Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
V.Паведамленне тэмы урокаСтр 1 из 11Следующая ⇒
— Хто абараняў нашу Радзіму ад ворагаў? — Што натхняла людзей на смяротную барацьбу? (Любоў да роднай зямлі) — Вось і адзін з герояў казкі В. Сухамлінскага “Драч і крот”, з якой мы сёння пазнаёмімся, таксама любіў Радзіму. VI.Работа з тэкстам казкі В. Сухамлінскага “Драч і крот” 1.Падрыхтоўка да ўспрымання твора
2.Чытанне казкі настаўнікам 3.Праверка першаснага ўспрымання твора — Як Драч ставіцца да Радзімы? 4.Чытанне тэксту-казкі вучнямі Ø Чытанне – гудзенне Ø Чытанне па асобах 5.Аналіз зместу твора — Адкуль і куды ішоў Драч? — Якой была ў яго дарога? Аб чым ён думаў? — Каго сусрэў Драч? — Аб чым гутарылі героі казкі? — Што здзівіла Крата ў паводзінах Драча? Прачытайце. — Што можна сказаць пра Крата, пачуўшы яго пытанне? — Можа, і сапраўды трэба было б застацца Драчу ў далёкай Афрыцы, там жа так цёпла? — Дзе выводзіць драч птушанят? — Што з’яўляецца галоўным для Драча? — Чаму аўтар супрацьпастаўляе Драча і Крата? Фізкультхвілінка Увага! Зараз ý станьце, дзецi. Будзем крочыць па планеце. Раз, два, тры, чатыры, Крок за крокам па краiне. Сонца грэе, прыпякае, Лёгкi ветрык павявае, Жыта спелае качае. Вось дайшлi мы да крынiцы, Выпейце з яе вадзiцы. У небе - птушак карагод, İ мы адправiмся ý палёт. Улева, ý права павярнiся İ сябрам сваiм ý смiхнiся. VII. Работа з тэкстам верша К. Буйло “Люблю наш край” 1.Падрыхтоўка да ўспрымання твора Малюнкі з выявамі беларускіх краявідаў – вёсак, гарадоў, садоў, лясоў. — Паглядзіце на малюнкі, што яны вам напамінаюць? Якое пачуццё ў вас выклікаюць? (Захапленне, замілаванне, …) — Падобныя пачуцці родныя краявіды выклікалі і ў паэтэссы Канстанцыі Буйло, і яна напісала верш “Люблю наш край”. Гэты верш пакладзены на народную музыку, якую запісаў Генадзь Цітовіч. Праслухайце аўдыязапіс. 2.Чытанне твора настаўнікам 3.Праверка першаснага ўспрымання твора — Аб чым гаворыцца ў вершы Слоўнікавая работа
4.Чытанне верша вучнямі 5.Аналіз зместу твора — Што аўтар называе родным краем? Зачытайце адказы у тэксце. (Старонку, дзе яна нарадзілася і вырасла) — Вызначце, якая пара года адлюстравана ў вершы? (Канец лета) Пацвердзіце адказ радкамі з твора. — Якім настроем прасякнуты верш? Выбярыце адказ з прапанаваных на дошцы, абгрунтуйце яго радкамі з тэксту.
— Прачытайце ў вершы, з чым аўтар упершыню сутыкнулася ў родным краі? Супастаўце выразы: спазнала шчасце – слязу нядолі праліла. — Падбярыце сінонімы да слова нядоля. (Гора, няшчасце, бяда) — Што К. Буйло хацела падкрэсліць гэтым выразам. (Значыць, жыццё ў яе было не такім ужо простым і лёгкім) — Змяніце дзеяслоў спазнала іншым з блізкім значэннем. (Зведала, сустрэла) — Прачытайце загаловак верша. Чаму ў вершы неаднаразова паўтараецца спалучэнне наш край? (Аўтар не аддзяляе сябе ад людзей, народа, які жыве на беларускай зямлі, таму замест слова мой гаворыць наш, значыць, агульны для ўсіх, хто тут жыве. — Вызначыце ў кожным слупку словы, якія рыфмуюцца. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора: растаўце паўзы, падкрэсліце словы, на якія падае лагічны націск і іх неабходнв пры чытанні выдзеліць голасам.
|