Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гісторыя зараджэння маладзёжнага перыядычнага друку






Пад тэрмінам «маладзёжны перыядычны друк» разумеецца ўвесь комплекс перыядычных выданняў, прызначаных для падрастаючага пакалення ва ўзросце да 24 гадоў як сацыяльна-дэмаграфічнай групы, якая ў працэсе сацыялізацыі інтэгруецца ў грамадства. Дзіцяча-юнацкі друк разглядаецца як падсістэма ў структуры маладзёжнага друку.

Усе даследванні па маладзёжнаму друку можна падзяліць на тры групы:

1. працы, прысвечаныя аналізу газет і часопісаў для дзяцей і падлеткаў, а таксама тыя, у якіх дзіцячыя выданні разглядаюць у кантэксце развіцця беларуская кнігадрукавання.

2. працы па камсамольскаму маладзёжнаму друку.

3.група даследванняў звязана з междысцыплінарным падыходам: з гісторыей станаўлення піянерскай арганізацыі, з уплывам вузаўскага шматтыражнага друку на фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі студэнцкай моладзі, узаемадзеянні сям’і і школы ў выхаванні дзяцей сродкамі перыядычнага друку, навучаннем школьнікаў чытанню дзіцячай перыядычнай літаратуры і г. д. [1, с. 483-484]

У БССР першымі сталі вывучаць дзіцячы друк В.С.Лукін і В.М. Бігеза. Лукін правёў даследаванне, прысвечанае вывучэнню ролі дзіцячага перыядычнага друку Беларусі ў выхаванні падрастаючага пакалення. В.М. Бігеза вывучала развіццё беларускага друку для дзяцей. Сярод дарэвалюцыйных выданняў узгадваецца першы літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей і юнацтва «Лучынка», а таксама ўспамінаецца аб дазволе ўрады на выданне часопісу для дзяцей малодшага ўзросту «Іскрачка». Аўтар паказала, як вырашалася задача ідэалагічнага выхавання падрастаючага пакалення з дапамогай сродкаў перыядычнага друку ў 1924-1929 гады, разглядала на прыкладзе «Беларускага піянера». [2, с. 21-28]

Вывучэнне маладзёжнага друку другой групы – камсамольскі маладзёжны друк – пачалося з 1917 года. Вопыт па гісторыі, тэорыі і практыкі прадстаўлены ў працах В.Н. Ганічава. Праца камсамольскага актыву, прынцыпы і формы кіраўніцтва камсамола маладзёжным друкам вывучаны Н.Ф.Рубанавай.

У БССР да ліку навуковых прац гэтага напрамку адносяцца манаграфіі А.Г. Слукі. Даследуючы праблемы станаўлення і развіцця беларускага маладзёжнага друку, В.Г. Слука згадвае такія маладзёжныя выданні Беларусі, як газета «Сябрук» (1913 г.), часопісы «Раніца» (1914 г.) і «Лучынка» (1914 г.). Вучоны аналізуе газеты, аднаднеўкі, старонкі моладзі, часопісы. Па характару чытацкай аўдыторыі друк Беларусі разглядаецца па наступным групам: цэнральныя выданні ЛКСМБ, піянерскія, студэнцкія, камсамольскія літаратурныя газеты і часопісы. Усе маладзёжныя выданні ён аналізуе па функцыям, якія яны выконваюць: калектыўнага прапагандыста, агітатара, арганізатара, кіруючага і адначасова адлюстроўвае лёс моладзі сацыялістычнай дзяржавы. [3, с. 129]

Слуцкі А.Г. лічыць, што шырата чытацкіх інтарэсаў патрабуе ад рэдакцый інтаграванага падыходу да адбору інфармацыі і прымання пад увагу спецыфікі кожнай узроставай групы моладзі. Таксама ён лічыць, што ў гэтым заключаюцца адначасова і складанасць функцыянавання і эфектыўнасць уплыву камсамольскага друку на працэс камуністычнага выхавання.

Трэцяя група даследаванняў па дзецкаму перыядычнаму друку разнастайная. Яна цікавая шматаспектнасцю прадмета вывучэння. Адным з аспектаў з’яўляецца гісторыя друку піянерскай арганізацыі. Да савецкіх вучоных, якія вывучалі гісторыю піянерскай арганізацыі адносяцца А.В. Герасімава, Р.С. Піонава, В.П. Машняга і іншыя.

Зварот да даследаванняў па дзіцячаму друку савецкага перыяду абумоўлен тым, што тэарэтычныя распрацоўкі па гісторыі, тыпалогіі былі зроблены менавіта ў той перыяд.

Грунтоўна да вывучэння тыпалогіі як сістэмы падышоў у сваіх працах М.І. Пагоркаў. Ён прааналізаваў шырокае кола пытанняў, якія звязаны з якаснымі характарыстыкамі выдання, яго тыпамі і разнавіднасцямі на ўзроўні саюзнай перыёдыкі для дзяцей. Аўтар аналізуе жанравыя асаблівасці публікацый у выданні, стыль, метады, спосабы адлюстравання рэчаіснасці, аўтарскага складу і творчай манеры публіцыстаў, адзначае змены ў пастаноўцы задач і функцый дзіцячай журналістыкі. [4, с. 4]

Даследчык М.І. Аляксеева з дапамогай параўнальнага аналізу прэсы дарэвалюцыйнага і паслярэвалюцыйнага перыядаў выяўляе характэрныя рысы дзіцячых выданняў савецкай эпохі, дае вызначэнне тыпу дзіцячага часопісу, як «выявы, формы перыядычнага выдання для дзяцей з яго адметнымі прыкметамі: мэтавай усталёўкай, узроставай скіраванасцю, зместам, структурай, афармленнем». Аўтар сцвярджае, што ўзроставы крытэрый з’яўляецца асноўным элементам, які шмат у чым вызначае характар выдання. [5]

У 1993 годзе выйшаў навучальны дапаможнік Л.Н. Колесавай «Дзіцячыя часопісы Савецкай Расіі 1917-1977». Аўтар акцэнтуе ўвагу на тым, што гэта першая спроба адлюстраваць якія дзіцячыя часопісы выходзілі на працягу 60 гадоў на рускай мове.

Такім чынам, зараджэнне маладзёжнага перыядычнага друку даводзіцца на дарэвалюцыйны перыяд, а станаўленне і развіццё ахоплівае савецкі час.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал