Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларускія пераклады свяшчэннага Пісання






На працягу многіх стагоддзяў свяшчэннае Пісанне чыталася нашымі продкамі на тардыцыйнай для нашага народа царкоўна-славянскай мове. Першая кніга вядомая на тэрыторыі Беларусі – Тураўскае Евангеліе (сярэдзіна 11 стагоддзя). У 1502-1507 Матфей Дзесяты стварыў у Вільні і Супраслі першы на беларускіх землях збор рукапісаў біблейскіх кніг на ЦС мове. З 16 стагоддзя рабіліся спробы наблізіць мову свяшчэннага Пісання да жывой мовы нашага народа. Найбольш вядомая ў гэтых адносінах праца Францыска Скарыны (1490-1551). У 1517-1519 гадах у Празе ён выдаў 23 кнігі Старога Запавету, а ў 1525 годзе ў Вільні выдаў Апостал. Мова біблейскіх кніг Скарыны – царкоўнаславянская ў беларускай рэдакцыі. Наступнай значнай вяхою ў гісторыі беларускіх біблейскіх перакладаў была праца Васіля Цяпінскага (1540-1604). У 70-я гады 16 стагоддзя Васіль Мікалаевіч Амельяновіч, вядомы прыхільнік Рэфармацыі ў Беларусі на свае сродкі заснаваў друкарню ў сваім маёнтку Цяпіне. І каля 1580 года выдаў Евангеллі паводле Матфея і Марка і пачатак Евангелля паводле Лукі параллельна на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах. На цяперашні час захаваліся толькі два экзэмпляры гэтага выдання. Адзін – у расійскай нацыянальнай бібліятэцы СПб, а другі – у архангельскім краязнаўчым музеі. На працягу трох наступных стагоддзяў 17, 18 і 19 новых значных крокаў у справе перакладу Бібліі на Беларускую мову зроблема не было. Тлумачыцца гэта крайне неспрыяльнымі гістарычнымі ўмовамі, якія склаліся ў той час для беларускага народа. Пасля Брэсцкай Царкоўнай уніі вельмі узмацнілася паланізацыя беларусаў, у вынніку якой на ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў у 1696 годзе была прынята пастанова ўжываць замест беларускай польскую мову ва ўсіх афіцыйных дакументах. Такім чынам, літаратураня беларуская мова на цэлыя стагоддзі была спынена ў сваім развіцці. Вышэйшыя саслоўі перайшлі на польскую мову. Толькі сялянства далей карысталася сваёй роднай гаворкай. У той перыяд калі уніяцтва было пануючай на тэрыторыі Беларусі канфесіяй ніводнай спробы перакладу свяшчэннага Пісання на беларускую мову зроблена не было. Што безумоўна супярэчыць нядаўна створанаму міфу пра ўніяцтва як нацыянальную рэлігію Беларусі. Гісторыя нашага краю сведчыць зусім пра іншае. Перыяд панавання ўніі на Беларускіх землях – гэта час трагічнага працэса дэнацыяналізацыі нашага народа. Старадаўнія беларускія рады – Астрожскі, Кішкі, Хаткевічы, Вішнявецкія, Масальскія, Сапегі, Тышкевічы і іншыя перайшлі ў каталіцтва. І адракаючыся ад праваслаўнай веры адракліся і ад народа свайго, сталі усведамляць сябе палякамі.

Адам Станкевіч (Ксендз).

Толькі ў 19 стагоддзі пасля далучэння беларускіх зяель да Расіі ўзнікае новае беларускае пісьменства і пачынае фарміравацца новая беларуская мова. З’яўляюцца першыя беларускамоўныя аўтары – Ян Чачот, Паўлюк Багрым, Дунін Марцінкевіч. Яшчэ значней тое, што з’яўляюцца вучоныя філолагі сусветнага узроўню, якія плённа працуюць у галіне беларускага мовазгаўства. Назавем некаторыя імёны – протаіерэй Іаанн Грыгаровіч (1792 – 1852), выпускнік магілёўскай Духоўная семінарыі і СПб духоўнай акадэміі. Ён выдаў першы беларускі археаграфічны зборнік “Беларускі архіў старажытных грамат”. А таксама склаў слоўнік беларускай мовы. Насовіч Іван Іванавіч (1788 – 1877) – выпускнік магілёўскай духоўнай семінарыі, рэктар мсціслаўскага духоўнага вучылішча. Ен склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы і некалькі сборнікаў беларускага фальклору. Карскі Яфім Федаравіч (1861 – 1931) – аўтар фундаментальнага трохтомніка “Беларусы”. Важна падкрэсліць, што гэтыя і іншыя вучоныя, якія займаліся беларускай мовай і беларускай гісторыяй, атрымлівалі прызнанне і ўзнагароды, іх праца высока цанілася ў Расійскай імперыі. Напрыклад, протаіерэй Іаан Грыгаровіч быў прызначаны на пасаду галоўнага рэдактара археаграфічнай камісіі ўсёй Расійскай імперыі. Івану Насовічу за яго гістарычны слоўнік беларускай мовы расійская акадэмія навук прысудзіла Увараўскую прэмію у 1865 годзе. За слоўнік беларускай мовы Іван Насовіч у том жа годзе быў удастоен Дземідаўскай прэміі. За зборнік беларускіх прыказак рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла Насовіча ў 1867 годзе залатым медалём. Яўхім Карскі абараняе ў 1893 годзе ў Кіеўскім універсітэце магістарскую дысертацыю па фанетыцы і граматыцы беларускай мовы. А ў 1896 годзе ў маскоўскім універсітэце доктарскую пра беларускія пераклады Псалтыра. У сувязі з гэтым паўстае пытанне аб новых перакладах Свяшчэннага Пісання. Пачынаючы с 1913 года ў перыядычным друку сталі выказвацца пажаданні аб перакладзе і выданне Свяшчэннага Пісання на Беларускай мове. Аднак наступныя бурныя палітычныя падзеі затрымалі рэалізацыю гэтай ідэі. І толькі напачатку 20-х гадоў баптысцкі прэсвітар з горада Брэста Лукаш Дзекуць-Малей (1885-1955) перакладае на беларускую мову Евангеллі, якія ў 1926 – 1930 гадах выходзяць асобнымі брашурамі ў баптысцкім выдавецтве “Компас” у польскім горадзе Лодзь.

Гэтымі перакладамі зацікавілася брытанскае біблейскае таварыства. Да працы далучыўся вядомы беларускі культурны і палітычны дзеяч Антон Луцкевіч (1884-1946). Ён адрэдагаваў пераклады Дзекуць-Малея, а некаторыя кнігі Новага запавету пераклаў сам. Фінансіравала пераклад брытанскае біблейскае таварыства. Выннікам гэтай сумеснай працы стала выданне у 1931 годзе у горадзе Гельсінгфорсе (Хельсінкі) Новага запавету і Псальмаў першага новабеларускага перакладу свяшчэннага Пісання. Мова перакладу адрозніваецца стылістычнай лёгкасцю і натурнальнасцю, тут няшмат моўных экспэріментаў. Гэты пераклад перавыдаваўся ў 1948 годзе ў Лондане, у 1985 годзе ў Таронта, і ў 1991 годзе без указання месца. Аднак трэба адзначыць, што нормам сучаснай літаратурнай мовы ён яўна не адпавядае. Вось некаторыя прыклады такой неадпаведнасці: Мф. “Устаўшы зо-сну”, “Дзе належа нарадзіцца Хрысту”; “я няварты нясьці вобуй Яго”, “вучыцель ваш есць і пьець”, “міласці хачу, а ня жэртвы”, “ідзіце найбалей” і Мк.: “угледзіў Іоан расчыняючыся неба” і Ін.: “блізка ж было свята жыдоўскае кучкі” і г.т. Ёсць у гэтым перакладзе і больш сур’ёзныя недахопы. Напрыклад знаемае і зразумелае для кожнага беларуса слова “сінагога” Дзекуць-Малей чамусьці не ўжывае і на месце грэчаскага слова “сінагогі” піша “школа”. Грэчаскае слова “іерон” перакладаецца чамусці па-рознаму, то словам “храм”, то “царква” і інш. Няма паслядоўнасці і з перадачай імён. У адных выпадках ён бярэ народныя формы, а у другіх выпадках ён бярэ літаратурныя славянскія формы.

Наступным па храналогіі перакладам свяшчэннага Пісання на беларускую мову быў пераклад ксяндза Вінцэнта Гандлеўскага (1888 – 1942). Ксёндз Вінцэнт займаўся справай перакладу нягледзячы на жорсткія праследванні з боку польскага ураду і каталіцкай іерархіі, якія вельмі варожа ставіліся да любых праяў беларускага нацыянальнага жыцця ў касцеле.

За ўжыванне беларускай мовы былі звольнены з пасад школьных прэфектаў ксяндзы Семашкевіч і Пятроўскі. Ксёндз Гадлеўскі гаварыў пропаведзі на беларускай мове. Віленскі рыма-каталіцкі біскуп выслаў да яго спецыяльную камісію для раследавання гэтай крымінальнай справы. Разам з камісіяй, складзенай з польскіх ксяндзоў у касцел прыбыла паліцыя з кулямётам, якая нацэліла кулямёт на натоўп багамольцаў і пры гэтым іх пыталі, ці яны і далей хацелі бы чуць у касцеле беларускую мову. І нават пад дулам кулямёта значная большасць людзей выказалася за ўжыванне беларускай мовы ў касцёле. За ксаяндзом Гадлеўскі быў устаноўлены строгі нагляд. Ён праз дзень павінен быў з’яўляцца для рэжгістрацыі ў мясцовую паліцыю. Выступаючы ў абарону ксяндза Гадлеўскага на пасяджэнні сената польскай рэспублікі 23 чэрвеня 1925 года сенатар Вячслаў Васільевіч Багдановіч казаў: “Я пытаюся ў калег, ксяндзоў сенатараў, ці прымушалі калі небудзь ксяндзоў у рускія царскія часы праз дзень з’яўляцца для рэгістрацыі да ўрадніка”.

Нягледзячы на такія неспрыяльныя ўмовы к 1930 году ксёндз Гадлеўскі скончыў пераклад Новага запавету. Аднак варожае стаўленне польскай каталіцкай іерархіі да беларускага нацыянальнага адраджэння затрымлівала выданне гэтай працы. Толькі ў 1939 годзе ўбачылі свет чатыры Евангелія і Дзеі Апосталаў у перакладзе Гадлеўскага, але запісаныя лацініцай. На той час ён паспеў перакласці і частку Старога запавету, але вайна і смерць аўтара ад рук гестапа не дазволілі яму закончыць гэтую важную справу. У 1998 годзе гродненская дыяцэзія перавыдала чатыры Евангелія і Дзеі Апостлаў, але ўжо кіріліцай. Яго працу прадоўжыў другі каталіцкі свяшчэннік ксёндз Петр Татрыновіч (1897 – 1978). Які пасля вайны жыў у Рыме і вёў беларускія перадачы на ватыканскім радыё. Арыентуючыся на пераклад Гадлеўскага ксёндз Петр Татрыновіч выдаў у Рыме Евангелія і Дзеі на лацініцы ў 1954. Гэта выданне было з каментарыямі перакладчыка. А ў 1974 годзе пасланні святых Апосталаў (лацініцай). Абодва гэтыя пераклады Гадлеўскага і Татрыновіча моцна насычаны паланізмамі і нямогуць задаволіць сучаснага беларускага чытача. Гадлеўскі аднолькава перадае разныя ў арыгінале паняцці.

Пераклад кснядза Пятра Татрыновіча вельмі падобны да перакладу яго папярэдніка, ксяндза Гадлеўскага. Гэта тлумачыцца тым, што Татрыновіч абапіраўся на пераклад Гадлеўскага, лічачы яго “адным із болей даслоўных перакладаў з лацінскага”.

Як і Гадлеўскі ксендз Татрыновіч выкарыстоўвае слова “святыня” у значэнні “храм” і інш. Знаходзім у яго таксама выраз “баранак Божы”. Аднак ксендз Татрыновіч, у адрозненні ад Вінцэнта Гадлеўскага не ўжывае слова “пан”, знаходзячы гэтаму сслову некалькі адпаведнікаў. Бог Айца ён называе часцей Госпадам. Сына Божага часцей называе Ўсеспадар, а ў дачыненні да людзей ужывае словы “спадар” і “гаспадар”.

Наступны пераклад звязаны з іменем вельмі арыгінальнага аўтара – Янкі Станкевіча (1891 – 1976). Ён, будучы філолагам і даследчыкам старабеларускай літарартуры і татарскіх кітабаў, доктар Янка Станкевіч, пражываючы ў ЗША, прыступае ў канцы 50-х гадоў да працы над перакладам Бібліі. Разам з тым у яго быў свой погляд на мову і вялікія амбіцыі. Ён хацеў стварыць беларускую мову. Яму беларуская мова не падабалася, і ён вырашыў яе стварыць.

Ён нават змяніў назву на “Новы закон”. Выдаў асобым выданнем у Нью-Йорку. А поўны пераклад кананічных кніг Бібліі пад назвай “Сьвятая Бібля” у 1973 годзе. Пераклад гэты нясе на сабе вельмі моцны адбітак асобы перакладчыка. З яго суб’ектыўным поглядам на мову. І таму выклікае заслужаннае непрызнанне, хаця выкананы акуратна і дакладна. Янка Станкевіч пераклаў Біблію не на тую беларускую мову, якая аб’ектыўна існуе, а на тую, якою аўтар хацеў яе бачыць. Вось некалькі прыкладаў:

Мф.1: 24 “Прачхнуўшыся зо сну”, 3: 11 “я хрышчу вас у вадзе на каяту, але той, што йдзець просле мяне дужшы за мяне, чыю вобувю я негодны панесці”. 8: 4 “Дар, які расказаў Масей”. 9: 13 “міласэрдзя хачу, а не аброку”. Слова сінагога Янка Станкевіч перакладае як Бажніца, але апошняе слова “бажніца” у белаурсаў азначла тое месцв ў хацце, дзе знах ….

Імены перадаюцца пераважна у народнай форме, але вельмі не паслядоўна. Гаворачы пра беларускія біблейскія пераклады трэба адзначыць пераклад архіепіскапа Мікалая Мацукевіча напрастольнага святога Евангелля. У 1988 годзе у Таронта. Мова яго, нажаль, таксама далекая ад сучаснай літаратурнай мовы, але не ў той меры, як у Станкевіча.

Вядомы асобныя пераклады біблейскіх кніг зробленыя пратэстанцкім пасторам Ян Пятроўскі: Генезіс, Эклезіаст.

Вядомы таксама пераклдаы Евангелляў, зробленныя малодшым братам Якуба Коласа Міхасём Міцкевічам. Два Евангелія – паводле Матфея і Марка. А два другія засталіся ў выглядзе рукапісаў.

Вядомы беларускі пераклдачык Васіль Сёмуха зрабіў пераклад спачатку Новага запавету, а потмы і ўсёй Бібліі на беларускую мову. Новы запавет з Псалтыром выйшаў у 1995 годзе ў Мінску. А ўся Біблія была выдадзена ў 2002 годзе (толькі кананічныя кнігі) ў ЗША.

Другім аўтарам які жыве і працуе ў Беларусі, які унёс важкі ўклад у справу перакладу з’яўляецца Анатоль Канстанцінавіч Клыжка (аўтар Буквара). Яго пераклад Евангелляў друкаваўся часткамі ў часопісе “Спадчына”, пачынаючы з №2 за 1989 год і канчаючы №3 1992 год. Гэтыя два пераклады выгадна адрозніваюцца ад папярэдніх перш за ўсё тым, што яны ў асноўным следуюць літаратурным нормам сучаснай мовы.Але і гэтыя пераклады не задавальняюць Царкву і ня могуць быць прынятыя для царкоўнага ўжытку.

Што датычыць перакладу Сёмухі, то ён зроблены ў асноўным з рускага Сінадальнага тэксту і мала дзе адрозніваецца ад яго. Напэўна паспешнасцю перакладу трэба тлумачыць пропускі некаторых слоў і цэлых фраз у тэксце. Напрыклад, у Васіля Сёмухі Лк. 4: 7 “Госпаду Богу пакланяйся і Яму аднаму служы” – адсучніцае займеннік “твайму”. Лк. 3: 12 слова Настаўнік напісана з вялікай літары, хаця адносіцца не да Госпада, а да Іана Хрысціцеля. Лк. 6: 32 прапушчаны цэлы сказ і г.т. На наш погляд шмат у Сёмухі неапраўданных неалагізмаў, напрыклад “чувайце” азначае “бодрствуйце”, “мілата” замест “благадаць”, “лішніца” замест “избытка”.

У перакладзе Клышкі Мк. 2: 15 “І вось Ён узлягае ў Сваім доме”, але трэба было напісаць “ў яго доме”, бо дом быў не Госпада, а Левія. Хаця і ў меншай колькасці, але таксама ёсць неалагізмы і ў перакладзе Клышкі: “жыватворная” замест “благодатная”. Непрыемлемым з боку Царкоўнай традыціі з’яўляецца ўжыванне слова “Бацька” пра Бога Айца. Непаслядоўны Клышка і ў Формах імён і геаграфічных назваў. Мы сустракаем у яго тэкстах, такія напрыклад варыянты “Якаў”/“Іакаў”, “Іуда”/“Юда”, “Іерусалім”/“Ерусалім” і г.т. Адзначаныя намі недахопы ў перакладах Сёмухі і Клышкі можна было б назваць дробнымі, калі б гэта не датычылася свяшчэннага Пісання, дзе ўсё павінна быць дакладна.

Гаворачы пра пераклады свяшчэннага Пісання нельга не ўзгадаць шматгадоваё працы выдатнага беларускага каталіцкага свяшчэнніка ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага. Было два выданні яго перакладу Новага запавету, адно выйшла ў Мінску ў 1999 годзе, а другое ў Мінску ў 2003 годзе. І зусім недаўна выйшла ўся Біблія. У савецкі час Уладзіслаў Чарняўскі служыў на беларускай мове. Астатнія ксяндзы адносіліся да яго з варожасцю. Яго крытыкавалі польскія газеты. Яго нават папа рымскі Павел VI заклікаў у Ватыкан. Толькі пасля гэтака іншыя ксяндзы перасталі крытыкаваць.

Неабходнасць мець дакладны вывераны пераклад свяшчэннага Пісання абумовіла стварэнне у 1990 годзе па бласлаўленню Мітрапаліта беларускай біблейскай Камісіі. Яна робіць пераклад з традыцыйнага грэчаскага тэксту. Адрозненні паміж традыцыйным і крытычным тэкстам указваюцца ў дадатках. Назвы і імёны перадаюцца паводле ўсходнеславянскай традыцыі, набліжанай да царкославянскай. Перакладзены чатыры Евангеллі, Дзеі Апосталаў, саборныя пасланні, пачалі перакладаць пасланні апостала Паўла да Ефесянаў.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал