Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Сучаснасць маладзёжнага перыядычнага друку
Сёння самым даступным сродкам для атрымання інфармацыі з’яўляецца Інтэрнэт. Віртуальная рэальнасць настолькі моцна ўладкавалася ў нашым жыцці, што ў разуменні дзяцей сціраецца грань паміж светам сапраўдным агульначалавечых, сямейных, духоўных, культурных каштоўнасцяў, узаемаадносін паміж людзьмі і інтэрнэт-магчымасцямі. Нават дарослым бывае не пад сілу супрацьстаяць прыёмам псіхалагічнага маніпулявання праз сацыяльныя сеці, дзе насаджаецца зло, цынізм, жорсткасць. Дзеці, якія не валодаюць культурай спажывання патрэбнай інфармацыі і аналізам прапанованай інфармацыі, часцей за ўсё трапляюць пад ўплыў інтэрнэт-карыстальнікаў. Таму важнай функцыяй друкаваных СМІ для моладзі з’яўляецца прадастаўленне ім рэальных магчымасцяў праяўляць сябе, фарміраванне ў юных чытачоў інфармацыйнай і камунікацыйнай культуры з мэтай забяспечання інфармацыйнай псіхалагічнай бяспекі дзяцей і падлеткаў. [1, с. 467] Дзіцяча-юнацкая журналістыка ў Беларусі першапачаткова нясе ў сабе лепшыя духоўна-асветніцкія і маральныя традыцыі. Каб у будучыні, стаўшы дарослым, чалавек з задавальненнем чытаў кнігі, грамадска-палітычныя друкаваныя выданні, важна з малых гадоў здружыць яго з адпаведнымі ўзросту выданнямі.Першарадныя задачы газеты ў сучаснай сацыякультурнай прасторы наступныя: фармаванне правасвядомасці і прававой культуры юнага пакалення, фармаванне грамадскай думкі па сацыяльна значных праблемах дзяцінства, раскрыццё патэнцыялу дзяцей праз развіццё навыкаў працы з традіцыйнымі і і найноўшымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. На сучасным этапе развіццё друкаванай журналістыкі для дзяцей адбываецца ва ўмовах дынамічных зменаў інфармацыйнай прасторы. На фоне распаўсюджвання высокахуткасных каналаў перадачы інфармацыі, узмацнення ўздзеяння глабалізацыйных працэсаў асаблівую актуальнасць для беларускага грамадства набывае праблема, звязаная з эфектыўным функцыянаваннем айчыннай перыёдыкі для дзяцей і выкананнем ёй сваёй сацыяльнай і выхоўваючай місіі. [1, с. 497] Змены, якія адбываюцца ў сусветнай інфармацыйнай сферы, нараджаюць шмат супярэчнасцей, звязаных з пераарыянтацыяй жыццёвых каштоўнасцей дзяцей, паступовая страта моладзю нацыянальных духоўна-маральных арыентыраў, запазычанне нарматыўных і сацыяльна-культурных узораў паводзін з заходняга грамадства. Праз гэта павялічваецца роля дзіцячых газет і часопісаў у захаванні нацыянальнай сістэмы выхавання і асветы падрастаючага пакалення. Расце патрэба ў пошуку эфектыўных прыёмаў і метадаў мадэлявання выданняў, здольных прыцягнуць дзіцячую чытацкую аўдыторыю ў цяперашніх канкурэнтных умовах функцыявання сродкаў масавай інфармацыі. Стратэгічнае значэнне набывае маральны і выхаваўчы ўплыў зместу і афармлення сучасных дзіцячых перыядычных выданняў на чытача ў развіцці яго духоўнага, інтэлектуальнага і эстэтычнага патэнцыялу. Сёння на сучасным беларускім рынку друку распаўсюджваецца больш за 22 газеты і 113 часопісаў для маладзёжнай аўдыторыі, якія адрозніваюцца мэтавым прызначэннем і функцыямі. Прэса для маладзі беларускай вытворчасці налічвае каля 15 газет і 75 часопісаў. Больш за 33% ад агульнай колькасці маладзёжных перыядычных выданняў складаюць расійскія друкаваныя СМІ (7 газет, 38 часопісаў). Негледзячы на павелічэнне колькасці маладзёжных газет і часопісаў і павелічэнне сегменту прэсы для юнага чытача, беларуская перыёдыка функцыянуе ў абстаноўцы жорсткай канкурэнцыі з выданнямі іншых дзяржаў, якія распаўсюджваюцца ў нашай краіне. На тэрыторыі Беларусі распаўсюджваецца звыш 5 тысяч замежных газет, часопісаў і тэлепраграм. Актуальнасць праблемы пашырэння колькасці замежнага друкаванага прадукту ўзрастае ў сувязі з тым, што беларуская маладзёжная перыёдыка займае адносна невялікі сектар айчыннага рынку перыядычных выданняў – усяго 5% з 1556 друкаваных СМІ. [1, с. 498] Паглядзім распаўсюджванне маладзёжных выданняў у іншых краінах. Колькасць газет і часопісаў для маладзёжы ў Расійскай Федэрацыі складае каля 6% ад агульнага аб’ёму прэсы. У Рэспублікі Казахстан колькасць дзіцячых, маладзёжных, жаночых і рэлігіёзных перыядычных выданняў разам складае не больш за 4% ад агульнага аб’ёму. У Францыі – ўсяго 3% рынка перыядычных выданняў. [6] У сярэдзіне 90-х гадоў ХХ стагоддзя ўзнікае новы тып маладзёжнай перыёдыкі – прэса для вольнага часу, які быў створаны для забаўлення чытача, яго паслаблення, атрымання задавальнення і адпачынку. Сярод усіх маладзёжных перыядычных выданняў, якія распаўсюджваюцца на тэрыторыі нашай краіны, больш за 65% забаўляльнага характару. [1, с. 499] Па звесткам даследвання Н. Сушко і Л. Пятровай на беларускім інфармацыйным рынку сярод усіх выданняў, якія прызначаны для дзяцей і моладзі, амаль што 40% маюць забаўляльны характар, 50% – вучэбны, і толькі 10% маюць адносіны да самаадукавання і чытання, якое развівае. [7, с. 100] Гэта даследавання паказвае арыентацыю рынка на масавы «забаўляльны» друк, дзейнасць якога накіравана на атрыманне прыбытку. Зніжэнне тыражоў айчыннай перыёдыкі, якое заўважана ў апошнія гады, вядзе да таго, што беларускамоўныя выданні прыпыняюць сваю дзейнасць як самастойныя органы друку. Напрыклад, «Раніца» становіцца штомесячным дадаткам да газеты «Переходный возраст» (каля 5 тысяч асобнікаў). У выніку сціраецца спецыфічнасць беларускай маладзёжнай прэсы, што адмоўна адбіваецца на магчымасці беларускамоўнай перыёдыкі распаўсюджваць веды аб нацыянальнай культуры, папулярызаваць сярод дзяцей беларускую мову і літаратуру. Праз тое, што прэса становіцца больш забаўляльнай, змяняюцца інфармацыйныя паводзіны моладзі. Чытанне для іх становіцца функцыянальным і прагматычным, ператвараючыся ў лёгкі і забаўляльны сродак для прыемнага адпачынку. [1, с. 500] Узроставыя асаблівасці маладзёжнай аўдыторыі і своеасаблівасць працы з кожнай з груп прывялі да ўзнікнення трох тыпаў выданняў: для малодшых школьнікаў, падлеткаў і моладзі. Кожнай з гэтых груп уласцівы свой змест, які абумоўлены псіхалагічнымі характарыстыкамі ўспрымання. Калі тэматыка дарослых выданняў у залежнасці ад узросту чытачоў практычна не змяняецца, то моладзевы кантэнт можа значна адрознівацца. Па характары інфармацыі ўсе моладзевыя выданні ў агульным выглядзе падзяляюцца на ўніверсальныя, дзе асвятляюцца розныя сферы жыццядзейнасці маладых людзей, і спецыялізаваныя, у якіх распавядаецца пра пэўныя жыццёвыя праблемы і канкрэтныя галіны ведаў. У цэлым у структуру моладзевых часопісаў, як правіла, уваходзяць наступным тэматычныя блокі: – навіны, чуткі і скандалы шоу-бізнэсу; – новыя імёны ў музыцы, стылі і напрамкі; – маладзёжная мода; – псіхалогія, любоўныя гісторыі; – прафесійная арыентацыя, кар’ера; – адносіны з бацькамі; – праблемы заробку, грошы; – экстрэмальныя віды спорту, падарожжа; – арыгінальныя захапленні; – камп’ютарныя гульні і інтэрнэт; – алкаголь і наркотыкі; – тэсты, гараскопы, анекдоты і г.д. Ва ўмовах рыначнай эканомікі выдаўцы маладзёжных часопісаў маюць вялікія цяжкасці. Спрабуючы зацікавіць як мага больш спажыўцоў, яны размываюць мяжы мэтавай аўдыторыі, што прывоздіць да зніжэння ўзроўню журналістскіх матэрыялаў. Выданні, якія імкнуцца стварыць якасны прадукт, вымушаны прытрымлівацца запытаў моладзевай аўдыторыі. Аднак вытворчасць інфармацыйнага прадукту для вузкай мэтавай групы стырмліваецца нізкім узроўнем плацежаздольнасці моладзі і недахопам інфармацыі аб яе сапраўдных інтарэсах і патрэбах. Трансфармацыя структуры маладзёжнага друку і сучасныя тэндэнцыі функцыявання прэсы для моладзі адбіваюцца на характар афармлення газет і часопісаў. У графічным мадэляванні сучаснага перыядычнага выдання для моладзі павялічваецца камерцыйнае значэнне знешняй формы нумара. Газетам і часопісам надаюцца візуальныя ўласцівасці, прыцягваючыя ўвагу маладзёжнай аўдыторыі і дэманструючыя графічныя перавагі адных выданняў перад іншымі. Павелічэнне кантраснасці акцэнтных элементаў – загалоўкаў, ілюстрацый – становіцца вызначальнай тэндэнцыяй мадэлявання выданняў, а імкненне да візуалізацыі інфармацыі фармуе нестандартную практыку выкарыстання тэкставых і акцыдэнтных шрыфтавых гарнітур у спалучэнні з ілюстрацыйнымі выразнымі сродкамі. Індывідуалізацыя матэрыялаў забяспечваецца за кошт змены формы публікацыі, прымянення эстэтычнага метаду шрыфтавога афармлення і розных спосабаў каляровых спалучэнняў, якія адлюстроўваюць характар размеркавання асноўных і дапаможных граматычных кампанентаў на паласе. Напрыклад, у сучасных газетах і часопісаў для падлеткаў узмацненне каларыстычнасці і насычанасці палос дасягаецца за кош выкарыстання трох і больш каляровых элементаў (загалоўкаў, рубрык, фону, тэксту і г.д.), кожны з якіх можа адрознівацца па канфігурацыі і памеры. Разам з тым пераважнае значэнне мае не функцыянальная роля колеру (арыентаванне чытача на паласе), а дэкаратыўна-эстэтычная (упрыгожванне, прыцягненне ўвагі чытача), што адлюстроўваецца на цэласнасці каляровых рашэнняў і ступені іх адпаведнасці змястоўным мадэлям перыядычных выданняў. [1, с. 501-502] Вывучэнне асаблівасцяў ілюстравання газетна-часопіснай перыёдыкі для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту паказвае, што на рынку друку разам з выданнямі, якія размяшчаюць на палосах малюнкі і фатаграфіі высокай якасці, шырока распаўсюджваецца прэса, якая публікуе выявы з параўнаннем мастацкіх прынцыпаў ілюстравання – накладанне аднаго сюжэтнага малюнка на іншы, павялічанай экспрэсіяй, дыспрапарцыйнасцю сілуэтаў. Графічныя мадэлі часопісаў распрацоўваюцца з арыентацыей на яркасць і арыгінальнасць без апоры на спецыфіку дзіцячага ўспрымання, змест выданняў і іх тыпы. У прэсе для дзяцей сярэдняга і старэйшага школнага ўзросту павялічваецца значэнне ілюстрацый, для якіх характэрна пэўнасць захаванага, псіхалагізм і індывідуалізацыя характараў. Асноўны выяўленчы шэраг фармуюць фотаздымкі. Разам з тым у адных выданнях фотаздымак замыкае на сабе астатнія матэрыялы і з’яўляецца зыходный кропкай знаёмства са зместам нумара, іншыя выданні выкарыстоўваюць фотаматэрыял бессістэмна, разам з дробнымі малюнкамі, не расстаўляюць сэнсавыя і афарміцельскія акцэнты. [1, с. 502] Такім чынам, даследаванне тэндэнцый функцыявання сучаснай прэсы для моладзі і вывучэнне спецыфікі яе графічнага мадэлявання дазваляе зрабіць наступныя вынікі. 1. Сучасная маладзёжная прэса функцыянуе ва ўмовах камерцыялізацыі друкаванага рынку, распаўсюджванні замежных перыядычных выданняў, масавага распаўсюджвання забаўляльнай друкаванай прэсы і змены інфармацыйных пераваг чытача. У выніку гэтага адбываецца зніжэнне тыражоў традыцыйных айчынных газет і часопісаў. 2. У графічным мадэляванні маладзёжнай перыёдыкі назіраюцца павелічэнне камерцыйнага значэння знешняй формы нумара, павелічэнне кантраснасці акцэнтных элементаў паласы, перавага дэкаратыўна-эстэтычнай функцыі колеру над утылітарнай, а таксама істотныя адрозненні ў якасці ілюстравання выданняў аднаго тыпу. Адначасова выяўляецца парадаксальная тэндэнцыя: удасканаленне камп’ютарных графічных праграм не гарантуе павышэнне мастацкага ўзроўню прэсы. Наадварот, спрашчэнне тэхналогіі афармлення дзіцячых газет і часопісаў вядзе да з’яўлення большай колькасці выданняў з схематычнымі малюнкамі персанажаў, непрафесійнымі прыёмамі ілюстравання, празмернасцю каляровых акцэнтаў на старонках, парушэннем цэласнасці паласной кампазіцыі. Перыёдыка для дзяцей з невысокім мастацкім узроўнем графікі ўтварае спецыфічны візуальны фон, які абмяжоўвае магчымасці чытача ўспрыняць мноства вобразаў, сюжэтаў і знакаў, перашкаджая стварэнню спрыяльных умоў для эстэтычнага развіцця і ўдасканалення ў сферы візуальнай культуры.
Вывады па главе I: 1. Маладзёжны перыядычны друк – гэта комплекс перыядычных выданняў, прызначаных для падрастаючага пакалення ва ўзросце да 24 гадоў як сацыяльна-дэмаграфічнай групы. 2. Маладзёжны перыядычны друк можна падзяліць на тры групы. Першая група – працы, прысвечаныя аналізу газет і часопісаў для дзяцей і падлеткаў. Другая група ўключае працы па камсамольскаму маладзёжнаму друку. І трэццяя група звязана з піянерскай арганізацыей. 3. На сучасным беларускім рынку друку распаўсюдваецца больш за 22 газеты і 113 часопісаў для маладзёжнай аўдыторыі. 4. На беларускім інфармацыйным рынку сярод выданняў для дзяцей і моладзі 40% маюць забаўляльны характар, 50% – вучэбны, і толькі 10% маюць адносіны да самаадукавання і чытання, якое развівае. 5. Праз тое, што прэса становіцца больш забаўляльнай, чытанне для моладзі пераўтвараецца ў лёгкі і забаўляльны сродак для прыемнага адпачынку. 6. Індывідуалізацыя матэрыялаў забяспечваецца за кошт змены формы публікацыі, прымянення эстэтычнага метаду шрыфтавога афармлення і розных спосабаў каляровых спалучэнняў.
|