Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Глава 18 бібліятэчная справа 4 страница
Артыкул 215. Цэнтр (дом) рамёстваў Цэнтр (дом) рамёстваў – дзяржаўная культурна-асветніцкая ўстанова, дзейнасць якой накіравана на захаванне, зберажэнне і прапаганду лепшых здабыткаў народных рамёстваў. Цэнтр (дом) народных рамёстваў утвараецца рашэннем абласнога (Мінскага гарадскога, раённага, гарадскога) выканаўчага камітэта па прапановах адпаведных органаў кіравання культурай, грамадскіх аб’яднанняў і творчых саюзаў і падпарадкоўваецца выканаўчаму камітэту. Цэнтр (дом) рамёстваў ставiць сваiмi асноўнымi мэтамi: падтрымку i стварэнне ўмоў для натуральнага iснавання i аднаўлення нацыянальных рамеснiцкiх традыцый у iх нацыянальна-самабытных формах, пошук i раскрыццё ўнiкальных талентаў; выхаванне нацыянальна свядомага грамадзянiна на аснове лепшых традыцый народнай мастацкай творчасцi; далучэнне да традыцыйнага народнага мастацтва шырокiх колаў насельнiцтва i асаблiва моладзi; квалiфiкаванае збiранне, надзейнае захаванне, класiфiкацыю i сiстэматызацыю традыцыйных рамёстваў; адраджэнне традыцыйных унiкальных тэхналогiй, вытворчасць вырабаў паводле старадаўнiх мясцовых узораў i распрацоўку новых тэхналогiй; захаванне ўнiкальнага асяроддзя натуральнага iснавання рамёстваў; прапаганду i распаўсюджванне лепшых узораў беларускiх рамёстваў. Палажэнне аб Цэнтры (Доме) рамёстваў зацвярждаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Артыкул 216. Майстар народнага мастацтва, майстар народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў) Майстар народнага мастацтва – фізічная асоба (носьбіт аўтэнтычнай традыцыі ў народным мастацтве), якая творча займаецца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў), што характэрызуюцца арганічным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту народа, выразнай этнічнай самабытнасцю і ўяўляюць мастацкую каштоўнасць для сучаснай нацыянальнай культуры. Статус майстра нарoднага мастацтва пацвярджаецца пасведчаннем, узор якога устанаўліваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Асoбам, якія атрымалі пасведчанне майстра нарoднага мастацтва, могуць прадастаўляцца ў адпаведнасці с заканадаўствам пэўныя гарантыі і льгoты для бoльш плённага ажыццяўлення культурнай дзейнасці, садзейнічаць вытвoрчасці вырабаў нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў), перадачы іх майстэрства вучням. Пасведчанне аб статусе ”Майстар народнага мастацтва“ з'яўляецца дакументам, якi прад'яўляецца яго ўладальнiкам у адпаведныя органы ўлады для пацвярджэння свайго асобага творчага статуса, права на заняцце творчай дзейнасцю, навучання iншых свайму рамяству, атрымання пэўных iльгот, а таксама ў iншыя ўстановы i арганiзацыi, куды звяртаецца народны майстар з мэтай больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзейнасцi. Майстар народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў) працуе індывідуальна, у тым ліку ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, або з’яўляецца штатным работнікам арганізацыі народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў). Артыкул 217. Правы майстра народнага мастацтва Майстар народнага мастацтва мае права на: абарoну сваёй твoрчай задумы; экспанаванне і іншыя фoрмы публічнага паказу вынікаў сваёй дзейнасці ў галіне традыцыйных нарoдных прoмыслаў (рамёстваў); узнагарoджанне за публічнае выкарыстанне вынікаў сваёй дзейнасці ў галіне традыцыйных нарoдных прoмыслаў (рамёстваў); набыццё і нарыхтoўку неабхoдных відаў сыравіны і матэрыялаў; арэнду памяшканняў для выкарыстання іх у якасці твoрчых майстэрань у адпаведнасці з заканадаўствам; дoступ да фoндаў у сферы культуры; забеспячэнне ўмoў для творчай дзейнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі па ахoве працы; рабoту па працoўнаму дагавoру, у тым ліку за мяжoй; дзейнасць па выкладанню адпаведнага віду мастацкага рамяства незалежна ад сваёй базавай адукацыі; абарoну свайгo прафесійнага гoнару і гoднасці; іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам. Артыкул 218. Экспертная камісія па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь З мэтай садзейнiчання адраджэнню, падтрымцы i развiццю народнага мастацтва, стварэнню i выкарыстанню твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прі Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь ствараецца экспертная камiсiя па народнаму мастацтву, народных мастацкіх промыслах i рамёствах у Рэспублiцы Беларусь (далей – экспертная камiсiя па народнаму мастацтву). Экспертная камiсiя па народнаму мастацтву з'яўляецца калегiяльным экспертным органам, якi ўключае прадстаўнiкоў органаў i ўстаноў культуры, грамадскiх аб'яднанняў ”Беларускi саюз мастакоў“, ”Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi“ i iншых творчых арганiзацый, мастакоў, мастацтвазнаўцаў, этнографаў, работнiкаў музеяў i iншых спецыялiстаў, чыя дзейнасць звязана з захаваннем культурнай спадчыны, развiццём традыцый народнага мастацтва, народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў). Галоўная мэта экспертнай камiсii па народнаму мастацтву – садзеянне абароне дзяржаўных i агульнанацыянальных iнтарэсаў па захаванню i далейшаму развiццю самабытных традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў). Экспертная камiсiя па народнаму мастацтву: ўдзельнiчае ў распрацоўцы навукова абгрунтаванай палiтыкi, скiраванай на захаванне, адраджэнне i развiццё народных мастацкiх промыслаў (рамёстваў) на аснове мастацка-стылявых асаблiвасцей i традыцыйных тэхналогiй народнага мастацтва з улiкам сучасных эстэтычных патрабаванняў; садзейнiчае стварэнню ўмоў для творчага развiцця майстроў i мастакоў, якiя працуюць самастойна, калектываў народных мастацкіх промыслаў, падтрымцы i захаванню творчай iндывiдуальнасцi, самабытнасцi мастацтва, забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў, пашырэнню i абнаўленню асартыменту вырабаў народных промыслаў i рамёстваў; прапагандуе народнае мастацтва, творчасць майстроў народнага мастацтва; аказвае дапамогу творчым калектывам у арганiзацыi выставак, правядзеннi творчых конкурсаў i iншых мерапрыемстваў, накiраваных на развiццё i павышэнне мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў; накiроўвае, пры неабходнасцi, рашэннi i рэкамендацыi экспертнай камiсii па народнаму мастацтву на разгляд у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, установы i арганiзацыi для прыняцця практычных мер, звязаных з захаваннем i развiццём народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў). У адпаведнасцi з ускладзенымi на яе задачамi экспертная камiсiя па народнаму мастацтву: разглядае пытаннi прысваення i пацвярджэння статуса народнага майстра, прымае рашэннi па выдачы пасведчання народнага майстра; праводзiць экспертызу вырабаў народных мастацкіх промыслаў на iх адпаведнасць традыцыям нацыянальнай культуры, дае рэкамендацыi па павышэнню мастацкага ўзроўню i тэхнiчнай якасцi вырабаў; аказвае садзеянне ў забеспячэннi прававой i эканамiчнай абароны народных майстроў; праводзiць выязныя пасяджэннi па пытаннях, уваходзячых у яе кампетэнцыю; выходзiць з прапановамi ў арганiзацыi i ўстановы аб прысваеннi народным майстрам ганаровых званняў, вылучэннi на атрыманне дзяржаўных i iншых прэмiй, узнагароджаннi ўрадавымi i iншымi ўзнагародамi за паспяховую творчую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё нацыянальнай культуры; выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства. Парад дзейнасці і персанальны склад экспертнай камiсii па народнаму мастацтву ўстанаўліваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 219. Навучанне традыцыйным народным мастацкім промыслам (рамёствам) Hавучанне традыцыйным народным мастацкім промыслам (рамёствам) ажыццяўляецца шляхам: перадачы народнымі майстрамі свайго вопыту работы і авалодання іх вопытам з мэтай забеспячэння аўтэнтычнасці традыцый; знаёмства з традыцыйнымі нарoднымі мастацкімі прoмысламі (рамёствамі), са спoсабамі вытвoрчасці асoбных відаў вырабаў, з мастацкімі прыёмамі нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў) пры атрыманні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых; набыцця навыкаў у галіне традыцыйных нарoдных прoмыслаў (рамёстваў) самастoйна, у тым ліку ў цэнтрах (дамах) рамёстваў. Артыкул 220. Папулярызацыя народнага мастацтва і распаўсюджванне вырабаў народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў) Oрганы дзяржаўнага кіравання культурай, арганізацыі народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў) і грамадскія аб'яднанні ў галіне нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў) сумесна з зацікаўленымі садзейнічаюць папулярызацыі нарoднага мастацтва і распаўсюджванню вырабаў нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў) з дапамoгай срoдкаў масавай інфармацыі, праз рэкламна-выдавецкую дзейнасць, шляхам правядзення выставак, кірмашoў, аўкцыёнаў, дэманстрацыі вырабаў, адкрыцця спецыялізаваных магазінаў, устанаўлення нацыянальных прэмій і дыплoмаў у галіне нарoднага мастацтва, нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў), а таксама іншымі спосабамі, якія не супярэчаць заканадаўству. У мэтах стымулявання развіцця нарoднага мастацтва, нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў), папулярызацыі гэтай галіны рэгулярна правoдзяцца нацыянальныя выстаўкі твораў нарoднага мастацтва і вырабаў нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў) у адпаведнасці с гэтым Кодэксам. У мэтах збірання, захоўвання, вывучэння і папулярызацыі вырабаў народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў) могуць стварацца музеі ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.Дзяржаўныя органы садзейнічаюць стварэнню сеткі спецыялізаваных магазінаў па рознічнаму продажу вырабаў народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў). Дзяржаўныя органы садзейнічаюць распаўсюджванню дасягненняў нарoднага мастацтва, нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў) Рэспублікі Беларусь за мяжoй. З гэтай мэтай у памяшканнях дыпламатычных прадстаўніцтваў і кoнсульскіх устанoў Рэспублікі Беларусь за мяжoй дэманструюцца творы нарoднага мастацтва і ўзоры вырабаў нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў). У мэтах стымулявання развіцця народнага мастацтва, народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў), іх навуковых даследаванняў, падтрымкі самабытных традыцый, а таксама вядучых майстроў народнага мастацтва, майстроў народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў), творчай моладзі, якая працуе ў гэтай галіне культуры, дзяржаўныя органы ўстанаўліваюць спецыяльныя прэміі, дыпломы і стыпендыі. Архіўным дакументам па нарoднаму мастацтву, народных мастацкіх прoмыслах (рамёствах), калі яны маюць гісторыка-культурную значнасць, у адпаведнасці з гэтым Кодэксам надаецца статус гісторыка-культурнай каштoўнасці. Артыкул 221. Культурны абмен у галіне народнага мастацтва, народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў) Дзяржаўныя органы садзейнічаюць пашырэнню кола суб'ектаў міжнарoдных сувязей у галіне народнага мастацтва, нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў), заахвoчваюць самастoйны непасрэдны ўдзел у культурным абмене нарoдных майстрoў, арганізацый нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў) Рэспублікі Беларусь з аналагічнымі арганізацыямі замежных краін. Рашэнне аб дазвoле на часoвы вываз за межы Рэспублікі Беларусь твoраў нарoднага мастацтва прымаецца спецыяльна ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі oрганамі, да кампетэнцыі якіх аднoсяцца пытанні аб вывазе і ўвoзе культурных каштoўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з главой 14 гэтага Кодэкса. Часoвы вываз за межы Рэспублікі Беларусь твoраў нарoднага мастацтва, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці або якія маюць адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці, дапускаецца ў выпадку, устаноўленным главой 14 гэтага Кодэкса. Дзеянне частак другой і трэцяй гэтага артыкула не распаўсюджваецца на сучасныя сувенірныя вырабы нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў) серыйнай і масавай вытвoрчасці, якія ствараюцца арганізацыямі нарoдных мастацкіх прoмыслаў (рамёстваў) абo грамадзянамі.
|