Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ці можа капіталіст плаціць працоўным усю вартасьць іхняга заробку?






Ня можа, таму што ў такім выпадку ягоны капітал не толькі не ўзрасьце, а, наадварот, хутка зьнікне цалкам.

Чаму?

Бо ён, як звычайна кажуць, “ня можа вытрымаць канкурэнцыі”. Канкурэнцыя ў гэтым выпадку - гэта вечная барацьба капіталістаў паміж сабой. Хто мае тавары, імкнецца прадаць іх як мага хутчэй і як найкарысней; хто мае фабрыку, імкнецца фабрыкаваць хутчэй, найбольш й найтаньней; хто мае памяшканьні да найму, імкнецца сдаваць іх найбольш і найдаражэй: хто мае глебы, імкнецца апрацаваць іх як мага хутчэй і атрымаць зь іх як мага больш выгады. Усе быццам ціснуцца адзін перад адным. Але акрамя таго бачым, што часьцяком багацейшы апярэджвае бяднейшых і здабывае найбольш карысьці, а бедныя губляюць. Напрыклад, купец, жадаючы прадаць больш сваіх тавараў, мусіць пусьціць іх найтаньней. Калі ён пусьціць іх таньней іншых, якія прадаюць такія ж тавары, тады больш пакупнікоў прыйдзе да яго, такім чынам, іншыя прададуць менш і адносна страцяць. А калі ён можа прадаць таньней бяз страты? Відавочна, тады, калі выпрацоўка гэтага тавару менш каштуе. А мы ведаем, што хто вырабляе чагосьці шмат адразу, таму выпрацоўка каштуе таньней, напрыклад, таньней вырабляць нейкую рэч машынамі, чым рукамі. Таму толькі багацейшы капіталіст, можа вырабляць шмат тавараў адразу, з дапамогай машын і г.д., можа прадаваць іх таньней. Акрамя таго, маючы шмат тавараў, ён прадае іх у розных месцах і можа быць упэўненым, што хоць страціць у адным месцы, затое заробіць на іншых. Якраз таму драбнейшы капіталіст ня можа гэтага зрабіць і вымушаны ўвесь час губляць ў такой барацьбе, бо хоць ён робіць з дапамогай машын, і маючы менш тавараў, выносіць іх на адзін гандаль, і страціўшы там раз, падае зусім. Такім чынам мы бачым, што ў выніку канкурэнцыі вялікія капіталы ўвесь час быццам пажыраюць меншыя і сыходзяцца ў руках кожны раз меншае колькасьці багацеяў. Зь іншага боку, і тавары, хоць некаторыя, з-за канкурэнцыі становяцца ўсё таньней.

А чаму ж працоўныя стала жывуць у галечы, калі спажывецкія тавары таньнеюць?

Розныя тавары, праўда, таньнеюць (сукно, мэталёвыя вырабы і інш), але затое даражэюць рэчы, патрэбныя для жыцьця: хлеб, мяса і іншыя прадукты. А акрамя таго, плата працоўнага не павялічваецца так хутка, як ягоныя патрэбы, і хоць, напрыклад, працоўнаму сто гадоў таму плацілі 50 цэнтаў, а зараз плацяць гульдэн, дык гэтага ня толькі нельга назваць падвышэньнем платы, але хутчэй зьніжэньнем яе, бо 100 год таму працоўны мог удвая лепш жыць за 50 цэнтаў, чым сёньня за гульдэн. Наогул, за працу працоўнаму плацяць цяпер паводле тых жа самых законаў, што і за ўсялякі іншы тавар.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал