Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Збаўленне праз веру






19. Зыходзячы з гэтага ўдзелу ў спосабе гледжання Езуса, апостал Павел у сваіх пасланнях даў нам апісанне жыцця веруючага чалавека. Веруючы, прымаючы дар веры, перамяняецца ў новае стварэнне. Атрымлівае новае існаванне, існаванне сыноўскае, становіцца сынам у Сыне. «Abba – Ойча» найбольш характэрнае слова з досведу Езуса, якое становіцца цэнтрам хрысціянскага досведу (пар. Рым 8, 15). Жыццё ў веры, як сыноўскае жыццё, ёсць прызнаннем першаснага і радыкальнага дару, які з’яўляецца падставай існавання чалавека, i можна яго выказаць у словах св. Паўла, скіраваных да Карынцянаў: «Што ж маеш ты, чаго б не атрымаў?» (1 Кар 4, 7). Менавіта гэта з’яўляецца кантэкстам палемікі св. Паўла з фарысеямі, дыскусіі на тэму збаўлення праз веру або праз учынкі Закону. Св. Павел адкідвае паставу чалавека, які хоча апраўдацца перад Богам сваімі ўчынкамі. Такі чалавек, нават калі выконвае запаведзі, нават калі здзяйсняе добрыя ўчынкі, ставіць сябе ў цэнтры і не прызнае, што крыніцай дабрыні ёсць Бог. Хто так паступае, хто хоча быць крыніцай уласнай справядлівасці, заўважае, што яна хутка вычэрпваецца, а таксама адкрывае, што не можа нават быць верным Закону. Замыкаецца ў сабе, аддзяляецца ад іншых, і перш-наперш ад Пана, таму яго жыццё становіцца дарэмным, яго ўчынкі бясплоднымі, ён становіцца як дрэва, што стаіць далёка ад вады. Св. Аўгустын так гэта выказвае сваёй канкрэтнай i трапнай мовай: «A b eo qui fecit te noli deficere nec ad te» – «ад таго, хто цябе ўчыніў, не адыходзь, нават калі ідзеш да сябе»15. Калі чалавек думае, што адшукае самога сябе, аддаляючыся ад Бога, яго існаванне становіцца паражэннем (пар. Лк 15, 11-24). Пачаткам збаўлення становіцца адкрыццё на штосьці, што папярэднічае, на першасны дар, які пацвярджае і захоўвае жыццё. Толькі праз адкрыццё на гэты пачатак і яго прызнанне мы можам перамяніцца, дазваляючы, каб у нас споўнілася збаўленне, a жыццё стала плённым, поўным добрых пладоў. Збаўленне праз веру заключаецца ў прызнанні першынства Божага дару, як гэта прадстаўляе св. Павел: «Бо ласкаю вы збаўлены праз веру. І гэта не ад вас, гэта Божы дар» (Эф 2, 8).

 

20. Новая логіка веры сканцэнтравана на Хрысце. Вера ў Хрыста збаўляе нас, бо менавіта ў Ім жыццё радыкальна адкрываецца на Любоў, якая апярэджвае нас і перамяняе нас знутры, дзейнічае ў нас і з намі. Гэта выразна бачна ў прадстаўленай Апосталам Народаў эгзэгезе тэксту з Кнігі Другазаконня, эгзэгезе, якая ўпісваецца ў найглыбейшую дынаміку Старога Запавету. Майсей кажа народу, што загады Бога не празмерна высокія і не празмерна далёкія ад чалавека. Не трэба казаць: «Хто ж [...] узыдзе ў неба і прынясе іх нам?» ці: «Хто ж пойдзе за мора і прынясе іх нам?» (пар. Дрг 30, 11-14). Св. Павел раз’ясняе гэтую блізкасць Божага слова як тое, што звязана з прысутнасцю Хрыста ў хрысціяніне. «Не кажы ў сэрцы тваім: “Хто ўзыдзе на неба? ”, каб Хрыста прывесці, або: “Хто сыдзе ў адхлань? ”, каб Хрыста ўзняць з мёртвых» (Рым 10, 6-7). Хрыстус зышоў на зямлю i ўваскрос; праз сваё Уцелаўленне і Уваскрасенне Божы Сын прайшоў увесь шлях чалавека i жыве ў нашых сэрцах праз Духа Святога. Вера ведае, што Бог стаў для нас вельмі блізкім, што Хрыстус быў дадзены нам як вялікі дар, які ўнутрана перамяняе нас, які жыве ў нас i праз гэта адорвае нас святлом, якое асвятляе пачатак i канец жыцця, увесь шлях чалавека.

 

21. Дзякуючы гэтаму можам зразумець навізну, да якой вядзе нас вера. Веруючы чалавек перамяняецца Любоўю, на якую адкрыўся ў веры, a калі адкрываецца на гэтую ахвяраваную яму Любоў, яго існаванне выходзіць па-за яго межы. Таму св. Павел можа сказаць: «І ўжо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус» (Гал 2, 20) i заклікаць: «…каб праз веру Хрыстус пасяліўся ў сэрцах вашых» (Эф 3, 17). У веры пашыраецца «я» веруючага, каб пасяліўся ў ім хтосьці Іншы, каб ён жыў у кімсьці Іншым, i такім чынам яго жыццё пашыраецца ў Любові. Тут мае месца менавіта дзеянне Духа Святога. Хрысціянін можа мець вочы Езуса, Яго пачуцці, Яго сыноўскую гатоўнасць, бо яму дадзены ўдзел у Яго Любові, якой ёсць Дух. I ў гэтай Любові набываецца пэўным чынам позірк, уласцівы Езусу. Без гэтага прыпадабнення ў Любові, без прысутнасці Духа, які вылівае яе ў нашыя сэрцы (пар. Рым 5, 5), немагчыма вызнаваць Езуса як Пана (пар. 1 Кар 12, 3).

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал