![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Глава 22 культурныя мерапрыемствы
Артыкул 233. Культурныя мерапрыемствы, іх віды. Правядзенне культурных мерапрыемстваў Культурныя мерапрыемствы – мерапрыемства, накіраваныя на паказ, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю вынiкаў творчай дзейнасцi, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры. Да культурных мерапрыемстваў адносяцца культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства, фестываль, конкурс, выстаўка, агляд, майстар-клас, канферэнцыя, пленэр, семінар і іншыя мерапрыемствы. Забараняецца правядзенне культурных мерапрыемстваў, якія: накіраваны на распаўсюджванне ідэй вайны і экстрэмісцкай дзейнасці; прадстаўляюць пагрозу для нацыянальнай бяспекі, грамадскаму парадку, маральнасці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян; праводзяцца з парушэннем патрабаванняў гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку ў сферы аўтарскага права і сумежных праў. Правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам або ў памяшканнях ажыццяўляецца з улікам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Артыкул 234. Культурна-відовішчнае мерапрыемства. Забароны і абавязкі грамадзян і арганізатараў культурна-відовішчнага мерапрыемства пры яго правядзенні Культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства – тэатральная пастаноўка, канцэртная праграма, іншы вынік культурнай дзейнасці выканаўцаў або калектываў мастацкай творчасці, якiя разлiчаны на публiчнае выкананне. Пры правядзенні культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства яго арганізатар (юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якія ажыццяўляюць дзейнасць па правядзенню культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў) абавязаны: забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць маёмасці; абмежаваць колькасць грамадзян, прысутных на мерапрыемствы, з улікам праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі (будынак, збудаванне (іх часткі), тэрыторыя, прызначаныя для правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў); спыніць культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства ў выпадку ўзнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасці. У час наведвання культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзянам забараняецца: мець пры сябе халодную, агнястрэльную, газавую або іншую зброю, выбуховыя рэчы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа прадстаўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або прычыніць матэрыяльную шкоду юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам; ажыццяўляць прапаганду вайны або экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або іншых сродкаў; ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян; карыстацца сцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян; знаходзіцца ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення. Пры наведванні культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні яго арганізатара і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку. Парадак наведвання культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства непаўналетнімі вызначаецца яго арганізатарам з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства. Артыкул 235. Арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў Усе дзеянні па арганізацыі правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства забяспечваюцца непасрэдна яго арганізатарам, у тым ліку шляхам заключэння адпаведных дагавораў ў мэтах набыцця (атрымання) тавараў (выканання работ, аказання паслуг), маёмасных правоў, неабходных для правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства. Арганізатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства нясе адказнасць за яго адпаведнасць патрабаванням заканадаўства. Арганізатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства абавязаны не пазней чым за пяць працоўных дзён да вызначанага дня правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства пісьмова паведаміць ўпраўленню культуры абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта па месцы меркаванага правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства аб планавым культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве з дадаткам яго праграмы (зацверджаны арганізатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства дакумент, які змяшчае звесткі аб культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве, у тым ліку яго найменне, інфармацыю аб месцы і часу (тэрмінах) яго правядзення, праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі (пры адсутнасці – меркаванай колькасці гледачоў), на якой плануецца правядзенне культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, беларускіх і (або) замежных выканаўцах і іншую інфармацыю, якая адносіцца да правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (па жаданні яго арганізатара). Апавяшчэнне не патрабуецца ў выпадках, калі арганізатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з'яўляецца: дзяржаўная тэатральна-відовішчная арганізацыя, дзяржаўная арганізацыя кінематаграфіі, дзяржаўная арганізацыя культуры і дадзенае культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства праводзіцца на сцэнічнай пляцоўцы, якая знаходзіцца ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні такой арганізацыі альбо арандуемай ёю на тэрмін не менш за паўгода; іншая арганізацыя і дадзенае культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства праводзіцца на сцэнічнай пляцоўцы, якая знаходзіцца ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні такой арганізацыі альбо арандуемай ёю на тэрмін не менш за паўгода, з удзелам выканаўцаў і (або) калектываў мастацкай творчасці, створаных такой арганізацыяй або якiя знаходзяцца ў яе штаце. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленне культуры абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта ў рамках сваёй кампетэнцыі ажыццяўляюць кантроль за арганізацыяй і правядзеннем культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў на тэрыторыях абласцей (г. Мінска), выкананнем арганізатарамі культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў патрабаванняў заканадаўства. Арганізатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства мае права адмовіцца ад яго правядзення не пазней чым за адзін працоўны дзень да дня яго правядзення. У выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго іншым арганізатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства абавязаны пісьмова паведаміць ўпраўленне культуры абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта па месцы правядзення адмененага (запланаванага) культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства і забяспечыць інфармаванне грамадзян аб адмене, змене загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замене яго іншым, тэрмінах і месцах вяртання квіткоў. Гэты артыкул не распаўсюжваецца на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія праводзяцца фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, і арганізацыямі для ўласных патрэбнасцей без атрымання прыбытку (даходу) з удзелам запрошаных выканаўцаў. Артыкул 236. Рэклама культурна-відовішчнага мерапрыемства, уваходныя квіткі і друкаваная прадукцыя У рэкламе культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства павінны быць указаны: звесткі аб арганізатары культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (найменне і месцазнаходжанне юрыдычнай асобы, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку індывідуальнага прадпрымальніка) і яго кантактныя тэлефоны; іншая інфармацыя, прадугледжаная заканадаўствам. Уваходны квіток павінен змяшчаць: звесткі аб арганiзатары культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (найменне і месцазнаходжанне юрыдычнай асобы, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку індывідуальнага прадпрымальніка); найменне культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, час (тэрміны) і месца яго правядзення; рад і нумар пасадачнага месца (пры іх наяўнасці); кошт уваходнага квітка; серыю і нумар уваходнага квітка (устанаўліваюцца арганізатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства); месца кантролю (штрых-код); іншыя звесткі, прадугледжаныя заканадаўствам. Калі ўваходны квіток аформлены на бланку строгай справаздачнасці, ён павінен акрамя інфармацыі, указаных ў частцы другай гэтага артыкула, утрымліваць карэньчык, які застаецца пасля выкарыстання ўваходнага квітка ў пачцы ўваходных квіткоў, надрукаванай і пашытай (збрашураванай) друкарскім спосабам. Рэалізацыя ўваходных квіткоў і друкаванай прадукцыі, якая змяшчае інфармацыю аб культурна-вiдовiшчым мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты), ажыццяўляецца арганізатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або па яго даручэнні (на падставе адпаведных дагавораў) іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі (у тым ліку за наяўны або безнаяўны разлік), ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Рэалізацыя ўваходных квіткоў можа ажыццяўляцца з дапамогай выкарыстання сетак электрасувязі, у тым ліку глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт (электронны квіток), у парадку, вызначаным арганізатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, з улікам патрабаванняў заканадаўства. Уваходныя квіткі могуць быць вернуты арганізатару культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства: па ініцыятыве юрыдычных і фізічных асоб – не менш чым за пяць каляндарных дзён да правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства. Пры гэтым юрыдычным і фізічным асобам, што вярнулі ўваходны квіток, кампенсуецца не менш за сямідзесяці пяці працэнтаў яго кошту; у выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго іншым – у дзень адмененага (запланаванага) культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, а таксама ў іншыя тэрміны, устаноўленыя арганізатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства. Пры гэтым юрыдычным і фізічным асобам, што вярнулі ўваходны квіток, кампенсуецца поўны кошт уваходнага квітка. Уваходныя квіткі вяртаюцца па месцы знаходжання арганізатара культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, а ў выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго іншым – таксама па месцы адмененага (запланаванага) культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства і ў іншых месцах, устаноўленых арганізатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства. У выпадку змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго іншым грамадзянін мае права наведаць культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага квітка. Артыкул 237. Фестываль, яго віды Фестываль – масавае свята, накіраванае на адраджэнне, развіццё, папулярызацыю лепшых традыцый і дасягненняў беларускай нацыянальнай, сусветнай культуры, абмен культурнымі каштоўнасцямі, на развіццё і умацаванне міжнародных культурных сувязяў, паказ дасягненняў у галіне музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога, выяўленчага мастацтва, мастацкай літаратуры, кіно, тэлебачання, народнай творчасці, павышэнне прафесійнага майстэрства яго ўдзельнікаў, арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, яго эстэтычнае і духоўнае выхаванне. У рамках фестывалю могуць праводзіцца канцэрты, конкурсы, выставы, паказы, агляды, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы. Фестываль можа ўтрымліваць элемент спаборніцтва. Удзельнікамі фестывалю з'яўляюцца: члены арганізацыйнага камітэта, журы (экспертнай камісіі); асобныя выканаўцы з ліку творчых работнікаў і асобы, якія іх суправаджаюць, (не больш за тры для кожнага выканаўца); прадстаўнікі замежных сродкаў масавай інфармацыі; госці фестывалю (асобы, якія маюць афіцыйнае запрашэнне ад арганізацыйнага камітэта фестывалю); іншыя асобы, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю. Фестывалі з улікам узроўню правядзення і складу ўдзельнікаў падраздзяляюцца на міжнародныя, рэспубліканскія і рэгіянальныя. Міжнародныя фестывалі прадугледжваюць удзел калектываў мастацкай творчасці, асобных творчых работнікаў і іншых суб’ектаў культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і не менш чым пяць суб’ектаў культурнай дзейнасці замежных дзяржаў. Рэспубліканскія фестывалі прадугледжваюць удзел калектываў мастацкай творчасці, асобных творчых работнікаў і іншых суб’ектаў культурнай дзейнасці ўсіх або большасці абласцей і г.Мінска з магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў. Рэгіянальныя фестывалі прадугледжваюць удзел калектываў мастацкай творчасці, асобных творчых работнікаў і іншых суб’ектаў культурнай дзейнасці аднаго раёна (горада), вобласці з магчымым запрашэннем прадстаўнікоў з іншых раёнаў (гарадоў), абласцей і замежных удзельнікаў. Артыкул 238. Арганізацыйны камітэт фестывалю, яго склад і паўнамоцтвы Арганізацыйны камітэт фестывалю фарміруецца з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў (са згоды іх кіраўнікоў) і зацікаўленых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю. Склад арганізацыйнага камітэта сцвярджаецца дзяржаўным органам, які прыняў рашэнне аб правядзенні фестывалю. Члены арганізацыйнага камітэта ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на грамадскіх пачатках. Арганізацыйны камітэт фестывалю: ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю, пры неабходнасці стварае дырэкцыю фестывалю; уносіць на разгляд дзяржаўнага органа, які прыняў рашэнне аб правядзенні фестывалю, прапановы па каштарысе выдаткаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю, колькасці запрашальных квіткоў на наведванне праграм фестывалю, аб відах заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў; разглядае і зацвярджае спіс удзельнікаў фестывалю, праграму правядзення фестывалю, склад журы (экспертнай камісіі), якое фарміруецца з ліку вядомых дзеячаў у галіне культуры і мастацтва, фестывальную сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку, план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю; ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацікаўленымі суб'ектамі культурнай дзейнасці, іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі, правядзення фестывалю і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі; вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі фестывалю; вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе падрыхтоўкі і правядзення фестывалю. Артыкул 239. Правядзенне фестывалю Фестывалі праводзяцца па рашэнню дзяржаўнага органа. Рашэнне аб правядзенні міжнароднага або рэспубліканскага фестывалю ўзгадняецца з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў правядзення фестывалю па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны орган, які прыняў рашэнне аб правядзенні фестывалю: зацвярджае палажэнне аб фестывалі, умовы правядзення конкурсу або агляду (пры наяўнасці гэтых культурных мерапрыемстваў у праграме фестывалю), каштарыс выдаткаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю; вызначае колькасць запрашальных квіткоў на наведванне праграм фестывалю; узгадняе з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі правядзенне фестывалю на іх тэрыторыі (за выключэннем фестываляў, якія праводзяцца па рашэнні адпаведных выканаўчых і распарадчых органаў), спіс удзельнікаў фестывалю (па прапанове арганізацыйнага камітэта); сумесна з дзяржаўным органам, які забяспечвае выдзяленне фінансавых сродкаў на правядзенне фестывалю, ажыццяўляе кантроль за мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў; размяшчае у адпаведнасці з заканадаўствам у суб'ектаў культурнай дзейнасці з іх згоды сацыяльна-творчыя заказы на арганізацыю і правядзенне фестывалю. Дзяржаўны орган, які прыняў рашэнне аб правядзенні фестывалю, мае права дэлегаваць асобныя паўнамоцтвы па арганізацыі і правядзенню фестывалю арганізацыйнаму камітэту фестывалю. Пералік фестываляў, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і фінансуецца за кошт рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
|