццёвыя праблемы і канкрэтныя галіны ведаў. Ва ўмовах рыначнай эканомікі выдаўцы маладзёжных часопісаў маюць вялікія цяжкасці. Спрабуючы зацікавіць як мага больш спажыўцоў, яны размываюць мяжы мэтавай аўдыторыі, што прывоздіць да зніжэння ўзроўню журналістскіх матэрыялаў. Выданні, якія імкнуцца стварыць якасны прадукт, вымушаны прытрымлівацца запытаў моладзевай аўдыторыі. Аднак вытворчасць інфармацыйнага прадукту для вузкай мэтавай групы стрымліваецца нізкім узроўнем плацежаздольнасці моладзі і недахопам інфармацыі аб яе сапраўдных інтарэсах і патрэбах. У гэтай сітуацыі адметнай рысай сучасных маладзёжных СМІ стаў іх сенсацыйна-бульварны характар, нязменны зварот да некалі забароненых тэм, ярка выражаны эпатажны стыль у падачы інфармацыі. Часта на старонках маладзёжных выданняў можна ўбачыць матэрыялы пра экстремальныя віды спорту і адпачынку: сёрфінг, аквабайк, дайвінг, сноўбордынг. Такога роду захапленні моладзі сведчаць аб пошуку вострых адчуванняў, перажыванняў, якіх яны не адчуваюць у штодзённым жыцці. Усё, што выходзіць за межы нормы, усталяванай грамадствам, уяўляе для маладога чалавека асаблівую цікавасць. Гаворачы аб маладзёжных сродках масавай інфармацыі нельга не адзначыць новы журналісцкі стыль, які стаў дамінаваць у моладзевых газетах і часопісах, на радыё і тэлебачанні, у мове Інтэрнэту. Павелічэнне тэмпу жыцця і хуткасці перадачы інфармацыі абумовілі падкрэсленую сцісласць, хуткамоўе, незавершанасць маўленчых формаў. Пагоня за звышарыгінальным, жаланне вылучыцца з плыні інфармацыйных паведамленняў прыводзіць да свядомага скажэння слоў, наўмысных памылак. Гэта непазбежна адкладаецца ў свядомасці маладога чалавека, які фарміруе свой моўны светапогляд. Жарганізмы, моладзевы слэнг, завалюаваная нецэнзурная лексіка – усё гэта прысутнічае ў маладзёжных СМІ. У імкненні быць бліжэй да чытача аўтары звяртаюцца на «ты», перадражніваюць розныя сітуацыі. Прычыны фармавання новага журналісцкага стылю маладзёжных сродкаў масавай інфармацыі: – своеасаблівая форма пратэсту супраць націску дарослых, уплыву, уздзеянню, прэсінгу афіцыйнага і рэгламентаванага; – не заўсёды ўдалая моўная творчасць, эксперыментатарства, уласцівае маладым; – нізкі ўзровень прафесійных кадраў, якія працуюць у маладзёжных СМІ, як правіла, гэта студэнты, якія не скончылі ВНУ, школьнікі, якія яшчэ не вызначыліся з будучай прафесіяй; – зніжжэнне агульнага ўзроўню культуры і культуры мовы. Мэтавае прызначэнне сучасных дзіцячых, падлеткавых, маладзёжных СМІ шмат у чым вызначаецца іх уладальнікамі, заснавальнікамі і выдаўцамі. Сёння выпускам дзіцячай, падлеткавай, маладзёжнай перыёдыкай займаюцца грамадскія структуры, інфармацыйныя агенствы і выдавецтва, у тым ліку замежныя, камерцыйныя арганізацыі і прыватныя асобы. Выдаўцы адзначаюць, што пік папулярнасці гэтага сегмента СМІ яшчэ наперадзе, бо масавая культура спажывання яшчэ толькі фарміруецца. Такім чынам, СМІ не проста перадаюць – прымаюць інфармацыю, але з’яўляюцца тым самым каналам, з дапамогай якога змяняюцца культурныя прыарытэты і задаюцца новыя сэнсы і каштоўнасці. Пры гэтым СМІ выконваюць важнейшую ролю ў трансляванні ў масы культурных інавацый, актыўна і самастойна ўдзельнісаюць ў працэсе трансфармацыі сацыа-культурнай рэчаіснасці. Масавая інфармацыя стварае аснову духоўнага свету асобы, інфармацыйны базіс сістэмы яе адносін і дзейнасці. Немагчыма казаць пра маладзёжныя СМІ без характэрнага моўнага фактару. Маладёжная аўдыторыя – асобны сегмент для сродкаў масавай інфармацыі. Тэмы, праблемы, навіны і мова відавочна адрозніваюцца ад матэрыялаў СМІ, накіраваных на старэйшую аўдыторыю. У сувязі з гэтым у ёй прымяняюцца асаблівыя, спецыфічныя прыёмы адлюстравання рэчаіснасці, уласныя выразныя сродкі, формы, адаптаваная мова, усё гэта – спосабы кантакту з аўдыторыяй.
|