Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Хто і якім чынам эксплюатуе працоўныя клясы?Стр 1 из 13Следующая ⇒
Што такое сацыялізм? Сацыялізм - гэта змаганьне за ліквідаваньне ўсялякае грамадзкае няроўнасьці, усялякае эксплюатацыі і ўсялякага ўбоства, змаганьне за справядлівейшы, шчасьлівейшы ад цяперашняга лад, а менавіта такім чынам, каб цяперашні прадукцыйны капітал, то бок глеба, фабрыкі, машыны ды іншыя прылады працы, а гэтак жа ўсялякая сыравіна, замест стану прыватнае ўласнасьці некалькіх людзей, мусяць перайсьці ва ўласнасьць грамадзкасьці. (Пад капіталам разумеем ня толькі грошы, якія даюць адсоткі, але і ўсялякія іншыя карысьці, якіх ўладальнік не ўжывае сам непасрэдна, але якія такім ці іншым чынам павінны даваць яму прыбытак. Такім чынам, каб мець капітал, недастаткова мець грошы, машыны, фабрыкі, сыравіну і г.д., але гэтыя рэчы павінны прыносіць прыбытак і павялічваць капітал, гэта значыць у краіне павінны быць людзі без капіталу, якія для пракорму павінны працаваць на капіталістаў і ўладальнікаў. Без працоўных няма капіталу. Напрыклад, найлепшая прадзільня складае капітал толькі тады, калі для яе ў нейкім краі ёсьць працоўныя і ёсьць сыравіна для пераапрацоўкі, а калі перанесьці яе ў бязлюдную пушчу альбо закапаць у зямлю, то яна перастае быць капіталам. Гэтак жа ўладальніка вялізарных палёў у амерыканскіх стэпах альбо ўладальніка золата на дне мора нельга назваць капіталістамі). Тым самым сацыялізм адваротны ўсялякім падзелам, - ён ня хоча адбіраць ад аднаго, а даваць іншым, лічачы ўсё, што цяпер мае чалавецтва, за вынік працы ўсяго чалавецтва ад доўгіх стагодзьдзяў, - што, такім чынам, несправядліва даваць яго ў выключнае валоданьне некалькім людзям, якія могуць зьнішчыць тое, над чым іншыя працавалі, альбо ўжываць яго нават у шкоду працаўнікам. Найсправядлівейшая справа, калі тое, што да гэтага часу выпрацавала чалавецтва, належала толькі ёй ўсёй, было яе супольнасьцю і вечнай уласьцівасьцю, зь якой аднолькава можа карыстацца кожны і да якой са свайго боку ён павінен прыкласьці сваёй працы, колькі зможа. Ці скасоўвае цалкам сацыялізм прыватную ўласнасьць? Не. Рэчы, якімі кожны чалавек непасрэдна карыстаецца, напрыклад, ежа, адзеньне - застануцца прыватнай уласнасьцю. Сацыялізм скасоўвае толькі ўласнасьць на такія рэчы, валоданьне якімі дапамагае эксплюатаваць іншых. Хто і якім чынам эксплюатуе працоўныя клясы? Эксплюатуюць іх усе ўладальнікі буйных капіталаў, ці то ў грошах (ранцье), ці то ў фабрыках й машынах (фабрыканты), ці то ў глебах (уладальнікі буйных зямельных маёнткаў), ці то ў жылых будынках у гарадах, ці то, урэшце, у таварах, прызначаных на продаж. Бо ўсё гэта капіталы, якія паўсталі з працы многіх людзей і многіх пакаленьняў, а гэта значыць павінны служыць грамадзкасьці, а не адзінкавым асобам у шкоду іншым. Вялікія капіталы ў руках такіх адзінак маглі паўстаць толькі праз эксплюатацыю працы іншых, то бок праз частковае прысвойваньне таго, што іншыя вырабілі. А справядлівасьць кажа, каб той, хто працуе, меў таксама і тое, што вырабіць, а калі ён працуе чужой прыладай, тады аддаваў бы іх ўладальніку толькі тое, што належыць па ўжытку прылады. Тым часам зараз мы бачым зусім ня тое. Працоўны вырабляе ўдзень тавараў, напрыклад, 5 зол. вартасьці, а атрымлівае 1 зол., г.зн. працадаўца 4 зол. яго заробку хавае ў сваю кішэню. Знакаміты нямецкі сацыяліст Карл Маркс зразумела даказаў, што менавіта з такіх толькі дадатковых вартасьцяў, вырваных ад працоўных, паўсталі ўсе капіталы. Тут не абавязкова трэба разумець толькі заробкавую плату. Домаўладальнік, што наймае пакоі за вялікі кошт, за некалькі або некальканадцаць гадоў павярне ўсе сродкі, якія выдаткаваў на ягоную пабудову, і далейшыя прыбыткі ён атрымлівае ўжо дарам ад бедных людзей, якія ня маюць уласнага дому. Такім чынам мы бачым, што цяперашняя эксплюатацыя ёсьць ня толькі там, дзе працадаўцы надужываюць працоўных, як нехта сьцьвярджае, - яна ўсюды, дзе толькі ёсьць асобныя клясы: працадаўцы і працоўныя, купцы, фабрыканты, багацеі і бедныя. Яе асьвячаюць цяперашнія законы; супраціўляцца супраць яго эксплюатаваным адное й тое ж, што супраціўляцца ўладзе і законам, і мы, напрыклад, часта бачым, што падчас г.зв. забастовак, войска й паліцыя сілаю прыгнечвае і гоніць рабочых працаваць за такі кошт, які пажадалі ўсталяваць працадаўцы.
|