Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






А ці ёсьць магчымым сацыялізм у нас, у Польшчы, а ў прыватнасці ў Галіччыне?






Як ўсюды, так і ў нас ёсьць эксплюататары i эксплюатуемыя - ёсьць працоўная кляса па сёлах і па гарадах, становішча якой ня толькі ня лепшае, а часта нават горшае, чым дзе-заўгодна. Зямля нашых хлебаробаў надзвычай раздробленая, яна ня здольная нават пракарміць на працягу году сям’ю і, уганяючы яе ў пазыкі, вельмі хутка робіцца ўласнасьцю ліхвяроў, банкаў альбо багацееў, а калі і можа пракарміць сяк-так сельскую сям’ю, дык ўсё-ткі не дае ёй аніякае магчымасьці пасылаць дзяцей у школы, разьвіваць іх, як трэба, апрацоўваць глебу і ўдасканальваць гаспадарчыя прылады і набываць патрэбныя ў гаспадарцы веды - а гэта служыць прычынай заняпаду сельскіх гаспадарак, якія ніякім чынам ня могуць вытрымаць канкурэнцыі з большымі, хоцьбы трохі ўмела кіраванымі гаспадаркамі. Вялікая частка нашага сельскага насельніцтва - гэта цалкавіты пралетарыят, а другая частка - напалову пралетарыят, бо дарма, што ён мае малую рэальнасьць, а павінен на працягу большае часткі года шукаць заробку дзе-небудзь, такім чынам павінен падлягаць таму самаму жалезнаму закону Лассаля (Рыкарда), які мы раней абазначылі. Аб гарадзкіх працоўных, зразумелая справа, трэба сказаць гэта самае, толькі ў большай ступені. Такім чынам мы бачым, што глебы для сацыялізму ў нас дастаткова і што нашыя адносіны так жа, як і ўсюды, дамагаюцца хуткае зьмены.

Ці супярэчыць сацыялізм нашаму патрыятычныму пачуцьцю?

Зусiм не, - і такі дакор нават сьмешны. Бо сказана ўжо, што сацыялізм адваротны ўсялякаму ўціску, эксплюатацыі, - ці чалавека чалавекам, ці народа народам. Такім чынам, калі запануе вольнасьць і адзінства сярод народаў, тады кожны зможа разьвівацца найлепей, не выносячы ўціску ад іншага, як гэта маем цяпер. Наадварот, можам сказаць, што разьвіцьцё кожнае народнасьці, сапраўды пасьпяховае і свабоднае, можа наступіць толькі пры сацыялістычным ладзе, бо гэты лад самы свабодны і забясьпечвае народу матэрыяльнае існаваньне.

А можа, самага патрыятычнага пачуцця дастаткова для нас, палякаў? Можа, менавіта толькі вяртаньне палітычнае незалежнасьці асчасьлівіць наш народ, а тады і сацыяльная рэформа для нас непатрэбная?

Хто так кажа, той альбо асьлеплены ў канец, альбо нічога ня думае. Бо палітычная незалежнасьць нічога не значыць для людзей пры ўнутранае сацыяльнае няволі. Якая карысць будзе нашаму народу з таго, што нашыя падаткі замест расейскага ці прускага будзе браць і марнаваць ўрад, складзены з нашых уласных паноў, якія клапоцяцца, як і расейскія і прускія, пра сябе саміх, а не пра народны дабрабыт? Што нам карысьці з таго, што будзем мець ўласнага караля, калі ліхвяры і капіталісты будуць зьдзіраць і эксплюатаваць нас па-ранейшаму? Наадварот, пакуль не дамо народу надзеі на сацыяльную рэформу, гэта значыць на паляпшэньне матэрыяльнага існаваньня, да таго часу ён усёй масай не паўстане да змаганьня за сваю і нашу палітычную незалежнасьць. Трэба забясьпечыць яму перадусім хлеб і ўсе дасягненьні ягонае працы, а тады аніякая сіла, ні адзін наезд не сагне нашага народа ў ярмо няволі, не пазбавіць яго незалежнасьці. Іншага шляху няма!


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал