Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вера і праўда






23. Калі не паверыце, не зразумееце. Так тлумачацца словы Ісаі, скіраваныя да караля Ахаза ў грэцкай версіі габрэйскай Бібліі, у перакладзе Сэптуагінты, здзейсненым у Александрыі ў Егіпце. Вось так справа пазнання праўды была пастаўлена ў цэнтры веры. Аднак, у габрэйскім тэксце знаходзім штосьці іншае. У ім прарок кажа каралю: «Калі не паверыце, не ўстаіце». Маем тут гульню словаў, з дзвюма формамі дзеяслова ’amà n: «паверыце» (tа’amіnu) і «ўстаіце» (te’amenu). Кароль, напалоханы магутнасцю сваіх ворагаў, шукае бяспекі, якую можа яму гарантаваць дамова з вялікай асірыйскай імперыяй. У гэты час прарок заклікае яго, каб ён спадзяваўся толькі на сапраўдную скалу, якая не вагаецца, – на Бога Ізраэля. Паколькі Бог праўдзівы, разумна будзе верыць у Яго, будаваць сваю бяспеку на Яго слове. Гэтага Бога Ісая крыху пазней назаве два разы «Богам-Амэн» (пар. Іс 65, 16), непарушным фундаментам вернасці запавету. Можна меркаваць, што ў грэцкай версіі Бібліі, перакладаючы «устаяць» як «зразумець», зроблена значная змена тэксту праз адыход ад біблійнага разумення паняцця даверу Богу да грэцкага паняцця разумення. Аднак гэты прыклад, які напэўна дапускае дыялог з грэцкай культурай, не адыходзіць ад глыбокай дынамікі габрэйскага тэксту. Апора, якую Ісая абяцае каралю, звязана са зразуменнем дзеяння Бога і з еднасцю, якую Ён надае жыццю чалавека і гісторыі народу. Прарок заклікае да зразумення шляхоў Пана, каб у вернасці Бога адкрыць мудры намер, які кіруе стагоддзямі. Св. Аўгустын змясціў у сваіх «Вызнаннях»сінтэз слоў «зразумець» i «ўстаяць», калі сказаў аб праўдзе, якой можна паверыць, каб моцна стаяць: «Тады падужэю i ўмацуюся ў Табе, [...] у Твёй праўдзе»17. З кантэксту ведаем, што св. Аўгустын хоча паказаць, якім чынам гэтая верагодная Божая праўда – як сведчыць пра гэта Біблія – з’яўляецца Яго вернай прысутнасцю ў гісторыі, Яго здольнасцю з’яднаць разам час i сабраць у адно раскіданыя чалавечыя дні18.

 

24. Прачытаны ў гэтым святле тэкст Ісаі вядзе да наступнай высновы: чалавек патрабуе пазнання, патрабуе праўды, бо без яе не мае апоры, не ідзе наперад. Вера без праўды не збаўляе, не робіць упэўненымі нашыя крокі. Застаецца прыгожай байкай, праекцыяй нашых жаданняў шчасця, чымсьці, што нас задавольвае толькі ў такой ступені, у якой мы хочам паддавацца ілюзіі, або зводзіцца да прыгожага пачуцця, якое дае суцяшэнне i грэе, але залежыць ад зменлівасці нашага духу, зменлівасці часоў, няздольнае падтрымліваць на пастаяннай дарозе ў жыцці. Калі б такой была вера, кароль Ахаз меў бы прычыну, каб не ставіць у залежнасць свайго жыцця i бяспекі свайго каралеўства ад эмоцыі. Але з увагі на сваю ўнутраную сувязь з праўдай, вера можа даць новае святло, пераўзыходзячы разлікі караля, бо яе позірк сягае далей, бо яна разумее дзеянне Бога, вернага свайму запавету і сваім абяцанням.

 

25. Нагадванне пра сувязь веры з праўдай сёння найбольш неабходна менавіта з прычыны крызісу праўды. У сучаснай культуры часта назіраецца тэндэнцыя прыняцця за адзіную праўду тую, якая звязана з тэхнікай: праўдзівае тое, што чалавек можа пабудаваць i змерыць дзякуючы сваім ведам; яно праўдзівае, бо функцыянуе, і гэтым робіць жыццё больш выгодным i лёгкім. Сёння толькі гэта здаецца праверанай праўдай, адзінай, якой можна падзяліцца з іншымі, адзінай, аб якой можна дыскутаваць i разам у ёй удзельнічаць. З іншага боку, маглі б існаваць таксама адзінкавыя праўды, якія заключаюцца ў тым, каб быць праўдзівымі ў тым, што кожны адчувае ў сабе, праўды, важныя толькі для канкрэтнай асобы, якіх нельга прапанаваць іншым, каб яны служылі агульнаму дабру. З падазронасцю ўспрымаецца вялікая праўда, тая, якая тлумачыць усё індывідуальнае і грамадскае жыццё. Паўстае пытанне, ці не такой была праўда, якую распаўсюджвалі вялікія таталітарныя сістэмы мінулага стагоддзя, праўда, якая навязвала ўласную глабальную канцэпцыю, каб сцерці канкрэтную гісторыю паасобнага чалавека? Таму застаецца толькі рэлятывізм, які не цікавіцца ўжо пытаннем аб праўдзе ўсяго, пытаннем, якое ў асноўным з’яўляецца таксама пытаннем пра Бога. У такой перспектыве лагічным з’яўляецца жаданне знішчыць сувязь рэлігіі з праўдай, бо гэтая сувязь была б падставай фанатызму, што імкнецца знішчыць чалавека, які не падзяляе веры. У гэтым кантэксце можам гаварыць пра вялікі недахоп памяці сучаснага свету. Бо пытанне аб праўдзе з’яўляецца пытаннем аб памяці, глыбокай памяці, бо адносіцца да таго, што нас апярэджвае, i такім чынам можа з’яднаць нас незалежна ад нашага малога i абмежаванага «я». Гэта пытанне пра пачатак усяго, у святле якога можна заўважыць мэту, a таксама сэнс агульнай дарогі.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал