Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Храналогія гістарычных падзей






Г.

15 ліпеня Падпісанне прадстаўнікамі Англіі, Францыі, Італіі і Германіі ў Рыме “Пакта чатырох.”

кастрычнік Выхад Германіі з Лігі Нацый.

Г.

2 мая Падпісанне дагавора аб узаемадапамозе паміж СССР і Францыяй.

16 мая Падпісанне дагавора аб узаемадапамозе паміж СССР і Чэхаславакіяй.

Г.

7 сакавіка Увядзенне германскіх войск у Рэйнскую дэмілітарызаваную вобласць.

24 кастрычніка Падпісанне пакта аб утварэнні “асі Берлін – Рым”.

 

25 лістапада Падпісанне дагавора паміж Германіяй i Японіяй (Антыкамiнтэрнаўскага пакта).

Г.

 

12 сакавіка Увод германскіх войск у Аўстрыю.

 

2930 верасня Падпісанне на Мюнхенскай канферэнцыі прадстаўнікамі Вялiкабрытанii, Францыi, Германіі, Італіі пагаднення аб перадачы Германіі Судзецкай вобласцi Чэхаславакіi.

 

910 кастрычнiка Пагром яўрэйскага насельніцтва ў Германii. “Хрустальная ноч”.

Г.

 

1415 сакавіка Уваход германскіх войск у Чэхаславакію.

 

І7 жніўня Савецка-англійска-французскія перамовы па стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекi ў Еўропе.

 

23 жніўня Падпісанне дагавора паміж СССР і Германіяй аб ненападзенні (“Пакт Молатава-Рыбентропа”) i сакрэтнага пратакола аб размежаванні сфер тэрытарыяльнага ўплыву.

 

1 верасня Нападзенне Германіі на Польшчу. Пачатак Другой сусветнай вайны.

 

3 вересня Абвяшчэнне вайны Германіi Англіяй і Францыяй

 

17 верасня Уступленне войск Чырвонай Армii ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

28 верасня –

10 кастрычніка Заключэнне дагавароў аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстоніяй, СССР і Латвіяй, СССР і Літвой.

 

6 кастрычніка Поўная акупацыя германскім вермахтам тэрыторыі Польшчы.

 

22 кастрычніка Выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі.

 

28 кастрычнiка Прыняццё Народным сходам рашэння аб уваходжанні Заходняй Беларусi ў склад СССР і БССР.

 

31 кастрычніка Прыняццё на сесiі Вярхоўнага Савета

2 лiстапада СССР Закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднанні з БССР.

 

 

12 лiстапада Прыняццё на сесіі Вярхоўнага Савета БССР рашэння аб уключэнні Заходняй Беларусi ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублiкi.

 

30 лістапада 1939 – Савецка-фiнская вайна.

12 сакавіка 1940 гг.

 

верасень 1939 – “Дзіўная вайна”

красавік 1940 гг.

Г.

 

9 красавіка Нападзенне Германіі на Данію і Нарвегію.

 

10 мая Шырокамаштабнае наступленне германскіх войск на Заходнім фронце.

14 мая Капітуляцыя Нідэрландаў.

28 мая Капітуляцыя Бельгііі.

10 чэрвеня Завяршэнне акупацыі Нарвегіі. Аб’яўлянне Італіяй вайны Англіі і Францыі.

 

22 чэрвекя Капітуляцыя Францыі. Стварэнне калабарацыянісцкага ўрада пад кіраўніцтвам А. Петэна (урад “Вішы”).

24 чэрвеня Капітуляцыя Францыі перад Італіяй.

10 ліпеня Пачатак руха Супраціўлення французскага народа. Маніфест Камуністычнай партыі Францыі, які заклікаў насельніцтва разгарнуць барацьбу супраць акупантаў.

2 жніўня Абвяшчэнне аб стварэнні Малдаўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

3 – 6 жніўня Уступленне Літоўскай, Латвійскай і Эстонскай ССР у склад Савецкага Саюза.

27 верасня Падпісанне Берлінскага (Траістага) пакту паміж Германіяй, Італіяй і Японіяй.

 

18 снежня Падпісанне Гітлерам Дырэктывы плана “Барбароса”, які прадугледжваў напад Германіі на СССР.

 

Г.

 

5 красавіка Падпісанне савецка-югаслаўскага дагавора аб сяброўстве і ненападзенні.

6 красавіка –

27 красавіка Захоп Германіяй Югаславіі і Грэцыі.

13 красавіка Падпісанне пакта аб нейтралітэце паміж СССР і Японіяй.

12 мая Дырэктыва германскага вярхоўнага камандавання аб абыходжанні з захопленнымі ў палон савецкімі палітычнымі і ваеннымі работнікамі.

13 мая Дырэктыва германскага вярхоўнага камандавання “Аб асобай падсуднасці ў раёне “Барбароса” і аб асобых мерапрыемствах войск”.

17 чэрвеня Канчатковы загад Гітлера аб пачатку аперацыі “Барбароса” 22 чэрвеня 1941 года ў 03-00 па сярэднееўрапейскаму часу.

 

22 чэрвеня Напад нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Прамова В.М.Молатава. Заяўленне У.Чэрчыля аб падтрымцы СССР

22 чэрвеня –

20 ліпеня Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці

24 чэрвеня Заяўленне прэзідэнта ЗША Ф. Рузвельта аб падтрымцы Савецкага Саюза ў вайне супраць Германіі

 

28 чэрвеня Акупацыя нямечка-фашысцкімі войскамі Мінска

29 чэрвеня Дырэктыва СНК СССР і ЦК УКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей “Аб мабілізацыі ўсіх сіл і сродкаў на адпор нямецка-фашысцкім захопнікам”

 

30 чэрвеня Стварэнне Дзяржаўнага Камітэта Абароны на чале з I.В.Сталіным

 

чэрвень-жнівень Пачатак дзейнасці першых падпольных партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый на акупіраванай тэрыторыі СССР

 

1 ліпеня Дырэктыва ЦК КП(б)Б партыйным савецкім і камсамольскім арганізацыям па разгортванню партызанскай вайны ў тыле ворага

3 ліпеня Выступленне па радыё Старшыні Дзяржаўнага Камітэта Абароны І.В.Сталіна

 

ліпень Стварэнне і дзейнасць пад кіраўніцтвам Ц.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне партызанскага атрада “Чырвоны Кастрычнік”

 

14 ліпеня Першы залп рэактыўных установак (“кацюш”) пад Оршай

 

326 ліпеня Абарона Магілёва

 

610 ліпеня Лепельскі контрудар войск Чырвонай Арміі

 

10 ліпеня – Смаленская бітва.

10 верасня

 

17 ліпеня Загад Гітлера аб стварэнні германскай грамадзянскай адміністрацыі на акупіраваных усходніх тэрыторыях.

 

6 жніўня Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза Ц.П. Бумажкаву і Ф.І.Паўлоўскаму

8 жніўня Першы налёт савецкай авіяцыі Балтыйскага флота на ваенныя аб’екты Берліна

8 верасня 1941 г. –

27 студзеня 1944 г. Гераічная абарона Ленінграда.

 

22 верасня Стварэнне Беларускай народнай самадапамогі (БНС).

 

29 верасня –

1 кастрычніка Маскоўская канферэнцыя прадстаўнікоў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі.

30 верасня 1941 г. –

20 красавіка 1942 г. Бітва пад Масквой (30 верасня – 5 снежня 1941г. – абарончы этап; 5 снежня 1941 – 20 красавіка 1942 гг. – наступленне і разгром Чырвонай Арміяй ударнай групоўкі германскіх войск армій “Цэнтр”).

 

7 лістапада Парад войск Чырвонай Арміі на Чырвонай плошчы ў Маскве.

 

7 снежня Нападзенне Японіі на ваенна-марскую базу ЗША Пёрл-Харбар.

 

Г.

 

1 студзеня Падпісанне ў Вашынгтоне дэкларацыі 26 дзяржаў антыфашысцкай кааліцыі аб выкарыстанні ўсіх рэсурсаў гэтых краін для барацьбы супраць фашысцкага блока.

 

люты Утварэнне “Суражскія вароты” - разрыву германскага фронту паміж Вёліжам і Усвятамі, які існаваў да канца верасня 1942 г.

 

30 мая Стварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) пад кіраўніцтвам П.К.Панамарэнкі.

 

17 ліпеня 1942г. – Сталінградская бітва (17 ліпеня – 18 лістапада

2 лютага І943 г. 1942 г. – абарончы этап; 19 лістапада 1942 – 2 лютага 1943 гг. – наступальны этап). Разгром групоўкі германскіх войск пад камандаваннем Ф.Паулюса.

 

2 кастрычніка Стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) на чале П.З.Калініным.

 

1 снежня Пачатак работы ў Маскве радыёстанцыі “Савецкая Беларусь”.

 

Г.

 

1218 студзеня Прарыў войскамі Ленінградскага і Волхаўскага франтоў блакады Ленінграда

 

22 чэрвеня Абвяшчэнне акупацыйнымі ўладамі пачатку дзейнасці Саюза беларускай моладзі

 

27 чэрвеня Абвяшчэнне германскімі акупацыйнымі ўладамі дзейнасці Беларускай рады даверу (БРД)

 

5 ліпеня – Курская бітва (5 – 23 ліпеня – абарончы этап,

23 жніуня з 12 ліпеня – 23 жніўня – наступальны этап)

25 ліпеня Крах фашысцкага рэжыму ў Італіі. Звяржэнне Б.Мусаліні

3 жніўня да сярэдзіны верасня Першы этап “рэйкавай вайны”

 

5 жніўня Першы салют у Маскве ў гонар вызвалення вайскамі Заходняга, Бранскага, Цэнтральнага, Варонежскага і Сцяпнога франтоў Арла і Белграда

 

22 верасня Знішчэнне мінскімі падпольшчыкамі Генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ

 

верасень Пачатак вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі

 

З 19 верасня – Другі этап “рэйкавай вайны” (“Канцэрт”)

пачатак лістапада

23 верасня Вызваленне савецкімі войскамі першага раённага цэнтра Беларусі – г. п. Камарын

 

26 лістапада Вызваленне савецкімі войскамі першага абласнога цэнтра Беларусі – г. Гомель

 

28 лістапада – Тэгеранская канферэнцыя кіраўнікоў СССР, ЗША, Англіі

1 снежня

 

21 снежня Стварэнне германскімі акупацыйнымі ўладамі Беларускай цэнтральнай рады (БЦР)

Г.

 

3 студзеня Выйсце войскаў Чырвонай Арміі на дзяржаўную граніцу СССР

 

8 студзеня – Калінкавіцка-Мазырская аперацыя войск

8 лютага Беларускага фронту.

 

5 красавіка Прызначэнне генерала дэ Голя кіраўніком французскага Камітэта Нацыянальнага выратавання.

 

4 чэрвеня Вызваленне амерыканскімі войскамі Рыма.

 

6 чэрвеня Адкрыццё другога фронту. Самая буйная дэсантная аперацыя Другой сусветнай вайны па высадцы войск саюзнікаў у Нармандыі (Францыя) пад камандваннем амерыканскага генерала Д.Эйзенхаўэра.

 

20 чэрвеня – Трэці этап “рэйкавай вайны”

ліпень

 

23 чэрвеня Пачатак Беларускай наступальнай аперацыі " Баграціён"

 

27 чэрвеня Разгром у ходзе аперацыі " Баграціён" віцебскай групоўкі праціўніка

 

27 чэрвеня Правядзенне калабарацыяністамі ў Мінску 2-га Усебеларускага кангрэса

 

27 – 29 чэрвеня Акружэнне і знішчэнне нямецкіх войск у “Бабруйскім катле”

28 чэрвеня Вызваленне войскамі 2-га Беларускага фронта Магілёва

 

3 ліпеня Вызваленне войскамі 3-га Беларускага і 1-га Беларускага франтоў сталіцы БССР – Мінска

 

17 ліпеня “Парад ганьбы” ў Маскве ваеннапалоных нямецкіх салдат, афіцэраў і генералаў, якія былі захоплены ў Беларусі.

28 ліпеня Вызваленне савецкімі войскамі Брэста. Поўнае вызваленне тэрыторыі БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

23 жніўня Капітуляцыя Румыніі.

 

25 жніўня Вызваленне французскімі войскамі пад камандаваннем генерала дэ Голя Парыжа.

31 жніўня Уступленне войскаў 2-га Украінскага фронту ў сталіцу Румыніі - Бухарэст.

 

4 верасня Падпісанне перамір’я паміж СССР і Фінляндыяй.

 

 

20 кастрычніка Вызваленне савецкімі войскамі сумесна з югаслаўскімі партызанамі сталіцы Югаславіі – Белград.

 

16 снежня Контрнаступленне германскіх войск пад камандаваннем фельдмаршала Герда фон Рундштедта ў Ардэнах.

 

Г.

 

14 студзеня Уступленне войскаў Чырвонай Арміі ва Усходнюю Прусію.

 

17 студзеня Вызваленне Чырвонай арміяй сталіцы Польшчы – Варшавы.

 

411 лютага Ялцінская (Крымская) канферэнцыя ўдзельнікаў антыгітлераўскай кааліцыі – СССР, ЗША, Англіі.

 

13 лютага Вызваленне савецкімі войскамі сталіцы Венгрыі – Будапешта.

 

3 сакавіка Аб’яўленне Фінляндыяй вайны нацысцкай Германіі.

16 красавіка – Берлінская аперацыя

8 мая

 

1 мая Устанаўленне савецкімі салдатамі сцяга Перамогі над рэйхстагам.

 

8 мая Падпісанне Акта аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі ў прысутнасці прадстаўнікоў СССР, ЗША, Англіі і Францыі.

 

9 мая Вызваленне савецкімі войскамі сталіцы Чэхіі – Прагі.

 

9 мая Дзень Перамогі СССР над фашысцкай Германіяй.

 

24 чэрвеня Парад Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве

26 чэрвеня Прыняцце ў Сан-Францыска Устава Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

 

17 ліпеня – Патсдамская (Берлінская) канферэнцыя

2 жніўня вышэйшых кіраўнікоў СССР, ЗША, Англіі. Падзел Германіі на зоны акупацыі (савецкая, амерыканская, англійская і французская)

 

6 жніўня Атамная бамбардыроўка ЗША японскага горада Хірасіма.

8 жніўня Аб’яўленне Савецкім Саюзам вайны Японіі

 

9 жніўня Атамная бамбардыроўка ЗША японскага горада Нагасакі

 

2 верасня Падпісанне Японіяй акта аб безагаворачнай капітуляцыі. Завяршэнне Другой сусветнай вайны

 

20 лістапада – Работа Міжнароднага ваеннага трыбунала ў

1 кастрычніка 1946 г. Нюрбергу над вышэйшымі ваеннымі і палітычнымі дзеячамі нацысцкай Германіі

Тлумачальны слоўнік

“Абвер” (ням.) – разведвальная і контрразведвальная служба германскай арміі.

Айнзацгрупы ” (ням.) – аператыўная група. Спецыяльныя карныя вайсковыя аб`яднанні, прызначаныя для знішчэння людзей.

“Аншлюс” – уз’яднанне, рух за палітычнае далучэнне да Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі і іншых тэрыторый.

 

Арганізацыя Тодта – нямецкая ваенна-будаўнічая арганізацыя па прозвішчу яе стваральніка і кіраўніка інжынера Тодта. У гады вайны яе аддзелы дзейнічалі ў Беларусі. Ажыццяўлялі будаўніцтва абарончых збудаванняў, чыгуначных і шашэйных дарог, мастоў і прамысловых прадпрыемстваў.

 

Аўтаркія – самадастатковасць. Стварэнне замкнутай народнай гаспадаркі, адасобленай і незалежнай ад эканомікі іншых краін. Было характэрна для прамысловасці Трэцяга Рэйха перад пачаткам Другой сусветнай вайны.

 

Баграціён ” – кодавая назва стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленню Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, праведзенай з 23 чэрвеня па 28 жніўня 1944 г. войскамі 1-га Украінскага, 1-га Беларускага, 2-га Беларускага, 3-га Беларускага, 1-га Прыбалтыйскага, 2-га Прыбалтыйскага франтоў.

Беларуская краявая абарона (БКА) – вайсковыя фарміраванні, створаныя ў сакавіку 1944 г., якія ўкамплектоўвалі з мужчынскага насельніцтва Беларусі ва ўзросце 20-67 гадоў.

Беларуская народная самадапамога (БНС) – арганізацыя, створаная ў кастрычніку 1941 г. з дазволу генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. Згодна са статутам, павінна была займацца аказаннем дапамогі пацярпеўшым ад вайны, а таксама наладжваннем дзейнасці культурных устаноў і школ, тэхнічных вучылішч, настаўніцкіх семінарый.

 

Беларуская цэнтральная рада (БЦР) – прагерманскі марыянетачны беларускi ўрад, створаны па iнiцыятыве германскiх акупацыйных улад у снежнi 1943 г.

“Бліцкрыг” – маланкавая вайна, тэорыя вядзення вайны і хуткага дасягнення перамогі над праціўнікам. Паспяхова ажыццяўлялася германскім вермахтам пры захопе Польшчы, Францыі. Пры рэалізацыі падобнай тактыкі ў вайне з СССР, нягледзячы на першапачатковы поспех, “бліцкрыг” завяршыўся правалам.

 

Брыгадэнфюрэр СС (ням.) – генерал-маёр войск СС.

 

“Вермахт” (ням.) – узброеныя сiлы нацысцкай Германii ў 1935 – 1945 гг. Узначальваўся Вярхоўным голоўнакамандаваннем узброеных сіл Германіі (ОКВ). Напярэдадні Другой Сусветнай вайны вермах налічваў тры млн. чалавек, а ў 1943 г. каля 11 млн. чалавек.

Войскі СС – узброеныя фарміраванні нацысцкай партыі. Набіраліся толькі з улікам расавых і фізічных даных. Камплектаваліся за кошт добраахвотнікаў.

 

“Гаўляйтэр” (ням.) – абласны кiраўнiк нацыянал-сацыялiстычнай рабочай партыi Германii (НСДАП).

 

“Гаўптштурмфюрэр СС” (ням.) – капiтан войск СС.

 

“Гебiтскамiсар” (ням.) – акружны кіраўнік НСДАП, якi ўзначальваў акупацыйную адмiнiстрацыю акругi.

 

“Гебіт” (ням.) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, уведзеная акупацыйнымі ўладамі ў 1941 г. на захопленай тэрыторыі.

 

“Гельб” – “Жоўты план”, кодавая назва плана маланкавай вайны супраць Францыі ў 1940 г.

Генацыд – знішчынне пэўных груп людзей на падставе расавых прыкмет, накіраванае на захаванне чысціні арыйскай расы.

 

Горуправа – орган грамадзянскага кіравання, які дзейнічаў у гарадах акупіраванай тэрыторыі. Падпарадкоўваўся нямецкім уладам.

 

“Гестапа” – тайная дзяржаўная паліцыя Трэцяга Рэйха для барацьбы з праціўнікамі нацысцкага рэжыму.

 

“Грюн” – кодавая назва плана акупацыі Чэхаславакіі германскімі войскамі.

 

Душагубкi – спецыяльна абсталяваныя закрытыя аўтамабілі, якія выкарыстоўваліся дзеля знішчэння людзей адпрацаваным аўтамабільным газам.

 

“Люфтваффе” – ваенныя паветраныя сілы Германіі. У 1932 г. налічвалі толькі 36 самалётаў. У 1936 г. ужо 5 тыс. самалетаў, а ў 1939 – звыш 9 тысяч.

“Лінія Мажыно” – сістэма абарончых збудаванняў уздоўж усходняй мяжы Францыі (каля 380 км.), якая атрымала назву па прозвішчу ваеннага міністра Анры Мажыно. Мела каля 5600 доўгатэрміновых агнявых збудаванняў.

 

“Лінія Маннергейма” – сістэма абарончых збудаванняў на карэльскім участку фінскай мяжы даўжыней135 км, якая мела звыш 2 тыс. доўгатэрміновых агнявых збудаванняў.

“Марскі леў” – кодавая назва планавай дысантнай аперацыі нямецкіх войск у Англію, пачатак якой некалькі разоў пераносіўся, а 9 студзеня 1941г. былаадменена.

 

“Остланд” (ням.) – адмiністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, устаноўленая германскімі ўладамі ў 1941 г. на акупіраванай тэрыторыі СССР. Складаўся з 4 генеральных акругоў: Беларусь, Латвія, Літва, Эстонія.

 

“Ортскамендатура” (ням.) – мясцовая камендатура, орган германскіх ваенных акупацыйных улад.

 

Партызанская зона – тэрыторыя аднаго або некалькіх раёнаў, якую партызаны вызвалiлi ад захопнікаў і ўтрымлівалі або кантралявалі пэўны час. Партызанская зона не з'яўлялася адміністрацыйнай адзінкай. Тут дзейнічалi кіруючыя падпольныя партыйныя, камсамольскія органы, а таксама мясцовага кiравання, а ў некаторых былі адноўлены органы Савецкай улады.

 

Палiцыя бяспекі (“зіхерхайтспалiцай” – ням.) – адзін з асноўных карных органаў нацысцкай Германіі. Дзейнічала сумесна з СД і прымала удзел ва ўсіх карных акцыях на Беларусі ў гады вайны.

 

Руская вызваленчая армія (РВА). Руская нацыянальная народная армiя (РННА) – прагерманскія вайсковыя фарміраванні. Камплектаваліся з ліку здраднікаў і сілком мабілізаваных ваеннапалонных і мірных жыхароў. Удзельнічалі ў барацьбе супраць войск Чырвонай Арміі і партызан.

 

Рэйкавая вайна – умоўная назва аперацый савецкіх партызан па адначасоваму знішчэнню чыгуначных шляхоў і камунікацый. Праводзілася ў тры этапы. Першы, які атрымаў назву “рэйкавая вайна”, працягваўся з 3 жніўня да сярэдзіны верасня 1943 г., другі – “Канцэрт” з 19 верасня да лістапада 1943 г.; трэці – “Баграціён” – у ноч з 19 на 20 чэрвеня 1944 г.

 

СД (“зіхерхайдзінст” – ням.) – палітычная служба бяспекі. Шырока разгорнутая служба палітычнага вышуку і контрразведкі, якая пранізаў усе сферы грамадскага і дзяржаўнага жыцця ў Германіі і на акупіраванай тэрыторыі. На захопленай тэрыторыі Беларусі СД аб’ядноўвала дзяржаўную тайную паліцыю, крымінальную паліцыю і іншьія карныя органы. Здзейснялі шматлікія карныя аперацыі.

 

СС (“шутцштаффельн” – ням.) – ваенізаваныя ахоўныя атрады нацысцкай партыі, створаныя ў 1925 г. У пачатку Другой сусветнай вайны былі пераўтвораны ў войскі СС, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічалі ў цеснай сувязі з паліцыяй бяспекі і СД, здзяйснялi на Беларусі шматлікія злачынствы, супраць мірных жыхароў.

 

Тайная палявая паліцыя (ГФП – “Гейхаймфельдпаліцай” – ням.) – выканаўчы орган ваеннай контрразведкі ў дзеючай германскай армii. Займалася барацьбой з падпольшчыкамі і партызанамi.

“Цытадэль” – кодавая назва нямецкай аперацыі летам 1943 г. па ліквідацыі Курскага выступа і рашаючага наступлення на Маскву.

 

Эўтаназія – пазбаўленне жыцця разумова непаўнацэнных і безнадзейна хворых. Была ўведзена ў нацысцкай Германіі з лета 1933 г. па ініцыятыве германскіх медыкаў. У верасні 1939 г. Гітлер выдаў загад аб знішчэнні безнадзейна хворых. Да 1 жніўня 1941 г. колькасць ахвяр “праграмы эўтаназіі” дасягнула 70 тыс. чалавек.

 

Юдэнрат – яўрэйскі савет. Адміністрацыйны орган, які ствараўся ў гетта і ведаў пытаннямі яўрэйскага самакіравання.


Кароткі біяграфічны даведнік

 

Азончык Аляксандр Сямёнавіч (партызанскі псеўданім – Лялін; 10.8.1908, в. Яцкавічы Мядзельскага раёна 9.2.95), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху Вілейскай вобл., Герой Савецкага Саюза (1944). У жніўні 1941 г. арганізаваў партызанскую дыверсійную групу, якая з чэрвеня 1942 дзейнічала ў складзе атрада імя Будзённага. З снежня 1943 камандзір атрада “Патрыёт” партызанскай брыгады імя С. М. Будзённага, адначасова начальнік асобага адзела брыгады. Атрад пад яго камандаваннем правёў 439 баявых аперацый, пусціў пад адхон 47 варожых эшалонаў.

 

Арлоўскі Кірыла Пракопавіч (30.1.1895, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на Магілеўскай вобласці – 13.1.1968), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў грамадзянскую і Айчынную войны, у Заходняй Беларусі (1921 – 1925). Герой Савецкага Саюза (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1958). З 1915 у арміі. У 1918 у час нямецкай акупацыі Беларусі па заданню Бабруйскага падпольнага раённага камітэта партыі арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад. З студзеня 1922 камандзір партызанскага атрада ў заходне-беларускім Палессі (псеўданімы – Аршынаў, Муха – Міхальскі). Удзельнік вайны ў Іспаніі (1936 – 1939). У 1942 на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Арганізатар і камандзір партызанскага атрада “Сокалы”, на базе якога створаны 3 атрады. Атрад пад яго камандаваннем у лютым 1943 знішчыў гебітскамісара Баранавіцкай акругі. У час баявой аперацыі быў цяжка паранены. У 1944 выбраны старшыней калгаса “Рассвет” у Кіраўскім раёне. Пад яго кіраўніцтвам калгас вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку.

 

АНТАНЕСКУ Йон (1882 – 1946). Нарадзіўся 2 чэрвеня ў Пітсшуі. 3 1938 г. міністр абароны Румыніі, (маршал 1941 г.). З верасня 1940 г. ваенны дыктатар Румыніі. У лістападзе 1941 г. кіраўніцтва Румыніі далучылася да Антыкамінтэрнаўскага пакта. Пад яго кіраўніцтвам румынскія войскі ўдзельнічалі ў вайне супраць СССР. У жніўні 1944 г. быў арыштаваны удзельнікамі ўзброенага паўстання. 1 чэрвеня 1946 г. рашэннем народнага трыбунала вынесены смяротны прыгавор.

 

АЎХІМОВІЧ Мікалай Яфрэмавіч (1.1.1907, г. Барысаў 12.9.1996), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў падполля і партызанскага руху ў Беларусі. У Айчынную вайну займаўся падборам і расстаноўкай партыйных кадраў. Арганізатар падпольнай барацьбы і партызанскага руху ў тыле ворага. Ствараў дыверсійныя групы. Для каардынацыі дзеяння партызанскіх фарміраванняў з Чырвонай Арміяй выязжаў на Калінінскі, Прыбалтыйскі, Цэнтральны франты. З жніўня да кастрычніка 1943 у тыле ворага ўдзельнічаў у правядзенні аперацыі “Рэйкавая вайна”, аказваў дапамогу Пінскаму, Палескаму, Мінскаму абкамам КП(б)Б у наладжванні работы падпольных партыйных органаў і арганізацый.

 

БАРАДЗІН Цімафей Сцяпанавіч (жн. 1917, Гомель – 20.6.1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага партыйнага падполля. Герой Савецкага Саюза (1965). Па заданню Гомельскага падпольнага гаркама КП(б)Б арганізаваў і ўзначаліў групу падпольшчыкаў, якія друкавалі і распаўсюджвалі лістоўкі, рабілі для партызан нямецкія пашпарты, пропускі, вызвалялі з лагераў ваеннапалонных. Група Барадзіна ўзарвала майстэрні па рамонту варожых танкаў, бензасховішча, рэстаран. З лістапада 1941 кіраўнік Гомельскага падпольнага аператыўнага цэнтра. 8 мая 1942 г. у час падрыхтоўкі ўзрыву Гомельскай электрастанцыі разам з некалькімі членамі групы арыштаваны, а потым расстраляны.

 

БЕЛЬСКІ Іосіф Аляксандравіч (21.9.1903, в. Лошыца 1-я, цяпер у межах Мінска – 25.6.1966), савецкі прафсаюзны і партызанскі дзеяч. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944). Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі. З сакавіка 1941 сакратар Мінскага абкама КП(б)Б. З 21 ліпеня 1941 г. да ліпеня 1944 сакратар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б, адначасова ў маі-чэрвені 1943 камандзір, у лютым-ліпені 1944 в. а. камандзіра Мінскага партызанскага злучэння. З 1944 сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б.

 

БЕНЕШ Эдуард (1884 – 1948) У 1935 – І938 прэзідэнт Чэхаславакіі. Пасля падзелу Чэхаславакіі (Мюнхенскае пагадненне 1938 г.) пайшоў у адстаўку, жыў у эміграцыі. У 1940 г. аб'яўлены прэзідэнтам эміграцыйнага Дзяржаўнага савета Чэхаславакіі, які знаходзіўся ў Лондане. У маі 1948 г. вярнуўся на радзіму і вымушаны быў пайсці ў адстаўку.

 

БРАГІН Аляксей Фёдаравіч (27.3.1905, в. Бурцава Багародскага раёна Горкаўскай вобласці – 9.10.1941). Арганізатар і кіраўнік партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай і Палескай абласцей. З сакавіка 1941 сакратар Мінскага абкама КП(б)Б. З ліпеня 1941 сакратар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б, ствараў падпольныя райкамы КП(б)Б, арганізоўваў партызанскія атрады ў Мінскай і Палескай абласцях. У кастрычніку 1941 пры выкананні задання па арганізацыі партызанскага атрада схоплены гітлераўцамі каля пасёлка Чырвоная Паляна Любаньскага раёна. Забіты пры спробе ўцячы.

 

БУМАЖКОЎ Ціхан Піменавіч (2.7.1909, г. Дальнарэчанск Прыморскага краю – 23.9.1941). Арганізатар і кіраўнік партызанскага руху ў Палескай вобласці. Яму першаму з савецкіх партызан прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (6.8.1941). Скончыў Мінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум. З ліпеня 1939 1-ы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б. З пачатку вайны ўзначаліў барацьбу працоўных раёна супраць гітлераўскіх захопнікаў. Сумесна з Ф. І. Паўлоўскім стварыў партызанскі атрад “Чырвоны Кастрычнік”, які разам з часцямі Чырвонай Арміі стрымліваў наступленне гітлераўцаў на р. Пціч, разграміў у в. Воземля Акцябрскага раёна штаб нямецкай дывізіі. З жніўня 1941 начальнік палітаддзела кавалерыйскай групы на Паўднёва-Заходнім фронце. Загінуў у баі.

 

ВАЛОЖЫН Павел Фаміч (н. 7.1.1915, в. Нізок Уздзенскага раёна). Арганізатар і кіраўнік камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў Мінскай і Магілёўскай абласцях. Кандыдат эканамічных навук (1971). З 1940 1-ы сакратар Магілёўскага гаркама ЛКСМБ, удзельнік абароны Магілёва 1941. З ліпеня 1941 у тыле ворага, займаўся стварэннем камсамольскага падполля і партызанскіх атрадаў у Мінскай і Магілёўскай абласцях. З 1.3.1943 да 28.6.1944 сакратар Магілёўскага падпольнага абкама ЛКСМБ, упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ па зоне Асіповічы – Бабруйск, адначасова ў сакавіку – маі 1943 сакратар Бабруйскага падпольнага міжрайкама ЛКСМБ. З 1944 на савецкай і гаспадарчай рабоце.

 

ВАЛЫНЕЦ Андрэй Іванавіч (19.1.1904, в. Жаўткі Вілейскага раёна – 30.3.1965). Арганізатар і кіраўнік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць акупантаў у Вілейскай вобласці, Герой Савецкага Союза (1944). Удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У ліпені 1941 г. адзін з арганізатараў Вілейска-Куранецкага партыйна-камсамольскага падполля. Вясной 1942 стварыў і ўзначаліў партызанскую группу, якая вырасла ў атрад “За Савецкую Беларусь”. У кастрычніку 1943 – ліпені 1944 камандзір атрада.

 

ВАНЕЕЎ Уладзімір Рыгоравіч (6.8.1896, в. Шыпіроўшчына Капельніцкага раёна Кіраўскай вобласці – 12.10.1941), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Арганізатар падполля і партызанскага руху на Беларусі. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. З першых дзён Айчыннай вайны вёў вялікую работу па перабудове жыцця на ваенны лад. З 23.7.1941 брыгадны камісар, член ваеннага савета 19-й арміі Заходняга фронту. Удзельнічаў у абароне Віцебска, Смаленска, Масквы. Загінуў у баі.

 

ВАРВАШЭНЯ Іван Дзянісавіч (31.12.1904, в. Быстрыца Капыльскага раёна ­– 4.3.1957). Арганізатар і кіраўнік падполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1934). У 1939-41 загадчык аддзела, сакратар па транспарце Мінскага абкама КП(б)Б. З 21.7.1941 да мая 1943 сакратар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б, адначасова з жніўня 1942 да красавіка 1943 сакратар Слуцкага падпольнага міжрайкама КП(б)Б, камісар Слуцкай зоны партызанскага злучэння. З 1944 сакратар Мінскага абкама КП(б)Б.

 

ВЯТРОЎ Іван Дзмітрыевіч (26.9.1905, в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна – 10.2.1986). Арганізатар і кіраўнік падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці. Скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію Савецкай Арміі (1952). З 1925 на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце ў Беларусі. У 1940-1941 намеснік загадчыка аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, пракурор БССР. З ліпеня 1942 прадстаўнік ЦК КП(б)Б і БШПР на Заходнім фронце. Са жніўня 1943 упаўнаважаны ЦК КП(б)Б, ЦШПР, 1-ы сакратар Палескага падпольнага абкама КП(б)Б, адначасова ў верасні 1943 – сакакавіку 1944 камандзір Палескага партызанскага злучэння. У 1944 – 1949 пракурор БССР.

 

ГАЙДУЧОНАК Любоў Георгіеўна (1921, в. Верлеж Пухавіцкага раёна – 22.5.1943). Арганізатар камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў Мінскім, Пухавіцкім і Чэрвенскім раёнах. Вучылася ў Мінскім педінстытуце. З 1940 настаўніца. З 1.9.1942 член Мінскага падпольнага міжрайкама ЛКСМБ і Мінскага падпольнага райкама камсамола. З 28.7.1942 упаўнаважаная ЦК ЛКСМБ па Мінскім раёне. Пад яе кіраўніцтвам створана больш за 70 падпольных камсамольска-маладзёжных арганізацый. У канцы 1942 наладзіла сувязь з застаўшыміся пасля вераснёўска-кастрычніцкіх арыштаў членамі камсамольска-маладзёжнага падполля Мінска. 22.5.1943, вяртаючыся з групай партызан з задання, у в. Плябанцы Мінскага раёна трапіла ў засаду. Загадала таварышам адыходзіць, сама, параненая, працягвала бой да апошняга патрона. Пахавана ў в. Плябанцы.

 

ГАЛО Захар Захаравіч (падпольны псеўданім Зорык, Максім; 18.3.1923, Мінск – 23.2.1944), удзельнік Мінскага падполля. Член ВЛКСМ. З восені 1941 па заданні падпольнага партыйнага камітэта працаваў сакратаром бюро пропускаў Мінскай гарадской управы. Забяспечваў падпольшчыкаў бланкамі пашпартоў, перадаваў звесткі аб падрыхтоўцы гітлераўцамі аблаў, карных экспедыцый. Быў звязаны з падпольнымі групамі на чыгначным вузле, Лагойскім падпольным РК КП(б)Б, спецгрупай ЦШПР. Узначальваў дыверсійную групу, якая ў ліпені – верасні 1943 замініравала 6 эшалонаў, што ішлі на фронт. Перапраўляў зброю і боепрыпасы ў партызанскі атрад імя Суворава брыгады “Народныя мсціўцы”. Актыўна ўдзельнічаў ў выратаванні савецкіх ваеннапалонных і адпраўцы іх у партызанскія атрады. 25.10.1943 арыштаваны. Загінуў у засценках гестапа.

 

ГАНЕНКА Іван Пятровіч (27.2.1903, Кіраваград), савецкі партыйны дзеяч. Арганізатар падполля і партызанскага руху на Беларусі. Удзельнік грамадзянскай вайны. З 26.3.1941 да 1.9.1943 сакратар ЦК КП(б)Б, адначасова ў 1941 – 1942 член Ваеннага савета 13-й арміі, намеснік начальніка палітупраўлення Заходняга і Волхаўскага франтоў, з 1943 намеснік начальніка БШПР, кіраваў разведработай. Як прадстаўнік ЦК КП(б)Б і БШПР неаднаразова быў у тыле ворага, аказваў дапамогу ў рабоце Мінскага і Магілёўскага падпольных абкамаў КП(б)Б, вёў ідэйна-палітычную работу сярод партызан.

 

ГІТЛЕР Адольф (20.4.1889, Браўнаў – 30.4.1945, прозвішча па бацьку Шыкельгрубер). У 1907 – 1913 гг. жыў у Вене, а з мая 1913 пераехаў у Мюнхен. У 1914 служыў у арміі. За ваенныя заслугі ў жніўні 1918 узнагароджаны Жалезным Крыжам 1-га класа. У ліпені 1920 узначальваў Нацыянал-сацыялістычную германскую рабочую партыю (НСДАП). За удзел у Піўном путчы ў лютым 1924 прыгавораны да 5 гадоў турэмнага зняволення і штрафу 2000 марак золатам, а ўжо ў снежні вызвалены. У турме падрыхтаваў сваю працу “Майн Кампф”, першы том якой выйшаў у 1925, а другі – у канцы 1926. 30 студзеня 1933 Гітлер назначаецца Рэйхсканцлерам. Пасля смерці Рэйхспрэзідэнта Гінденбурга ў жніўні 1934 Гітлер займае пасады кіраўніка дзяржавы і ўрада, а ў 1938 стаў галоўнакамандуючым Вермахта. Ініцыятар аншлюса Аўстрыі, захопу Чэхаславакіі, развязвання вайны супраць Польшчы, краін Захаду і СССР. 30 красавіка 1945 пакончыў жыццё самагубствам.

 

ГОЙШЫК Мікалай Васільевіч (17.1.1927, в. Воля Івацэвіцкага раёна – 24.4.1944), юны герой, удзельнік партызанскага руху ў Брэсцкай і Пінскай абласцях. У пачатку вайны партызанскі сувязны, з 1943 падрыўнік партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага. У час чарговай аперацыі Гойшык кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага.

 

ГУЛЯЕЎ Дзмітрый Цімафеевіч (5.11.1915, в. Іванаўка Аляксандраўскага раёна Кіраваградскай вобласці – 5.9.1943). Кіраўнік партызанскага руху ў Мінскай вобласці Герой Савецкага Саюза (1944). Скончыў Чаркаскі дарожна-будаўнічы тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-палітычным вучылішчы. У партызанах з ліпеня 1941. Са жніўня 1941 да красавіка 1942 камісар атрада імя Я. Дз. Гарбачова, з мая 1942 камандзір атрада, які ў студзені 1943 увайшоў у 99-ю партызанскую брыгаду. З чэрвеня 1943 камандзір партызанскай брыгады 101-й імя Аляксандра Неўскага. Загінуў у баі.

 

ДАНУКАЛАЎ Аляксей Фёдаравіч (партызанскі псеўданім Аляксей; 29.2.1916, в. Новарасляеўка Дзергачоўскага раёна Саратаўскай вобласці – 27.4.1944). Арганізатар і кіраўнік партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці, Герой Савецкага Саюза (1944). У Чырвонай Арміі з 1937. Скончыў Іркуцкае ваеннае вучылішча (1941). З чэрвеня 1941 на фронце, удзельнік абароны Лепеля, Оршы, Смаленска. Трапіўшы ў акружэнне, у жніўні 1941 арганізаваў партызанскі атрад “Радзіма”, які дзейнічаў у Смаленскай і Віцебскай абласцях. У красавіку 1942 атрад “Аляксея”, камандзір партызанскай брыгады. Загінуў у час блакады.

 

ДРАЗДОВІЧ Вікенцій Іосіфавіч (15.8.1911, в Навасёлкі Капыльскага раёна – 3.12.1942), удзельнік партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1965). Са жніўня 1941 ствараў падпольныя арганізацыі на радзіме. З ліпеня 1942 камандзір узвода атрада імя Катоўскага партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава Мінскай вобласці. У час карнай экспедыцыі гітлераўцаў супраць партызан у Капыльскім раёне. Узначаліў партызанскую засаду каля в. Клецішча. 18 партызан на працягу 4 гадзін адбілі 8 атак карнага батальёна, сарвалі намер ворага нанесці раптоўны ўдар па партызанскай брыгадзе, аднак былі акружаны і ўсе загінулі ў няроўным баі (Лаўскі бой 1942).

 

ДУБРОЎСКІ Фёдар Фаміч (17.4.1901, в. Замошша 1-е Ушацкага р-на – 3.3.1970). Арганізатар і кіраўнік падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці, генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1943). У Чырвонай Арміі з 1918. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Вышэйшую цэнтральную калгасную школу (1932). З 1929 старшыня калгаса, сельсавета, дырэктар МТС у Віцебскай вобл. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939, савецка-фінскай Вайны 1939 – 1940. У Айчынную вайну арганізатар падполля ў Віцебскай вобласці, камандзір партыйнага атрада, з жніўня 1942 да чэрвеня 1944 партызанскай брыгады Чашніцкай “Дубава”. У 1944 – 1953 сакратар Чашніцкага РК КП(б)Б, дырэктар саўгаса.

 

ЖУКАЎ Георгій Канстанцінавіч (1.12.1896, в. Стралкоўка Угодска-Заводскага (цяпер Жукаўскага) раёна Калужскай вобл. – 18.6.1974), Маршал Савецкага Саюза (1943), чатыры разы Герой Савецкая Саюза (1939, 1944, 1945, 1956). Герой МНР (1969). У арміі з 1915, у Чырвонай Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Скончыў курсы вышэйшага камсаставу (1930). У 1938-39 намеснік камандуючага войскамі БВА. У 1939 камандуючы армейскай групай войск у аперацыі па разгрому японскіх захопнікаў на р. Халхін-Гол. З 1940 камандуючы войскамі Кіеўскай Асобай ваеннай акругі. У студзені – ліпені 1941 начальнік Генштаба. – намеснік наркама абароны СССР. З 23.6.1941 член Стаўкі ВГК, з жніўня 1942 1-ы намеснік наркама абароны СССР і намеснік Вярхоўнага Галоўнакамандуючага; камандаваў Рэзервовым, Ленінградскім, Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтамі. Адзін з кіраўнікоў абароны Ленінграда, Масквы і разгрому нямецкіх войск пад Масквой. Як прадстаўнік Стаўкі каардынаваў дзеянні франтоў у Сталінградскай бітве, у час прарыву блакады Ленінграда, бітвах пад Курскам і за Дняпро, 2-га і 1-га Беларускіх франтоў у Беларускай аперацыі 1944. Камандаваў 1-м Беларускім фронтам пры ўзяцці Берліна. Па даручэнню савецкага ВГК з прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі 8.5.1945 у Карлсхорсце (Берлін) прыняў капітуляцыю Германіі. 24.6.1945 прымаў Парад Перамогі ў Маскве.

 

ЖУНІН Сяргей Георгіевіч (18.8.1906, с. Мядзведзіцкае Кімрскага раёна Калінінскай вобласці – 27.1.1977). Арганізатар і кіраўнік руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. Герой Савецкага Саюза (1944). У Чырвонай Арміі з 1928. З чэрвеня 1941 на Заходнім фронце, намеснік камандзіра танкавага палка, удзельнік абароны Беластока, Гродна, Ваўкавыска, Слоніма. З ліпеня 1941 у партызанах: арганізатар атрадаў у Круглянскім і Шклоўскім раёнах, камандзір групы, у красавіку 1942 – сакавіку 1943 атрада “Сяргея”, адначасова ў кастрычніку 1942 – жніўні 1943 партызанскай брыгады 8-й Круглянскай, у жніўні – снежні 1943 Круглянскай ваенна-аператыўнай групы. Са снежня 1943 камандзір 8-й партызанскай брыгады, якая зрабіла рэйд у Брэсцкую вобласць. У 1944 – 1950 на савецкай рабоце ў Брэсце і ў Мінску.

 

ЖЫЛЯНІН Якім Аляксандравіч (22.8.1903, в. Гайна Лагойскага раёна – 30.8.1979). Арганізатар і кіраўнік падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Перад вайной сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б. З ліпеня 1941 упаўнаважаны Эвакуацыйнага савета пры СНК СССР, з 23.4.1942 сакратар Віцебскага падпольнага абкама КП(б)Б.

 

ЗАСЛОНАЎ Канстанцін Сяргеевіч (партызанскі псеўданім Дзядзька Косця; 7.1.1910, г. Асташкаў – 14.11.1942). Кіраўнік падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943). Працаваў у чыгуначным дэпо ст. Віцебск, начальнік дэпо ст. Рослаўль, з кастрычніка 1939 – ст. Орша. У верасні 1941 у Маскве сфаміраваў з чыгуначнікаў партызанскі атрад, у кастрычніку перайшоў з ім лінію фронту, уладкаваўся на працу ў Аршанскае дэпо, стварыў і ўзначаліў некалькі падпольных дыверсійных груп, якія разам з іншымі падпольнымі групамі Аршанскага партыйна-камсамольскага падполля паралізавалі работу чыгуначнага вузла. З лютага 1942 камандзір партызанскага атрада, з ліпеня 1942 – брыгады. Загінуў у баі з нямецкімі акупантамі ў в. Купаваць Сенненскага раёна.

 

ЗАЯЦ Якаў Іванавіч (19.3.1908, г. п. Клічаў – 22.10.1973). Арганізатар і кіраўнік падполля і партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. З 1928 на камсамольскай рабоце, з 1937 у Клічаўскім РК КП(б)Б. З ліпеня 1941 у тыле ворага. З лістапада 1941 камісар партызанскага атрада. У красавіку 1942 – маі 1944 сакратар Клічаўскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова ў жніўні – лістападзе 1942 член падпольнага Бабруйскага міжрайкама, у красавіку 1943 – маі 1944 член Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б, у ліпені 1943 – маі 1944 кіраўнік Клічаўскай ваенна-аператыўнай групы. З 1944 на партыйнай рабоце.

 

ЗІМЯНІН Міхаіл Васільевіч (н. 21.11.1914, Віцебск – 1.5.1995), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Арганізатар партыйна-камсамольскага падполля і партызанскага руху на Беларусі. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1939). З 1938 на камсамольскай рабоце. У 1940 – 46 1-ы сакратар Цэнтральнага Камітэта ЛКСМБ. З пачатку вайны займаўся стварэннем камсамольскага падполля, фарміраваннем падпольных камсамольскіх органаў. У 1942 як член Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б)Б вёў работу па разгортванні падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Доўгі час знаходзіўся ў тыле ворага і непасрэдна кіраваў усёй камсамольскай работай на акупіраванай тэрыторыі.

 

ЗЯНЬКОВА Ефрасінья Савельеўна (22.12.1923, в. Ушалы, Шумілінскі раён – 19.4.1984). Герой Савецкага Саюза (1958). Да вайны працавала на віцебскай фабрыцы “Сцяг індустрыялізацыі”. Пасля акупацыі Віцебшчыны вярнулася ў родную вёску, наладзіла сувязь з партызанскім атрадам імя Варашылава брыгады імя Леніна, выконвала яго заданні, вяла разведку. У пачатку 1942 узначаліла Обальскае камсамольска-маладзёжнае падполле. З верасня 1943 у партызанскай брыгадзе імя Леніна. У 1944–67 на камсамольскай і адміністратыўнай рабоце.

 

КАБУШКІН Іван Канстанцінавіч (псеўданімы Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў; 15.2.1915, в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна – 1943), удзельнік Мінскага падполля, Герой Савецкага Саюза (1965). У Чырвонай Арміі з 1935. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939 – 40. У пачатку Айчыннай вайны трапіў у акружэнне, прыйшоў у Мінск, уключыўся ў актыўную барацьбу супраць акупантаў. Увосень 1941 на чале невялікай баявой групы знішчыў 7 аўтамашын, 1 бензацыстэрну, 16 гітлераўцаў. Па заданні Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б і камандвання партызанскіх атрадаў і брыгад здабываў зброю, боепрыпасы, медыкаменты, выратоўваў савецкіх ваеннапалонных з лагераў смерці. З мая 1942 кіраўнік аператыўнай групы Мінскага падпольнага гаркама партыі па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі.

 

КАЗЛОЎ Васіль Іванавіч (18.2.1903, в. Заграддзе Жлобінскага раёна – 2.12.1967), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Арганізатар і кіраўнік падполля і партызанскага руху ў Беларусі, Герой Савецкага Саюза (1942), генерал-маёр (1943). У 1928–40 на савецкай і партыйнай рабоце. З 1940 намеснік Старшыні СНК БССР. З сакавіка 1941 сакратар Мінскага абкама КП(б)Б. З ліпеня 1941 1-ы сакратар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б, з сакавіка 1942 камандзір Мінскага партызанскага злучэння.

 

КАЛІНІН Пётр Захаравіч (25.1.1902, б. хутар Альхоўкі, Шумілінскі раён – 12.12.1966), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Кіраўнік падполля і партызанскага руху на Беларусі. З 1938 у апараце ЦК КП(б)Б, з 1939 намеснік наркама земляробства БССР, 1-ы сакратар Вілейскага абкама КП(б)Б. У гады вайны 2-і сакратар ЦК КП(б)Б, член ваеннага савета 21-й арміі, намеснік начальніка штаба партызанскага руху пры ваенным савеце Заходняга фронту; з верасня 1942 начальнік Беларускага штаба партызанскага руху. З 1944 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КП(б)Б.

 

КАРАТКЕВІЧ Дзмітрый Андрэевіч (116.10.1904, в. Драздова Талачынскага раёна – люты 1943). Арганізатараў і кіраўнік Мінскага падполля. З 1937 1-ы сакратар Заслаўскага РК КП(б)Б у 1938–40 член ЦК КП(б)Б. З першых дзён акупацыі Мінска кіраваў стварэннем падпольных партыйных груп. З мая 1942 член Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б, узначальваў разведвальную работу. У кастрычніку 1942 арыштаваны і закатаваны гітлераўцамі. У Мінску яго імем названа вуліца.

 

КЕДЫШКА Мікалай Аляксандравіч (13.8.1923, Мінск – 7.11.1943). Арганізатар і кіраўнік Мінскага падполля. Герой Савецкага Саюза (1965). Член ВЛКСМ. Быў рабочым Мінскага будаўнічага трэста. Восенню 1941 з групай камсамольцаў стварыў і ўзначаліў падпольную групу, якая да красавіка 1943 вырасла ў буйную арганізацыю (“Андруша”). З лютага 1943 у складзе групы Мінскага падпольнага гаркама ЛКСМБ.

 

КЛІМАЎ Іван Фролавіч (10.9.1903, в. Касцюкоўка Гомельскага р-на – 9.10. 1991), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай і Вілейскай абласцей. З 1940 1-ы сакратар Вілейскага абкама КП(б)Б. З лістапада 1941 да мая 1942 сакратар Ташкенцкага абкама КП(б) Узбекістана. У 1942–44 выконваў заданні ЦК КП(б)Б на акупіраванай тэрыторыі Мінскай і Вілейскай абласцей, у чэрвені – лістападзе 1942 сакратар Мінскага, у снежні 1942 – красавіку 1943 – Вілейскага абкамаў партыі (у савецкім тыле). З мая 1943 да ліпеня 1944 1-ы сакратар Вілейскага падпольнага абкама КП(б)Б. З 1944 сакратар Вілейскага, Маладзечанскага, Баранавіцкага абкамаў партыі.

 

КЛУМАЎ Яўген Уладзіміравіч (падпольны псеўданім Самарын; 16.12.1876, Масква – 10.2.1944), вучоны ў галіне хірургіі і гінекалогіі, удзельнік Мінскага падполля. Герой Савецкага Саюза (1965). Кандыдат медыцынскіх навук (1935), прафесар (1938). Скончыў Маскоўскі універсітэт (1902). З 1905 земскі ўрач у Рэчыцкім павеце. У гады Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў хірург і ўрач шпіталяў на Заходнім фронце. З 1921 працуе ў медыцынскіх установах Мінска. З восені 1941 у гарадской бальніцы. Памагаў параненым падпольшчыкам і партызанам, лячыў савецкіх патрыётаў, забяспечваў падпольшчыкаў і многія партызанскія атрады медыкаментамі, хірургічнымі інструментамі, поўнасцю абсталяваў 2 партызанскія шпіталі. У кастрычніку 1943 арыштаваны, адмовіўся супрацоўнічаць з акупантамі. Загінуў у фашысцкай душагубцы разам з жонкай.

 

КЛЯШЧОЎ Аляксей Яўхімавіч (25.1.1905, в. Міхнавічы Калінкавіцкага раёна – 13.13.1968). Арганізатар і кіраўнік падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Генерал-маёр (1943). Герой Савецкага Саюза (1944). Да вайны на гаспадарчай рабоце. У ліпені – верасні 1941 член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б. З верасня 1942 упаўнаважаны ЦК КП(б)Б па Пінскай вобласці. З 23.1. да 10.10.1943 1-ы сакратар Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б, адначасова з мая да кастрычніка 1943 в. а. камандзіра Пінскага партызанскага злучэння. З 1944 1-ы сакратар Пінскага, Полацкага абкамаў і гаркамаў КП(б)Б.

 

КОРЖ Васіль Захаравіч (партызанскі псеўданім Камароў; 1.1.1899, в. Хорастава Салігорскага раёна – 5.5.1967). Арганізатар і кіраўнік партызанскага руху на Беларусі. Генерал-маёр (1943). Герой Савецкага Саюза (1944). Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба (1949). Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922 – 25, вайны ў Іспаніі 1936 – 39. З 1940 намеснік сакратара Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў, які з чэрвеня 1941 вёў баі з акупантамі. Увосень 1941 на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абласцей. Член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння. У 1949–53 намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР.

 

КРЫШТАФОВІЧ Мірон Емяльянавіч (18.8.1899, в. Піняны Пружанскага раёна – 10.5.1985), удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У 1931 – 1938 сакратар Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага, Брэсцкага акруговых камітэтаў КПЗБ. У Айчынную вайну з 1941 у партызанах; з верасня 1941 сакратар Пружанскага антыфашысцкага камітэта, з мая 1942 загадчык аддзелам Брэсцкага міжраённага “Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі”. З ліпеня 1943 намеснік сакратара Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта, адначасова з лістапада 1943 камісар партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі. З ліпеня 1944 старшыня Пружанскага райвыканкама.

 

КУНЬКО Рыма Уладзіміраўна (14.12.1926, г. Рэчыца – 1.7.1944), удзельніца партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. Член ВЛКСМ. З красавіка 1942 сувязная 210-га партызанскага атрада імя Сталіна, потым у 211-м партызанскім атрадзе імя Ракасоўскага. Арганізатар і кіраўнік маладзёжнай дыверсійнай групы, якая знішчыла 8 эшалонаў, 7 аўта- і бронемашын, 7 мастоў, 2 гарнізоны праціўніка. Загінула ў баі.

 

ЛАБАНОК Уладзімір Елісеевіч (3.7.1907, в. Востраў Пухавіцкага раёна – 4.11.1984). Арганізатар і кіраўнік падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці, савецкі, дзяржаўны і партыйны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1943). З 1941 1-ы сакратар Лепельскага РК КП(б)Б. З жніўня 1941 да чэрвеня 1944 1-ы сакратар Лепельскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з сакавіка 1942 камандзір партызанскага атрада № 68, з жніўня 1942 камісар Чашніцкай партызанскай брыгады “Дубава”, з ліпеня 1943 камандзір Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. У снежні 1943 узначаліў аператыўную групу ЦК КП(б)Б і БШПР па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.

 

МАЗАНІК Алена Рыгораўна (4.04.1914, в. Паддзячцярня Пухавіцкага раёна 7.4.1996). Удзельніца мінскага падполля. У ноч на 22.09.1943 г. ад устаноўленай ёю міны быў знішчаны гаўляйтэр В. Кубэ. З верасня 1943 г. у партызанах, а потым у Маскве Герой Савецкага Саюза (1943 г.). Пасля вайны закончыла Мінскі педінстытут (1952г.). З 1952 па 1960 дырэктар фундаментальнай бібліятэкі імя Я. Коласа АН БССР, на рабоце ў Міністэрстве дзяржаўнага кантролю БССР.

 

МАЗУРАЎ Кірыла Трафімавіч (9.04.1914, в. Рудня-Прыбыткаўскага Гомельскага раёна 19.12.1989). Арганізатар і кіраўнік партызанскага руху і камсамольска-маладзёжнага падполля. Партыйны, савецкі і дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай працы (1974). Скончыў Гомельскі аўтадарожны тэхнікум (1933). У 1936 – 1939 у Чырвонай Арміі. У 1939 – 1941 загадчык Гомельскага абкама, сакратар Гомельскага гаркама, 1-ы сакратар Брэсцкага абкама ЛКСМБ. У вайну знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі Беларусі – прадстаўнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху, сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1943 – 1947 2-гі, а потым першы сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1950 – 1953 1-ы сакратар Мінскага абкама КПБ. З 1953 старшыня СМ БССР, з 1956 1-ы сакратар ЦК КПБ. У 1965 – 1978 першы намеснік старшыні СМ СССР.

 

МАСЛОЎСКАЯ Галіна Іванаўна (6.1.1920, в. Курсевічы Пастаўскага раёна – 11.11.1980), удзельніца партызанскага руху ў Вілейскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944). Да вайны старшая піянерважатая ў Пастаўскім раёне. У чэрвені добраахвотна ўступіла ў Чырвоную Армію. Трапіўшы ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі. З мая 1943 намеснік камісара па камсамольскай рабоце партызанскага атрада імя А. Я. Пархоменкі, партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. З 24.12.1942 да 4.7.1944 член Пастаўскага падпольнага РК ЛКСМБ. Удзельнічала ў разгроме фашысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, у падрыве 3 эшалонаў ворага, 270 рэек.

 

МАЎЧАНСКІ Дзмітрый Сцяпанавіч (26.10.1901, в. Рагатка Барысаўскага раёна – 23.6.1979). Арганізатар і кіраўнік падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Перад вайной сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б. З 1942 у ЦШПР, з 2.4.1943 да 23.4.1944 сакратар Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б, адзін з кіраўнікоў Магілёўскага партызанскага злучэння. Пасля вайны сакратар Магілёўскага, Маладзечанскага абкамаў КПБ.

 

МАЧУЛЬСКІ Раман Навумавіч (30.11.1903, в. Крываносы Старадарожскага раёна 26.4.1990), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944). У Айчынную вайну ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б па Мінскай і Палескай абласцях, сакратар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б. З кастрычніка 1942 да мая 1943 в. а. камандзіра Мінскага партызанскага злучэння, камандзір партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны.

 

МАШЭРАЎ Пётр Міронавіч [ 13(26).2.1918, в. Шыркі Сенненскага раёна 4.10.1980], савецкі, партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольскага падполля і партызанскага руху на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1939). У 1939 – 1941 выкладчык фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці. У жніўні 1941 стварыў і ўзначаліў Расонскае партыйна-камсамольскае падполле. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Шчорса, які дзейнічаў у Расонскім, Дрысенскім, Асвейскім раёнах БССР, у суседніх раёнах РСФСР і Латвійскай ССР. З сакавіка 1943 камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага Віцебскай вобласці. З верасня 1943 1-ы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. У 1944 – 1954 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама, 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. З ліпеня 1954 2-гі сакратар Мінскага абкама КПБ, з жніўня 1955 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ. У 1965 – 1980 першы сакратар ЦК КПБ. Загінуў у аўтакатастрофе.

 

МУССАЛІНІ Беніта (1883 – 1945), роданачальнік італьянскага фашызму, кіраўнік італьянскай фашысцкай партыі і ўрада ў 1922 – 1943, а таксама марыянетачнага ўрада т.з., рэспублікі Соло ў 1943 – 1945. У верасні 1938 г. актыўна падтрымаў Мюнхенскую змову. 25 ліпеня 1943 ў выніку загавору быў арыштаваны. У верасні 1943 атрадам Скарцэні вызвалены і ўзначаліў марыянетачны ўрад Соло, які дзейнічаў на акупіраванай германскімі войскамі тэрыторыі Італіі. Разгарнуў тэрор супраць італьянскіх сіл супраціўлення. Захоплены італьянскімі партызанамі і пакараны смерцю.

 

ОСІПАВА Марыя Барысаўна (27.12.1908, в. Сярковіцы Талачынскага раёна 5.2.1999), удзельніца Мінскага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943). У ліпені 1941 арганізавала з былых выкладчыкаў і студэнтаў юрыдычнага інстытута падпольную групу ў Мінску. Распаўсюджвала выданні Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б, у т. л. газету “Звязда”, арганізоўвала ратаванне савецкіх ваеннапалонных і адпраўку іх у партызанскія атрады, а таксама дастаўку партызанам зброі і боепрыпасаў. Сувязная партызанскіх атрадаў М. М. Нікіціна, “Дзіма”, “Мясцовыя” і партызанскай брыгады “Дзядзькі Колі”. Адна з арганізатараў аперацыі па знішчэнні Генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ.

 

ПАНАМАРЭНКА Панцеляймон Кандратавіч (9.8.1902, хутар Шалкоўскі Беларэчанскага раёна 18.01.1984). Дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Айчынную вайну, генерал-лейтэнант (1943). Скончыў Маскоўскі інстытут інжынерна-чыгуначнага транспарту (1932). З 1937 у апараце ЦК ВКП(б). У 1938 – 1947 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б, адначасова ў гады вайны начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху, член ваеннага саветаў Заходняга, Цэнтральнага, Бранскага, 1-га Беларускага франтоў. У 1944 – верасні 1948 Старшыня СНК. БССР. У 1948 – 1953 сакратар ЦК ВКПБ(б), адначасова міністр нарыхтовак СССР. З 1953 міністр культуры СССР, першы сакратар ЦК КП Казахстана. У 1955 – 1965 на дыпламатычнай рабоце, выкладчык у інстытуце грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

 

ПАРТНОВА Зінаіда Мартынаўна (20.2.1926, Ленінград – студзень 1944), удзельніца камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1985). Член ВЛКСМ. З 1942 член камітэта Обальскага камсамольска-маладзёжнага падполля. Распаўсюджвала лістоўкі, удзельнічала ў дыверсіях на цагельным заводзе, электрастанцыі, вадакачцы, чыгуначнай станцыі Обаль, у аперацыі па знішчэнні гітлераўцаў (каля 100). Разведчыца партызанскага атрада імя Варашылава брыгады імя Леніна. У снежні 1943 па дарозе ў атрад пасля выканання задання схоплена немцамі. На допыце застрэліла германскага афіцэра. Закатавана.

 

ПАЎЛОЎСКІ Фёдар Іларыёнавіч (27.11.1908, г.п. Міхайлаўка Запарожскай вобласці – 6.4.1989), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1941). З ліпеня 1941 камандзір партызанскага атрада “Чырвоны Кастрычнік” у Кастрычніцкім раёне, са студзеня 1942 камандзір партызанскага злучэння Акцябрскай зоны. У маі 1942 – красавіку 1943, кастрычніку 1943 – маі 1944 камандзір 123-й Акцябрскай партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР, якая да лютага 1943 насіла яго імя; адначасова з красавіка 1943 член Палескага падпольнага абкама КП(б)Б, з лістапада 1943 – Кастрычніцкага падпольнага РК КП(б)Б. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоена ў ліку першых савецкіх партызан.

 

ПРУДНІКАЎ Міхаіл Сідаравіч (15.4.1913, в. Новапакроўка Іжморскага раёна Кемераўскай вобл.), удзельнік партызанскага руху на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1943), генерал-маёр (1970). З 1931 у пагранічных войсках і ў войсках АДПУ, НКУС СССР. З 1941 камандзір батальёна асобага прызначэння. З сакавіка 1942 камандзір спецыяльнага атрада, потым да мая 1943 – партызанскай брыгады “Няўлоўны”. З 1943 у войсках НКУС, КДБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР.

 

РОМА Фёдар Дзмітрыевіч (23.2.1919, с. Ачаратаватае Сямёнаўскага раёна Палтаўскай вобласці), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобласці. З 1939 упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ, 1-ы сакратар Брэсцкага РК ЛКСМБ. У 1941 – 1943 выконваў спецзаданне ЦК КП(б)Б і ЦШПР у Арлоўскай і Маскоўскай абласцях, у сакавіку 1943 – ліпені 1944 сакратар Брэсцкага падпольнага абкама ЛКСМБ, намеснік камандзіра Брэсцкага партызанскага злучэння. У 1944 – 1967 на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце.

 

РУЗВЕЛЬТ Франклін(1882 – 1945), 32-гі прэзідэнт ЗША з 1933 г. (чатыры разы абіраўся на гэтую пасаду). Рузвельт усталяваў дыпламатычныя зносіны ЗІІІА з СССР. Унёс значны ўкдад у стварэнне антыгітлераўской кааліцыі. Удзельнік Тэгеранскай (1943г.) і Крымскай (1945г.) канферэнцый. Прыхільнік адкрыцця 2-га фронту.

 

САМУЦІН Васіль Емяльянавіч (28.6.1906, в. Воўкаў Перавоз Любомльскага раёна Валынскай вобласці – 13.8.1981), адзін з кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці. З чэрвеня 1941 на фронце. З чэрвеня 1942 рэдактар газеты “Віцебскі рабочы”. З 27.7.1943 да ліпеня 1944 1-ы сакратар Беластоцкага падпольнага абкама КП(б)Б, кіраўнік Беластоцкага партызанскага злучэння.

 

СІКОРСКІ Сяргей Іванавіч (11.9.1907, Бабруйск – 28.4.1960), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944). З 1930 на партыйнай і савецкай рабоце. З 1939 сакратар Брэсцкага абкама КП(б)Б. З першых дзён вайны арганізатар партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці, з лістапада 1942 упаўнаважаны ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці, з красавіка 1943 сакратар Брэсцкага падполля абкама КП(б)Б, камандзір Брэсцкага партызанскага злучэння.

 

СТАЛІН (сапр. Джугашвілі) Іосіф Вісарыёнавіч (21.12.1879, г. Горы Грузінскай ССР – 5.3.1953), адзін з кіруючых дзеячаў КПСС і Савецкай дзяржавы. Генералісімус Савецкага Саюза (1945), Герой Сацыялістычнай Працы (1939). Герой Савецкага Саюза (1945). Член КПСС з 1898. Член ЦК РСДРП і Рускага бюро ЦК з 1912, член ЦК партыі бальшавікоў з 1917, член Палітбюро (Прэзідыума) ЦК з 1919. Генеральны сакратар ЦК РКП(б) – ВКП(б) з 1922, адначасова з мая 1941 старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) СССР. 23.6.1941 увайшоў у склад Стаўкі Галоўнага Камандавання, з 30 чэрвеня Старшыня Дзяржаўнага камітэтата абароны (да 4.9.1945); 10.7.1941 узначаліў Стаўку Вярхоўнага Камандавання, з 19 ліпеня Наркам абароны (да сакавіка 1947); з 8.8.1941 Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі СССР (да верасня 1945). У 1943 прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза. У якасці кіраўніка Савецкага ўрада ўдзельнічаў у рабоце Тэгеранскай (1943), Крымскай і Берлінскай (1945) Міжнародных канферэнцый. Па яго віне толькі ў 1937 –1938 было рэпрэсіравана больш за 40 тыс. чалавек вышэйшага і сярэдняга каманднага саставу Чырвонай Арміі, у выніку чаго да лета 1941 каля 75% новых камандзіраў і 70% палітработнікаў знаходзіліся на сваіх пасадах менш аднаго года. Толькі 7% камандзіраў мелі вышэйшую адукацыю, 37% не прайшлі поўны курс навучання нават у сярэдніх ваенных навучальных установах. Пераацаніўшы значэнне савецка-германскага дагавора аб ненападзеніі (23.8.1939), Сталін адмовіўся прывесці ў баявую гатоўнасць савецкія войскі ў заходніх акругах напярэдадні 22.6.1941. Гэтыя і іншыя сур’ёзныя памылкі прывялі да таго, што ўжо ў першы дзень вайны 900 нашых баявых самалётаў былі знішчаны на аэрадромах, у 1941 праціўнік захапіў у палон 3, 9 млн. салдат і афіцэраў, вялікую колькасць зброі, боепрыпасаў і запасаў харчавання, якія былі сканцэнтраваны ў заходніх раёнах краіны. Савецкія войскі вымушаны былі пакінуць вялікую густанаселеную, развітую ў прамысловых і сельска-гаспадарчых адносінах тэрыторыю.

 

ТАКУЕЎ Рыгор Аркадзьевіч (23.12.1917, в. Паташаўка Шэнкурскага раёна Архангельскай вобласці – 9.10.95), удзельнік партызанскага руху ў Палескай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944). Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939–1940. У Айчынную вайну на фронце з 1941, з чэрвеня 1942 у партызанах: камандзір падрыўной групы, са жніўня 1943 да сакавіка 1944 камандзір 78-га дыверсійнага атрада партызанскай брыгады 125-й Капаткевіцкай. Пад яго камандаваннем партызаны пусцілі пад адхон 55 варожых эшалонаў і 35 абстралялі; асабіста Такуеў пусціў пад адхон 19 эшалонаў.

 

ТРАЯН Надзея Віктараўна (24.10.1921, г. Верхнядзвінск), удзельніца партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943). Кандыдат медыцынскіх навук (1962


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.068 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал