![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Тэма 2. Мадуляцыйная храматыка: адхіленне і мадуляцыя
2.1. Мадуляцыйны храматызм і адхіленні ў роднасныя танальнасці Змест тэарэтычных ведаў: праяўленні і прыкметы мадуляцыйнага храматызму ў мелодыі і акордавых паслядоўнасцях. Правілы пабудовы мажорнай і мінорнай храматычнай гамы ўверх і ўніз. Адхіленні ў танальнасці першай ступені роднасці; эліпсіс. Сальфеджыраванне: мелодыі са складаным рытмічным малюнкам, узбагачаным ладатанальным развіццём; мелодыі з адхіленнямі; двух-, трохгалосныя мелодыі гарманічнага і поліфанічнага складоў у выкананні ансамблямі, хорам, а капэла; рамансы замежных кампазітараў XVIII–XIX стст. з транспанаваннем (В. А. Моцарт, Л. Бетховен, Ф. Шуберт, Р. Шуман, Ф. Мендэльсон). Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: гукарады мажорных, мінорных храматычных гам, павялічанага і паменшанага ладоў; гарманічныя чатырохгалосныя паслядоўнасці з адхіленнямі. Слыхавы аналіз: акордавыя паслядоўнасці з адхіленнямі, неакордавымі гукамі; работа над цэласным аналізам твораў. Музычны дыктант: аднагалосныя мелодыі з адхіленнямі, рытмічнымі складанасцямі, з фрагментамі храматычнай гамы; чатырохгалосныя дыктанты гарманічнага або змешанага складоў.
2.2. Паступовая, энгарманічная і эліптычная мадуляцыі Змест тэарэтычных ведаў: віды мадуляцый – функцыянальная ў танальнасці І ступені роднасці, паступовая і паскораная ў танальнасці ІІ і ІІІ ступеней роднасці, энгарманічная, эліптычная, супастаўленне. Спосабы мадулявання (праз агульны акорд, праз адхіленне ў танальнасць агульнага акорда, праз энгарманізм малога мажорнага септакорда, паменшанага септакорда, павялічанага трохгучча). Этапы мадуляцыі і іх напаўненне. Сальфеджыраванне: меладычныя ўзоры з мадуляцыямі ў танальнасці дыятанічнай роднасці, паступовым і энгарманічным мадуляваннем; працяг работы над шматгалоссем гарманічнага і поліфанічнага складоў – з ліста, ансамблямі, хорам; ігра харавой партытуры на фартэпіяна з прапяваннем аднаго з галасоў. Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: гарманічныя паслядоўнасці з паступовымі, энгарманічнымі мадуляцыямі; паслядоўнасці з дыятанічных і храматычных гукаў, інтэрвалаў. Слыхавы аналіз: паслядоўнасці з паступовымі, энгарманічнымі мадуляцыямі, з запісам асобных галасоў ці ўсёй фактуры, далейшым прапяваннем асобных або ўсіх галасоў хорам ці індывідуальна. Музычны дыктант: запіс аднагалосных мелодый з рознымі мадуляцыямі; запіс двух-, трохгалосных мелодый поліфанічнага складу. Фактурныя дыктанты з гарманічным аналізам і запісам асобных галасоў або ўсёй фактуры.
|