Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 27.






А. 1. Зьвярнi ўвагу на прадлогi ў словах, друкаваных курсывам: Стол засьцi-лаецца настольнiкам. У засьценку няма школы. Прывычка другая натура. Трэ-ба спынiць спрэчкi. Прыдакучыла жураўлю жыць аднаму.

Цi ў гэтых словах бяз зьмены значэньня можна аддзялiць прадлог?

 

§ 31. Шмат у якiх разох прадлог так цесна зросься з словам, што слова без яго зьмяняе або зусiм трацiць сваё значэньне: па дарожны, на стольнiк, пры вычка, пера ход (але: -дарожны, -ход, -стольнiк значаць нешта iншае, а

-вычка нiчога не значыць).

Некаторыя прадлогi зусiм ня ўжываюцца асобна: уз-, раз-, вы-, пера-, су-, пра-, па- (уздых, усход, разборб, расход, выган, выйсьцi, пераход, сусед, пра-дзед, пасынак).

З дзеясловам прадлог заўсёды злучаецца ў вадно непадзельнае слова: дагнаць, прамянiць, перакiнуць, падыйсьцi, прыдумаць, засумаваць, падгада-ваць, наляцець, абхапiць, згаварыцца, сьцягнуць, узысьцi, успомнiць, раза-гнаць, раздаць, расказаць, выдумаць, пераняць, сустрэць i г. д.

Таксама з прыслоўем: запраўды, пазалетась, зараз, напавер, уздоўж, спадысподу, даволi, паасобку, даволi, паасобку, потым i г. д.

 

Б. Перапiасўшы, падчыркнi асобныя прадлогi простай рыскай, а словы, што пiшуцца разам з прадлогамi - пакручастай.

 

А глянь на луг пад вечар, браце! Увесь, як ёсьць, аж за дарогу устаноўлен копамi мурогу; i так сьвяжуткi копкi тыя i так выразны - бы жывыя, i выгляд кожнае адметны, але ўсе разам так прыветны. Вазы шыбуюць важна, стала, бы тых вагонаў рад нагнала. Павее ветрык - што за пахi! Мёд разьлiваюць тыя гмахi, вiно найлепшае i ром, як плата шчырая касцом.

(“Новая Зямля” Я.Колас).

Лекцыя 28.

А. 1. Зьвярнi ўвагу на словы, друкаваныя курсывам, i адкажы, якое значэнь-не маюць яны ў сказе:

Былi хлопцы на вясельлi i малодзiцы. Авёс i ячмень сабраны. На зiму абмiраюць i вужакi, i жабы, i яшчаркi. Сьвет вялiкi, а ў сьвеце людзi. Паехаў, але не даехаў. Просiць шчыра грамацея, ажно шапку скiнуў. I без папа ведама, што ў нядзелю сьвята. Ня зыч лiха другому, каб не давялося самому. Шырокi двор, ды невялiкi збор. Прыляцела ластаўка з далёкага выраю ды зашчабятала. Хоць з вадою, абы не з бядою. Гол, як сакол.

 

Злучнiк. Такiя словы, як i, а, але, каб, ды i падобныя, самастойнага значэньня ня маюць[1] (гэта значыць: не азначаюць анi прадмету, анi асаблiвасьцей), а служаць толькi злучнiкамi.

Б. Перапiсаўшы, падчыркнi злучнiкi (злучнiкi, якiя трудней распазнаць, друкаваны курсывам):

 

Пуста ў лезе, толькi стогi парыжэўшыя стаяць, ды шпакi каля дарогi цэлы дзень адно крычаць. Вуснамi мёд разлiвае, а запазухай камень трымае. Калi свайго хлеба край, то й пад ельлю рай. Галасок, як тоненькi валасок. Не бяда, што чорна, абы была праворна. Хоць сьпiна гола, ды свая воля. Цi будзе, цi не? Або будзе, або не. Каласы пахiлiлiся, бо поўныя. Жыў сабе дзед ды баба. Шырокi двор, ды невялiкi збор. А як надойдзе ўжо Пакрова, то не наесца ў полi карова, бо ужо золкi ветрык павее, трава пажоўкне i пачарнее. Часам, як у полi з коньмi начуеш, пяючы “восень” дзяўчат пачуеш, i, сказаць праўду, дык, мой ты браце, ад гэнай песьнi за сэрца хваце, бо яе тая працяжная нота, хоць слёзы гонiць, слухаць ахвота.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал