Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 1. Меладычныя дыятоніка і храматыка






 

1.1. Народна-ладавая дыятоніка

Змест тэарэтычных ведаў: дыятанічныя лады народнай музыкі (вуз­ка­аб’ёмныя; сяміступенныя, пентатоніка, пераменныя); мажорны, мі­нор­ны лады і іх віды; геміёльныя лады ў народнай музыцы. Простыя і са­стаў­ныя дыятанічныя інтэрвалы. Метрарытмічныя складанасці: пунк­цір­ныя рытмы, рытмічныя групы з шаснаццатымі, трыццаць другімі і інш., сінкопы (унутрытактавыя, межтактавыя, унутрыдолевыя), віды сва­бод­нага дзялення долі (трыёлі, квінтолі і інш.).

Сальфеджыраванне: аднагалосныя дыятанічныя мелодыі ў мажоры, мі­норы, манадыйных гемітонных, ангемітонных, геміёльных ладах. Бе­ла­рус­кія народныя песні ў ладах вузкааб’ёмных, паралельна-пе­ра­мен­ных, квінтавых і інш.; апрацоўкі народных песень з акампанементам, не­складаныя вакальныя джазавыя творы.

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: гукарады дыятанічных, ге­мі­ёльных ладоў з выкарыстаннем складаных рытмічных малюнкаў. Ін­та­на­ванне дыятанічных секвенцый у зададзеным рытме. Простыя дыя­та­ніч­ныя інтэрвалы ад зададзенага гуку ўверх і ўніз.

Слыхавы аналіз: элементы музычнай мовы – інтэрвалы простыя, са­стаў­ныя, дыятанічныя; акорды – трохгуччы, септакорды, акорды ў гар­ма­ніч­ных паслядоўнасцях, з уключэннем абаротаў натуральна-ладавай гар­моніі; асаблівасці ладавай арганізацыі музычных урыўкаў.

Музычны дыктант: запіс аднагалосных мелодый у дыятанічных, ге­мі­ёльных ладах. Вусныя дыктанты з выкарыстаннем ладоў народнай му­зы­кі, натуральнага, гарманічнага і меладычнага мажору і мінору. За­ма­ца­ванне ў дыктантах змешаных, пераменных памераў, складаных метра­рыт­мічных малюнкаў.

 

1.2. Унутрыладавая альтэрацыя і меладычны храматызм

Змест тэарэтычных ведаў: унутрыладавая альтэрацыя і яе ха­рак­тэр­ныя ступені ў мажоры і міноры; храматычныя інтэрвалы на ступенях ма­жо­ру і мінору; меладычныя праходныя і дапаможныя храматычныя гу­кі ў аднагалоссі. Характэрная альтэрацыя ў мажоры і міноры акордаў (трох­гуччаў і септакордаў з абарачэннямі) субдамінантнай і да­мі­нант­най групы, у тым ліку акордаў з расчэпленымі, уведзенымі, заменнымі то­намі. Унутрытанальны эліпсіс.

Сальфеджыраванне: мелодыі з ладавай альтэрацыяй – з ліста, на па­мяць, з транспанаваннем. Рамансы рускіх, беларускіх і замежных кам­па­зі­та­раў XVIII–XIX стст. (А. Гурылёў, П. Булахаў, А. Аляб’еў, А. Вар­ла­маў, М. Глінка, А. Даргамыжскі, Ф. Ліст, Э. Грыг, М. Аладаў, А. Ту­ран­коў, А. Багатыроў, У. Алоўнікаў і інш.). Двух- і трохгалоссе імітацыйна-по­лі­фанічнага складу (двух- і трохгалосныя інвенцыі І. С. Баха).

Вакальна-інтанацыйныя практыкаванні: мажорныя, мінорныя гамы з ладавай альтэрацыяй; дыятанічныя, храматычныя інтэрвалы ў тан­аль­на­сці і ад гуку; паслядоўнасці з дыятанічных і храматычных ступеняў. Гар­манічныя паслядоўнасці з дыятанічнай, альтэрыраванай гармоніямі ў эле­ментарным і чатырохгалосным складах; альтэрыраваныя акорды па вер­ты­калі ў выкананні ансамблем.

Слыхавы аналіз: паслядоўнасці дыятанічных і храматычных ін­тэр­ва­лаў у ладзе і па-за ладам; дыятанічныя і храматычныя секвенцыі. Аль­тэ­ры­раваныя акорды з вырашэннямі; гарманічныя паслядоўнасці з уклю­чэн­нем альтэрыраваных акордаў.

Музычны дыктант: аднагалосныя мелодыі з унутрыладавай аль­тэ­ра­цыяй, разнастайнымі рытмічнымі малюнкамі; двухгалосныя мелодыі гар­манічнага, поліфанічнага складоў.

 

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал