Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Раздзел IV культурная дзейнасць






ГЛАВА 17
агульныя палажэнні аб культурнай дзейнасці

Артыкул 152. Ажыццяўленне культурнай дзейнасцi

Культурная дзейнасць ажыццяўляецца як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове.

Культурная дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна, так i на калектыўнай аснове.

Артыкул 153. Распаўсюджванне i папулярызацыя вынiкаў культурнай дзейнасцi

Суб'екты культурнай дзейнасцi, якiя распаўсюджваюць i (або) папулярызуюць вынiкi культурнай дзейнасцi, маюць права самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурных мерапрыемстваў, распаўсюджваць i (або) папулярызаваць вынiкi культурнай дзейнасцi, розныя па вiдах, напрамках (школах), форме i зместу, жанры, рэпертуары, мове, стылю, папулярызаваць творчасць розных аўтараў, выканаўцаў i калектываў мастацкай творчасцi, калі іншае не вызначана гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Распаўсюджванне i (або) папулярызацыя вынiкаў культурнай дзейнасцi ў ходзе правядзення культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам цi ў памяшканнях ажыццяўляюцца з улiкам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Артыкул 154. Свабода культурнай дзейнасці

Свабода культурнай дзейнасцi складаецца з права выбару сфер, напрамкаў (школ), форм, прыёмаў i метадаў культурнай дзейнасцi, самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, рэпертуару, мовы, стылю, годнасцi i прызначэння ствараемых (выконваемых) вынікаў культурнай дзейнасці, мовы, стылю i манеры выканання.

Умяшанне дзяржаўных органаў (арганiзацый), iх службовых асоб, юрыдычных i фiзiчных асоб у працэс стварэння i (або) выканання суб'ектамi культурнай дзейнасцi вынікаў культурнай дзейнасці з мэтай вызначыць змест культурнай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца.

Умяшанне ў культурную дзейнасць можа быць абскарджана ў вышэйстаячы орган і (або) ў суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 155. Абмежаванні культурнай дзейнасці

Культурная дзейнасць можа быць абмежавана, калi вынiкi культурнай дзейнасцi:

накiраваны супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, заклiкаюць да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

змяшчаюць i распаўсюджваюць паведамленнi, што знеслаўляюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;

прапагандуюць вайну, гвалт i жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або варожасць, парнаграфiю, падбухторваюць да ўчынення злачынстваў;

змяшчаюць iнфармацыю аб спосабах забойства чалавека, вырабу прылад i сродкаў забойства;

могуць прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека;

у iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

Абмежаванне культурнай дзейнасці можа ажыццяўляцца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, пракуратуры, іншых дзяржаўных органаў, упаўнаважанных на абмежаванне дзейнасці суб’ектаў культурнай дзейнасці.

Пры неабходнасці заключэнне аб неабходнасці абмежавання культурнай дзейнасці можа быць дадзена Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленню прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або адпаведнай абласной камiсiяй.

Рашэнні дзяржаўнага органа, звязаныя з абмежаваннем культурнай дзейнасці, могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы дзяржаўны орган і (або) ў суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал