Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Святло, якое нанова трэба адкрыць






4. Таму неабходна адшукаць святло, якое з’яўляецца характэрнай рысай веры, бо калі гасне яе промень, усе іншыя свяцілы губляюць урэшце свой бляск. Святло веры мае асаблівы характар, бо здольнае асвятліць усё жыццё чалавека. А каб святло было настолькі магутным, яно не можа паходзіць ад нас саміх, павінна паходзіць з самай першай крыніцы, павінна ўрэшце паходзіць ад Бога. Вера нараджаецца ў сустрэчы з жывым Богам, які заклікае нас і паказвае нам сваю любоў, любоў, якая апярэджвае нас, на якую мы можам абаперціся, каб нязломна трываць і будаваць жыццё. Перамененыя гэтай любоўю, мы атрымліваем новыя вочы, адчуваем, што ў ёй змешчана вялікае абяцанне поўні і кіруем позірк у будучыню. Вера, якую прымаем ад Бога як звышпрыродны дар, становіцца святлом на шляху, які ўказвае кірунак нашай вандроўкі ў часе. З аднаго боку паходзіць яна з мінулага, з’яўляецца святлом памяці пра Заснавальніка, пра жыццё Езуса, дзе аб’явілася ў поўні Яго сапраўдная любоў, здольная перамагчы смерць. Аднак, у той жа час, паколькі Хрыстус уваскрос і вядзе нас за парог смерці, вера з’яўляецца святлом, якое прамяніцца з будучыні, якое адкрывае перад намі вялікія гарызонты і кіруе нас па-за нашыя адасобленыя «я» да шырокай камуніі. Таму мы разумеем, што вера не жыве ў змроку; яна з’яўляецца святлом для нашай цемры. Дантэ ў «Боскай камедыі», у Раі, пасля вызнання сваёй веры перад св. Пятром, апісвае яе як «іскру, / якая на світанні распальваецца штораз большым агнём / і з’яўляецца маёй зоркай на зеніце неба»4. Менавіта пра гэтае святло веры я хацеў бы сказаць, каб яно павялічвалася, каб асвятляла сучаснасць і стала зоркай, што паказвае гарызонты нашага вандравання ў часы, калі чалавек асабліва патрабуе святла.

 

5. Перад сваёй мукаю Пан упэўніў Пятра: «Я папрасіў за цябе, каб не знікла твая вера» (Лк 22, 32). Затым наказаў яму ўмацоўваць сваіх братоў менавіта ў гэтай веры. Усведамляючы заданне, даручанае Пятру, Бэнэдыкт ХVІ пажадаў абвясціць гэты Год Веры, час ласкі, які дапамагае нам адчуць вялікую радасць, якую дае вера, ажывіць пазнанне шырокіх гарызонтаў, якія адкрывае вера, каб вызнаваць яе ў еднасці і ў поўні, будучы вернымі памяці Пана, умацаванымі Яго прысутнасцю і дзеяннем Духа Святога. Перакананне веры, якая чыніць жыццё вялікім і поўным, сканцэнтраваным на Хрысце і на моцы Яго ласкі, ажыўляла місію першых хрысціянаў. У Актах мучанікаў чытаем такі дыялог рымскага прэфекта Рустыка з хрысціянінам Гераксам: «Дзе твае бацькі?» – спытаў суддзя ў мучаніка, а той адказаў: «Нашым сапраўдным айцом з’яўляецца Хрыстус, а нашай маці – вера ў Яго»5. Для гэтых хрысціянаў вера як сустрэча з жывым Богам, аб’яўленым у Хрысце, была «маці», бо нараджала іх для дзённага святла, нараджала ў іх Божае жыццё, новы досвед, поўнае бляску бачанне жыцця, таму яны былі гатовыя да канца даваць публічнае сведчанне.

 

6. Год Веры распачаўся ў 50-ую гадавіну адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору. Гэтае супадзенне дазваляе нам заўважыць, што Vaticanum II быў Саборам пра веру6, бо заклікаў нас ставіць у цэнтры нашага касцёльнага і асабістага жыцця першынство Бога ў Хрысце. Бо Касцёл ніколі не разглядаў веры як відавочнага факту, але разумее, што гэты Божы дар трэба карміць і ўмацоўваць, каб ён надалей указваў дарогу. Другі Ватыканскі Сабор паказаў бляск веры ў чалавечым досведзе, ахопліваючы гэтым самым шляхі сучаснага чалавека. Такім чынам стала зразумелым, што вера ўзбагачае чалавечае існаванне ва ўсіх яго вымярэннях.

 

7. Гэтыя разважанні на тэму веры – згодна з тым, што Настаўніцкі Інстытут Касцёла сказаў пра гэтую боскую цноту7 – жадаю дадаць да таго, што Бэнэдыкт XVI напісаў у энцыкліцы пра любоў і надзею. Ён амаль скончыў працу над першым варыянтам энцыклікі пра веру. Я нязмерна яму за гэта ўдзячны і ў духу Хрыстовага братэрства прымаю яго каштоўную працу, дадаючы да тэксту некалькі разважанняў. Наступнік Пятра, учора, сёння і заўтра, заўсёды пакліканы ўмацоўваць братоў у гэтым нязмерным скарбе, якім з’яўляецца вера, якую Бог дае як святло на шляху кожнага чалавека.

У веры, якая з’яўляецца дарам Бога, звышпрыроднай цнотай, спасланай Ім, мы прызнаём ахвяраваную нам вялікую Любоў, скіраванае да нас добрае Слова, і, калі мы прымаем гэтае Слова, якім ёсць Езус Хрыстус, уцелаўлёнае Слова, Дух Святы перамяняе нас, асвятляе шлях будучыні, і ў нас узрастаюць крылы надзеі, каб мы ішлі гэтай дарогай з радасцю. Вера, надзея і любоў у вартым здзіўлення спалучэнні, накіроўваюць хрысціянскае жыццё да поўнай камуніі з Богам. Якую дарогу адкрывае перад намі вера? Адкуль паходзіць яе магутнае святло, якое дазваляе асвятліць дарогу шчаслівага і плённага жыцця?

 

РАЗДЗЕЛ І

МЫ ПАВЕРЫЛІ Ў ЛЮБОЎ
(пар. 1 Ян 4, 16)

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал