Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Такім чынам, ці можна будучую сацыялістычную грамаду лічыць чымсьці накшталт цяперашняе дзяржавы?






Ніяк нельга, бо будучая грамада будзе складацца з роўных паміж сабой людзей, з саміх працоўных, якія будуць, праўда, усе палітычнымі людзьмі, падобна да цяперашніх чыноўнікаў, але аніякае асобнае платы за гэта мець ня будуць, акрамя таго, што заробяць.

Ці ёсьць новай ідэя сацыялізму ў гісторыі?

Зусім не. Ужо з самых старажытных часоў яна шырылася і ў жыцьці і ў навуцы. Мы, напрыклад, ведаем, што ў найбольшай часткі цяперашніх эўрапейскіх народаў, у вельмі старажытныя часы, зямля была агульнай грамадзкай уласнасьцю (рэшткі гэтае грамадзкае ўласнасьці захаваліся у многіх мясцовасьцях яшчэ і да гэтага часу, а ў Расеі ўсю зямлю і яшчэ дагэтуль лічаць грамадзкай ўласнасьцю) ведаем далей, што першыя хрысьціянскія абшчыны жылі спачатку па правілах, падобных да сучаснага сацыялізму, што ў шматлікіх старажытных і сучасных навукоўцаў сацыялістычныя ідэі выяўляліся дастаткова выразна, хоць уласьцівага сучаснага сацыялізму яшчэ не было на сьвеце. Нарэшце, і ўвесь чалавечы прагрэс ёсьць збольшага сацыялізмам, таму што ён складаецца на сумеснай працы людзей і збольшага на сумесным карыстаньні з таго, што раней зроблена ці прыдумана. У прыватнасьці, найноўшыя часы буйное фабрычнае прамысловасьці і машынаў выразна выяўляюць вобраз сацыялістычнага спосабу працы.

А чаму ж не атрымаліся былыя сацыялістычныя спробы?

Былыя сацыялістычныя спробы не маглі атрымацца з-за вялікіх хібаў, якія ў кожнай бачым. Старажытная агульнасьць глебаў, напрыклад, не магла ўтрымацца таму, што ёй не хапала агульнае апрацоўкі гэтых глебаў і справядлівага, абапертага на сумленнай працы, падзелу дасягненьняў. Гэтак жа і сацыялістычная хрысьціянская абшчына не ўтрымалася з-за недахопу сумеснае працы. А мы ведаем, што сумесная праца - гэта першая ўмова сацыялізму, і што цяпер, калі на выпрацоўку малое іголкі трэба спалучыць сумесную працу некалькіх альбо некалькіх дзясяткаў людзей - гэтая ўмова сапраўды існуе, што, такім чынам, адна палова сацыялістычнага ладу, і гэта найскладанейшая палова, ўжо ўведзеная ў жыцьцё.

Чаго ж яшчэ бракуе?

Бракуе толькі правільнага падзелу прыбыткаў для сумеснага ўжываньня працоўнымі, а гэта як раз і мае на мэце сацыялістычная рэформа.

Ці ёсьць магчымай такая рэформа?

Такая рэформа ня толькі магчымая, але нават непазьбежная, бо сучасны фабрычны стан, нягледзячы на ўсялякія дробныя меры засьцярогі, не можа доўга захоўвацца, пакуль не адменіць падставу ўсялякае няроўнасьці і ўсялякае эксплюатацыі - прыватную ўласнасьць прадукцыйнага капіталу.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал