Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 32.






А. 1. Адкажы на пытаннi: Хто трубiць? Хто косiць? Хто куе? Што наступае пасьля зiмы? Што цячэ? Што расьце ў вазонах? Што робiць вучыцель? Што робiць рыбак? Што робiць паляўнiчы? Што робiцца з вадой? Што робiцца з сьнегам?

2. Прачытай пададзеныя сказы i скажы, аб чым цi аб кiм кажацца ў кожным з iх:

Пастух трубiць. Касец косiць. Зоркi зiгацяць. Сонца сьвецiць i грэе. Вецер вые. Лес шумiць. Вучыцель вучыць. Паляўнiчы палюе.

3. Што кажацца у гэтых сказах аб пастуху, касцу, зорках, сонцы i г.д.?

 

§ 35. Дзейнiк i выказнiк. Слова, што азначае прадмет, аб якiм ка-жацца ў сказе, называецца дзейнiкам. Дзейнiк паказвае асобу або рэч, якая нешта дзее, або з якою нешта дзеецца: пастух трубiць, зоркi мiгацяць, трава зялёная.

Выказьнiк нешта выказвае аб дзейнiку: што дзейнiк робiць (дзее), або што з дзейнiкам дзеецца: пастух трубiць, зоркi мiгацяць, трава.

Дзейнiк найчасьцей выражаецца прадметнiкам, стаiць у назоўным склоне i адказвае на пытаньне хто? або што?

Выказьнiк найчасьцей выражаецца дзеясловам.

Але i iншыя часьцiны мовы могуць быць дзейнiкам i выказьнiкам. Напр.: Пешы коннаму не таварыш (хто? - пешы - дзейник; аб ім кажацца, што ён “ не таварыш” - выказьнiк). Трава зялёная (што? - трава - дзейнiк; аб траве ка-жацца, што яна “зялёная” - выказьнiк).

 

Б. Перапiсаўшы, падчыркнi дзейнiк простай рыскай, выказьнiк пакручастай.

 

Сонца зайшло. Птушкi лятаюць. Пастух пасе. Сенажаць скошана. Грэчка зьвезена. Жыта зжата. Блiснула маланка. Неба заслалася хмарамi. Выйшаў сейбiт сеяць. Малiна салодкая. Жыта красуе. Хата прыбрана. Асыпалася лiсьце. Прыйшла восень. Пшанiца сьцяблiстая. Дарога добрая. Затуманiлася неба. Па-чалiся прымаразкi. Птушкi разьляцелiся. Быў прыгожы летнi вечар.

Лекцыя 33.

А. 1. Да чаго адносяцца друкаваныя курсывам словы?

 

Настала || халодная пара. Стары явар || пахiлiўся. Пахiлiлiся || нiцыя лозы. Кочана || работа сярпа. Слаўная || доля героя.

Кравец || пашыў сьвiтку. Дзецi || спаролi гняздо. Праўда || вочы коле. Поле || залацiцца збожжам. Шкло || блiшчыць на сонцы. Па балоце пахаджае || бусел. Вожык || ласы на вужы. Не жартуй з агнём. Гасьцiнец || абсаджаны бярозамi.

 

2. Што разьдзяляе знак || у пададзеных сказах?

 

Асноўныя i даданыя часьцiны сказу.Дзейнiк i выказьнiк - асноўныя часьцiны сказу. Апрача таго ў сказе могуць быць чась-цiны, што дадаюцца да дзейнiка або выказьнiка: такiя часьцiны называюцца даданымi.

 

Б. Перапiсаўшы, расстаў словы так, каб сказ можна было раздзялiць на дзьве часткi так, як у прыкладзе пад А.І. (Напрыклад: Ня люблю я места = я || ня люблю места).

 

Кучка йдзе народу. Вязала жанчына ячмень. Нагрэты сонцам пясок палiў ногi. Мяса маладых казьлянят вельмi смачное. Унадзiўся казёл у гарод. Пану-рыя елкi маркотна шумелi. Цэлае лета вiсеў жалуд на старым дубе. Цiха Нёман калыхаўся ў высокiх берагох. Зазьвiнелi звонкiя струны. Нудная восень пры-йшла. Вецер дажджлiвы панура шумiць. Паляўнiчы забiў чацьвертага цецярука. Шэрая зязюля кукуе ў садзе. Халодны вецер сьвiшча ў полi. Зямля з усiх бакоў абкружана паветрам.

 

УВАГА. Ня ўкожным сказе трэба рабiць перастаўку.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал