Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Глава 26 заахвочванні ў сферы культуры⇐ ПредыдущаяСтр 13 из 13
Артыкул 258. Заахвочванні ў сферы культуры і іх віды Заахвочванні ў сферы культуры ўстанаўліваюцца з мэтай стымулявання ажыццяўлення культурнай дзейнасці. У адпаведнасці с гэтым Кодексам, а таксама іншымі актамі заканадаўства, у галіне культуры выкарыстоўваюцца наступныя віды заахвочванняў: узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь; узнагароджанне грамадзян нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”; прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва; наданне грамадзянам статуса “Майстар народнага мастацтва”; прысваенне музеям, тэатральна-відовішчным установам, прафесійным калектывам мастацкай творчасці статуса “нацыянальны”; прысваенне творчым саюзам звання “нацыянальны”; прысваенне музеям статуса “народны”; прысваенне прафесійным калектывам мастацкай творчасці статусу “акадэмічны”; прысваення прафесійным і непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці адпаведна звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь” і “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”; прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці наймення “народны” (“узорны”); іншыя віды заахвочванняў. Артыкул 259. Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь ажыццяўлецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь. Артыкул 260. Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” У мэтах заахвочвання работнікаў арганізацый культуры, іншых грамадзян за значны ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь уводзіцца нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, а таксама зацвярджаюцца Палажэнне аб нагрудным знаку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” і апісанне гэтага нагруднага знака. Узнагароджанне нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (далей – нагрудны знак) ажыццяўляецца на падставе загада Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Хадайніцтва да ўзнагароджання нагрудным знакам узбуджаецца: намеснікамі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь адноснакіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; кіраўнікоў арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь; кіраўнікоў упраўленняў культуры абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў; кіраўнікамі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з намеснікамі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, якія курыруюць адпаведны кірунак дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, адносна работнікаў гэтых падраздзяленняў; кіраўнікамі арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, адносна работнікаў гэтых арганізацый, а таксама іншых грамадзян; кіраўнікамі ўпраўленняў культуры абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў па ўзгадненні з кіраўнікамі або намеснікамі кіраўнікоў адпаведных абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў адносна работнікаў упраўленняў культуры абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў і падпарадкаваных ім арганізацый, кіраўнікоў аддзелаў культуры раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў, а таксама іншых грамадзян; кіраўнікамі аддзелаў культуры раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў па ўзгадненні з кіраўнікамі або намеснікамі кіраўнікоў упраўленняў культуры адпаведных абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў адносна работнікаў аддзелаў культуры раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў і падпарадкаваных ім арганізацый, а таксама іншых грамадзян; кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый адносна работнікаў гэтых арганізацый (членаў), а таксама іншых грамадзян. Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь можа быць прынята рашэнне аб узнагароджанні нагрудным знакам любой асобы з ліку ўказаных у частцы першай гэтага артыкула. Хадайніцтва да ўзнагароджання нагрудным знакам афармляецца ў выглядзе прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ”За ўклад у развіццё культуры Беларусі“ па форме, якая устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Да прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам прыкладаецца даведка-аб’ектыўка. Прадстаўленне да ўзнагароджання нагрудным знакам запаўняецца на беларускай мове машынапiсным спосабам або з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогiй. Усе пазначаныя графы прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам павiнны змяшчаць дакладную iнфармацыю. Прадстаўленне да ўзнагароджання нагрудным знакам накіроўваецца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней чым за месяц да дня магчымага ўзнагароджання нагрудным знакам. Улік асоб, узнагароджаных нагрудным знакам, вядзецца кадравай службай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Артыкул 261. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (далей – прэмія) прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай вобласці, якая спрыяе зберажэнню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любві да Айчыны, зацвярджэнню духоўных каштоўнасцеў і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці. Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (далей – спецыяльная прэмія) прысуджаецца штогод за выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога мастацтва, архітэктуры, дызайну, кінавідэамастацтва, літаратуры, журналістыкі, тэлебачання і радыёвяшчання, крытыкі і мастацтвазнаўства, а таксама народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, навучанні і выхаванні творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне. На суісканне прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, аховы здароўя, адукацыі, навукі, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі, прыёмныя бацькі, апекуны, святары, іншыя асобы, а таксама аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў, дасягненні якіх адпавядаюць патрабаванням, вызначаным у частцы першай гэтага артыкула (далей, калі не вызначана іншае, - суіскальнікі прэміі). Работы суіскальнікаў прэміі павінны быць апублікаваны (публічна паказаны, выкананы, апублікаваны або ўведзены ў эксплуатацыю) на працягу двух гадоў да заканчэння тэрміна вылучэння (да 1 кастрычніка года, за які прысуджаецца прэмія). На суісканне спецыяльнай прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтвы, архітэктуры, сродкаў масавай інфармацыі, аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў, дасягненні якіх за перыяд з 1 кастрычніка года, папярэдняга году, за які прысуджаецца спецыяльная прэмія, да 1 кастрычніка года, за які прысуджаецца спецыяльная прэмія, адпавядаюць патрабаванням, вызначанным у частцы другой гэтага артыкула (далей – суіскальнікі спецыяльнай прэміі). Вылучэнне суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) ажыццяўляецца арганізацыямі, калектывамі работнікаў на паседжаннях калегіяльных органаў або сходах калектываў работнікаў у становішчы высокай патрабавальнасці, адкрытасці і галоснасці. Рашэнне пра вылучэнне суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) ад калегіяльнага органа лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала не меней дзвюх трэціх членаў калегіяльнага органа, якія прысутнічаюць на паседжанні. Рашэнне пра вылучэнне суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) ад калектыва работнікаў лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала не менш чым пяцьдзесят адзін працэнт працуючых у арганізацыі. Пры вылучэнні аўтарскага калектыва ў лік суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) уключаюцца толькі асноўныя аўтары (не больш за трох чалавек). Не дапускаецца ўключэнне ў такі калектыў суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) асоб, якія ажыццяўлялі падчас выканання працы толькі адміністрацыйныя, кансультацыйныя або арганізацыйныя функцыі. Вылучэнне суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) пасмяротна не дапускаецца. Кіраўнікі арганізацый, якія вылучылі суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі), да 1 кастрычніка года, за які прысуджаецца прэмія (спецыяльная прэмія), у адпаведнасці з падпарадкаванасцю накіроўваюць адпаведна ў абластныя (Мінскі гарадскі) выканаўчыя камітэты, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ўраду Рэспублікі Беларусь, або ў дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя (падсправаздачныя) непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, наступныя матэрыялы вылучэння на суіскальнне прэміі (спецыяльнай прэміі): ліст-хадайніцтва для вылучэння суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі); пратакол паседжання калегіяльнага органа або схода калектыва работнікаў пра вылучэнне суіскальніка прэміі (спецыяльнай прэміі); інфармацыю пра дзейнасць і дасягненні суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі); выданні, публікацыі, фатаграфіі, рэпрадукцыі, аўдыё- і відэазапісы работ суіскальніка прэміі (спецыяльнай прэміі); біяграфічныя дадзеныя суіскальніка прэміі (спецыяльнай прэміі) і копію дакумента, які сведчыць асобу, копіі ўстаноўчых дакументаў арганізацыі, калектыў работнікаў якой вылучаны на суісканне прэміі, і біяграфічныя дадзеныя яе кіраўніка; копіі водгукаў у сродках масавай інфармацыі, узнагародных дакументаў, дакументаў пра прысуджэнне прэмій, званняў лаўрэатаў, прызавых месцаў на фэстывалях і конкурсах, іншых дакументаў, якія сведчаць пра грамадскае прызнанне заслуг суіскальніка прэміі (спецыяльнай прэміі). У выпадках, калі вылучэнне суіскальніка прэміі (спецыяльнай прэміі) ажыццяўляецца абластнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ўраду Рэспублікі Беларусь, або дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, падпарадкаванымі (падсправаздачнымі) непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, матэрыялы вылучэння на суісуканне прэміі (спецыяльнай прэміі) афармляюцца гэтымі арганізацыямі. Кіраўнікі арганізацый, не ўказаных у частках адзінаццатай і дванаццатай гэтага артыкула, накіроўваюць матэрыялы вылучэння на суісканне прэміі (спецыяльнай прэміі) у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб прадстаўленні суіскальніка прэміі (спецыяльнай прэміі) для разгляду на пасяджэнні рады фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтвы (далей – рада фонда) прымаецца на паседжаннях абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, калегій рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, калегіяльных органаў іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, або на паседжаннях калегіяльных органаў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, падпарадкаваных (падсправаздачных) непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, па матэрыялах вылучэння на суісканне прэміі (спецыяльнай прэміі), аформленым гэтымі арганізацыямі ў адпаведнасці з часткай дванаццатай гэтага артыкула або атрыманым імі ад падпарадкаваных арганізацый. Рашэнне аб прадстаўленні суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) для разгляду на пасяджэнні рады фонду па матэрыялах вылучэння на суісканне прэміі (спецыяльай прэміі), атрыманых ад арганізацый, указанных у частцы трынаццатай гэтага артыкула, прымаецца калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Копія рашэння дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі, указанных у частках адзінаццатай і дванаццатай гэтага артыкула, аб прадстаўленні суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) для разгляду на пасяджэнні рады фонду з прыкладаннем матэрыялаў вылучэння на суісканне прэміі (спецыяльнай прэміі), пералічаных у частцы адзінаццатай гэтага артыкула, да 15 кастрычніка года, за які прысуджаецца прэмія (спецыяльнаяая прэмія), накіроўваецца ў раду фонду. Абмеркаванне паступіўшых матэрыялаў вылучэння на суісканне прэміі (спецыяльнай прэміі) праводзіцца на пасяджэнні рады фонду. Пры неабходнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь мае права ствараць экспертную камісію або прыцягваць у якасці экспертаў спецыялістаў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый для папярэдняга разгляду матэрыялаў вылучэння на суісканне прэміі (спецыяльнай прэміі). У выпадку неадпаведнасці дасягненняў суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) вызначанным гэтым артыкулам патрабаванням рада фонду мае права ўнесці Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь рэкамендацыі аб прысуджэнні меншай колькасці прэмій (спецыяльных прэмій) або аб адмове ў іх прысуджэнні. Пасяджэнне рады фонду лічыцца правамоцным пры ўдзеле ў ім не меней дзвюх трэціх яго складу. Рашэнне рады фонду пра рэкамендацыю суіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) на прысуджэнне гэтай прэміі (спецыяльнай прэміі) прымаецца да 25 кастрычніка года, за які яна прысуджаецца, на пасяджэнні рады фонду простай большасцю галасоў ад ліку прысутных на пасяджэнні членаў рады фонду. Рашэнне рады фонду пра рэкамендацыю суіскальнікаў прэміі на прысуджэнне гэтай прэміі прымаецца на паседжанні рады фонду з удзелам прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы і ўзгадняецца з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы. У выпадку, калі суіскальнік прэміі (спецыяльнай прэміі), вылучаны аднаасобна або ў складзе аўтарскага, творчага або іншага калектыва працаўнікоў, уваходзіць у склад рады фонду, ён не мае права браць удзел у паседжанні рады фонду. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне работы экспертнай камісіі, запрошаных экспертаў, правядзенне пасяджэння рады фонду і прадастаўляе членам экспертнай камісіі, запрошаным экспертам, членам рады фонду магчымасць азнаямлення з матэрыяламі вылучэння на суісканне прэміі (спецыяльнай прэміі). Па выніках паседжання рады фонду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падрыхтоўвае праекты ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прысуджэнні прэміі і аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі за адпаведны год і прадстаўляе іх ва Ўрад Рэспублікі Беларусь, які да 5 снежня года, за які прысуджаецца прэмія (спецыяльная прэмія), ва ўстаноўленным парадку ўносіць гэтыя праекты ўказаў на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да праектаў прыкладаюцца заключэнні Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь па кожнай кандыдатуры суіскальніка прэміі (спецыяльнай прэміі). Прэмія (спецыяльная прэмія) прысуджаецца ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўручаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай ім службовай асобай 7 студзеня, у дзень праваслаўных Каляд, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Суіскальнік прэміі (спецыяльнай прэміі), якому ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана прэмія (спецыяльная прэмія), з'яўляецца лаўрэатам прэміі (спецыяльнай прэміі). Лаўрэату прэміі (спецыяльнай прэміі) уручаецца дыплом лаўрэата прэміі (спецыяльнай прэміі). Адным і тым жа асобам калектывам работнікаў прэмія (спецыяльная прэмія) можа прысуджацца неаднаразова. Памер адной прэміі (спецыяльнай прэміі) – трыста пяцьдзесят базавых велічынь. Пры прысуджэнні прэміі (спецыяльнай прэміі) аўтарскаму, творчаму або іншаму калектыву работнікаў выплачваецца адзін памер прэміі (спецыяльнай прэміі) на ўвесь калектыў. Пры прысуджэнні прэміі (спецыяльнай прэміі) аўтарскаму калектыву дыпломы лаўрэата прэміі (спецыяльнай прэміі) уручаюцца ўсім членам гэтага калектыва. Пры прысуджэнні прэміі (спецыяльнай прэміі) творчаму або іншаму калектыву работнікаў дыплом лаўрэата прэміі (спецыяльнай прэміі) уручаецца кіраўніку або іншаму прадстаўніку гэтага калектыву. У выпадку смерці лаўрэата прэміі (спецыяльнай прэміі) дыплом лаўрэата прэміі (спецыяльнай прэміі) і яе грашовая частка перадаюцца ў спадчыну ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам. Выплата прэміі (спецыяльнай прэміі) ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтвы на падставе ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пра яе прысуджэнне. Выраб дыплома лаўрэатаў прэміі (спецыяльнай прэміі) ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Артыкул 262. Наданне грамадзянам статуса “Майстар народнага мастацтва” Статус “Майстар народнага мастацтва” надаецца дзяржавай з мэтай падтрымкі творчых асоб – носьбітаў этнiчных традыцый, якiя з'яўляюцца пераемнiкамi i прадаўжальнiкамi традыцый i мастацкага здабытку беларускай традыцыйнай культуры, захоўваюць i перадаюць наступнаму пакаленню тэхналогii i мастацкiя асаблiвасцi народных рамёстваў, а таксама ствараюць новыя мастацкiя каштоўнасцi, што ўзбагачаюць сучасную нацыянальную культуру Беларусi. Статус “Майстар народнага мастацтва” можа надавацца асобе, якая: займаецца творчасцю ў галiне народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i ручнога мастацкага рамяства, набыла майстэрства традыцыйным спосабам праз пераемнасць або ў працэсе самастойнай творчай працы; у сваiм мастацтве i рамястве абапiраецца на традыцыi (мясцовыя, рэгiянальныя, нацыянальныя), творча iх развiвае, праяўляе здольнасцi да iндывiдуальнай iнтэрпрэтацыi. Статус “Майстар народнага мастацтва” надаецца майстрам народнага мастацтва, якiя: займаюцца традыцыйным рамяством, прадаўжаюць i развiваюць яго традыцыi праз выкананне ўзораў традыцыйных вырабаў; ствараюць мастацкiя каштоўнасцi, што з'яўляюцца працягам народных традыцый, вынiкам мастацкага мыслення, уласцiвага традыцыйнай народнай культуры, адлюстраваннем беларускай нацыянальнай ментальнасцi; прымаюць удзел у выстаўках народнай творчасцi, святах-конкурсах, фестывалях i iншых культурна-масавых мерапрыемствах. Творчая дзейнасць майстроў народнага мастацтва ажыццяўляецца ў наступных вiдах народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i народных мастакціх промыслах (рамёствах): разьба па дрэве; роспiс па дрэве, тканiне, шкле; саломапляценне; пляценне i вырабы з раслiнных матэрыялаў мясцовага паходжання (лаза, чарот, карэннi, бяроста, дранка, лыка i г.д.); аплiкацыя i iнкрустацыя саломкай; ткацтва на ручных i ткацкiх станках; ткацтва, пляценне, вiццё паясоў; вышыўка ручная; карункапляценне i вязанне карункаў; ганчарства; выраб глiнянай цацкi; кавальства; бондарства; выцiнанка; выраб народных строяў у мясцовых i рэгiянальных традыцыях з захаваннем традыцыйных тэхналогiй ткацтва, вышыўкi; выраб сувенiрных этнаграфiчных лялек у народных строях; ручное мастацкае вязанне ў беларускiх народных традыцыях; мастацкая апрацоўка скуры; выраб уручную мастацкай мэблi з дрэва; iтарсiя па дрэве; нiзанне бiсеру; пiсанкарства (выраб велiкодных яек-пiсанак); пернiкарства i выраб абраднага печыва (вясельныя караваi i гэтак далей) i iншыя. Да катэгорыi майстроў народнага мастацтва могуць быць аднесены народныя творцы, якiя займаюцца творчасцю выяўленчага характару пераважна ў разьбе i жывапiсе цi ў iншых вiдах нетрадыцыйнай народнай пластыкi, дзе яны выказваюцца самабытным чынам, незалежна ад узораў прафесiйнага мастацтва, i iх творы па вобразна-стылiстычных параметрах могуць быць аднесены да катэгорыi мастацтва, якое прынята называць “прымiтыўным”, “наiўным”, “iнсiтным”. Рашэнне аб наданнi статуса “Майстар народнага мастацтва” прымаецца калегiяльна экспертнай камiсiяй па народнаму мастацтву, створанай пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублікі Беларусь загадам Мiнiстра культуры Рэспублікі Беларусь ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам. Для майстроў народнага мастацтва, якiя пастаянна займаюцца творчай дзейнасцю, удзельнiчаюць у выстаўках, з'яўляюцца членамi творчых саюзаў, статус “Майстар народнага мастацтва” надаецца на падставе хадайнiцтва: грамадскага аб'яднання “Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi”; грамадскага аб'яднання “Беларускi саюз мастакоў”; вытворча-гандлёвага аб'яднання “Белмастацпромыслы“; упраўленняў культуры абластных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў. Майстар звяртаецца ў гэтыя арганiзацыi з асабiстай заявай аб наданнi яму статуса “Майстар народнага мастацтва” i прадстаўляе свае творы (цi iх фотаздымкi, слайды, вiдэаматэрыялы). Упраўленнi культуры абластных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў па заключэнню экспертных камiсiй (саветаў), створаных пры навукова-метадычных цэнтрах народнай творчасцi, разглядаюць пададзеныя заявы ад майстроў народнага мастацтва, накiроўваць адпаведныя хадайнiцтвы аб наданнi iм статуса “Майстар народнага мастацтва” i рыхтуюць усе неабходныя для гэтага дакументы. У вынiку прыняцця экспертнай камiсiяй па народнаму мастацтву рашэння аб наданнi статуса “Майстар народнага мастацтва” майстрам народнага мастацтва выдаецца пасведчанне. Артыкул 263. Прысваенне музеям, тэатральна-відовішчным установам, прафесійным калектывам мастацкай творчасці статуса “нацыянальны” Музеям, тэатральна-відовішчным установам, прафесійным калектывам мастацкай творчасці можа быць прысвоены статус “нацыянальны”. Статус ”нацыянальны“ прысвойваецца музеям, якія зарэгістраваны як юрыдычныя асобы, тэатральна-відовішчным установам, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, што з’яўляюцца арганізацыямі культуры, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці. Статус ”нацыянальны“ прысвойваецца: музеям, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё музейнай справы Рэспублікі Беларусь і адпавядаюць наступным патрабаванням (калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь): ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш як дваццаць гадоў; рэалізуюць усе віды музейнай дзейнасці, прадугледжаныя гэтым Кодэкса; валодаюць музейнымі прадметамі або музейнымі калекцыямі, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорый ”0“ або ”1“ (не менш двух прадметаў або двух калекцый); маюць пастаянную музейную экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных калекцый; тэатральна-відовішчным установам і прафесійным калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва і адпавядаюць наступным патрабаванням (калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь): ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш як дваццаць гадоў; маюць статус ”акадэмічны“ або званне ”Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь“ (для прафесійных калектываў мастацкай творчасці); іх творчая дзейнасць за апошнія пяць гадоў адзначана ўзнагародамі на міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях, аглядах, конкурсах; праводзяць культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў краіне і за яе межамі (не менш як шэсцьдзесят тэатральных пастановак, канцэртных праграм і іншых вынікаў творчай дзейнасці, якія разлічаны на публічны паказ, у год); пастаянна абнаўляюць рэпертуар, у тым ліку творамі беларускіх аўтараў (не менш як пяць новых спектакляў або канцэртных праграм за пяць гадоў); маюць у складзе не менш як дзесяць работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у адпаведнай галіне. Для разгляду пытання аб прысваенні статусу ”нацыянальны“ музеем, тэатральна-відовішчнай установай, прафесійным калектывам мастацкай творчасці падаецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь хадайніцтва з дадаткам: выпіскі з пратакола агульнага сходу работнікаў музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці; даведкі аб дзейнасці музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу ”нацыянальны“. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь мае права запатрабаваць у музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці прадставіць іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу ”нацыянальны“. Рашэнне аб прадстаўленні музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення статусу ”нацыянальны“ прымаецца калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Матэрыялы, прадугледжаныя ў частцы чацвёртай гэтага артыкула, з выпіскай з рашэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублік Беларусь і праектам указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца гэтым Міністэрствам на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб прысваенні статусу ”нацыянальны“ прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа. Пасля прысваення статусу ”нацыянальны“ ў найменне і ўстаноўчыя дакументы музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці ў двухмесячны тэрмін ўносяцца адпаведныя змены. Музеі, тэатральна-відовішчныя ўстановы, прафесійныя калектывы мастацкай творчасці, якім прысвоены статус ”нацыянальны“, пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага яны падаюць у Міністэрства культуры дакументы, названыя ў частцы чацвёртай гэтага артыкула. Пытанне аб пацвярджэнні статусу ”нацыянальны“ разглядаецца на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У выпадку, калі музей, тэатральна-відовішчная ўстанова, прафесійны калектыў мастацкай творчасці: адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным у гэтым артыкуле, калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб пацвярджэнні ім статусу ”нацыянальны“. Гэтае рашэнне ўзгадняецца з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; не адпавядаюць такім патрабаванням, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку накіроўвае ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанову аб пазбаўленні статусу ”нацыянальны“, якая ва ўстаноўленым парадку ўносіцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Да прапановы аб пазбаўленні статусу ”нацыянальны“ прыкладаюцца выпіска з рашэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб пазбаўленні статусу ”нацыянальны“ прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля пазбаўлення статусу ”нацыянальны“ у найменне і ўстаноўчыя дакументы музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змены. Артыкул 264. Прысваенне творчым саюзам звання “нацыянальны” Творчым саюзам за асаблівы ўклад гэтага саюза ў развіццё нацыянальнай культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь можа прысвойвацца званне “нацыянальны”. Званне ”нацыянальны“ прысвойваецца творчаму саюзу указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь за асаблiвы ўклад гэтага саюза ў развiццё нацыянальнай культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь. Званне ”нацыянальны“ можа прысвойвацца творчаму саюзу, якi мае: адметныя дасягненнi ў сферы культуры на працягу не менш чым пятнаццаць гадоў яго дзейнасцi; грамадскае прызнанне дасягненняў у сферы культуры ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi; структурныя падраздзяленнi, што актыўна дзейнiчаюць ва ўсiх або ў большасцi абласцей Рэспублiкi Беларусь; у сваiм складзе членаў (удзельнiкаў) з ганаровымi званнямi, лаўрэатаў айчынных i мiжнародных прэмiй у сферы культуры i мастацтва; шматгадовы станоўчы вопыт падрыхтоўкi творчай моладзi; уносiць дзейсны ўклад у распрацоўку i рэалiзацыю прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай культурнай палiтыкi; ажыццяўляе актыўную статутную дзейнасць (прапаганда вынiкаў працы, сустрэчы з працоўнымi калектывамi i рознымi групамi насельнiцтва, мiжнародныя кантакты i iнш.). Рашэнне аб прадстаўленнi творчага саюза да прысваення звання ”нацыянальны“ прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з каардынацыйнай радай асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў ”Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў“. Адпаведныя матэрыялы накiроўваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на разгляд у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 265. Прысваенне музеям статуса “народны” Статус ”народны“ прысвойваецца музеям, якія ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасці структурных падраздзяленняў і адпавядаюць наступным патрабаванням: ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за дзесяць гадоў; маюць не менш за шэсцьсот музейных прадметаў; маюць уліковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы; маюць асобны будынак (памяшканні) пад пастаянную экспазіцыю і для размяшчэння музейных фондаў; маюць пастаянную музейную экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных калекцый; абслугоўваюць не менш як тры тысяцы наведвальнікаў за апошнія тры гады. Для разгляду пытання аб прысваенні музею статусу ”народны“ юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, падае ва ўпраўленне культуры адпаведнага абластнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камітэта хадайніцтва з прыкладзенай даведкай аб дзейнасці музея, што пацвярджае выкананне патрабаванняў, указаных у частцы першай гэтага артыкула. Упраўленне культуры абластных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў мае права запатрабаваць у юрыдычнай асобы, якая падала хадайніцтва, прадставіць іншыя дакументы, што пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу ”народны“. Матэрыялы, прадугледжаныя часткай другой гэтага артыкула, пасля праверкі адпаведнасці музея патрабаванням, неабходным для прысваення статусу ”народны“, накіроўваюцца ўпраўленнем культуры абластных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб прысваенні музею статусу ”народны“ прымаецца калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Пасля прысваення музею статусу ”народны“ ў яго найменне і палажэнне аб гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні. Музеі, якім прысвоены статус ”народны“, пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага юрыдычныя асобы, у склад якіх уваходзяць музеі са статусам ”народны“, падаюць ва ўпраўленне культуры абластных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў матэрыялы, прадугледжаныя часткой другой гэтага артыкула, якія пасля іх разгляду накіроўваюцца ўпраўленнем культуры ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Пытанне аб пацвярджэнні статусу ”народны“ разглядаецца на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У выпадку, калі музей: адпавядае патрабаванням, прадугледжаным у частцы першай гэтага артыкула, калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб пацвярджэнні ім статусу ”народны“; не адпавядае патрабаванням, вызначаным часткай першай гэтага артыкула, калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб пазбаўленні дадзенага музея статусу ”народны“. Пасля пазбаўлення музея статусу ”народны“ у яго найменне і палажэнне аб гэтым музеі ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні. Артыкул 266. Акадэмiчныя прафесiйныя калектывы мастацкай творчасці Прафесiйным калектывам мастацкай творчасці, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай культуры i мастацтва, Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоены статус “акадэмiчны”. Статус ”акадэмічны“ прысвойваецца прафесійным калектывам мастацкай творчасцi (далей – прафесійны калектыў), якiя ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва. Статус ”акадэмічны“ прысвойваецца прафесiйным калектывам, якiя адпавядаюць наступным патрабаванням: ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш як пятнаццаць гадоў; праводзяць культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў краіне і за яе межамі (не менш як сорак тэатральных пастановак, канцэртных праграм і іншых вынікаў творчай дзейнасці, якія разлічаны на публічны паказ, у год); іх творчая дзейнасць за апошнія пяць гадоў адзначана ўзнагародамі на рэспублiканскiх і мiжнародных фестывалях (аглядах, конкурсах); маюць у сваім складзе не менш за пяць творчых работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў адпаведнай галіне. Для разгляду пытання аб прысваенні прафесійным калектывам статусу ”акадэмічны“ ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падаецца хадайніцтва, да якога прыкладаюцца: выпіска з пратакола агульнага сходу работнікаў прафесійнага калектыву; характарыстыка творча-вытворчай дзейнасці прафесiйнага калектыву; хадайніцтвы абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, адпаведных творчых саюзаў i аб'яднанняў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь мае права запатрабаваць у прафесійнага калектыву прадставіць дыпломы (пры іх наяўнасці) аб удзеле ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу ”акадэмічны“. Рашэнне аб прысваеннi прафесiйным калектывам статусу ”акадэмічны“ прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню калегіі Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Пасля прысваення прафесiйнаму калектыву статусу ”акадэмічны“ у яго найменне ў месячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні. Прафесійныя калектывы, якім прысвоены статус ”акадэмічны“, пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага яны падаюць у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дакументы, пералічаныя ў частцы чацвёртай гэтага артыкула. Пытанне аб пацвярджэнні статусу ”акадэмічны“ разглядаецца на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У выпадку, калі прафесійны калектыў: адпавядае патрабаванням, прадугледжаным гэтым артыкулам, калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб пацвярджэнні ім статусу ”акадэмічны“. Гэта рашэнне ўзгадняецца з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь; не адпавядае патрабаванням, вызначаным гэтым артыкулам, Міністэрства культуры ва ўстаноўленым парадку накіроўвае ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанову аб пазбаўленні дадзенага прафесійнага калектыву статусу ”акадэмічны“. Рашэнне аб пазбаўленні прафесійнага калектыву статусу ”акадэмічны“ прымаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Пасля пазбаўлення прафесiйнага калектыву статусу ”акадэмічны“ у яго найменне ў месячны тэрмін уносяцца адпаведныя змяненні. Артыкул 267. Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Прафесiйным калектывам мастацкай творчасці, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры, маюць адметныя дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу дзесяці гадоў, атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, маюць шматгадовы вопыт падрыхтоўкі творчай моладзі, Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь”. У склад такога прафесійнага калектыва абавязкова павінны ўваходзіць артысты, якія маюць ганаровае званне ў галіне культуры. Да прысваення звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь” прафесійныя калектывы мастацкай творчасці прадстаўляюцца калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікік Беларусь па хадайніцтве абластным (Мінскага гарадскога) выканаўчых камтэтаў і творчых саюзаў. Прафесійным калектывам мастацкай творчасці, якім прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, устанаўліваецца павышаная аплата працы ў парадку, зацверджаным Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, акрамя выпадкаў, калі аплата працы павышана іншымі актамі заканадаўства. Прафесійным калектывам мастацкай творчасці, якія маюць званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, гарантуецца стварэнне неабходных умоў для далейшага развіцця шляхам ажыццяўлення дзяржаўнай заказа на стварэнне новых мастацкіх праграм. Прафесійны калектыў, якому прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, пацвярджае свой статут адзін раз у тры гады шляхам паказу спектакляў, справаздачных канцэртаў з падвядзеннем вынікаў на калегіі Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь. У далейшым, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным часткамі першай і другой гэтага артыкула, ён можа быць пазбаўлены звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь” у тым жа парадку, у якім ажыццяўляецца прысваенне гэтага звання. Непрафесійным (аматарскiм) калектывам і аўтэнтычным фальклорным калектывам мастацкай творчасці, якiя маюць найменне ”народны” (“узорны”), ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры, маюць адметныя дасягненнi ў галiне культуры на працягу дзесяці гадоў, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоена званне “Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь”. Агульнымі крытэрыямі для вылучэння непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які ажыццяўляе канцэртную і выставачную дзейнасць, на наданне звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ з’яўляюцца: высокі выканальніцкі ўзровень; стабільная творчая дзейнасць на працягу дзесяці гадоў; актыўная канцэртная дзейнасць, пастаяннае абнаўленне рэпертуару; неаднаразовае атрыманне лаўрэацкага звання на міжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах (дзе выступленні адбываюцца на конкурснай аснове), што пацвярджаецца спецыяльным дыпломам; статус базавага непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці па аказанню метадычна-кансультацыйнай дапамогі ў дадзеным відзе мастацкай творчасці; наяўнасць рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі аб сваім калектыве (аўдыё-, відэазапісы, запісы на электронных носьбітах, буклеты, афішы, фотаздымкі, водгукі сродкаў інфармацыі і інш.). Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці ў сваім пастаянным выканальніцкім рэпертуары выкарыстоўвае не менш як адну трэць ад яго агульнага аб’ёму арыгінальных мясцовых фальклорных твораў, жывое музычнае суправаджэнне, касцюмы, якія адпавядаюць мясцовым традыцыям. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці г.Мінска і абласных цэнтраў можа выкарыстоўваць творы розных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Агульнымі крытэрыямі для вылучэння аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці на наданне звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ з’яўляюцца: высокі выканальніцкі ўзровень; стабільная творчая дзейнасць на працягу дзесяць гадоў; неаднаразовае атрыманне лаўрэацкага звання на мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгiянальных культурных мерапрыемствах (дзе выступленні адбываюцца на конкурснай аснове), што пацвярджаецца спецыяльным дыпломам; валоданне мясцовай (розных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак) аўтэнтычнай манерай выканання; наяўнасць народных касцюмаў – аўтэнтычныя або зробленыя ў адпаведнасці з мясцовай традыцыяй; рэгулярная пошукава-збіральніцкая і краязнаўчая работа; супрацоўніцтва з навукова-даследчымі ўстановамі, метадычнымі цэнтрамі адпаведнага профілю; наяўнасць фана-, відэа-, фотазбораў. Для аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, які створаны ў гарадах раённага падпарадкавання, пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах, абавязковым з’яўляецца наяўнасць мясцовага рэпертуару (песні каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыклаў, пазаабрадавая лірыка, танцы, гульні, народная проза і іншыя творы), вядзенне папулярызатарскай дзейнасці, у тым ліку і праз удзел у культурных мерапрыемствах. Хадайніцтва аб наданні непрафесійным (аматарскiм) калектывам і аўтэнтычным фальклорным калектывам мастацкай творчасці звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ накіроўваецца абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Да хадайніцтва аб наданні непрафесійным (аматарскiм) калектывам і аўтэнтычным фальклорным калектывам мастацкай творчасці звання ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ дадаюцца: пашпарт адпаведнага калектыву; інфармацыя аб творчай дзейнасці гэтага калектыву (у двух экзэмплярах); спіс рэпертуару (план работы); спіс удзельнікаў калектыву з указаннем месца працы (вучобы), той ролі, якую выконвае ўдзельнік у калектыве; рэкламна-інфармацыйная прадукцыя апошніх пяці гадоў выдання; водгукі сродкаў масавай інфармацыі; копii дыпломаў лаўрэата мiжнародных i рэспублiканскiх культурных мерапрыемстваў (дзе выступленні адбываюцца на конкурснай аснове). Прагляд тэатральнай пастаноўкі, канцэртнай праграмы, іншага выніку творчай дзейнасці калектыву-прэтэндэнта (працягласцю не больш 30 хвілін) ажыццяўляецца па рашэнню Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь спецыяльнай камісіяй адзін раз у год. Напрафесійныму (аматарскаму) калектыву і аўтэнтычнаму фальклорнаму калектыву мастацкай творчасці са званнем ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ уручаецца спецыяльны дыплом. Назва такога калектыву павінна пачынацца са слоў адпаведна”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “. Напрафесійны (аматарскі) калектыў і аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасці са званнем”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ пацвярджае сваё званне адзін раз у пяць гадоў, паказваючы пры гэтым не менш як семдзесят працэнтаў абноўленага рэпертуару. Пацвярджэнне гэтага звання ажыццяўляецца у тым жа парадку, у якім ажыццяўляецца прысваенне гэтага звання. Пазбаўленне звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь“ або”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“ ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на падставе заключэння рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі ў выпадку, калі дзейнасць калектыву перастала адпавядаць патрабаванням гэтага Кодэкса. Артыкул 268. Найменне “народны” (“узорны”) Пастаянна дзеючым аматарскiм калектывам мастацкай творчасці Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пры наяўнасцi адпаведнага мастацкага ўзроўню i творчых паказчыкаў, прадугледжаных гэтым Мiнiстэрствам, можа быць прысвоена найменне “народны” (“узорны”). Найменне ”народны“ (”узорны“) прысвойваецца пастаянна дзеючым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці ў Рэспублiцы Беларусь пры наяўнасці адпаведнага мастацкага ўзроўню і творчых паказчыкаў, прадугледжаных часткай пятага гэтага артыкула. Найменне ”народны“ прысвойваецца дарослым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, у якіх не менш за восемдзесят працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост васемнаццаць гадоў і болей. Найменне ”узорны“ прысвойваецца дзіцячым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, у якіх не менш за восемдзесят працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост да васемнаццаці гадоў. Права на прысваенне наймення ”народны“ (”узорны“) маюць непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці, якія займаюцца мастацкай творчасцю, дзейнасць якіх адпавядае прыярытэтам дзяржаўнай культурнай палiтыкi, накiраванай на развiццё беларускай нацыянальнай культуры, аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, і якія маюць адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі: пастаянная творчая дзейнасць непрафесійнага (аматарскага) калектыва мастацкай творчасці, якая адпавядае ўсім патрабаванням гэтага артыкула, на працягу не менш за тры гады; сістэматычнасць і грамадская значнасць творчай дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыва мастацкай творчасці, актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца заснавальнікам, культурным жыццi свайго рэгіёна; засваенне i папулярызацыя лепшых узораў айчыннага і сусветнага мастацтва; захаванне (у залежнасцi ад жанравай накiраванасцi) рэгiянальных фальклорных музычных, харэаграфiчных, спеўных i iншых стылiстычных асаблiвасцей, манеры выканання, мясцовага касцюма; творчая дзейнасць, якая вылучаецца своеасаблівасцю і самабытнасцю; наяўнасць адпаведнага ўзроўню i разнастайнасці методык, якiя выкарыстоўваюцца ў вучэбна-творчай, рэпетыцыйнай, канцэртнай і выставачнай дзейнасці калектыву; наяўнасць самастойнай канцэртнай праграмы і правядзенне канцэртнай і выставачнай дзейнасці не радзей як адзiн раз у адзін-два месяцы (на працягу гадавога плана творчай дзейнасці аматарскага калектыву), пры гэтым для дарослых непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці працягласць канцэртнага выступлення, спектакля, прадстаўлення, дэманстрацыі фільма павінна быць не менш за сорак хвілін, для дзіцячых непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці – не менш за дваццаць хвілін, выстаўкі (для дарослых і дзіцячых калектываў не менш за 9 кв. м. сапраўднай плошчы прадстаўляемых работ); удзел у зборных канцэртных і выставачных мерапрыемствах, грамадскіх акцыях, урачыстасцях і іншых не радзей як адзiн-два разы ў месяц (на працягу гадавога плана творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці); правядзенне справаздачнага канцэрта, спектакля, прадстаўлення, дэманстрацыі фільма, выстаўкі за год з улікам аднаўлення канцэртнай праграмы або выстаўкі не менш чым на дваццаць–дваццаць пяць працэнтаў штогод; мастацкi ўзровень і змест рэпертуару, канцэртнай праграмы, выстаўкі, паказу павінны найбольш поўна адлюстроўваць адпаведны від мастацтва, жанр, змест і форму дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыва мастацкай творчасці; наяўнасць (у залежнасцi ад жанравай накiраванасцi) у рэпертуары твораў беларускiх аўтараў, мясцовых фальклорных твораў; высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства; высокі ўзровень сцэнічнай і выставачнай культуры; адпаведнасць выконваемых і прадстаўляемых твораў усталяваным традыцыям плыняў, накірункаў, жанраў мастацтва; мастацка-эстэтычнае афармленне канцэртных праграм; наяўнасць звання лаўрэата, дыпламанта раённых, гарадскіх, абласных, рэспублiканскiх, міжнародных аглядаў, конкурсаў, фестываляў, выставак і іншых творчых мерапрыемстваў, іншых узнагарод, якія характарызуюць дасягненні творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці. Права на вылучэнне непрафесійнага (аматарскага) калектыва мастацкай творчасціна найменне ”народны“ (”узорны“) мае арганізацыя, якая з’яўляецца заснавальнікам гэтага калектыву. Арганізацыя, якая вылучае непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці на найменне ”народны“ (”узорны“), накіроўвае хадайніцтва аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) ва ўпраўлення культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў. Да хадайніцтва дадаюцца: копія пашпарта непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ў двух экзэмплярах; копія першай старонкі статута (палажэння) арганiзацыі, на базе якой дзейнічае непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, у двух экзэмплярах; узгадненне з органамі рэспубліканскага кіравання згодна з ведамаснай прыналежнасцю непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці; інфармацыя аб творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнія тры гады ў двух экзэмплярах; творчыя характарыстыкі кiраўнiка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, акампаніятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых спецыялістаў, якія працуюць у гэтым калектыве (пры iх наяўнасцi), у двух экзэмплярах; поўны спіс твораў рэпертуару непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці або спіс твораў дэкаратыўна-прыкладнога, выяўленчага мастацтва, якія знаходзяцца ў фондах непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, у двух экзэмплярах; спіс твораў канцэртнай праграмы непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці або спіс твораў выставы дэкаратыўна-прыкладнога, выяўленчага мастацтва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ў двух экзэмплярах; спiс удзельнiкаў аматарскага калектыву з указаннем даты iх нараджэння, асноўнага месца працы, вучобы, ролi, якую яны выконваюць у складзе непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, у двух экзэмплярах; рэкламна-інфармацыйная прадукцыя аб творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнія тры гады; копіі водгукаў раённых, гарадскіх, абласных, рэспублiканскiх сродкаў масавай інфармацыі аб творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнія тры гады; копіі дыпломаў раённых, гарадскіх, абласных, рэспублiканскiх аглядаў, конкурсаў, фестываляў, выставак і іншых узнагарод за апошнія тры гады; фота-, аўдыё- і (або) відэаматэрыялы аб творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці на электронных носьбітах (CD, DVD), а таксама электронны варыянт дакументаў, пералічаных у абзацах пятым–дзевятым гэтай часткі. Дакументы, пералічаныя ў другой частцы гэтага артыкула, завяраюцца кiраўнiком арганізацыі, якая вылучае непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці на прысваенне наймення ”народны“ (”узорны“), i пячаткай гэтай арганiзацыi. Упраўленне культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў сумесна з абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы), дзяржаўнай установай ”Мінскканцэрт“ на падставе атрыманых дакументаў, пералічаных у сёмай і восьмай гэтага артыкула, разглядае адпаведнасць мастацкага ўзроўню і творчых паказчыкаў аматарскага калектыву патрабаванням гэтага артыкула. Для ацэнкі мастацкага ўзроўню непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ўпраўленне культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў вызначае тэрмін і арганізоўвае работу членаў рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі з мэтай прагляду непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці на прадмет прысваення наймення ”народны“ (”узорны“). Склад рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі фарміруецца і зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з улікам прапаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублікі Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусі, упраўленняў культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў. У склад рэспубліканскай атэстацыйнай камiсii могуць уваходзіць прадстаўнікі Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублікі Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусі, упраўленняў культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, абласных, гарадскіх метадычных цэнтраў народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы) і дзяржаўнай установы ”Мінскканцэрт“, дзеячы культуры і мастацтва, спецыялiсты розных відаў і жанраў мастацтва, іншыя творчыя работнікі культуры, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасцi. Для прагляду членамi рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii на прадмет прысваення наймення ”народны“ (”узорны“)непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ў залежнасцi ад жанравай прыналежнасцi прадстаўляюць: драматычны, музычна-драматычны тэатр, тэатр лялек – шматактавы спектакль або два аднаактавых працягласцю не менш за шэсцьдзесят хвілін; тэатр оперы, балета, паэзii i прозы, эстрады, мiнiяцюр, музычнай камедыi – аднаактавы спектакль альбо канцэртную праграму ў адным аддзяленнi працягласцю не менш за шэсцьдзесят хвілін; вакальна-харавы, харэаграфiчны, музычна-інструментальны – канцэртную праграму працягласцю не менш за шэсцьдзесят хвілін у адным аддзяленнi; цыркавы калектыў – прадстаўленне працягласцю не менш за сорак хвілін; фотастудыi, студыi выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – калектыўную выстаўку работ не менш за 16 кв. м. сапраўднай плошчы прадстаўляемых работ; кiна-, вiдэастудыi – поўнаметражны фільм працягласцю не менш за пяцьдесят дзве хвіліны, або два кароткаметражныя фiльмы працягласцю па дзесяць – пяцьдзесят дзве хвіліны, або тры мікраметражныя працягласцю менш чым па дзесяць хвілін, або шэсць рэкламных, сацыяльных фільмаў працягласцю менш чым па пяць хвілін, або ў розным спалучэнні агульным хранаметражом не менш за трыццаць хвілін. Па выніках прагляду непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці пасля абмеркавання членамі рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі рыхтуецца заключэнне аб мастацкiм узроўнi і творчых паказчыках гэтага калектыву на прадмет прысваення наймення ”народны“ (”узорны“), якое завяраецца подпісамі не менш за пяць членаў рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii. Заключэнне рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі змяшчае вынікі прагляду непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці на прадмет прысваення наймення ”народны“ (”узорны“), матываванае заключэнне аб мастацкім узроўні і творчых паказчыках, адпаведнасці гэтага калектыву патрабаванням гэтага артыкула, прапановы па прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“). Пры станоўчым заключэнні крытычныя заўвагі і прапановы членаў рэспубліканскай атэстацыйнай камiсii да дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці выказваюцца кіраўніку гэтага калектыву ў вуснай форме. Пры адмоўным заключэнні і неадпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням гэтага артыкула яго кiраўнiк азнаямляецца з заключэннем рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii, што пацвярджаецца яго подпiсам. На падставе станоўчага заключэння рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі аб мастацкiм узроўнi і творчых паказчыках непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці хадайніцтва аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) накіроўваецца ў адрас Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі згодна з ведамаснай прыналежнасцю гэтага калектыву. Да хадайніцтва дадаюцца: заключэнне рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii ў двух экзэмплярах; дакументы, пералічаныя ў частках сёмай і восьмай гэтага артыкула, у адным экзэмпляры. Рашэнне аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) прымаецца: прэзiдыумам Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусі ў адносінах да непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сiстэму прафсаюзаў, а таксама грамадскiх аб’яднанняў, акрамя творчых саюзаў; калегiяй Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у адносінах да непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці ведамаснай прыналежнасці Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых органаў кіравання, а таксама творчых саюзаў, іншых юрыдычных асоб. Непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне ”народны“ (”узорны“), ва ўрачыстых абставінах у прысутнасці прадстаўніка ўпраўлення культуры абластнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта і (або) абласнога (Мінскага гарадскога) аб’яднання прафсаюзаў уручаецца спецыяльнае пасведчанне, ўзор якога ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне ”народны“ (”узорны“), павінна пачынацца са слоў ”народны“ або ”ўзорны“. Непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці з найменнем ”народны“ (”узорны“) пацвярджаюць найменне не радзей як адзiн раз у тры гады. Пацвярджэнне наймення ”народны“ (”узорны“) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з частакамі другой – восьмай, шаснаццатай – васемнаццатай гэтага артыкула. Упраўленне культуры, упраўленне адукацыi абластнога выканаўчага камітэта, упраўленне культуры, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, абласное (Мінскае гарадское) аб’яднанне прафсаюзаў сумесна вызначаюць тэрміны і формы арганiзацыi праглядаў непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці на прадмет пацвярджэння наймення ”народны“ (”узорны“): агляд, конкурс, фестываль, свята, па відах мастацтва, жанрах, статусе, асобных катэгорыях арганізацый і іншае. Упраўленне культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў арганізоўвае работу членаў рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі з мэтай прагляду непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці на прадмет пацвярджэння наймення ”народны“ (”узорны“). Рашэнне аб пацвярджэнні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) прымаецца калегіяй упраўлення культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў на падставе заключэння рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб мастацкiм узроўнi і творчых паказчыках гэтага калектыву. Выпiска з рашэння калегіі ўпраўлення культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў аб пацвярджэнні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) накiроўваецца адпаведна ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, якія прысвоілі гэта найменне. Пры змене поўнай назвы непрафесійнага (аматарскага) калектыва мастацкай творчасці з найменнем ”народны“ (”узорны“) у выпадку змены базы дзейнасцi, назвы арганізацыі, на базе якой дзейнічае аматарскі калектыў, творчага накірунку, складу ўдзельнікаў аматарскага калектыву арганізацыя, якая з’яўляецца заснавальнікам аматарскага калектыву, не пазней за трыццаць дзён пасля змены поўнай назвы гэтага аматарскага калектыву паведамляе аб гэтым упраўленню культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў або абласному (Мінскаму гарадскому) аб’яднанню прафсаюзаў згодна з ведамаснай прыналежнасцю гэтага калектыву з мэтай пацвярджэння наймення ”народны“ (”узорны“). Рашэнне аб пацвярджэнні наймення ”народны“ (”узорны“) у сувязі са зменай назвы непрафесійнага (аматарскага) калектыва мастацкай творчасці прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або прэзiдыумам Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусі згодна з ведамаснай прыналежнасцю гэтага калектыву па хадайніцтве ўпраўлення культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў або абласнога (Мінскага гарадскога) аб’яднання прафсаюзаў. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці пазбаўляецца наймення ”народны“ (”узорны“): у выпадку, калі яго дзейнасць не адпавядае гэтаму артыкулу; пры адмоўным заключэнні рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі; у выпадку, калі да 31 снежня года, калі канчаецца тэрмін пацвярджэння наймення ”народны“ (”узорны“) упраўленнем культуры абластнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта не прынята рашэнне аб пацвярджэнні наймення ”народны“ (”узорны“) у сувязі з непрадстаўленнем дакументацыі, неабходнай для пацвярджэння наймення ”народны“ (”узорны“) згодна з часткай сёмай гэтага артыкула, і (або) непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці з найменнем ”народны“ (”узорны“) не прадставіў творчую праграму на разгляд рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па абставінах, прызнаных упраўленнем культуры абластнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта няслушнымі. Рашэнне аб пазбаўленні непрфесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці наймення ”народны“ (”узорны“) прымае калегiя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або прэзiдыум Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусі згодна з ведамаснай прыналежнасцю аматарскага калектыву. Упраўлення культуры абластных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў па ўзгадненні з упраўленнем адукацыi абластнога выканаўчага камітэта, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта або абласное (Мінскае гарадское) аб’яднанне прафсаюзаў у залежнасці ад ведамаснай прыналежнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці накіроўвае хадайнiцтва аб пазбаўленнi гэтага калектыву наймення ”народны“ (”узорны“) у адрас Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або Савет Федэрацыi прафсаюзаў Беларусі, якiя прымаюць адпаведнае рашэнне. Раздзел V ГЛАВА 27 Артыкул 269. Прызнанне страціўшымі сілу некаторых законаў і асобных палажэнняў законаў Прызнаць страціўшымі сілу: 1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года ”Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь“ (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291). 2. Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года ”Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь“ (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 20, арт. 238). 3. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года ”Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 56, 2/62). 4. Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 1999 года ”Аб творчых саюзах i творчых работнiках“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 4, 2/117). 5. Пункты 3 і 10 артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2001 года ”О признании утратившими силу законодательных актов и внесении изменений в некоторые законодательные акты Республики Беларусь по вопросам собственности“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 48, 2/759). 6. Закон Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года ”Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь ”Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 128, 2/896). 7. Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года ”Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь ”Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031). 8. Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2004 года ”О кинематографии в Республике Беларусь“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 103, 2/1041). 9. Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года ”Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь“ (Национальный реестр правовых атов Республики Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167). 10. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года ”Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195). 11. Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2006 года ”Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь ”Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 78, 2/1202). 12. Артыкулы 13 і 47 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года ”О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам технического нормирования, стандартизации и оценки соответствия требованиям технических нормативных правовых актов в области технического нормирования и стандартизации“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1259). 13. Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 года ”Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь ”Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь“ (Национальный реестр правов
|