Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Пад фанаграму “лявоніхі” на пляцоўку выходзіць Лявоніха.
Лявоніха: Ой, добры дзень, людцы даражэнькія, і сталыя і маладзенькія! Шмат вас на свята сабралася. Вось і дзяўчаты мае тут завіхаюцца. Рада я вас усіх прывітаць, ды з Масленкай віншаваць! А мы вясну прывітаем, і вясёлыя прыпеўкі заспяваем. Суседка 1: Вось мы і надумалі правесці зараз спаборніцтвы паміж нашымі госцікамі, а вас, паважаная Лявоніха, просім быць нашым кампітэнтным журы, бо чулі мы, што вы амаль усе прыпеўкі ведаеце, а як спяваеце! Суседка 2: Так можа ўжо пачнем? Колькі можна людцаў марозіць, і так даўно чакаюць. Лявон: Станавіцеся ў каманды, хлопцы, дзеўкі, Будзем для народа зараз мы спяваць прыпеўкі. Удзельнікі разбіваюцца на пяць каманд. Лявоніха: Панаехала гасцей з усялякіх валасцей, Ну, і як жа разабрацца, хто, адкуль будзе змагацца. Таму мая першая намінацыя – Візітная картка будзе называцца. Прашу ўсе каманды падрыхтавацца, Сябе прадставіць і з людзьмі павітацца. Намінацыя 1: “Візітная картка” (па тры прыпеўкі ад кожнай каманды). Лявоніха: За гэты конкурс уручаю я ўсім па “сонейку”, бо на Масленіцу вялікая пашана надавалася менавіта яму, таму што гэта сімвал вясны, а на нашым свяце - сімвал перамогі ў нашых спаборніцтвах. Узнагароджвае каманды эмблемамі-“сонейкамі”. На пляцоўку выходзіць Лявон, нясе вялікую “Валянцінку”. Падыходзіць да Лявоніхі і дорыць яё ёй. Лявоніха: Што гэта з табой здарылася? Пасярод белага дня, ды пры ўсім часным народзе да мяне заляцаешся, зусім як малады, мабыць нешта табе ізноў спатрэбілася. Лявон: А цябе ўсё не падабаецца: і так дрэнна, і гэтак блага. Нічога ты ў каханні не разумееш. Людзі нават свята прыдумалі – Дзень усіх закаханых, вось і я табе “Валянцінку” зрабіў. Суседка 1: Як Лявоніху Лявон палюбіў, “Валянцінку” ёй на свята падарыў. “Валянцінку” ёй на свята падарыў, Пра каханне ёй сваё гаварыў. Лявоніха: Ну, дзякуй, Лявон за тваё шанаванне, А ў нас намінацыя – “Знічка кахання”. Намінацыя 2: “Знічка кахання” (па пяць прыпевак ад кожнай каманды). Пасля выступлення Лявоніха ўзнагароджвае пераможцаў эмблемамі-“сонейкамі”. Суседка 2: Ой, як добра ў вас усё атрымліваецца, весела, цікава, але ж не запамятавалі вы, што мы Масленку прыйшлі святкаваць, а на Масленку трэба ў гульні розныя гуляць. Суседка 1: Вось няхай нашыя ўдзельнікі трошкі пагуляюць, а пераможцы ад нас дадатковыя “сонейкі” атрымаюць. Суседка 2: Бліны – галоўны пачастунак на Масленіцу, таму што яны вельмі падобныя да сонца, якому людзі вельмі рады пасля доўгай зімы. У сераду на Масленіцу цешчы пяклі бліны і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць іх сваімі смачнымі блінамі. (Вядучая выносіць горку бліноў.) Той, з гледачоў, хто адкажа колькі бліноў у мяне ў горцы, будзе лічыцца самай лепшай цешчай (калі дзяўчына) і самым лепшым зяцем (калі мужчына).
|