Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вучэбныя задачы






Ахарактарызваць ролю працаўнікоў савецкага тылу ў справе перамогі над ворагам.

Вызначыць крыніцы самаахвярнай працы рабочых і калгаснікаў у савецкім тыле.

У барацьбе з германскімі захопнікамі бралі актыўны ўдзел не толькі вайсковыя злучэнні, але і ўвесь працаздольны народ. На плечы людзей лягла найскладанейшпая задача па забеспячэнні фронта ўсім неабходным: узбраеннямі, ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі, палівам, а таксама харчаваннем, абуткам, адзеннам і шмат чым іншым. Усё гэта стваралася працаўнікамі савецкага тылу. Нягледзячы на цяжкасці ў гады вайны, людзі здолелі закласці ў савецкім тыле памурак перш за ўсё для ваенна-эканамічнай перамогі. Народная гаспадарка СССР была цалкам пастаўлена на службу фронту, арсеналам Вялікай перамогі сталі працаўнікі народнай гаспадаркі ў савецкім тыле.

Перавод эканомікі СССР на ваенны лад. Ваенная агрэсія Германіі супраць СССР паставіла народную гаспадарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Акупацыя важных эканамічных раёнаў, дзе да вайны пражывала 40 % насельніцва, выраблялася 33% валавай прадукцыі ўсёй прамысловасці, а таксама штогод пастаўлялася 3 % зерня, 60% свіней і 38% буйной рагатай жывёлы, ставіла перад кіраўніцтвам СССР задачу па неадкладным пераводзе народнай гаспадаркі на ваенныя рэйкі.

30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прымаюць мабілізацыйны народна-гаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г.: намячалася ў самыя кароткія тэрміны пачаць мабілізацыю матэрыяльных і працоўных рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. План прадугледжваў тэрміновую эвакуацыю насельніцтва, устаноў, прамысловых прадпрыемстваў і маёмасці з раёнаў, якім пагражала германская акупацыя. Апрача ўсяго дакументам зацвярджаўся кардынальны перавод народнай гаспадаркі краіны на ваенны лад. Аднак гэты паварот не ўдалося здзейсніць у дастатковай меры па прычыне таго, што ў першыя месяцы вайны краіна панесла велізарныя матэрыяльныя і людскія страты.

Усходнія раёны СССР — асноўная ваенна-прамысловая база. Страта эканамічнага патэнцыяла на захадзе краіны, прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень—снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1523 буйныя. З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў саюзнага і рэспубліканскага падпарадкавання і 14 прамысловых арцелей.

Большая частка з перабазіраваных на ўсход заводаў і фабрык да канца 1941 г. наладзіла выпуск абароннай прадукцыі. Аднак ваенныя разбурэнні, страта значнай часткі эканамічнага патэнцыялу, цяжкасці пераводу на ваенныя рэйкі прывялі спачатку да таго, што ў СССР у другой палове 1941 г. адбылося крытычнае падзенне аб’ёмаў прамысловай вытворчасці.

Увядзенне ў строй перабазіраваннай на ўсход адбывалася ў складаных умовах недахопу колькасці рабочых і служачых. У канцы 1941 г. прымаецца жортскі ўказ аб адказнасці рабочых і служачых прапрыемтсваў ваеннай прамысловасці за свавольнае пакіданне раты і спазненні Усе занятыя на такіх прадпрыемствах лічыліся мабілізаванымі на працоўны фронт. У лютым 1942 г. выйшаў указ аб абавязковай мабілізацыі на перыяд ваеннага часу працаздольнага гарадскога насельніцтва на вытворчасць і будаўніцтва.

У сярэдзіне 1942 г. у СССР быў завершаны пераход гаспадаркі на ваенны лад. У параўнанні з 1940 г. валавая прадукцыя індустрыі вырасла: у Паволжы — у 3, 1 разы, Заходняй Сібіры — у 2, 4 разы, Усходняй Сібіры — у 1, 4.разы, у Сярэдняй Азіі і Казахстане — у 1, 2 раза. У агульнасаюзнай вытворчасці нафты, вугалю, чыгуну, сталі і інш. важнейшых відаў прамысловай прадукцыі доля ўсходніх раёнаў СССР (уключаючы Паволжа) складала звыш 50 і да 100%.

Адной з складанейшых задач для савецкага кіраўніцтва было забеспячэнне фронта і тыла прадукцыяй сельскай гаспадаркі, паколькі ў выніку акупацыі былі страчана 47, 1% плошчаў, занятых пад пасевамі зерневых і тэхнічных культур. Увогуле па краіне ў 1941 г. валавы збор зерня склаў толькі 57, 9% у параўнанні за 1940 г. Значна скараціліся вытворчыя сілы селськай гаспаркі. Асноўныя фонды (без уліку жывёлы) ў канцы 1941 г. складалі 65% ад ўзроўня 1940 г., да канца 1941 г. колькасць працаздольных мужчын у калгасах тылавых раёнаў скарацілася на 3 млн чалавек. Палявыя работы вяліся галоўным чынам з выкарыстаннем прасцейшых машын, жывой цяглавай сілы і ўручную.

Вёска аддала фронту значную частку сваіх рабочых рук. Колькасць працаздольных мужчын на сяле да канца 1942 г. скарацілася на 60%. Заставаліся інваліды, хворыя, не прыдатныя да ваеннай службы, старыя і падлеткі. Месца прызваных у Чырвоную Армію мужчын занялі жанчыны, падлеткі, пенсіянеры і інваліды. З 1940 да 1942 у МТС доля жанчын сярод трактарыстаў узрасла з 4 да 40%, камбайнераў — з 6 да 43%, шафёраў — з 5 да 36 %. У паляводстве і жыввёлагадоўлі жанчыны складалі большасць. Павялічылася доля падлеткаў, якія працавалі ў калгасах. У сувязі з недахопам працоўных рэсурсаў на сяле да выканання селськагаспарчых работ прыцягвалася працоўнае насельніцтва гарадоў, частка служачых, навучэнцы старэйшых класаў, студэнты тэхнікумаў і ВНУ. У 1942 г. да сельскагаспарчых работ у калгасах было прыцягнута 4 млн. гарадскіх жыхароў, а таксама вялікая колькасць навучэнцаў школ.

На патрэбы арміі былі перададзены аўтамбілі, трактары, коні, якіх на вёсцы заставалася ўсё меней і меней. Новыя пастаўкі тэхнікі для сельскай гаспадаркі спыніліся, а яшчэ працуючай быў патрэбны рамонц і запасныя часткі. 80 % работ пырыходзілася весці ў ручную.

Ураджайнасць зерневых культур знізілася з 8, 6 ц на адзін гектар да вайны да 4, 4 ц у 1942 г. У той год удалося сабраць толькі 25 млн. т зерня. Рэзка скарацілася пагалоўе жывёлы. Колькасць статку кароў скарацілася, напрыклад, напалову, ды і надоі малака значна зменшыліся. Між тым фронт патрабаваў харчавання, а прымысловасць — сыравіны. Увесь цяжар рашэння гэтых праблем быў ускладзены на сялянства тылавых раёнаў. Кіраўніцтва, як гэта ўжо было ў гісторыі савецкай краіны, узмацніла эканамічны і палітычны ўціск на вёску. У МТС і саўгасах аднаўляліся палітаддзелы, якія павінны былі сачыць за выкананнем вытворчых заданняў і працоўнай дысцыплінай. У пачатку 1942 г. быў павялічаны (прыкладна ў паўтаракрат) абавязковай выпрацоўкі працадзён на кожнага калгасніка. У красавіку выйшла пастанова аб мабілізацыі гарадскога і сельскага насельніцтва на сельскагаспадарчыя работы ў калгасы, саўгасы і МТС.

Усе вобласці пераводзіліся на самазабеспячэнне, у той час як дзяржаўныя нарыхтоўкі прадуктаў сельскай гаспадаркі павялічваліся. Асноўным спосабам выжывання станавілася праца на прысядзібным участку.

Працоўны подзвіг савецкага народа. Вайна мабілізавала працаўнікоў савецкага тылу, якія таксама адчувалі сябе ўдзельнікамі вялікай бітвы за свабоду сваёй Айчыны. Для большасці жыхароў дэвізамі працоўнай дзейнасці сталі: “Усё — для фронта, усё — для перамогі над ворагам! ”, “Працаваць не толькі за сябе, але і за таварыша, пайшоўшага на фронт! ”, “У працы — як у баі! ”.Дасягненні савецкай эканомікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі б немагчымы без працоўнага гераізма савецкіх людзей. Яны працавалі ў цяжкіх умовах, не шкадавалі сваіх сіл, здароў’я і часу, але праяўлялі стойкасць і ўпартасць у выкананні заданняў ваеннга часу. Дзякуючы самаахвярнасці працаўнікоў савецкага тыла кіраўніцтву краіны ўдалося ў кароткі час перавесці эканоміку на ваенны лад і забяспечыць Чырвоную Армію ўсім неабходным для дасягнення перамогі.

Працоўныя калектывы, перадавыя рабочыя і служачыя выступалі са шматлікімі пачынамі, якія дазвалялі значна павялічыць вытворчасць працы, эканоміць матэрыяльныя рэсурсы, павялічваць выпуск прадукцыі. Сярод пачынаў, якія знайшлі шырокі размах на шэрагу прадпрыемтстваў у савецкім тыле, найбольш значнымі з’яўляліся: усасаюзнае сацыялістычнае спаборніцтва, рух шматстаночнікаў, рух за сумяшчэнне сумежных прафефсій, рух рацыяналізатараў і вынаходднікаў, рух тысячнікаў, рух ударнікаў і камсамольска-маладзёжных брыгад і інш. У сельскай гаспадарцы акрамя руху за авалоданне нровымі спецыяльнасцямі і сумяшчэнне па ініцыятыве стаўрапольцаў аднавілася спаборніцтва жаночых трактарыных брыгад. На транспарце шырокае распаўсюджнне атрымалі пачыны, накіраваныя на эканімію паліва і выкарыстаннне яго малакаларыйных сартоў, правядзене бягучых рамонтаў транспарту сіламі эксплуатацыйнікаў і інш.

У першыя месяцы вайны зарадзіліся надзвычай важныя формы патрыятыных рухаў. З канца ліпеня 1941 г. па пачыну калетыва маскоўскага завода “Чырвоны пралетарый” усе працуючыя пачалі штомесячна адлічваць у Фонд абароны частку свайго заробку, а калгаснікі – частку працадзён. Да 21 сакавіка 1942 г. добраахвотныя ўзносы працоўных у Фонд абароны склалі 2, 28 млрд. руб. грашыма, звыш 1, 91 млрд. руб. аблігацыямі дзяржаўных пазык, 7, 74 тыс. кг серабра, 89, 1 кг золата. Ад калгасаў і калгаснікаў паступілі дзесяткі тысяч тон харчавання. У верасні–лістападзе 1941 г. насельніцтва перадало Чырвонай Арміі 1175 тыс. пар валёнак, 500 тыс. кажухоў і звыш 4, 5 млн. іншых цёплых рэчаў. Прычым гэту дапамогу савецкія людзі аказвалі ва ўмовах істотнага зніжэння ўзроўню скарачэння ўласнага спажывання, пастаяннага недаедання.

Патрыятычнае імкненне рабочых да вышэйшых вынікаў у працы знайшло яскравае адлюстрванне ў размаху сацыялістычнага спаборніцтва за выпуск звышпланавай прадукцыі. Падзвігам можна назваць гераічную працу моладзі і жанчын, якія рабілі ўсё неабходнае для перамогі над ворагам: у 1943 г. жанчыны складалі каля 40% усіх рабочых чорнай металургіі СССР. У гэтым жа годзе пачынаецца рух маладзёжных брыгад за паляпшэнне вытворчасці, выкананне і перавыкананне плана, за дасягненне высокіх рэзультатаў з меньшай колькасцю рабочых. Дзякуючы гэтаму ў 1943—1945 гг. значна павялічыўся выпуск не толькі прамысловай прадукцыі, колькі баявой тэхнікі, узбраенняў і боепрыпасаў, адбывалася бесперапыннае ўдасканаленне танкаў, гармат, самалётаў (гл. табліцу).

  1941 г. 1942 г. 1943 г. 1944 г. 1945 г. Усяго
Стралковая зброя (у млн.шт.) Танкі і САУ (у тыс.шт.) Гарматы і мінамёты (у тыс.шт.) Самалёты (у тыс.шт.) У тым ліку баявыя (у тыс.шт.) Баявыя караблі (у шт.) 1, 76 4, 7 53, 6 11, 5 8, 2 5, 91 24, 5 25, 4 21, 7 5, 92 24, 1 34, 9 29, 9 4, 86 47, 3 40, 2 33, 2 1, 38 11, 3 10, 1 8, 2 19, 83 98, 3 122, 1 101, 2

Між тым, для канца 1941 г. было характэрным рэзкае падзенне ваеннай вытворчасці. Калі ў жніўні было выпушчана 5 млн. артылыерыйскіх снарадаў, дык у лістападзе — толькі 3, 2 млн., баявых самалётаў — адпаведна 2046 і 448. У верасні прамысловасць вырабіла 22100 аўтаматаў і 317 700 вінтовак і карабінаў, а ў лістаадзе — толкьі 3345 аўтаматаў і 221 200 вінтовак і карабінаў. Пры гэтым Чырвоная Армія з канца чэрвеня па снежань 1941 г. страціла 20, 5 тыс. танкаў, а атрымала за гэты час толькі 5, 6 тыс.; страты баявых самалётаў за гэты перыяд складалі 17, 9 тыс., а паступленні — 9, 9 тысяч. Танкаў, самалаётаў і іншай баявой тэхнікі катастрафічна не хапала.

Арганізацыйныя і вытворчыя цяжкасці, тэхналагічныя праблемы пачалі пераадольваць у краіне толькі пасля таго, калі ва ўсходніх раёнах СССР былі значна пашыраны вытворчыя магутнасці на старых заводах і фабрыках, і пачалі ўступааць у строй эвакуаваныя прадпрыемствы. Шматлікія мірныя фабрыкі і заводы перайшлі на выпуск ваеннай прадукцыі. У выніку ў кастрычніку — лістападзе пачаўся паступовы рост выстворчасці зброі і баявой тэхнікі. У 1942 г. у параўнанні з папярэднім годам вытвочрасць стралковай зброі ў краіне павялічылася ў 3, 5 разы, гармат, мінамётаў, танкаў і самаходнай артылерыі — у 5 разоў, баявых самалётаў — у 2, 5 разы, боепрыпасаў — амаль ў 2 разы. Аднак ход бавявыхдзеянняў залежыў не толькі ад колкасці, колькі ад якасці ўзбраенняў.

Пытанні якасці, стварэння іх новых і ўдасканалення старых узораў узбраенняў пастаянна разгялддаліся на пасяджэннях Дзяржаўнага камітэта абароны. Высокія патрабаванні прад’яўялліся да новых відаў самалётаў, танкаў, артылерыі. Для работы над новымі ўзорамі ўзбраенняў прыцягваліся лепшыя навуковыя і канструктарскія сілы. Вынікам напружаных пошукаў, наватарства і эксперыментаў сталі выдадтныя дасягенні ў авіябудаўніцтве. У гады вайны былі створаны выдатныя ўзорры самалётаў-штрамавікоў Іл-2, Іл-8, Іл-10 канструктарам С.У.Ільюшаным. пікіруючыя бамбардзіроўшчыкі пераўзыходзілі Пе-2 і Ту-2 канструктараў У.М.Петлякова і А.М.Тупалева пераўзыходзілі нямецкія “Хейнкелі” і “Юнкерсы”. Новыя знішчальнікі Як-7 А.С.Якаўлева і Ла-5 С.А. Лавачкіна пераўзыходзілі германскія “Мессершміты” і “Фоке-Вульфы”.

У гады вайгы шырокую вядомасць набыла ўстаноўка рэактыўных мінамётаў (“кацюш”), упершыню выпрабаваная ў Беларусі каля г.Оршы 14 ліпеня 1941 г. Вытворчасць баявых машын рэактыўнай артылерыі і снарадаў да іх значна ўзрасла са жніўня 1941 г. У 1942 г. савецкая прамысловасць выпусціла 3237 такіх установак, што дазволіла камплектаваць “гвардзейскія мінамётныя часці” пры Стаўцы Галоўнага Камандавання.

Лепшым танкам 2-й сусветнай вайны стаў Т-34, створаны М.І.Кошкіным — галоўным канструктарам танкавага КБ на Харкаўскім заводзе імя Камінтэрна і прынятым на ўзбраенне Чырвонай Арміі ў 1939 г. Танк валодаў высокай менеўранасцю, трывалай бранёй, моцным дызельным рухавіком, што давала перавагу ў параўнанні з нямецкімі сярэднімі танкамі Т-ІІІ і Т-IV. Ужо ў 1942 г. была выпушчана 13 тыс. гэтых машын. Буйнейшымі вытворцам танкаў стаў гэтак званы “Танкаград”, створаны на базе Чалябінскага трактарнага, эвакуіраваных Кіраўскага і Харкаўскага трактарных заводаў.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал