![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Ладагукавышыннасць
3.1. Мажора-мінорная сістэма і акордыка ХХ ст. Змест тэарэтычных ведаў: асноўныя разнавіднасці мажора-мінору (аднайменны, паралельны) і іх характэрныя акорды. Адхіленні і мадуляцыі ва ўмовах мажора-мінору. Акордыка з пашыранай тэрцавай структурай (уведзенымі, дадатковымі тонамі); нетэрцавая акордыка – кластары, кварт- і квінтакорды, пентакорды. «Імянныя» гармоніі (акорды): «шубертаў акорд», «рахманінаўская гармонія», «пракоф’еўская дамінанта» і інш. Сальфеджыраванне: мелодыі, узбагачаныя сродкамі мажора-мінорнай сістэмы; вакальныя творы рускіх кампазітараў другой паловы XIX – першай паловы ХХ ст. (П. Чайкоўскі, М. Рымскі-Корсакаў, А. Барадзін, С. Танееў, С. Рахманінаў, С. Пракоф’еў, Д. Шастаковіч). Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: аднагалосныя мелодыі з пераадольваннем ладавай інерцыі; гарманічныя чатырохгалосныя паслядоўнасці з выкарыстаннем акордаў мажора-мінорнай сістэмы; акорды пашыранай тэрцавай і нетэрцавай структуры па вертыкалі ў выкананні ансамблем. Слыхавы аналіз: гарманічныя паслядоўнасці з уключэннем азначаных акордаў і сродкаў мажора-мінору, прапяванне іх ансамблем, па вертыкалі. Вызначэнне на слых структуры асобных дысануючых, складана-альтэраваных акордаў. Музычны дыктант: работа над адна-, двух-, трохгалоснымі дыктантамі; чатырохгалосныя дыктанты гарманічнага, поліфанічнага або змешанага складоў.
3.2. Блюзавы лад і джазавая акордыка Змест тэарэтычных ведаў: блюзавы лад. Асаблівасці прымянення і абазначэння акордыкі ў джазе. Сальфеджыраванне: работа над шматгалоссем гарманічнага і поліфанічнага складоў з уключэннем гарманічных сродкаў музыкі ХХ ст. Аднагалосныя мелодыі кампазітараў ХХ – пачатку ХХІ ст.; мелодыка эстрадна-джазавых кірункаў. Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: гукарад блюзавага лада, гарманічныя чатырохгалосныя паслядоўнасці з выкарыстаннем азначаных акордаў. Слыхавы аналіз: невялікія шматгалосныя пабудовы са спецыфічнай ладавай асновай. Слыхавое засваенне гарманічных асаблівасцей твораў кампазітараў ХХ ст.
3.3. Храматычная танальнасць і мадальнасць Змест тэарэтычных ведаў: храматычная танальнасць і мадальнасць: акорды, ладавыя сродкі. Уводнатонавасць С. Пракоф’ева; лады Д. Шастаковіча. Сальфеджыраванне: мелодыі ва ўмовах храматычнай танальнасці і мадальнасці; аднагалосныя і шматгалосныя ўзоры з ладагарманічнымі асаблівасцямі сучаснай музыкі («Мікракосмас» Б. Бартака, інвенцыі і фугі Д. Шастаковіча, Д. Камінскага, Г. Гарэлавай). Рамансы і песні, вакальныя нумары і ансамблі кампазітараў другой паловы ХХ ст. (І. Лучанок, Л. Захлеўны, Г. Гарэлава, А. Мдзівані, Д. Смольскі і інш.). Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: вызначэнне і інтанацыйна-слыхавое засваенне комплексу стылістычных асаблівасцей сучаснай музыкі «неафальклорнага» і эстрадна-джазавага кірункаў. Слыхавы аналіз: слыхавое засваенне ладарытмічных асаблівасцей твораў кампазітараў ХХ ст. (А. Месіан, Б. Бартак, С. Пракоф’еў, Д. Шастаковіч, П. Падкавыраў, Г. Гарэлава, В. Войцік і інш.). Музычны дыктант: тэмбравыя дыктанты на матэрыяле сучаснай музыкі.
3.4. Поліструктурныя з’явы ў галіне гукавышыннасці Змест тэарэтычных ведаў: поліладавасць, політанальнасць, полігармонія ў сучаснай музыцы замежных, савецкіх, рускіх і беларускіх кампазітараў. Поліструктуры ў музыцы Б. Бартака, К. Дэбюсі, М. Равеля, І. Стравінскага, Д. Шастаковіча. Сальфеджыраванне: шматгалоссе з поліструктурнымі з’явамі ў музыцы сучасных рускіх, беларускіх і замежных кампазітараў (Р. Шчадрын, Б. Чайкоўскі, Г. Гарэлава і інш.). Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: інтанацыйна-слыхавое засваенне поліакордавых і поліфункцыянальных злучэнняў, з’яў поліладавасці і політанальнасці на інструктыўных узорах і прыкладах з мастацкай літаратуры. Слыхавы аналіз: слыхавое засваенне разнастайных форм праяўлення поліпластавасці: поліакордыкі, поліфункцыянальнасці, поліладавасці, політанальнасці. Музычны дыктант: фактурныя дыктанты з музычных твораў кампазітараў ХХ ст.
|