Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






VII.Паведамленне дамашняга задання






X.Падвядзенне вынікаў урока

XI.Рэфлексія

Я магу пахваліць сябе за …

Я не вельмі задаволены сабой, таму што…

 

 

4 КЛАСС ІШЛА ВАЙНА НАРОДНАЯ … (4 ГАДЗІНЫ)
Тэма: Пазакласнае чытанне. Героі вайны і мірнага часу Навучальныя мэты ўрока: плануецца, што да канца ўрока вучні праз пераказ твораў, выбарачнае чытанне ўрыўкаў, чытанне на памяць будуць: ведаць героеў вайны і мірнага часу; умець вызначаць гераічныя ўчынкі Задачы выхавання і развіцця: - стварыць умовы для развіцця камунікатыўных здольнасцей вучняў, культуры вуснага маўлення, творчых здольнасцей праз арганізацыю спосабаў узаемадзеяння; - стварыць ўмовы для развіцця рэфлексіўных здольнасцей вучняў праз арганізацыю кантрольна-ацэначнай дзейнасці на кожным этапе ўрока; - стварыць на ўроку ўмовы для засваення вучнямі каштоўнасці “Герой”, для выхавання ў вучняў патрыятычных пачуццяў, пачуцця гонару і павагі да герояў-землякоў. Формы дзейнасці: франтальная, індывідуальная, парная, групавая Метады навучання: наглядны, практычны, часткова-пошукавы, работа з кнігамі Прыёмы навучання: антыцыпацыя, самастойная работа, самакантроль, самаацэнка Абсталяванне: выстаўка кніг, часопісаў; карткі з іменамі і прозвішчамі герояў; сігнальныя карткі; магнітафон, аўдыёзапіс мелодыі В. Баснера “На безымянной высоте”, кніжка-невялічка, альбом “Героі вайны і мірнага часу горада Жлобіна”, малюнкі, тлумачальны слоўнік.

 

Афармленне класнай дошкі:

герой гераічны ўчынак гераізм Тэма: Героі вайны і мірнага часу Мэта: формулюецца сумесна з вучнямі Малюнкі вучняў на тэму “Сапраўдны герой”   Пераносны стэнд   Выстаўка кніг
Героі вайны Героі мірнага часу
           

Падрыхтоўчая работа вучняў, настаўніка да ўрока

Згодна з патрабаваннямі праграмы ўрок пазакласнага чытання ў 4 класе праводзіцца 1 раз у чвэрць. На папярэднім уроку пазакласнага чытання настаўнік пры дапамозе заданняў пошукавага характару (Дадатак 1, 2) даў накірунак прадстаячай работы. У куток пазакласнага чытання змясціў рэкамендацыі па падрыхтоўцы да ўрока (Дадатак 3). На працягу чвэрці вучні вялі падрыхтоўку да ўрока. Настаўнік ажыццяўляў кіраўніцтва самастойным пазаўрочным чытаннем дзіцячых кніг, часопісаў. У пазаўрочны час была арганізавана экскурсія ў сквер каля Плошчы Вызваліцеляў для знаёмства вучняў з Алеяй Герояў горада Жлобіна.(Дадатак 4) Вынікам стала стварэнне кніжкі-невялічкі і альбома “Героі вайны і мірнага часу горада Жлобіна” у ходзе працы над творчым праектам. Садзейнічала падрыхтоўцы і сістэма выхаваўчай работы праз правядзенне гутарак, класнага часа, якія спрыялі раскрыццю паняццяў “Герой Савецкага Саюза”, “Герой Сацыялістычнай Працы”.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2026 год. (0.111 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал