Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
IV.Праверка дамашняга задання. V.Паведамленне тэмы ўрока
V.Паведамленне тэмы ўрока —Прапаную вам цікавае заданне – закрэсліце аднолькавыя зычныя літары, акрамя літары “н”.
—Збярыцелітары, якія засталіся. Якія словы атрымаліся? Як вы думаеце, над чым мы будзем працаваць на ўроку? —Так, гэта будзе казка “Ад крадзенага не пасыцеешь”. VI.Праца над казкай “Ад крадзенага не пасыцееш” 1.Падрыхтоўка да ўспрымання казкі —Прачытайце назву твора. Як вы думаеце, пра што будзе ісці гаворка ў казцы?
2.Чытанне казкі настаўнікам 3.Праверка першаснага ўспрымання. —Ці спадабалася вам казка? Чым яна вас уразіла? 4.Чытанне казкі вучнямі “ланцужком” 5.Гутарка па змесце казкі —З якой мэтай бацька павёў сыноў у свет? (Паглядзець, што робяць людзі) —Якую работу выбраў сабе старэйшы сын? Прачытайце. —Як людзі ставіліся да яго працы? —Што вырашыў рабіць малодшы сын? —Як паступіў бацька ў адносінах да малодшага сына, якія вырашыў зарабляць грошы зладзействам? (Мудра: ён дазволіў сыну красці) —Чаму? (Ён рашыў паказаць сыну, як ён будзе сябе адчуваць, калі будзе есці крадзенага вала) —Ці лёгка выбраць сабе адпаведную спецыяльнасць і што для гэтага трэба? Фізкультхвілінка. “Мішка на зарадцы” Мішка стаў і пацягнуўся – Неба лапамі крануўся. Нахіліўся да зямлі – Паглядзець звяры прыйшлі. Павярнуўся ўлева-ўправа – Сонца промнямі зайграла. Раз – улева! Два – управа! Вось забава дык забава! Прысяданні робіць Мішка – Падпявае яму мышка. Прысядае раз і два – Толькі скача галава. 6.Выбарачнае чытанне (адказы на пытанні падручніка – стар.42) 7.Дзяленне казкі на сэнсавыя часткі і складанне плана —Падумайце, на колькі частак можна падзяліць тэкст казкі. Вызначце галоўную думку кожнай часткі. Дайце загаловак. 8.Пераказ частак казкі адпаведна складзенаму плану. VII.Праца над будовай і мовай малых фальклорных жанраў 1. Чытанне вучнямі артыкула “Беларускія і рускія прыказкі” —Успомніце, у чым заключаецца асаблівасць прыказкі. Якая будова прыказкі? ПРЫ́ КАЗКА, гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Кожная поўная прыказка складаецца як бы з дзвюх частак, прычым адна частка з'ясняе другую (Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца, і збан разаб'ецца) або выцякае, як следства з прычыны (Кроў не вада: разліць шкада), або адна частка звязваецца з другою праз умову (Калі курэц, то насі люльку і тытунец) г. д. —Што можна сказаць пра асаблівасць мовы прыказкі? —Знайдзіце і прачытайце прыказку ў казцы. Паспрабуйце падабраць да яе падобную з рускай мовы.
|