Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 1.






А. 1. Выдзялi супольную часьць з розных формаў таго самага слова:

 

баран, барана, барану, баранам, баране; бараны, бараноў, бараном i г.д.

ведаю, ведаеш, ведае, ведаем, ведаеце, ведаюць; ведаў, ведай, ведаць;

настольнiк, настольнiка i г.д.;

палiваць, палiваю, палiваеш i г.д.

добры, добрая, добрае; дабрага, добрай i г.д.

 

§ 1. Канчатак. Тая часьць слова, што стаiць у канцы i зьмяняецца пры скланеньнi i спражэньнi, называецца канчаткам, напр.: баран- а, баран- у, ба-ран- ом, веда- ю, веда- еш, палiва- ў, палiва- ла; добр- ы, добр- ая, добр- ае i г.д.

 

§ 2. Аснова. Адкiнуўшы канчатак, дастанем аснову, напр.: баран- а, веда -ю, палiва- ў, добр- ы i г.д.

 

§ 3. Зьмены у аснове. Аснова слова звычайна не зьмяняецца. Але часам залежна ад розных прычынаў бываюць розныя зьмены i ў аснове.

У залежнасьцi ад зьмены нацiску можа выступаць аканьне, напрыклад: воз, ваз -а i г. д.; вад -а, вод -ы; бяд -а, бед -ы.

Перад е i i могуць чарадавацца д i дз, т i ц (дзеканьне i цеканьне): ва д -а, ва дз -е; ха т -а, ха ц -е; i д -у, i дз -еш.

У скланеньнi ў давальным i месным склоне могуць чарадавацца х i с, к i ц, г i з: са х -а, са с -е; ру к -а, ру ц -э; лу г, лу з -е i г. д.

 

У прадметнiках часта бывае такое чарадаваньне, як: куп е ц, купц-а, ду-р а нь, дурн-я; дз е нь, дн-я, дзён i iнш.

У спражэньнi чарадуюцца дз i дж: гля дж -у, гля дз -iш i г. д.

УВАГА. Такое ўпрошчанае, мэханiчнае адзяленьне канчатку посьле мягкiх зычных, як толькi што зроблена - вадз-е, хац-е, сас-е, луз-е, дурн-я, дн-я, - ня зусiм правiльнае. Точна было-б так: вадз ь -э, сас ь -э, луз ь -э, хац ь -э, дурн ь -а, дн ь -а. Тое самае лягчэй выражаецца лацiнiцай: wadź -e, saś -e, ł uź -e, chać -e, durń -a, dń -a (хоць прынята пiсаць: wadzie, sasie, ł uzie, chacie, dnia...)

 

Б. Перапiсваючы, аддзялi рыскай аснову ад канчатку (аснов-у, чыст-ым...):

 

Стол заслалi чыстым настольнiкам. Сусед трымае сталаўнiка. На вясельлi сьпяваюць вясельныя песьнi, а ў жнiво пяюць жнiўныя. Кожная хата мае стол. Сталяр купiў сталярскi варстат. Палотны беляць, а выбялiўшы шыюць палаценную бялiзну. Сьцены пабелены вапнай. Лясьнiк пiлнуе лесу. Белага зайца называюць беляком, а шэрага шараком. Чорны воран, а ня птух; Хоць з крыльлямi, да ня сокал; шэсьць ног мае, зямлю капае (жук). Сыты галоднаму не спагадае.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал