Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
На пляцоўку пад народную музыку выходзіць Лявон, за ім ідуць усе ўдзельнікі конкурснай праграмы.Стр 1 из 5Следующая ⇒
Перад пачаткам свята гучыць народная музыка. На пляцоўку выходзяць вядучыя. Вядучая 1: Ой, добры дзень вам, Дарагім сябрам! Сёння свята Масленкі Будзем пяяць песенкі, Будзем гульні граці, Зіму праважаці, Зіму праважаці, Вясну сустракаці. Вядучая 2: Вас на свята запрашаем І вяселле абяцаем! Тут сумоце будзе пуста, А ўсмешкам, жартам – густа! Вядучая 1: Хто на Масленку сумуе, Таму ў годзе не шанцуе. Будзем сёння забаўляцца, І блінцамі сілкавацца. Вядучая 2: Так, зайграйце, музыкі, Бо настаў дзень вялікі! Хай вяселле звініць навокал! Хай жа ж нашае свята Войдзе ў кожную хату! Вядучая 1: Вас вітае народны калектыў…………………………………. На пляцоўку выходзіць першая суседка. Суседка 1: Ой, паслухала музыкаў Сэрцу стала млосна. Запрашу-ка іх пасля Да сабе на госці. Чарка, скварка, блінок драны, Потым песні да світання. Як усё добра атрымалась. Ой, а людцаў-то сабралась. Выходзіць другая суседка. Суседка 2: Здарова, суседка, Колькі дзён, колькі год! Не знаеш чаго тут сабраўся народ? Суседка 1: Ты б лепей з пачатку з людзьмі павіталась, Вунь, госці ў нас, а ты тут раскрычалась. Суседка 2: Добры дзень, госці званыя, жаданыя, заезджыя, заходжыя! Суседка 1: Добры дзень, людцы добрыя! Суседка 2: Ну, вось павіталась, Кажы ўжо, ў чым справа? Гляджу панаехала людцаў арава. Суседка 1: Сягоння святкуем вялікае свята, Таму сабралося так людцаў багата. Зараз будзем забаўляцца, І блінамі сілкавацца. За вялікі блін, як сонца, Трэба працаваць бясконца. Суседка 2: А каб пакаштаваць аладкі, Адгадайце-ка загадкі. Суседкі па чарзе загадваюць загадкі, адгадаўшых вядучыя частуюць аладкамі. На пляцоўку пад народную музыку выходзіць Лявон, за ім ідуць усе ўдзельнікі конкурснай праграмы. Суседка 1: Глядзі, ці не Лявон гэта да нас на свята завітаў? Суседка 2: Яшчэ і не адзін, а з госцікамі. Суседка 1: Здарова, Лявон! Лявон: Здарова, суседкі! Добры дзень, шаноўны люд! Разам з сябрамі завітаў на ваш цуд. Удзельніца 1: Прыйшлі да вас са званочкамі, ды кляшчоткамі, Дудкамі, ды бразготкамі. Удзельніца 2: А мы з ножкамі ды далонькамі, Яшчэ з прыпеўкамі звонкімі. Суседка 1: Ой, а як жа я люблю прыпеўкі спяваць. Суседка 2: А я таксама. Так давайце зараз і наладзім спаборніцтвы на лепшых прыпевачніц раёна Пастаўскага. Суседка 1: Вось тут ты маеш рацыю, ды не проста так, а па розных намінацыях. Лявон: Нічога ў вас суседкі не атрымаецца. Суседкі (разам): Гэта чаму? Лявон: Бо няма тут маёй Лявоніхі, толькі яна ўсе прыпеўкі знае, а як прадстаўляе. Суседка 2: Так дзе ж яна падзелася? Лявон: Недзе тут блындаецца, відаць ізноў з кім-небудзь языком зачапілася, вось ад нашага гурта адстала. Суседка 1: Трэба ж яе пазваць. Але як гэта зрабіць, каб яна пачула? Суседка 2: Ну, калі яна любіць прыпеўкі, так можа заспяваем усе разам Лявоніху? Лявон: Так-так, уж гэта яна пачуе. Ну, што пачнем. Ой, Лявоніха хадзі да нас спарчэй, Будзем конкурс пачынаць мы хутчэй.
|