Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чаму так адбываецца?






Так адбываецца і так мусіць адбывацца таму, што калі, напрыклад, плата ўзвысіцца ў нейкай ваколіцы, адразу зь іншых ускраінаў нацягнецца больш працоўных, альбо мясцовыя працоўныя з-за крыху лепшых умоваў жыцьця часьцей ажэняцца, а таму колькасьць дарослых і малалетніх працоўных хутка павялічваецца і ўзнікае большы наплыў працоўных да фабрык, з часам іх будзе больш там, чым трэба, гэтак што ўсе ня змогуць атрымаць працы. Гэтыя беспрацоўныя ёсьць асуджанымі на галодную сьмерць, і таму яны гатовыя прадаваць сваю працу любым коштам, абы выжыць. Гэтым карыстаюцца працадаўцы. Бо яны лічаць за лепшае мець працоўнага танным коштам, і альбо прымаюць тых галодных па нізкім кошце, альбо зьніжаюць плату ўсім сваім працоўным. Такім чынам мы бачым, што гэтае хістаньне заробкавае платы не зусім залежыць ад чалавечае волі, а больш ад чыньнікаў, якія безумоўна вынiкаюць зь цяперашняга ладу. Кожны капіталіст вырабляе на ўласную руку як мага больш тавараў і ўціскае працоўных, але ня ведае, ці купіць на торжышчы хто ягоныя тавары, альбо ці не наносяць іншыя іх яшчэ больш і таньней. А калі капіталіст заробіць на торжышчы раз, тады ён імкнецца вырабляць яшчэ больш, каб і далей перамагаць у канкурэнцыі, ён павялічвае на хвіліну заробак; праз гэта ён прыцягвае больш працоўных да сваёй фабрыкі, што неўзабаве вядзе да новага зьніжэньня платы. Пры цяперашняй сьляпой канкурэнцыі так мусіць дзеяцца, і навукоўцы назвалі гэтыя сталыя зьмены заробкавае платы «заробкавым законам Рыкарда», бо ангельскі вучоны Рыкарда першы адкрыў і даказаў гэты закон. Вось ён: сярэдні заробак пры цяперашнім ладзе ня можа доўга перавышаць тае нормы, якая ёсьць неабходнай на ўтрыманьне працаўніка ў адпаведнасьці са звычайнымі патрэбамі гэтага краю і тых стасункаў, у якіх ён жыве. Гэтая жыцьцёвая патрэба ня ўсюды і не заўсёды аднолькавая. Ангельскі працоўны ніяк не абыйдзецца без шматлікіх такіх рэчаў, безь якіх абыходзіцца наш, а кітайскі працоўны выжыве і з такой платай, зь якой наш памрэ з голаду. Некаторыя навукоўцы спрабуюць адмаўляцца закону Рыкарда, даказваючы, што заробак, напрыклад, за апошнія 100 год у сярэднім вельмі павысіўся. Ужо раней мы сказалі, што такое ўзвышэньне платы разам з падвышэньнем коштаў на прадукты харчаваньня і іншыя неабходныя ў жыцьці рэчы - толькі бачнае. Тут павінны яшчэ дадаць, што ня толькі прадукты падаражэлі, але з разьвіцьцём адукацыі і ўсялякія іншыя патрэбы працоўнага павялічыліся. Калі, напрыклад, 100 год таму кнігі і газэты чыталі толькі збольшага паны, то зараз кніга альбо газэта стала амаль жыцьцёвай патрэбай кожнага працоўнага і г.д. Згодна з законам Рыкарда, заробак не падвышаецца цалкам у такім дачыненьні, у якім павялічваюцца патрэбы працоўных.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал