Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Загадны лад. Умоўны лад.
Адз. лiк Мн. лiк Адз. лiк Мн. лiк 1 ас. (няма) малацiма! я малацiў-бы мы малацiлi-б 2 ас. малацi! малацiце! ты малацiў-бы вы малацiлi-б 3 ас. хай ён, яна, хай яны ён малацiў-бы яны малацiлi-б яно малоцiць! малоцяць! яна малацiла-б яно малацiла-б
§24. Умоўны лад дастанем, прыставiўшы дапаможнаю частку –бы або -б да прошлага часу: я пашоў-бы, зрабiў бы, яна пашла-б, яно пашло-б i г.д.
2. Праспрагай у цяперашнiм часе: ламаць, глядзець, палiць. 3. Цi можна ўтварыць цяперашнi час ад зламiць, угледзiць, спалiць? 4. Якая розьнiца ў значэньнi памiж ламаць i зламаць, глядзець i угля-дзець, палiць i спалiць? Дай прыклады дзеясловаў падобных да ламаць i падоб-ных да зламаць. 5. Як будзе будучны час ад ламаць, глядзець, палiць i зламаць, угледзiць, спалiць?
§ 25. Трываньне. Дзеясловы бываюць двух трыванняў: закончанага i незакончанага. Закончанае адказвае на пытаньне што зрабiць? (зламаць, угле-дзiць, запалiць); незакончанае - на пытаньне што рабiць? (ламаць, глядзець, палiць). Закончанае трываньне ня мае цяперашняга часу, а будучны час мае просты (зламаю, угледжу, спалю i г.д.); незакончанае трываньне мае цяперашнi час (ламаю, гляджу i г.д.), а будучны час зложаны (буду ламаць, буду глядзець i г.д.).
Б. Перапiсаўшы верш, выпiсаць па парадку ўсе дзеясловы, а побач кожнага аз-начыць ягоную форму i неазначальнiк такiм спосабам:
Загаснуць - буд.ч.; 3 ас. мн. л.; апав. лад; законч. трыв.; неазначальнiк - загаснуць. Загiне - буд.ч.; 3 ас. адз. л.; апав. л.; законч. трыв.; неазн. - загiнуць.
Конi скачуць. Дзын-дзын-дзын! Гучны звон нясецца i далёка мiж раўнiн цiхiм жалем льецца. Цiхне, глухне гэты звон, ускочыўшы ў гаёчак, усё слабее, цiхне ён, кволы галасочак. Вось i тройкi ня вiдаць, праняслась стралою, i званочка ня чуваць, плачу пад дугою. Толькi пыл трубою курыць над дарогай бiтай; поле цiхае глядзiць, сiратой забытай. I пытае цiш яго поглядам, здаецца: хто праехаў i чаго i куды нясецца? I ня будзе знаць, стралой куды тройка скача, i зва ночак пад дугой чаго цiха плача. (Тройка - Я.Колас).
|